Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Выкарыстанне зямель з асушальнай сеткай у БССР, тыс. га
Паказчыкі
I960
1965
1970
1975
1981
Усяго зямель з асушальнай сеткай
513,9
1010,1
1577,9
2041,1
2430,5
у т. л. с.-г. ўгоддзі
Выкарыстана асушаных с.-г. угод-
448,5
868,3
1393,9
1854,4
2298,3
дзяў
3 іх
430,8
811,3
1314,8
1802,9
2257,1
ворныя землі
146,6
439,9
567,8
754,1
942,6
сенаяіаці
206,1
233,5
430,6
586,0
720,4
паша
71,4
124,6
308,4
457,0
587,2
забалочаныя мінер. землі пастаяннага і часовага лішкавага ўвільгатнення.
Першыя работы па А. на Беларусі праводзіліся ў 2-й пал. 18 ст. Да Кастр. рэвалюцыі А. мела абмежаваны прыватны характар. У 1980 у БССР было 2,6 млн. га асушаных зямель, што складала каля 40 % гідрамеліярацыйнага фонду рэспублікі. Найб. тэрыторыі асушаны ў Брэсцкай (болып за 520 тыс. га), Мінскай (болып за 500 тыс. га), Гомельскай (больш за 470 тыс. га) абласцях. У асобных раёнах (Любанскі, Салігорскі, Старадарожскі, Лунінецкі, Пінскі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі) асушана да 65 % зямель. Для А. зямель будуюць асушальныя сістэмы. Спосабы і тэхніка А. вызначаюцца тыпам воднага жыўлення глебы, мясц. прыроднымі асаблівасцямі і характарам выкарыстання тэрыторыі. Нізінныя балоты безнапорнага жыўлення, падасланыя вял. слоем пяску, a,2
птптпітггі
Астэрына крынічнікавая. папярочны разрэз пладовага цела з сумкамі (1) і сумкаспорамі (2).
Астэрыянела найзграбнейшап. 1 — калонія; 2 — асобная клетка (выгляд са створкі).
АСФА 161 асушаюцца каналамі з гушчынёй размяшчэння 200—800 м і больш. Нізінныя балоты безнапорнага жыўлення на слабаводапранікальных грунтах, балоты напорнага грунтавога жыўлення асушаюцца сістэматычным закрытым дрэнажом з адлегласцю паміж дрэнамі 20—50 м. Спосабы А. мінер. глеб вызначаюцца фільтрацыйнымі ўласцівасцямі глебавых гарызонтаў. На лёгкіх (пясчаных і супясчапых) глебах з добрай водапранікальнасцю выкарыстоўваюць сістэматычны гарызантальны дрэнаж, на цяжкіх (сугліністых і гліністых) глебах са слабай водапранікальнасціо яго спалучаюць з дадатковымі аграмеліярацыйнымі і гідратэхн. мерапрыемствамі. Для атрымання ўстойлівых ураджаяў незалежна ад умоў надвор’я ажыццяўляецца двухбаковае рэгуляванне воднага рэжыму, у сухія перыяды на асушальных землях ужываюць арашэнне, для гэтага будуюць асушальна-ўвільгатняльныя сістэмы. С.-г. выкарыстанне зямель з асушальнай сеткай вызначаецца прыроднымі асаблівасцямі тэр., урадлівасцю глеб і тэхніка-эканам. ўмовамі асваення. На гэтых землях ворныя ўгоддзі займаюць 38,8, сенажаці 29,6, паша 24,2 % (1981, гл. табл.).
У 1979 на асушаных землях ураджайнасць збожжавых была болып за 29 ц/га, бульбы 180 ц/га, прадукцыйнасць палепшаных сенажацей болып за 30 ц/га сена. А. выкарыстоўваюць таксама ў лясной гаспадарцы, у буд-ве, для аховы нас. пунктаў ад падтаплення грунтавымі водамі.
Літ.: Костяков A. Н. Основы мелнорацнй,— 6 нзд.— М„ 1960; Проблемы Полесья. В. 1—5.— Мн., 1972—78.
В. С. Аношка. АСФАДЭЛІНА (Asphodeline), род пераважна шматгадовых травяністых раслін сям. лілейных. Вядома каля 15 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Крыме, на Каўказе. У СССР 6 відаў. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР у 1970-я г. як дэкар. расліны інтрадукаваны 2 віды. Меданосныя, лек., харч. (корні ядомыя) расліны. Цвітуць у чэрв.— ліпені.
