• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    і вясной — шкоднымі насякомымі (даўганосікамі, вусенямі пядзенікаў і інш.).
    Даўж. 17,7—22 см, маса 24—33 г. Апярэнне жаўтавата-бурае. У самца верх галавы. шчокі і брушка лімонна-жоўтыя, грудзі каштанавыя, спіна карычневая з падоўжнымі стракацінамі, надхвосце рыжае. Хвост з выемкай. Самкі больш цьмяныя. Дзюба невялікая. канічная. Гнёзды робіць на зямлі. рыхлыя, чашападобныя. з сухіх злакаў, моху, лішайнікаў, высцілае іх карэньчыкамі і валасамі. Песня самца — звонкае «зінь—зінь зінь — зінь — ціік», крык — «цік — цік». Вясной трымаецца парамі, у астатні час — чародкамі. У кладцы 4—6 светлашэрых з фіялетавым адценнем або іржава-бурых з тонкімі жылкамі, завіткамі на тупым канцы яец. Наседжванне 12— 14 сут. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 9—10 сут. Большасць А. з. адвандроўвае на Пд рэспублікі ў канцы вер.— кастрычніку. Іл. гл. на ўкл. да арт. Аусяукавыя.	Р. Ю. Тарлецкая.
    АЎСЯНКА САДОВАЯ (Emberiza hortulana), птушка сям. аўсянкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Зах. Азіі і Паўн.-Зах. Афрыцы. У СССР — ад Карэліі на Пн, да Крыма і Каўказа на Пд. На Беларусі нешматлікая, ёсць усюды, больш у паўд. раёнах. Гнездавальная птушка. Жыве ў полеахоўных лесанасаджэннях, маладых бярэзніках і хвойніках каля дарог, хмызпяках сярод палёў і каля яроў, на ўзлесках. Корміцца А. с. насеннем і вегетатыўнымі часткамі пустазелля, насякомымі. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы.
    Памерамі з вераб’я, падобная да яго, але мае даўжэйшы хвост. Даўж. цела 16—17 см, маса 21—23 г. Апярэнне спіны ў самцоў аліўкава-шэрае. горла жаўтаватае, брушка вохрыста-рыжае або буравата-каштанавае, вакол вачэй светлае кольца. Афарбоўка самак болып цьмяная, на спіне і валляку прадаўгаватыя бурыя стракаціны. Прылятае ў 2-й пал. крас.—маі. Трымаецца парамі 1 чародкамі. Песня самца нагадвае дзынканне званочка («цью—цью-цьюрр»), крык — нямоцнае «цык—цык». Гнёзды з сухой травы, тонкіх карэньчыкаў, сцяблінак злакаў будуе на зямлі на адкрытых мясцінах з рэдкімі кустамі і дрэвамі. Добра іх маскіруе. высцілае конскім воласам. Нясе 4—6 брудна-белых з цёмна-бурымі. шэрымі густымі плямкамі і рэзкімі чорнымі ніткападобнымі завіткамі яец у маі — пач. чэрвеня. Наседжвае яйцы 12—14 сут. Птушаняты вылятаюць з гнязда ў канпы чэрвеня. На поўдзень адлятае ў 2-й пал. вер.— кастрычніку. Зімуе ў паўд.-ўсх. Азіі і паўн. Афрыцы. Іл. гл. на ўкл. да арт. Аўсянкавыя.
    Р. Ю. Таузлецкая.
    АЎСЯНКА ЧАРОТНАЯ (Emberiza schoeniclus), птушка сям. аўсянкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе і Азіі, за выкл. Край-
    Аўсянка.
    пяй Пн, ПнУ і Пд Азіі. У БССР гняздоўная і пралётная, ёсць усюды, нешматлікая, найб. пашырана на Пд. Жыве ў зарасніках трыснягу, вербняку, чароту, па берагах рэк і азёр, па нізінных балотах і лігах. Нар. назва балотны верабей. Корміцца А. ч. жукамі (даўганосікамі, лістаедамі), вусенямі, дробнымі малюскамі, ракападобнымі, павукамі, вяснянкамі, вегетатыўнымі часткамі балотных і лугавых раслін, насеннем асок, пустазелля. Птушанят выкормліваюць выключна насякомымі. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы.
    Даўж. цела 13—19 см.. маса 20—26 г. Апярэнне галавы і горла ў самца чорнае, брушка белае, сярэдзіна спіны 1 плечавых пёраў рыжаватыя, ніжняя частка спіны шэрая, па баках горла белыя палосы. У самкі верх і бакі галавы чорнабурыя, горла белае з чорнымі палоскамі, на грудзях рыжыя стракаціны. Прылятае ў канцы сак.— пач. красавіка. Трымаецца парамі і чародкамі. Песня самца — даволі гучнае «шры—шры—ціры— ціры», крык — нямоцнае «цык — цыык». Гнёзды робіць на зямлі, на купінах, пад кустамі і дрэвамі (вярба, елка, вольха) з сухіх злакаў, трыснягу, асакі, высцілае тонкімі карэньчыкамі 1 воласам. Нясе 4—5 авальных светлаабо цёмна-аліўкавых з ніткападобнымі завіткамі яец, на Пд БССР двойчы на год. Наседжванне 12—14 сут. Птушаняты вылятаюць з гнязда ў ка'нцы чэрвеня. Адлятае ў пачатку верасня. Іл. гл. на ўкл. да арт. Аўсянкавыя.	Р. Ю. Тарлецкая.
