• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Аднаабо двухдомныя лістасцябловыя расліны. Сцяблы прамастойныя. простыя, радзей разгалінаваныя. Лісце шматраднае, знізу сцябла лускацадобнае, уверсе — вузкаланцэтнае або вузкаязыкападобнае. па краі ўздута-аблямаванае і зубчастае, з простай жылкай; у сухім стане кучаравае. Каробачка на доўгай ножцы, падоўжана-цыліндрычная. Іл. гл. на ўкл. да арт. Лгстасцябловыя імхі.
    Г. Ф. Рыкоўскі.
    АТЫДЭЯ (Otidea), род сумчатых грыбоў сям. пецыцавых. Вядома да 15 відаў, пашыраных у Еўропе, Амерыцы, Індыі, Аўстраліі. У СССР 7 ві-
    даў, з іх на Беларусі найб. вядомы
    2.	Трапляюцца пераважна ў Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абл. Сапратрофы. Растуць у лясах на глебе. Пладаносяць ў жн.— верасні. Малавядомыя ядомыя грыбы.
    Пладовыя целы (апатэцыі) буйныя, аднабока развітыя, вухападобныя, з завернутымі ўсярэдзіну краямі, каля асновы звужаныя ў ножку, мясістыя, яркаафарбаваныя або карычнева-бурых таноў. звонку гладкія, з гіменіем на ўвагнутай паверхні, сядзяць групамі, радзей адзіночныя. Сумкі цыліндрычныя, 8-споравыя. Сумкаспоры эліпсоідныя, бясколерныя, гладкія.
    А. з а я ч а я, або заячае вушка (0. leporina) — рэдкі від у мікафлоры рэспублікі, мае апатэцыі выш. да 4 см, шыр. да 3 см, звонку чырванавата-бурыя або карычневыя, з жаўтаватаці ржава-бурым гіменіем. A. а с л і н а я, або асліныя вушы (0. onotica), адрозніваецца апатэцыямі выш. да 8 см, шыр. да 3 см, звонку жаўтавата-бураватымі, светла-жоўтымі або чырванавата-вохравымі, з жаўтаватаці чырванаватааранжавым гіменіем.
    Г. I. Сяржаніна. АТЭЛІЯ (Athelia), род губавых базідыяльных грыбоў сям. картыцыевых. Вядома больш за 30 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 25 відаў, з іх на Беларусі 7. Найб. вядомыя 2 віды: А. т о н к анітчастая (A. byssina; характарызуецца белымі валакністымі шнурочкамі) i А. двухкаляровая (A. bicolor, характарызуецца шафранна-жоўтымі шнурочкамі). Трапляюцца пераважна ў Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абл. Растуць у лясах на кары і павале лісцевых і хвойных парод, лясным подсціле. Сапратрофы. Разбураюць рэшткі драўніны.
    Пладовыя целы накшталт тонкай плеўкі таўшч. 30—40 мм, слаба прырослай да субстрату, мучністай, белай або крэмавай. Подсцілка (субікулюм) павуціністая, валакніста-піаўковая ці валакністая. Гіменафор пераважна гладкі. Базідыі 4-споравыя. Базідыяспоры яйцападобныя, з кропляй алею.
    A. I. Галаўко. АТ9Я (Attheya), род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сям. бідульфіевых. Вядомы 1 від з планктону прэснаводных вадаёмаў А. 3 а х арыяса (A. Zachariasii). У СССР пашырана пераважна ў Еўрап. частцы. На Беларусі адзначана ў азёрах і р. Прыпяпь.
    Клеткі цыліндрычнай формы. Панцыр кволы, танкасценны, амаль бясколерны, са шматлікімі двухраднымі ўставачнымі абадкамі. Створкі вузкаэліпсоідныя. на канцах пераходзяць у тонкія шчацінкі даўж. 40—60 мкм.
    АЎБР9ЦЫЯ, род раслін сям. крыжакветных, тое, што абрыета.
    АЎГІТ (ад грэч. auge бляск), Minepan з групы піраксенаў.
    АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ, злучае HeMan з р. Бебжа (бас. Віслы). Праходзіць на ПнУ ПНР і ў Гродзенскім р-не. Даўж. 102 км, на тэр. БССР 22 км. Сярэдняя глыб. 1,8 м. Складаецца з сістэмы ўласна каналаў, азёр, сажалак, каналізаваных участкаў рэк і пратокаў паміж азёрамі. На тэр. БССР 4 шлюзы і 2 плаціны, злучае асобным рэчышчам (даўж. 6 км) р. Чорная Ганча з Нёманам. Пабудаваны ў 1824—39, каб стварыць водны шлях для перавозкі грузаў з бас. Дняпра (па ДняпроўскаБугскім канале), Віслы і Нёмана
    Аўдотка.
    да Балтыйскага мора. 3 шырокім буд-вам чыг. сеткі страціў ролю трансп. артэрыі.