Выш. раслін да 60 см. Карэнішча кароткае, тоўстае. Сцябло аблісцелае. Лісце лінейна-шылападобнае з шырокімі плеўкавымі похвамі. Кветкі ў густой гронцы. Плады — скурыстыя трохгнездавыя каробачкі. Насенне — чорныя трохграннікі. А. ж о ў т а я (A. lutea) мае апушанае па краі лісце, жоўтыя кветкі. Марозаўстойлівая. Кветкі А. крымскай (A. taurica) шаравата-белыя, дыям. да 2 см, сабраныя ў гронку даўж. да 30 см. АСФАЛЬТ (грэч. asphaltos горная смала), легкаплаўкія бітумы, якія
ўтварыліся ў выніку акіслення нафты і выпарэння яе лёгкіх фракцый. АСЦЁР, рака, левы прыток Сажа. Даўж. 274 км (у БССР каля 50 км). Пачынаецца ў Рослаўскім р-не, цячэ ў Шумяцкім р-не Смаленскай, Клімавіцкім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай абл. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,31 %0. Асн. прытокі: Острык, Стомець, Немка (справа), Вял. Наўля, Шумячка, на Беларусі Сасноўка (злева). Агульная даўж. рачной сістэмы А. больш за 1480 км, густата рачной сеткі 0,44 км/км2.
Вадазбор (пл. 3370 км2) на паўд. ускраіне Смаленскага ўзв. і ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны; грунты сугліністыя, у ніжняй ч, тарфяна-глеевыя. Лясы мяшаныя (22 %). Пад ворывам 55 % тэрыторыі. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная. шыр. 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія. выш. 10—25 м. Пойма двухбаковая, шыр. 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні 0,3—■ 0,5 км. У разводдзе затапляецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні на глыб. 1—2,5 м тэрмінам да 8—12 сут. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 20—30 м. Separi стромкія, месцамі абрывістыя.
Рэжым А. вывучаецца з 1929 (у межах БССР з 1943), назіранні на 7 гідралаг. пастах, з іх дзейныя Рослаў (РСФСР) і Хадунь. А. вызначаецца інтэнсіўным разводдзем, на якое прыпадае 59 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пач. красавіка, сярэдняя выш. над межанным узроўнем 2,5 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сак,— пач. красавіка. Веснавы ледаход 4 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м3/с. На рацэ г. Рослаў. Іл. гл. на ўклейцы. Ф. і. Сяцко.
АСЦЫЛЯТОРЫЯ (Oscillatoria), род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей сям. асцыляторыевых. Вядома больш за 100 відаў, з іх у СССР 95. На Беларусі 35 відаў і 8 разнавіднасцей, найб. пашыраны ў планктоне сажалак і азёр: A. а з ё р н а я (О. limnetica), А. азярковая (0. lacustris), A. г л e i c t a я (0. limosa), A. t o h k a я (0. tenuis), A. п л a н kтонная (0. planctonica), A. Arapд a (O. aghardii). Касмапаліты. Індыкатары поліі мезасапробных водаў. А. чырванаватая (O. rubescens) выклікае падлёднае цвіценне вады ў воз. Рудакова Мядзельскага р-па.
Трыхомы блакітна-зялёнага, радзей жоўта-зялёнага, чырванаватага або фіялетавага колеру, складаюцца (акрамя канцавых) з цыліндрычных клетак, адзіночныя або злучаны ў дзернавінкі, пераважна без слізістага чахла, не маюць гетэрацыстаў. Размнажаюцца дзяленнем клетак папалам, гармагоніямі і планакокамі. Большасць відаў рухомыя.
Л. В. Прасяпік.
АСЦЮКОВІЦКІ ПАРК, у в. Асцюковічы (Вілейскі р-н). Існуе з 19 ст. Тэр. падзелена 4 сажалкамі на паўн. (болып даўнюю) і паўд. часткі. Пл. 10 га.
Планіроўка мяшаная. У паўн. (рэгулярнай) ч. захаваліся рэшткі алей. баскетаў, салітэраў. Кампазіцыя паўд. (пейзажнай) ч., з палацам у цэнтры, пабудавана на 3 радыяльных перспектывах. Цераз баскеты рэгулярнага парку праходзіць дарога да пейзажнай ч. У А. п. расце болып за 30 відаў дрэў 1 кустоў, у т. л. лістоўніцы еўрапейская і ніцая, туя заходняя, клён серабрысты, вярба ніцая 1 інш. У пейзажнай ч. каштоўнае насаджэнне хвоі веймутава (пл. 0,2 га, узрост 80—90 гадоў. выш. 26— 28 м, сярэдні дыям. ствалоў 0,33 м), Парк захаваўся часткова. належыць саўгасу «Асцюковічы». Помнік прыроды мясц. значэння.
