Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АСПІЦЫЛІЯ (Aspicilia), род накіпных лішайнікаў сям. аспіцыліевых. Вядома болып за 150 відаў. У СССР 116 відаў, з іх на Беларусі 3. Па ўсёй тэр. пашырана А. шэрая (А. cinerea), якая расце на сілікатных камяністых пародах. На кварцзмяшчальных пародах, гранітных валунах трапляецца А, вапняковая (А. calcarea), радзей на кары дрэў, апрацаванай драўніне — А. зменлівая (A. mytabilis).
Слаявіна А. коркавая. ячэйкава-патрэсканая, зярніста-бугрыстая, з невял. лопасцямі на перыферыі. Пладовыя целы (апатэцыі) з увагнутым або плоскім дыскам, паглыблены ў слаявіну. Сумкі з 1—8 спорамі. Споры эліпсападобныя да шарападобных, аднаклетачныя. бясколерныя. Н. М. Кабзар.
АСТАЗІЯ (Astasia), род аднаклетачных эўтленавых водарасцей сям. эўгленавых. Вядома каля 40 відаў, з іх у СССР 20. Жывуць у паверхневых слаях глею і неглыбокіх вадаёмах, свабодна плаваюць або поўзаюць. Бесхларафільныя А.— сапрафіты. Вядомы паразітычныя віды. На Беларусі адзначана Astasia sp. (воз. Баторын Мядзельскага і Асінаўскае Віцебскага р-наў).
Эўгленападобныя клеткі даўж. 9— 85 мкм і шыр. 10—20 мкм маюць на пярэднім канцы жгуцік 1 трубкападобную ўпадзіну—«глотку». Вочка адсутнічае. Запасное рэчыва —■ шматлікія парамілонавыя зярняты. Размнажаюцца дзяленнем клеткі, некаторыя віды ўтвараюць споры. Т. М. Міхеева.
АСТАНКАВІЦКІЯ ДУБЬ'і-БЛІЗНЯТЫ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Астанкавіцкім лясніцтве Калінкавіцкага р-на. 4 дрэвы растуць з аднаго кораня. Узрост каля 200 гадоў, выш. 24—25 м, дыяметр 0,65—0,78 м.
АСТАНЦЫ, адасобленыя дадатныя формы рэльефу, уцалелыя ад разбурэнпя. Маюць адносна плоскія вяршыні і стромкія схілы. Адрозніваюцца паходжаннем, формай, памерамі. У сучасным рэльефе даволі шмат А. яравай эрозіі. Прымеркаваны да раёнаў пашырэння лёсападобных парод, якія «браніруюць» паверхню А. Пры ўтварэнні яроў астаюцца між’яравыя пляцоўкі пл. ад дзесяткаў да соцень квадратных метраў з выш. схілаў да 10—20 м, У даліпах рэк пры размыве перамычкі меандру або ў выніку драблення рэчышча на рукавы ўтвараюцца А. абцякання, складзеныя з рыхлага алювіяльнага матэрыялу. Часам А. называюць асобныя ўзвышшы на раўнінах і нізінах (Стаўбцоўская раўніна, Гомельскае Палессе) — рэшткі ўзгорыстага канцова-марэннага рэльефу, размытага і выраўнаванага ў час апошніх зледзяяенняў і міжледавікоўяў.
Буравымі свідравінамі і геафіз. метадамі выяўляюцца пахаваныя А., складзеныя з пар’од дакембрыю. палеазою, мезазою і кайназою і перакрытыя антрапагенавымі адкладамі. Асталіся на ўчастках сучлянення ледавіковых лопасцей у час дынамічнага руху ледавікоў па дэпрэсіях. Канчаткова сфарміраваліся пасля адступання ледавіка пад уплывам размыву расталымі водамі. дэнудацыі і інш. працэсаў. Пазней перакрыты адкладамі наступных ледавікоў. Пахаваныя
А. часцей выцягнутыя ў субмерыдыянальным напрамку ў выглядзе асобных узвышшаў паміж ледавіковых лагчын. Адносныя перавышэнні паверхні А. над дном лагчын дасягаюць 200 м (паблізу Гродна). У сучасным рэльефе пахаваныя А. выяўляюцца ў канцова-марэнных узвышшах (гл. схему). Часам на Беларусі трапляюцца А. зандраў. М. Я. Зусь. АСТАПЁНЯ Павел Васілевіч (27.12. 1901, в. Маглысоўшчына Слуцкага р-на—13.11.1981), беларускі сав. гігіеніст. Д-р мед. н. (1958), праф. (1967). Засл. дз. нав. БССР (1971). Чл. КПСС з 1950. Скончыў БДУ (1927). У 1937— 41, 1946—63 дырэктар Бел. сан.-гігіенічнага НДІ, у 1968—73 заг. кафедры камунальнай гігіены Мінскага мед. ін-та. Працы па гідрахіміі, гі-
Астанкавіцкія дубы-блізняты.
