• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    задачу); нябесная механіка (вывучае законы руху нябесных цел пад дзеяннем сіл сусветнага прыцягнення, вызначае масу і форму нябеспых цел, устойлівасць іх сістэм); астрафізіка (вывучае будову, фіз. прыроду і хім. склад нябесных цел і міжзорнай матэрыі пры іх узаемадзеянні з гравітацыйным і эл.магнітнымі палямі, даследуе фіз. з’явы і хім. працэсы, якія адбываюцца ў нябесных целах, іх сістэмах, у касм. прасторы); зорная ас тр а н о м і я (вывучае заканамернасці прасторавага размеркавання і руху зорак, сістэму зорак, якія ўтвараюць Галактыку); касмагонія (даследуе пытанні паходжання і развіцця нябесных цел, у т. л. і Зямлі); касмалогія (вывучае Сусвет у цэлым). У залежнасці ад дыяпазону выпрамянення, у якім вядзецца даследаванне, адрозніваюць радыёастраномію, інфрачырвоную, аптычнуд), ультрафіялетавую, рэнтгенаўскую, нейтрынную А., гама-астраномію. Даследавапне агульных заканамернасцей размеркавання і руху пябеспых аб’ектаў, паводзін рэчыва ў самых разнастайных умовах, не ўзнаўляльных на Зямлі, садзейнічае развіццю нашых уяўленняў аб прасторы, часе і законах развіцця матэрыі.
    Лгт.: Астрономня — древнейшая нз наук,—М.. 1965; Кулнковскнй П. Г. Справочнпк любнтеля астрономпя.— 4 нзд.— М.. 1971; Астрономня. Т. Il­ls.— м., 1975—77; Проблемы наблюдательной н теоретнческой астрономнн.— М.; Л. 1977; Астрономнческяй ежегодннк СССР на 1982. Т. 61.—Л., 1979; Астрономня. Методологня. Мнровоззренне.— М.. 1979; Клнмншнн II. А. Астрономня нашнх дней.— 2 нзд.— М., 1980.
    Г. П. Макеева.
    АСТРАНЦЫЯ (Astrantia), род шматгадовых травяністых раслін сям. парасонавых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных у Еўропе i М. Азіі. У СССР 7 відаў, з іх на Беларусі 1 дзікарослы і 4 інтрадукаваныя віды. Дэкар., лек., меданосныя расліны. Ёсць ядавітыя.
    Голыя расліны з малагалінастым прамастойным, слабааблісцелым сцяблом. Лісце пальчата-раздзельнае, доўгачаранковае. Кветкі тычынкавыя і двухполыя, V простых парасопіках з буйнымі 1 звычайна яркаафарбаванымі лісцікамі абгорткі. Зубцы чашачкі буйныя, цвёрдыя, даўжэйшыя за пялёсткі. Плод — падоўжана-цыліндрычны віслаплоднік. укрыты па рэбрах уздутымі лускавінкамі.
    А. в я л і к а я (A. major) — рэдкі цэнтральнаеўрап. рэліктавы від, усх. мяжа суцэльнага пашырэння якога праходзіць праз Беларусь. Занесена ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кпігу Беларускай ССР, За апошнія 100 гадоў амаль зпікла з флоры ў выніку парушэння ўмоў росту, выкліканага гасп. асваеннем тэрыторыі. Трапляецца толькі ў Брэсцкай
    вобл. (Белавежская пушча — знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму) і Пухавіцкім р-не (каля Мар’іпай Горкі). Па звестках нав. л-ры расла паблізу Антопаля ў Драгічынскім р-не. Расце асобнымі экземплярамі на паплавах, узлесках, у зарасніках хмызняку шыракалістых лясоў. Вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Лек. і дэкар. расліна. Для зберажэння віду неабходны выяўленне новых месцаў росту, кантроль за станам папуляцый, ахова месцаў росту ў Пухавіцкім р-не. Расліна выш. 30—70 см. Сцябло простае, на верхавінцы слабагалінастае. Прыкаранёвае лісце глыбокараздзельнае, з 3—7 ланцэтнымі або адваротнаяйцападобнымі, па краі зубчастымі долямі. Сцябловае лісце больш дробнае, на кароткіх чаранках ці амаль сядзячае. Кветкі шмат-
    Астранцыя вялікая: 1 — верхняя частка расліны; 2 — каранёвая сістэма; 3 — двухполая кветка; 4 — тычынкавая кветка; 5 — плод.
    лікія, белыя або чырвапаватыя, краявыя — тычынкавыя, сярэдзінныя — двухполыя, парасонікі дыям. 3— 4,5 см, з прыгожай абгорткай з 10— 20 белых ці чырвапаватых падоўжана-лінейных лісцікаў.