    АЎДОТКА (Burhinus oedicnemus), птушка сям. аўдоткавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў Еўропе, Сярэдняй і Паўд. Азіі, Паўн. Амерыцы, у СССР у Калінінградскай вобл., на Нд Еўрап. часткі, у Закаўказзі, Казахстане, Сярэдняй Азіі. На Беларусі вельмі рэдкі пералётны від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення, рэлікт ксератэрмічнага часу чацвярцічнага перыяду. Колькасць скарачаецца. Трапляецца на бязлесных пясчаных землях, пераважна ў паўд.-ўсх. частцы Палесся. Корміцца насякомымі, дробнымі яшчаркамі, грызунамі. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Здабыча А. забаронена з 1978. Для зберажэння неабходна стварэнне ў паўд.-ўсх. частцы рэспублікі ландшафтнага запаведніка. Нар. назвы палявы кулік, кулік, стрэпет.
    Птушка велічынёй з голуба (даўж. 40—45 см, маса да 440 г). Апярэнне шэра-пясочнае з чорнымі падоўжнымі стракацінамі (на горле і валляку стракацінкі вузкія), бруха белаватае. Ногі трохпальцыя. Дзюба кароткая, чорная, каля асновы жоўтая. Вочы вялікія, жоўтыя. Прылятае ў сярэдзіне красавіка. Гнёзды на пяску. Нясе 2 яйцы жаўтавата-пясочнага колеру грушападобнай формы з цёмнымі плямкамі, крапінкамі і стракацінкамі. Наседжваюць самец і самка 26 сутак. Трымаецца парамі, увосень чародамі. Адляіае ў вер.— кастрычніку. Начная птушка. Пры набліжэнні чалавека затойваецца. потым узлятае з разбегу. Голас — звонкі працяглы крык («цюрлі-цюрлі»). Бегае хутка, выцягнуўшы шыю і тулава паралельна зямлі. Зімуе ў Афрыцы і на Пд Аравійскага паўвострава.
    АЎЁСКІ ХВАРОБА, несапраўднае шаленства, інфекцыйны бульбарны параліч, ш алёная кароста, свербавая ч у м а, вострая інфекцыйная вірусная хвароба жывёл, якая характарызуецца пашкоджаннем цэнтр. нерв. сістэмы, органаў дыхання, моцным свербам у месцы пранікнення ўзбуджальніка (у свіней свербу не бывае). Да А. х. ўспрыімлівыя свінні (пераважна парасяты-сысункі), буйная рагатая жывёла, козы, авечкі, сабакі, кошкі, лісы, пясцы, норкі і інш. Крыніца інфекцыі — хворая жывёла і вірусаносьбіты. Узнікненню яе звычайна папярэднічаюць захворванне і гібель грызуноў на фермах. На тэр. Беларусі А. х. трапляецца ўсюды, пераважна ўвосень і ў пач. зімы.
    Выяўляецца ліхаманкай, стратай апетыту, рвотай, сутаргамі (у свіней бывае пастава сядзячай сабакі). Эканам. страты ад хваробы вельмі значныя (нованароджаныя парасяты, якія захварэлі, гінуць, буйная рагатая жывёла і авечкі папраўляюцца ў адзінкавых выпадках). Лячэнне: гама-глабулін, імунная і гіперімунная сывараткі. Прафілактыка;
    каранцін, дэзінфекцыя. вакцынацыя. выкананне правіл гігіены ўтрымання і гадоўлі, барацьба з грызунамі на фермах.
    У. Ц. Саковіч. АЎКСЁІІЦЬЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (15.3.1902, г. Сумы УССР — 20.3. 1970), беларускі сав. геолаг. Канд. геолага-мінерал. навук (1948). Засл. геолаг-разведчык БССР (1968). Скончыў Маск. геолагаразведачны ін-т (1935). Удзельнік Айч. вайны. Працаваў у Ін-це геал. навук АН БССР: з 1935 інж.-геолаг, вучоны сакратар, у 1938—41, 1945—61 дырэктар, у 1961— 69 нам. дырэктара. Працы па праблемах рэгіянальнай і саляной тэктонікі, гісторыі тэктанічнага развіцця структур, пошуках рудных і нярудных карысных выкапняў, фарміраванню нафтавых радовішчаў, гісторыі геал. даследаванняў на Беларусі.
    Тв.: Глішнстые породы Белорусснн.— Мн., 1959 (разам з A. I. Верзалам, М. I. Зуевым).
    АЎКУБА ЯПОНСКАЯ (Aucuba japoпіса), вечназялёная расліна сям. кізілавых. Радзіма — Японія. На Беларусі культывуецца ў аранжарэях і пакоях як лісцева-дэкар. расліна.
