• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Аскарыдоз. Разрыў кішэчніка клубком аскарыд у падсвінка.
    Да арт. Аскарыды. Аскарыда курэй: 1 — галаўны канец; 2 — хваставы канец самца; 3 — хваставы канец самкі; 4 — яйцы (а — няспелае, б — з лічынкай).
    Аскахіта: 1 — недасканалая (пікніда з канідыямі); 2 — канюшынавая (пашкоджаны ліст 1 канідыі); з — гарохавая (пашкоджанае лісце і струкі, пікніда з канідыямі ў разрэзе).
    ліндрычныя, падоўжана-эліптычныя, булавападобныя. Парафізы простыя, бясколерныя, каля верхавінкі патоўшчаныя. Сумкаспоры звычайна эліптычныя, аднаклетачныя, бясколерныя, спачатку ўкрытыя слізістай абалонкай.
    A. 1. Сцефановгч. АСКАХІТА (Ascochyta), род недасканалых грыбоў сям. шаравідкавых. Вядома болып за 1100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў Еўропе і Паўн. Амерыцы. У СССР болып за 160 відаў, з іх на Беларусі больш за 20. Паразіты. Узбуджальнікі аскахітозаў (плямістасцей) с.-г. раслін, асабліва з сям. бабовых, складанакветных, ружавых, паслёнавых, злакавых, гарбузовых.
    Міцэлій грыбоў добра развіты, галінасты, шматклетачны, бясколерны. Пладовыя целы (пікніды) шарападобныя або прыплюшчаныя, з простай круглаватай адтулінай (порусам) ці вусцейкам, цёмна-бурыя ці чорныя, ур_рслыя ў тканкі раслін. Канідыі пераважна двухклетачныя, ад цыліндрычных да верацёнападобных, прамыя ці звілістыя, бясколерныя або жаўтавата-зеленаватыя, зрэдку дымчатыя. У цыкле развіцця некат. відаў назіраецца сумчатая стадыя. Размнажаюцца канідыямі. якія разносяцца кроплямі дажджу, расы. насякомымі, паветрам. Цыкл развіцця грыбоў 3—17 дзён. Зімуюць міцэліем і пікнідамі на раслінных рэштках, у заражаным насенні.
    У БССР найб. вядомы 7 відаў. А. гарохавая (A. pisi) характарызуецца прыплюшчана-шарападобнымі, светлаабо цёмна-карычневымі, скучанымі пікнідамі і падоўжанымі, з закругленымі канцамі, з лёгкай перацяжкай канідыямі. А. п і н од э с (A. pinodes) мае няправільна прыплюшчана-шарападобныя, бледнаабо цёмна-карычневыя, раскіданыя ці скручаныя пікніды і бясколерныя, без перацяжак канідыі. А. недасканалая (A. imperfecta) адрозніваецца апушчанымі ў тканкі пікнідамі, спачатку светла-бурымі, потым чорпымі і прамымі ці сагнутымі, розных памераў канідыямі. А. канюшынавая (A. trifolii) характарызуецца шарападобпымі, бледна-карычневымі пікнідамі і цыліндрычнымі, нярэдка з перацяжкай, бясколернымі канідыямі. А. в ік а в а я (A. viciae) мае чорныя, у групах пікніды і падоўжана-яйцападобныя, амаль цыліндрычныя, з лёгкай перацяжкай канідыі. А. л ё н ав а я (A. linicola) адрозніваецца шарападобнымі або падоўжанымі, бурымі, прыплюшчанымі, раскіданымі пікнідамі і часта аднаклетачнымі канідыямі. A. а г у р к о в а я (А. cucumeris) мае светлаабо цёмна-карычневыя, раскіданыя пікніды і падоўжана-эліптычныя ці амаль цыліндрычныя, з перацяжкай, бясколерпыя канідыі.
    Літ.: Me льннк В. А. Определнтель грнбов рода Ascochyta Lib.— Л., 1977.
    В. I. Ніціеўская.