гіене вады, па вывучэнню біяхім. актыўных мікраэлементаў у знешнім асяроддзі, крыніц водазабеспячэння для складання воднага кадастру СССР, ген. схемы рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў СССР (у т. л. і БССР). Чл. сусв. Камітэта экспертаў Еўрап. экапам. камісіі па ахове вадаёмаў ад забруджвання (1963—67).
Тв.: Бнологнческне пруды в практнке очнсткн сточных вод.— Мн., 1966 (у сааўт.).
АСТАШАУСКАЕ радовішча мёЛУ, за 1 км на Пн — ПнЗ ад в. AcTama Гродзенскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня ў тоўшчы ледавіковай марэны сожскага зледзянення. Прагнозныя запасы 640 тыс. т. Мел белы, светла-шэры, з вохрыстымі плямамі ажалязнення і жаўлакамі крэменю. Магутнасць карыснай тоўшчы 8,2 м (уся не пройдзена), ускрыпіы 0,8—1,6 м. Мел прыдатны на вытв-сць вапны і вапнаванне кіслых глеб. Радовішча пе эксплуатуецца. в. м. Грушэцкі.
АСТАШКАВІЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Асташкавічы ў Светлагорскім р-не), тэктанічная структура ў Светлагорскім р-не, у паўд. ч. Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені 11 рыпяцкага прагіну. Па паверхні верхнефаменскіх саляносных адкладаў выяўлена ў 1959 электраразведачнымі, па міжсалявых і падсалявых — у 1964 сейсмічнымі даследаваннямі.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах А. п. мае форму блока. абмежаванага на Пд Рэчыцкім субрэгіянальным разломам амплітудай больш за 1500 м, на У лакальным скідам, які змыкаецца з Рэчыцкім разломам. Паверхні фундамента 1 падсалявых яўланаўскіх адкладаў монаклінальна падаюць на Пн ад адзнак адпаведна —3600 1 —3000 м. Найб. узнятая паўд. ч. блока, дзе змы-
каюцца 2 разломы. Міжсалявыя адклады ўтвараюць пакатую антыкліналь амплітудай менш за 100 м з мінім. адзнакай у скляпенні —2600 м. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ў прыўзнятай прыразломнай ч. блока вылучана саляная брахіантыкліналь амплітудай больш за 400 м з адзнакай у скляпенні -400 і памерам 9x3 км. Па паверхні галітавай падтоўшчы яе амплітуда дасягае 1200 м. Сфарміравалася гал. чынам у познім дэвоне, карбоне, пермі і мезазоі. У падсалявых сямілуцкіх, варонежскіх і міжсалявых адкладах А. п. адкрыты прамысл. паклады нафты, а з карбанатных праслояў галітавай падтоўшчы верхняй саляноснай тоўшчы атрыманы непрамысл. прытокі нафты.
I. Д. Кудравец.
АСТАШКАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ, за 22 км на Пн ад в. Асташкавічы Светлагорскага р-на. Выяўлена ў 1965. Пл. каля 33 км2. Распрацоўваецца з 1966. Размешчана на Пп Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны побач з Рэчыцкім, Цішкаўскім, Давыдаўскім і Вішанскім радовішчамі.
Шматпластавое; выяўлены 3 нафтаносныя гарызонты (глыб. залягання 2620—3250 м), заключаныя ў задонскіх (міжсалявых). варонежскіх і сямілуцкабурэгскіх (падсалявых) адкладах верхняга дэвону. Пароды-калектары з кавернозна-поравых і трэшчынаватых вапнякоў і даламітаў. Радовішча звязана з лакальным падняццем (памерам 12,5х 2,5—3,5 км), паўд. крыло якога апушчана на 1200—1600 м і па скіду амаль шыротнага распасцірання. Нафта высакаякасная, адносіцца да метанава-нафтэнавага тыпу, высокапарафінавая, высокасмалістая, маласярністая. Шчыльнасць 831—875 кг/м3. П. А. Леановгч.
АСТАШКАВІЧЫ. зона адпачыпку мясцовага значэння, за 22 км на ПдЗ ад Светлагорска, на беразе р. Іпа. Устаноўлена ў 1981. Пл. 7,1 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачыпак да 7,4 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей, баз і месц для кароткатэрміновага адпачынку дарослага насельніцтва Светлагорска.
АСТРА... (ад грэч. astron зорка), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам «зорка», «зорны».
АСТРА (Aster), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядома каля 200 відаў, пашыраных пераважна ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. У СССР 21 від, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 5 інтрадукаваных відаў. Лек., меданосныя і дэкар. расліны. А. таксама называюць астру кітайскую.
