Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Асіповічы.
Абсада вуліцы С. Сумчанкі.
сховішча. Устаноўлена ў 1970. Пл. 56,3 тыс. га. Разлічана на 24,5 тыс. чал.
68 % пад хваёвымі і мяшанымі лясамі. Пляжы, базы 1 месцы для кароткатэрміновага адпачынку.
АСІПОЎКА, рака, левы прыток Мухаўца, у Маларыцкім і Жабінкаўскім р-нах. Даўж. 34 км. Пачынаецца з вадасх. Лукаўскае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Рачная сетка складаецца з меліярацыйных сістэм і канаў.
Вадазбор (534 км2) у межах Брэсцкага Палесся, пад лесам каля 23 %. Даліна невыразная. Схілы спадзістыя, адкрытыя, у сярэднім цячэнні зараслі лесам. Пойма ніжэй в. Лясавец месцамі зліваецца з берагамі. Рэчышча ў верхнім цячэнні каналізаванае, шыр. 16—20 м, у ніжнім цячэнні 4—10 м, у нізоўі да 18 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,5 м3/с. на веснавы перыяд прыпадае амаль 30 % гадавога сцёку. Рэжым ракі вывучаўся ў 1928—33, з 1970, назіранні на гідралаг. пасту Пятровічы. А. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Ф. I. Сяцко. АСІЦКАЕ БАЛбТА, нізіннае, на ПдЗ Салігорскага р-на, у вадазборы р. Лань. Пл. 1,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Глыб. торфу да 3 м, сярэдняя 1,1 м, ступень распаду 47 %, попельнасць 13 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,3 млн. т. Балота ў натуральным стане, занята хмызняком і лесам з хвоі, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. АСКАБбЛ (Ascobolus), родсумчатых грыбоў сям. аскаболавых. Вядома каля 50 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядомы 2 віды. А. гноевы (A. stercorarius) развіваецца пераважна на конскім гноі. Утварае групы пладовых цел (апатэцыяў) жоўтага або жоўта-карычневага колеру, якія функцыяніруюць звычайна каля 10 дзён. А. апушч а н ы (A. immersus) расце на экскрэментах розных жывёл, часта разам з папярэднім відам. Апатэцыі зеленаватыя або жаўтаватыя. адзіночныя ці ў групах. Сапратрофы (капратрофы). Добра растуць у культуры, утвараюць апатэцыі на 'пажыўных асяроддзях, таму выкарыстоў-
ваюцца ў генет. і біяхім. даследаваннях.
Апатэцыі невял., сядзячыя, спачатку замкнёныя, шараабо грушападобныя, раскрываюцца, утвараючы дыск з цёмнымі пункцірамі сумак, мяккія, светлыя, звонку нярэдка мучністыя або шурпатыя. Сумкі цыліндрычныя ці булавападобныя, з 8, радзей 4 спорамі, выступаюць над гіменіем. Сумкаспоры аднаклетачныя, эліпсаідальныя, са шчыльнай абалонкай, фіялетавыя, вінна-чырвоныя або бураватыя, спачатку абгорнутыя сліззю. A. I. Сцефановіч.
АСКАД9СМ (Ascodesmis), род сумчачатых грыбоў сям. аскаболавых. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных зонах зямнога шара. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядомы А. ч арнеючы (A. nigricans). Сапратроф (капратроф). Развіваецца на экскрэментах жывёл, пераважна кароў, авечак, сабак. Выкарыстоўваецца ў генет. і біяхім. даследаваннях.
Апатэцыі (пладовыя целы) дробныя, без эксцыпула, накшталт кропак дыям. 0,1—0,3 мм, звычайна падушкападобныя, белаватыя, потым цёмныя. Сумкі булавападобныя. размяшчаюцца на слабаразвітым субгіменіі. Парафізы ніткападобныя. Сумкаспоры амаль шарападобныя, фіялетавыя, потым бурыя, з тонкім сеткаватым эпіспорыем. A. I. Сцефановгч. АСКАЛАКУЛЯРНЫЯ, л о к у л ааскаміцэты (Loculoascomycetidae), падклас сумчатых грыбоў. Вядома 5 парадкаў, каля 5 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 4 парадкі, больш за 4 тыс. відаў, з іх на Беларусі парадкі — капнадыяльныя, датыяральныя, датыдэяльныя, гістэрыяльныя, 100 відаў. Большасць А,— сапратрофы. Жывуць на розных раслінных субстратах. Ёсць паразіты вышэйшых раслін і грыбоў. Віды з родаў афіябол, вентурыя, лептасферыя, плеяспора, стыгматэя і інш.— узбуджальнікі шкодных хвароб с.-г. культур (napina яблыні і грушы, плямістасці бабовых, гнілі каранёў злакаў).