    АСКАХІТОЗЬТ, хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі з роду аскахіта. На надземных органах раслін паяўляюцца плямы рознай формы, памеру і колеру, часцей круглыя, шаравата-бурыя, у цэнтры больш светлыя, з цёмным краем. На плямах развіваюцца жаўтавата-бурыя або чорныя кропкападобныя пладовыя целы грыба — пікніды. Пасля выспявання з іх выходзяць бясколерныя споры. Хворае лісце засыхае, сцяблы надломліваюцца. Прадукцыйнасць раслін і якасць ураджаю зніжаюцца. Месцам перазімоўкі паразіта і крыніцай пашырэння А. могуць быць заражанае насенне, хворыя расліны, пасляўборачныя рэшткі. Пашырэнню і развіццю А. спрыяюць частыя кароткатэрміновыя дажджы, таму ў раёнах з вільготным кліматам хвароба стварае небяспеку для ўраджаю,
    А. зернебабовых к у л ь т у р (узбуджальнікі на гаросе — грыбы Ascochyta pisi, A. pinodes. на фасолі — A. boltshauseri, A. phaseolorum, на кармавым бобе — A. fabae, на віцы — A. punc­tata. A. viciae) адзначаецца на Беларусі штогод, найб. пашыраецца ў вільготныя гады. Пашкоджвае лісце. сцяблы, струкі і насенне. Расліны дрэнна растуць і развіваюцца. А. л ё н у (узбуджальнік — грыб A. linicola) найб. пашкоджвае сцяблы, каробачкі і насенне раслін пры вял. колькасці ападкаў у 2-й пал. лета. Памяншае выхад і пагаршае якасць валакна. насенне траціць усходжасць. А. б абовых траў (узбуджальнік на канюшыне — грыб A. trifolii, на люцэрне — A. imperfecta) асаблівыя страты прычыняе чырвонай канюшыне: пашкоджвае лісце, сцяблы, насенне. Пашыраны таксама на люцэрнах пасяўной. серпападобнай і хмелепадобнай: пашкоджвае маладыя парасткі, лісце і сцяблы. У хворых раслін асыпаецца лісце, зніжаецца ўраджай зялёнай масы. недабор насення складае да 30 %. A. а г у р к оў (узбуджальнік — грыб A. cucumis) пашыраны ў ахаваным грунце. Пашкоджвае лісце, сцяблы і плады раслін. На сцяблах утвараюцца белавата-шэрыя плямы, якія спачатку мокнуць, потым падсыхаюць і растрэскваюцца. Плады пакрываюцца язвамі, маюць выгляд вараных, на лісці буйныя светла-бурыя плямы.
    Меры барацьбы з А.: агульпыя—■ правільныя севазвароты, падбор устойлівых скараспелых сартоў, пратручванне насення, своечасовая ўборка ўраджаю, знішчэнне пасляўборачных рэшткаў, глыбокае зяблевае ворыва і інш.; спецыяльныя— скошванне дзікарослай канюшыны і люцэрны паблізу культ. пасеваў, унясенне фосфарна-калійных угнаенняў (для бабовых траў); дэзінфекцыя каркасаў цяпліц, грунту і тары, абмазка сцябловых язваў пастай трыхатэцыну або ТМТД (для агуркоў). Іл. гл. на ўклейцы.
    Літ.: Дорожкнн Н. А., Чекал п н с к а я Н. Л., Н н т н е в с к а я В. II. Болезшг бобовых культур в БССР,— Мн., 1978; Цветков С. Г., П а д ен о в К. П., Неофнгова В. К. Вре-
    днтелн, болезнн, сорнякп лыіа н меры борьбы с ннмн.— Мн., 1979.
    Г. М. Крамнёва, В. К. Неафітава, В. I. Ніціеўская, В. Л. Налобава. АСЛІК, 0 с л і к, рака, правы прыток Друці, у Круглянскім і Бялыніцкім р-нах. Даўж. 66 км. Пачынаецца на У ад в. Філатава (Круглянскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Асн. прыток Рутка (злева), густата рачной сеткі 0,49 км/км2.
    Вадазбор (413 км2) пераважна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэльеф слабахвалісты. грунты пясчаныя і сугліністыя. Пад ворывам 40 %, лясамі 32 % (пашыраны мяшаныя). Даліна трапецападобная. у вярхоўі невыразная, шыр. 500—800 м. Схілы спадзістыя, парэзаныя, адкрытыя, разараныя. Пойма двухбаковая, лугавая. шыр. 50— 300 м. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—1 м тэрмінам на 10—15 дзён. Рэчышча звілістае, на асобных участках каналізаванае. шыр. ракі 10—20 м. Берагі стромкія, нізкія. забалочаныя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м3/с, у веснавы перыяд да 55 % гадавога сцёку. АСЛІННІК, начпая свечка (Oenothera) , род адна-. двухі шматгадовых травяністых раслін сям.
    Асліннік двухгадовы: 1 — верхняя частка расліны; з — кветка ў разрэзе; 3 — плод.
    Рака Аслік каля в. Восліўка Бялыніцкага раёна.
    скрыпневых. Вядома каля 200 відаў, пашыраных у Амерыцы, многія з іх занесены ў Еўразію. У СССР 11 заносных відаў, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя. Інтрадукавана каля 10 відаў. Лек. і дэкар. расліны.
    Буйныя расліны з мясістым стрыжнёвым коранем. Лісце простае, зубчастае або перыста-рассечанае. Кветкі правільныя. жоўтыя, радзей ружовыя, у аблісцелых гронкападобных суквеццях, раскрываюцца вечарам, ноччу і ў пахмурнае надвор’е. Плод — падоўжаная 4-створкавая каробачка. Насенне дробнае са скурыстым акаймаваннем.