    3 відаў, інтрадукаваных у 1970-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР, як лек. і дэкар. расліны найб. вядомы 2. А. н а йв ялікшая (A. maxima, радзіма — Каўказ, М. Азія) выш. да 70 см. Кветкі шматлікія, дробныя, белавата-ружовыя. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Ядавітая. KapaHi выкарыстоўваюцца ў медыцыне. А. т рохнадрэзаная (A. trifida, радзіма — Каўказ) выш. 30—50 см, з прыгожымі плёнкавымі чырванаватымі 14— 18 лісцікамі абгорткі. Цвіце ў чэрв.— верасні. Выкарыстоўваецца для пасадкі ў альпінарыях, камяністых садзіках, у групавых і адзіночных пасадках на газонах і ў міксбордэрах. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя раслгны.
    Л. Г. Сімановіч, Г. В. Пашына. АСТРАЎКІ, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Тураўлянка. Пл. 0,54 км2. Даўж. 1,74 км, найб. шыр. 0,92 км, найб. глыб. 12,7 м, сярэдняя 5 м. Аб’ём вады 2,69 млн. м3. Вадазбор (102 км2) дробнаўзгорысты і раўнінны, пераважна разараны, пад лесам каля 10 %.
    Катлавіна складанага тыпу, лопасцевай формы, падзелена на 2 плёсы: паўд. круглаваты і паўн. выцягнуты з ПнУ 'на ПдЗ. Схілы на 3 стромкія, выш. да 15 м, на Пд і Пн выіп. 4—6 м. Берагавая лінія (даўж. 5,6 км) вельмі звілістая. Берагі невысокія, на ПнУ і ПнЗ зліваюцца са схіламі. Дно паўн. плёса лейкападобнай формы: літараль вузкая, сублітаральны схіл да глыб. 5 м стромкі, прафундаль спадзістая. Дно паўд. плёса ўскладняецца шматлікімі ўпадзінамі, астраўкамі і водмелямі. 2 востравы агульнай пл. 0,1 га. Глыбіні да 2 м займаюць 17%, да 5 м — 44 % пл. дна возера. Да глыб. 1,5—2 м (каля зах. і ўсх. берагоў да 3—4 м) дно выслана пяском, глыбей — апясчаненымі адкладамі і гліністым ілам. Мінералізацыя вады да 330 мг/л, празрыстасць 1,2 м. Эўтрофнае, праточнае. Упадае ручай з воз. Рагоўскага, злучана пратокай (шыр. 20 м, глыб. 1,9 м) з воз. Цеменіца. Шыр. палосы воднай расліннасці да 25 м. падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 3,5 м. Водзяцца лешч, пічупак, акунь, плотка, краснапёрка, верхаводка, гусцяра, лінь, карась, язь. мянтуз. На берагах возера в. Суша і Гаравыя. М. М. Курловіч. АСТРАЎНЫЯ ЁЛЬНІКІ, месцы росту елкі еўрапейскай за межамі яе арэала. Вядомы на Пд Беларусі (Палессе). Вызначаюцца своеасаблівымі мікракліматычнымі і глебава-гідрал. ўмовамі і фітацэнатычнай структурай: у іх складзе пераважае елка еўрапейская востралускаватая, або чорная карпацкая (Picea abies subsp. acuminata), для якой характэрны хуткі рост. Выяўлены 31 А. е. агульнай пл. каля 10 тыс. га. Гарбавіцкія ельнікі, Добрушскія ельнікі, Маларыцкія ельнікі, Мяднянскія ельнікі, Пажэжынскія ельнікі абвешчаны помпікамі прыроды рэсп. значэппя.
    АСТРАЎСКОЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, у пойме і рэчышчы Зах. Дзвіны, каля в. Астраўскія Віцебскага р-на. Пяскі палевашпатава-кварцавыя дробнаі сярэднезярністыя. Запасы разведаныя 1,2 млн. м3, перспектыўныя 3,1 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 1,5—43,7 %, гліністых часцінак 0,2—3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—19 м, ускрышы 0,1—4 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ. Распрацоўваецца Гал. упраўленнем рачнога флоту.
    АСТРАЎЦЫ, возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Дрыса. Пл. 0,92 км2. Даўж. 2,58 км, найб. шыр. 0,3 км. Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд. Праз возера цячэ р. Дрыса. Зарастае. На паўн. беразе в. Перавоз.