А. характэрна ўтварэнне сумак не ў тыповых пладовых целах — перытэцыях, а ў стромападобных утварэннях — аскастромах, або псеўдатэцыях, тырыятэцыях, мірыятэцыях, гістэратэцыях (сістэматычная прыкмета). Сумкі фарміруюцца сярод тканак пладовых цел у поласцях — локулах (адсюль назва). Па форме локула падобная да перытэцыю, але без уласнай абалонкі (перыдыю). Абалонка яе — тнанка стромы, якая зверху разбураецца, утвараючы адтуліну для выхаду сумкаспораў. У кожнай локуле ўтвараецца 1 або некалькі сумак.
Літ.: Томнлпн Б. А. Подкласс Асколокулярные, нлн Локулоаскомпцеты (Loculoascomycetidae).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 2. Грнбы. М., 1976.
A. С. Шуканаў. АСКАМІЦЗТЫ (грэч. askos мяшок, сумка + mykes грыб), клас грыбоў; тое, што сумчатыя грыбы. АСКАРЫДОЗ, глісная хвароба чалавека і свіней, якая выклікаецца паразітаваннем пэўных відаў аскарыдаў. Пашырана ва ўсім свеце (за
выключэннем зопы пустынь і вечнай мерзлаты), у т. л. на Беларусі. Крыніца заражэння — забруджаная яйцамі аскарыдаў глеба. А. у с в і н е й. Бывае пераважна ў парасят 2—6-месячнага ўзросту. Прыносіць вял. страты свінагадоўлі. Хворыя жывёлы худзеюць, знясільваюцца, слаба растуць. У неспрыяльных па А. гаспадарках праводзяць планавую дэгельмінтызацыіо дарослых свіней вясной і ўвосень і тройчы маладняку. Ч ал а в е к у яйцы аскарыд перадаюцца праз брудныя рукі, агародніну, зеляніну і інш., разносяцца мухамі.
Аскадэсм чарнеючы: сумкі з сумкаспорамі.
Пладовыя целы аекалакулярных: 1, 2, 5 — псеўдатэцыі; 3,4 — тырыятэцыі; в, 7 — мірыятэцыі; 8, 9 — гістэратэцыі.
У раннюю — міграцыйную (міграцыя лічынак) — фазу адзначаюцца змены ў лёгкіх, печані, могуць быць бранхіты, пнеўманія, крапіўніца. У другой — кішачнай (паразітаванне аскарыд у кішэчніку) — фазе найч. адзначаюць парушэнні дзейнасці страўнікава-кішачнага тракту, сну, боль галавы, стамляльнасць. Ускладненні — непраходнасць кішэчніка і інш. Лячэнне — дэгельмінтызацыя. Пашырэнне папярэджваецца выкананнем правіл асабовай і грамадскай гігіены, папераджальнай дэгельмінтызацыяй (асабліва дзяцей).
У дарэв. Беларусі А. быў асабліва пашыраны ў жыхароў сельскай мясцовасці ў цэнтр. 1 паўд. раёнах (у 1895, напр., у Мінскай губ. на А. хварэла да 90 % абследаванага насельніцтва). У сав. час захворванне на А. значна зменшана. ліквідаваны яго цяжкія формы 1 ўскладненні. Б. 77. Пашук.
АСКАРЬДДЫ (Ascaridae), сям. круглых чарвей. Паразіты тонкага кішэчніка чалавека і жывёл (свіней, коней), узбуджальнікі аскарыдозу, параскарыдозу, таксаскарыдозу. Пашыраны ўсюды. Цела (даўж. 15— 40 см) верацёнападобнае. Самкі даўжэйшыя за самцоў. Задні канец у самак роўны, у самцоў закручаны. Рот з трыма (у некаторых відаў яшчэ і з прамежкавымі) губамі. Размнажаюцца без прамежкавых гаспадароў. Самка А. за суткі адкладвае да 250 тыс. яец, з іх за 5—20 і больш сут развіваюцца лічынкі, якія астаюцца ў яйцы. Аптымальная т-ра для развіцця яец 24 °C. Калі т-ра ніжэйшая за 12 ці вышэйшая за 36 °C, развіццё спыняецца, але жыццяздольнасць не траціцца. 3 ежай і вадой яйцы А., у якіх ёсць інвазійныя лічынкі, трапляюць у арганізм жывёл і чалавека. У кішэчніку лічынкі вызваляюцца ад покрываў яйца, прасвідроўваюць слізістую абалонку кішак і рухаюцца па крыві праз варотную вену, печань, сэрца да лёгкіх, пранікаюць у бронхі, трахеі, адкашліваюцца ў рот і зноў праглынаюцца. У кішэчніку ператвараюцца ў дарослых паразітаў, якія праз 2—2,5 мес. пачынаюць адкладваць ЯЙЦЫ. А. У. Рачкоўская.