Карэнішчавыя расліны з прамымі ці ўзыходнымі сцябламі. Лісце чаргаванае, суцэльнае, сядзячае або чаранковае, з гладкім ці зубчастым краем. Кветкавыя кошыкі буйныя, шматлікія, у шчыткападобных, мяцёлчатых ці гронкападобных суквеццях, зрэдку адзіночныя. Язычковыя кветкі — песцікавыя, пераважна белыя, ружовыя, сінія, чырвоныя, фіялетавыя. Трубчастыя — двухполыя, жоўтыя або пурпуровыя. Плод — валасістая сямянка з чубком.
П. В. Астапеня.
А. стэпавая, або рамонкавая (A. amellus), рэдкая расліна, праз Беларусь праходзіць паўн. мяжа суцэльнага яе пашырэння. Трапляецца пераважна ў Брэсцкай, Магілёўскай, Гомельскай, Мінскай абл. Расце на ўзлесках шыракаліста-хваёвых лясоў, на травяністых схілах, у хмызняках. Цвіце ў ліп,— верасні. Дэкар. і меданосная расліна. Занесена ў спіс рэдкіх і знікаючых раслін БССР. Мпагалетнік выш. 20—80 см. Сцябло чырванаватае, укрытае цвёрдымі кароткімі валаскамі, Лісце лінейна-ланцэтнае, ніжняе — чаранковае, верхняе — сядзячае. Кветкавыя кошыкі дыям. 3,5 см, блакітна-фіялетава-жоўтыя, у рыхлых шчытках, зрэдку адзіночныя на верхавінцы сцябла. А. вярбовая (A. salignus) адзначапа ў Мядзельскім р-не і ваколіцах Мінска. Расце па берагах рэк, у зарасніках вярбы, на сырых мясцінах каля балот, паблізу нас. месцаў. Цвіце ў ліп.— верасні. Мнагалетнік выш. да 2 м, з лінейна-ланцэтным лісцем і лілова-жоў-
Астра: 1 — стэпавая (а — язычковая кветка, б — плод); 2 — альпійская.
тымі кветкавымі кошыкамі ў шчыткападобных мяцёлках.
У кветкаводстве Беларусі выкарыстоўваюцца шматгадовыя віды А., інтрадукаваныя ў 1950-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР. А. альпійская (A. alpinus, радзіма — Еўропа, Сібір, Д. Усход, Паўн. Амерыка) выш. 20—40 см. Прыкаранёвае лісце лапатападоўжанае, сцябловае — лінейнае. Кветкавыя кошыкі дыям. 4— 5 см, бела-, фіялетава-. блакітна-, сінежоўтыя, адзіночныя. Цвіце ў чэрвені. Лепшыя сарты Дункле Шоне, Нансі, Альба. А. новаангл і йская (А. поvae-angliae, радзіма — Паўн. Амерыка), выш. да 2 м. Лісце падоўжана-ланцэтнае, апушанае. Кветкавыя кошыкі дыям. 3— 4 см. кармінава-, сіне-. ружова-жаўтаватыя, адзіночныя. Цвіце ў вер.— кастрычніку. Лепшыя сарты Цыкламен Перпл, Ротэ Штэрн. А. новабельгійская (A. novi-belgii, радзіма — Паўн. Амерыка) выш. да 150 см. Лісце ланцэтнае. Кветкавыя кошыкі дыям. 2—3 см. лілова-, бела-. блакітна-, ружова-, фіялетава-, чырвона-жоўтыя, адзіночныя. Цвіце з вер. да замаразкаў. Лепшыя сарты Аметыст, Ада Балард, Маунт Эверэст. А. к ус т а в а я (A. dumosus, радзіма — Паўн. Амерыка) выш. да 50 см. Лісце ланцэтнае. Кветкавыя кошыкі лілова-жоўтыя, у рыхлых шчытках. Цвіце з кастр. да замаразкаў. Лепшыя сарты Блю Бэрд, Пэтэр Гарысон, Маунт Блэк, Дыяна. А. птарміковая (A. ptarmicoides, радзіма — Паўн. Амерыка) выш. да 50 см, з лінейным лісцем і дробнымі бела-жоўтымі кветкавымі кошыкамі ў гронках і шчытках. Светлалюбныя і зімастойкія расліны, патрабуюць сонечных мясцін і рыхлай, дастаткова ўгноенай і вільготнай глебы. Размнажаюцца насеннем, дзяленнем куста, чаранкамі. Выкарыстоўваюцца для групавых пасадак на газонах, клумбах, рабатках, абсадкі кустоў, у міксбордэрах і на камяністых участках. Зрэзаныя суквецці стаяць у букетах звыш 10 дзён.