В. Р. Анціпаў, A. Т. Федарук. АСЯРОДАК, аддзеленае ад берагоў намнажэнне алювіяльных наносаў у рэчышчы ракі ў выглядзе невысокіх, звычайна пазбаўленых расліннасці, затопленых або часткова аголеных астравоў. Форма А. падоўжаная, выцягнутая па цячэнні, пл. да некалькіх дзесяткаў і нават соцень м2. А. падзяляюць рэчышча на рукавы, звычайна паступова рухаюцца ўніз па цячэнні ракі (ніжняя ч. намываецца, верхняя размываецца). Замацаванне А. расліннасцю ва ўмовах намыву прыводзіць да ператварэння яго ў устойлівы востраў. Трапляюцца А. на рэках паўд. ч. Беларусі, пераважна на Прыпяці, Дняпры, Сажы, Беседзі, Іпуці. Вядомы на Бярэзіне (прыток Дняпра), Свіслачы (прыток Бярэзіны), Друці. Пцічы, Сцвізе, Стыры, Ясельдзе, Асцёры,
Асцыляторыя азёрная: 1 — пучок нітак; 2 — асобныя кароткія ніткі.
У Асцюковіцкім парку.
верхняй ч. Нёмана, Віліі, Піне, Бобрыку, Цне, Лані, Морачы. Амаль няма А. ў бас. Зах. Дзвіны і на малых рэках, зусім няма А. на каналізаваных рэках. А. ўскладняюць работу рачнога транспарту на суднаходных рэках, перашкаджаюць лесасплаву, З’яўляюцца месцам гнездавання птушак. I. Я. Афнагель.
АТАДЭКТОЗ (Otodectosis), хранічная інвазійная хвароба сабак, кошак, лісоў, пясцоў і інш. драпежных жывёл. якая выклікаецца кляшчамі роду Otodectes, што жывуць на ўнутр. паверхні вушной ракавіны, барабаннай перапонцы, вонкавым слыхавым праходзе. На тэр. Беларусі трапляецца ўсюды. Заражаюцца здаровыя жывёлы ад хворых непасрэдна і праз прадметы догляду.
А. выяўляецца ў неспакоі жывёл, свербе, дэрматыце; пры ўскладненні другаснай інфекцыяй утвараюцца абсцэсы, пры перфарацыі барабаннай перапонкі — сярэдні і ўнутр. атыты, запаленне галаўнога мозгу. Лячэнне: перакіс вадароду. акарыцыдныя вадкасці. антыбіётыкі. Прафілактыка і меры барацьбы: каранцін жывёл. якія паступаюць у гаспадарку. ізаляцыя і лячэнне хворых, дэзакарыдызацыя памяшканняў 1 прадметаў догляду. М. М. Арэхава.
АТАЛЕЗЬ, зона адпачынку мясцовага значэння за 8 км на ПнЗ ад г. Стоўбцы, у сутоку Нёмана і Сулы. Устаноўлена ў 1981. Пл. 4 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 11 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей, баз і месцаў для кароткатэрміновага адпачынку дарослага насельніцтва Стоўбцаў. АТВОДЫ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Крашанка. Пл. возера 0,3 км2, вадазбору 31,8 км2.
АТЛАНТБІЧНЫ ЧАС. час найб. пацяплення ў галацэне, т. зв. кліматычны оптымум галацэну, адбыўся каля 8—3 тыс. гадоў назад.
АТЛАСЫ ГЕАГРАФІЧНЫЯ, сістэматызаваныя зборы геагр. карт, выкананых па агульнай праграме, аб’яднаных прызначэннем, матэм. асновай, зместам і афармленнем у адзіны картаграфічны твор. Апрача карт, уключаюць тэксты, дыяграмы, графікі, даведачна-стат. табліцы, ілюстрацыі, для зручнасці карыстання часта дапаўняюцца паказальнікамі геагр. назваў. Сярод фундаментальных сав. атласаў «Кліматычны атлас Беларусі» A. I. Кайгарадава (1927), у якім абагульнены матэрыялы метэаралаг. сеткі, апубл. ў «Летапісах Галоўнай фізічнай абсерваторыі» за 1871—1914. У 1958 на рус. і бел. мовах выдадзены Атлас БССР — першы сав. нац. комплексны А. г. саюзнай рэспублікі.
На картах, разрэзах і графіках у ім адлюстраваны геалогія. тэктоніка, магнітныя анамаліі, мінер. воды, гушчыня