АСКАСПОРА (Ascospora), род сумчатых грыбоў сям. мучністарасяных. Вядомы 2 віды, пашыраныя пераважна ў Еўропе і Паўн. Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, А. чорная (A. melaena) развіваецца на сцяблах бабовых i А. Беерынка (A. beyerinckii) — на вішні і сліве. Паразіты, узбуджальнікі мучністай расы.
Пладовыя целы (псеўдатэцыі) шарападобныя, чорныя, гладкія, у верхнім
слоі субстрату, у А. чорнай дыям. каля 0,8 мкм, з конусападобнымі вусцейкамі, у А. Беерынка прыплюшчана-шарападобныя, дыям. 100—130 мкм. Сумкі дробныя, булавападобныя, 8-споравыя, у пучку. Сумкаспоры аднаклетачныя, падоўжаныя, бясколерныя.
АСКАСФЁРА (Ascosphaera), род сумчатых грыбоў сям. аскасферавых. Вядомы 2 віды, арэал якіх звязаны з зонамі пчалярства. У СССР, у т. л. на Беларусі,— А. пчаліная (A. apis). Вельмі пашыраны паразіт лічынак меданоснай пчалы, адзін з асн. узбуджальнікаў мікозаў пчол. Выклікае захворванне — вапнавую, або каменную, дзетку, ад якога гінуць лічынкі.
" Грыб добра развіваецца ва ўмовах павышанай вільготнасці. Сумкаспора грыба, пападаючы на лічынку, прарастае, пранізвае яе міцэліем, у сценках клетак якога ёсць хіцін. Лічынка адмірае, потым муміфікуецца (робіцца цвёрдай, шаравата-белай). Меры барацьбы і прафілактыка: дэзінфекцыя вулляў 1 рамак, антыбіётыкі, падкормка, рэгуляванне цеплавога рэжыму (вентыляцыя ранняй вясной, уцяпленне ў халоднае дажджлівае надвор’е). A. С. ІПуканаў.
АСКАСФЕРАЛЬНЫЯ (Ascosphaerales), парадак сумчатых грыбоў. Сістэматычнае стаповішча парадку няяснае. Вядома 1 сям.— аскасферавыя, з якога ў СССР, у т. л. на Беларусі, 2 роды — аскасфера і бетсія, 2 віды. Паразіты і сапратрофы. Усе віды А. гетэраталічныя, у іх назіраецца полавы дымарфізм (марфалаг. гетэраталізм), незвычайны для сумчатых грыбоў. Па ўтварэншо аскагенных гіфаў, развіццю сумак па спосабу кручка А. падобныя да плектаміцэтаў. Але адсутнасць сапраўдных пладовых цел у грыбоў дазваляе фармальна адносіць парадак да галасумчатых.
Міцэлій грыбоў септыраваны, шмат’ядравы, у сценках клетак — хіцін. Міцэліі рознага полу добра адрозніваюцца па афарбоўцы, на іх утвараюцца аскагоны з трыхагінамі. Пасля зліцця процілеглых міцэліяў з аскагону развіваецца спараносная структура — спарацыст. які змяшчае шарападобныя камкі ліпкіх аскаспораў. Асаблівасць А.— групы сумак абгорнуты ва ўласную тонкую хіцінізаваную цёмна-карычневую абалонку.
Літ.: Сндорова Н. Н. Порядок Аскосферовые (Ascosphaerales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 2. Грнбы. М., 1976.
Af. А. Лемяза. АСКАФАН (Ascophanus), род сумчатых грыбоў сям. аскаболавых. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных ва ўмераных зонах зямнога шара. У СССР, у т. л. на Беларусі найб. вядомы А. м я с a ч ы рв о н ы (A. carneus). Сапратроф (капратроф). Развіваецца на субстратах, багатых перагноем (экскрэменты траваядных жывёл, некат. драпежнікаў і грызуноў, а таксама птушак), радзей на раслінных рэштках, гліне, вільготнай паперы.
Пладрвыя целы (апатэцыі) шара-, кубачкападобныя або цыліндрычныя. без ножкі, дыям. 0,5—2 мм, ружовыя ці чырвоныя, мясіста-студзяністай кансістэнцыі, з гладкай паверхняй. Пры выспяванні паверхня дыска звычайна робіцца пукатай. Сумкі з 8 спорамі, цы-