    Невялікі куст з мясістымі каранямі. Лісце авальна-прадаўгаватае, зялёнае, скурыстае, з бліскучай паверхняй, ёсць стракаталістая форма з мармурова-залацістым лісцем — залатое дрэва. Кветкі дробныя, бураватыя, у пірамідальных мяцёлчатых суквеццях на канцах галін. Цвіце ў сак,— красавіку. Плады — каралава-чырвоныя касцянкі. Размнажаюць чаранкамі. Укаранёныя чаранкі высаджваюць у сумесь глініста-дзярновай, лісцевай, тарфяной зямлі і пяску (3 : 1 : 1 : 0,5). Маладыя расліны перасаджваюць штогод. больш старыя — праз 2—3 гады. Можа расці ў халодных памяіпканнях, летам — на балконах, у кветніках.
    АУЛАЗІРА (Aulosira), род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей сям. аўлазіравых. Вядомы 7 відаў і 2 формы. У СССР 4 віды i 1 форма, трапляюцца ў стаячай вадзе, балотах і забалочаных вадаёмах сярод інш. водарасцей. На Беларусі А. р ы х л а я (A. laxa f. laxa) адзначана ў сажалках.
    Утварае сіметрычныя, злёгку выгнутыя. адзіночныя або злучаныя ў дзярнінкі ніткі шыр. 5—8 мкм. Клеткі аднолькавай формы і памераў, дыскападобныя да цыліндрычных. Похвы шчыльныя, бясколерныя, змяшчаюць 1 нітку. Гетэрацысты інтэркалярныя, піарападобныя. цыліндрычныя. Споры адзіночныя, цыліндрычныя, не звязаныя з гетэрацыстамі. Размнажаецца спорамі і гармагоніямі.
    АЎЛАКАГЁН (грэч. aulax баразна +genes пароджаны), лінейпа-выцягпутая ўпадзіна павышанай рухомасці, абмежаваная вял. разломамі, якія рассякаюць фундамент платформы (напр., Прыпяцка-Данецкі аўлакаген, паўн.-зах. частка якога —
    Прыпяцкі прагін— заходзіць на тэр. Беларусі).
    АЎЛАКОМШУМ (Aulacomnium), род брыевых імхоў сям. аўлакомніевых. Вядома 9 відаў, пашыраных у Паўн. паўшар’і. У СССР 5 відаў. На Беларусі па ўсёй тэр. расце на балотах, забалочаных лугах і лясах. А. балотны (A. palustre). Пагаршае якасць лугоў. Торфаўтваральнік. Двухдомная лістасцябловая расліна. Утварае зялёныя або жоўта-зялёныя густалямцавыя дзярнінкі.
    Сцяблы да 10—15 см выш., простыя або галінастыя. Лісце да 3 мм даўж., падоўжана-ланцэтнае. зрэдку слабазуб-
    Аўкуба японская.
    Аўран лекавы: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — вяночак; 3 — плод; 4 — семя.
    частае. з простай жылкай. Каробачка са спорамі падоўжана-яйцападобная, гарбатая, нахіленая, на жоўта-чьтрвонай ножцы. Спараносіць летам. Вегетатыўнае размнажэнне вывадковымі лістамі, сабранымі ў шарападобныя галоўкі на доўгіх ножках. Радзей, пераважна на гнілой драўніне, трапляецца А. д в у х п олы (A. androgynum). Іл. гл. на ўкл. да арт. Лістасцябловыя імхі. V. Ф. Рыкоўскі. АУРАМАУСКАЕ БАЛОТА, мяшанага (50 %), нізіннага (30 %), вярховага і пераходнага (па 10 %) тыпаў на Пн Хойніцкага р-на. Водапрыёмнік — Шчоўбінскі канал. Пл. 2,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,4 тыс. га. Глыб. торфу да 5,2 м, сярэдняя 1,9 м, ступень распаду 31 % (мяшаны торф), 29—36 (нізінны тып), попельнасць адпаведна 6 і 7—14 %. 3 першапачатковых запасаў (5,2 млн. т) на 1.1.1978 засталося 1,6 млн. т. Здабычу торфу на 440 га (каля 140 тыс. т штогод) вядзе торфабрыкетны з-д «Хойніцкі». На 1517 га торф выпрацаваны, з іх на 348 га сенажаць, 1169 га перададзена Дзяржлесфонду. Неасвоеная ч. балота занята драбналессем з хвоі і бярозы.
    аўрамаўскае радовшіча саПРАПЁЛЮ, у Хойніцкім р-не, на месцы выпрацаванага тарфянога паклада Аўрамаўскага балота. Сапрапель арган. тыпу, запасы 3,5 млн. м3, пл. залягання 0,6 тыс. га. Сярэдняя магутнасць адкладаў 0,6 м. Попельнасць 16 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3,3, карбанатаў кальцыю і магнію 5,6, вокісу калію 0,2, пяцівокісу фосфару 0,1. Вадародны паказчык (pH) 5,9. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне, для вытв-сці буд. матэрыялаў.