    А. д в у х г а д о в ы (О. biennis, нар. назвы дзіванпа дзікая. бабек польны, сініла, палявая ляўконія) заносны з Паўн. Амерыкі. Расце на ўскрайках палёў, уздоўж дарог, на пясчаных мясцінах, схілах, узлесках хваёвых лясоў і па берагах рэк. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Выш. 30— 150 см. Сцяоло прамое, густааблісцелае, мяккаваласістае. Прыкаранёвае лісце чаранковае, адваротнаяйцападобнае або эліпсападобнае, тупаватае, з калючай дзюбай, у разетцы. Верхняе лісце слабавыемчата-зубчастае, тупое, кароткачаранковае або сядзячае. Кветкі бледна-жоўтыя, з яйцападобпа-трохвуголыіымі, злёгку выемчатымі пялёсткамі, духмяныя, па доўгіх кветаножках у пазухах лістападобных прыкветнікаў. А. чырвонасцябловы (О. rubricaulis) знойдзены ла Беларусі ў 1970-я г. Вельмі падобны на папярэдні від. Зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў сухіх хвойніках. на схілах, уздоўж дарог. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Выш. да 2 м. Сцябло разгалінаванае, з чырвонымі плямамі. Суквецці прамыя, восі іх чырванаватыя. Прыкветнікі ланцэтпыя, слабазубчастыя. Чашачка зялёная, з адагнутымі ўніз лісцікамі. Пялёсткі драбнейшыя, чым у А. двухгадовага.
    3 інтрадукаваных найб. вядомы 7 відаў. А. ш ы з ы (О. glauca) выш. да 90 см. з жоўтымі кветкамі; А. ку ст ав ы (О. fruticosa) выш. да 50 см, з цёмна-жоўтымі кветкамі; А. Д ру м о н д a (О. drummondu) выш. да 60 см, з буйпымі залацістымі кветкамі; А. б у йнакветны (О. grandiflora) выш. да 60 см, з жоўтымі кветкамі; А. Л а м а рк а (О. lamarckiana) выш. да 60 см, з жоўтымі кветкамі (асн. аб’ект даследаванняў галандскага вучонага Дэ Фрыза — аўтара мутацыйнай тэорыі); А. чат ы р о х к р ы л ы (О. tetraptera) выш. да 70 см, з бела-ружовымі кветкамі; А. рознакаляровы (О. versicolor) выш. да 60 см, з жоўта-чырвонымі кветкамі. Цвітуць з ліп. да восені. Марозаўстойлівыя і ценевынослівыя расліны. Размнажаюцца вегетатыўна (дзяленнем куста) і пасевам насення ў крас. ў адкрыты грунт. Могуць выкарыстоўвацца для групавых і адзіночных пасадак у паўцяністых месцах садоў і паркаў.
    М. Г. Кудрашова.
    АСЛІНЫЯ ВУШЫ, грыб сям. пецыцавых. Гл. ў арт. Атыдэя.
    АСМАПОР (Osmoporus), род губавых базідыяльных грыбоў сям. паліпоравых. Вядомы 2 віды, пашыраныя па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, абодва відьі. Сапратрофы. Растуць на мёртвай драўніне хвойных парод (асабліва на пнях), як выключэнне на лісцевых. Выклікаюць дэструктыўную гніль драўніны.
    A. п а х у ч ы, або губа пахучая (0. odoratus), трапляецца паўсюдна, але не часта. Пладовыя целы тоўстыя, капытаабо жаўлакападобныя, іншы раз пляскатыя, адзіночныя ці чарапіцава размешчаныя. Паверхня іх голая або шурпатая, часта з нарасцямі. канцэнтрычнабародаўчатая, ад рыжа-бурай да чорнай, па краі іншы раз рыжа-чырвоная. Тканка дзеравяністая, у маладых грыбоў коркавая. ад іржава да каштанава-бурага колеру, з прыемным і моцным пахам анісу. Гіменафор трубчасты. Трубачкі даўж. 2—15 мм, правільныя, больш-менш таўстасценныя, з белаватым налётам. Поры ад акруглых да вуглаватых, 1—3 на 1 мм. Спооы бясколерныя, падоўжана-эліпсоідныя. А. в ы ц я г н у т ы (О. protra­ctus) адзначаны ў Мінскай і Гомельскай абласцях. Пладовыя целы тонкія, іншы раз зрослыя. Паверхня іх голая, потым укрыта тонкай матавай ці злёгку бліскучай карой, ад рыжаватай да цёмна-бурай. амаль чорнай. Тканка коркавая. коркава-дзеравяністая або коркава-скурыстая. іржава-карычневая. Трубачкі даўж. 3—14 мм, аднаслаёвыя. аднаго колеру з тканкай. Поры круглаватыя. 1—2 на 1 мм. Споры цыліндрычныя. Іл. гл. ў т. 2 на ўкл. да арт. Губавыя грыбы.