    АСТРАШЫЦКІ ГАРАДОК, вадасховішча ў Мінскім р-не, каля в. Астрашыцкі Гарадок. Створана плацінай на р. Усяжа ў 1946, рэканструявана ў 1970. Пл. 0,6 км2. Даўж. 2,5 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 4 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём 1,2 млн. м3. Вадазбор (114 км2) узгорысты. Пад лесам 30 %, забалочанасць 4 %. Глебы дзярнова-падзолістыя.
    Катлавіна выцягнутая ў рачной даліне. Берагі слаба парэзаныя, складзеныя з пяскоў і супескаў, правы — узгорысты, парослы лесам, левы — спадзісты. Сярэдні шматгадовы аб’ём сцёку ў створы плаціны 38,6 млн. м3. Зарастае чаротам, трыснягом і асакой. Водзяцца акунь, карась. Месца адпачынку.
    «АСТРАШЫЦКІ ГАРАДОК», дзіцячы рэсп. санаторый у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на. Размешчаны ў лясным масіве, на беразе вадасх. Астрашыцкі Гарадок. Адкрыты ў 1925. Кліматычпыя ўмовы, маляўнічае наваколле спрыялыіыя для паспяховага лячэння хвароб нырак і мочавывадных шляхоў.
    АСТРОВЕНСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не, у бас. р. Чарнагосніца. Пл. люстра 1,33 км2. Даўж. 2,9 км, найб. шыр. 0,93 км, найб. глыб. 4,2 м, сярэдняя 2,3 м. Аб’ём вады 3,04 млн. м3. Вадазбор (174 км2) спадзістахвалісты і дробнаўзгорысты, пераважна разараны, азёрамі занята 6 % тэр., лесам і хмызняком каля 20%.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, лопасцевай формы. выцягнутая з Пн на Пд. Схілы выш, 10—18 м, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 8,5 км) слабазвілістая, утварае некалькі заліваў, выцягнутых у мерыдыянальным напрамку. Берагі нізкія. пясчаныя, у залівах забалочаныя. Пойма вузкая (5—20 м), выразная каля заліваў. У цэнтры возера востраў пл. 13 га, які падзяляе яго на паўн. (глыб. да 2 м) і больш глыбокі паўд. плёсы. Літаральная зона да глыб. 1,5 м выслана пяском, у паўд. залівах і паўн. ч. дно выслана крэменязёмістым сапрапелем з павышанай колькасцю карбанатаў, на
    астатняй ч,— гліністым ілам. Мінералізацыя вады да 250 мг/л, празрыстасць 2,7 м. Эўтрофнае, праточнае. Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. 2 з азёр Белае 1 Capo. Выцякаё р. Чарнагосніца. Зарастае да глыб. 1,1—1,5 м, шыр. палосы расліннасці 5—20 м. Водзяцца лешч, шчупак, ацунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, карась, лінь. верхаводка, язь, мянтуз. На зах. беразе возера в. Дашкава.
    М. М. Курловіч. АСТРОЎНА, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Тураўлянка. Пл. люстра 1,92 км2. Даўж. 3,41 км, найб. шыр. 0,92 км, найб. глыб. 9,2 м, сярэдняя 4,2 м. Аб’ём вады 7,4 млн. м3. Вадазбор (57,9 км2) дробнаі сярэднеўзгорыоты, пераважна разараны, каля 15 % пад лесам.
    Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы на Пн выш. 8—10 м, на Пд, У і 3 выш. да 4 м, спадзістыя. пераважна разараныя. Берагавая лінія (даўж. 9,8 км) звілістая. Дно складанай будовы з мелямі 1 ўпадзінамі. Літараль да глыб. 2 м займае 19 % пл., выслана пяском, глыбей гліністыя ілы і крэменязёмістыя сапрапелі. 5 астравоў агульнай пл. 15 га. Расліннасцю ўкрыта да 30 % пл. дна. Празрыстасць рады да 1,1 м. Эўтрофнае, праточнае. Упадае ручай. выцякае р. Дзіва. Водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка, карп. Возера выкарыстоўваецца як рыбагадавальнік эксперым. базы Бел. НДІ рыбнай гаспадаркі.	Б. П. Уласаў.
    АСТРОЎНА, возера ў Бешанковіцкім р-не, у бас. р. Астроўніца. Пл. люстра 0,42 км2. Даўж. 1,54 км, найб. шыр. 0,54 км, найб. глыб. 18,1 м, сярэдняя 5,1 м. Аб’ём вады 2,16 млн. м3. Вадазбор (10,2 км2) спадзістахвалісты і сярэднеўзгорысты, пераважна разараны, каля 9 % пад лесам.