    АЎСЯНКАВЫЯ (Emberizidae), сямейства птушак атр. вераб’інападобпых. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы. У сусв. фауне 282 віды з 65 родаў, у СССР 27 відаў. На Беларусі -— аўсянка звычайная, аўсянка садовая, аўсянка чаротная, прасянка. Карысныя лясной і сельскай гаспадарцы (кормяцца шкоднымі насякомымі і насеннем пустазелля). Прасянка занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
    Даўж. цела 10—22 см., маса 20—33 г. Апярэнне няяркае, бураватае 1 карычняватае. Дзюба кароткая, канічная, у некаторых масіўная. краі наддзюб’я і паддзюб’я ўвагнуты ўнутр. Селяцца на лугах, у хмызняках, чаротавых зарасніках 1 ў лесе. Гнёзды адкрытыя, на зямлі або на высокіх кустах. За год 1—2 патомствы. Нясуць 3—-6 яец. Іл. гл. на ўкл. АУТА... (ад грэч. autos сам), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае: 1) словам «свой», «уласны» ці аснове «сама...»;	2) слову «аўтаматычны»;
    3) словам «аўтамабільны», «аўтамабіль».
    АУТАМАТЫЗАВАНАЯ СІСТЭМА ПАЗІРАННЯ I КАНТРОЛЮ ЗА СТАНАМ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ-АТМАСФЕРЫ (АНКНА-А). Забяспечвае бесперапынную падачу іпфармацыі аб фактычным стане паветрапай прасторы над пэўным рэ-
    гіёнам: наяўнасці ў атмасферы забруджвальных рэчываў, зменах іх канцэнтрацыі, у т. л. перавышэнні гранічна дапушчальных канцэнтрацый і выкідаў забруджвальнікаў, з улікам уплыву знешніх фактараў, у прыватнасці метэаралагічных, на ступень забруджанасці паветра. АНКНА-А уключае комплекс аўтам. кантрольна-вымяральных станцый, размешчаных у розных пунктах зоны назірання і прызначаных для рэгістрацыі паказчыкаў забруджвання (на сярністы газ, серавадарод, хлор, азон, двухвокіс вугляроду і інш.), а таксама метэаралагічных параметраў (пастаянна або праз зададзеныя інтэрвалы часу). Атрыманая інфармацыя перадаецца па каналах сувязі (пераважна тэлефонных) на інфарм.-кіруючы вылічальны комплекс, дзе апрацоўваецца на, ЭВМ і выкарыстоўваецца пры складанні кароткаі доўгатэрміновых прагнозаў магчымага забруджвання, для ацэнкі адноснага забруджвання асяроддзя асобнымі найб. магутнымі крыніцамі, пры планаванні прамысл. і гар. буд-ва, у кантролі за эфектыўнасцю барацьбы з забруджваннем. Вынікі даводзяцца да зацікаўленых арг-цый і спажыўцоў інфармацыі і дазваляюць прымаць аптымальныя рашэнні і праводзіць мерапрыемствы па памяншэнню шкодных выкідаў у атмасферу без абмежавання аб’ёмаў вытв-сці. Сістэмы АНКНА-А ствараюцца ў Маскве, Ленінградзе, Кіеве і інш. У БССР сістэма АНКНА-А распрацавапа для Мінска. Плануецца яе стварэнне ва ўсіх буйных гарадах. Аналагічныя АНКНА-А дзейнічаюць у ЗША, Японіі, ГаланДЫІ І Інш.	В. I. Шаржановіч.
    АУТАМАТЫЧНАЯ МЕТЭАСТАНцыя, устаноўка для аўтам. вымярэння метэаралаг. элементаў і перадачы дадзеных вымярэнняў па радыё або правадных лініях сувязі. Прызначана для атрымання метэаралаг. інфармацыі з цяжкадаступных раёнаў, акваторый мораў і акіянаў, для павышэння дакладнасці матэрыялаў, поўнай або частковай замены назіральніка, забеспячэння бесперапыннага назірання за метэаралаг. ўмовамі. Адна з першых А. м. працавала ў партызан Магілёўскай вобл. летам 1943, была ўстаноўлена яе канструктарам А. У. Гаралейчанка. Усе метэастанцыі БССР аснашчаны уніфікаванай аўтам. тэлеметрычнай гідраметэаралагіч. станцыяй (УАТГМС)-М-ІОбМ, здольнай вымяраць імгненную, сярэднюю (за 10 мін) і макс. скорасць і сярэдпі
    напрамак ветру, метэаралаг. далёкасць бачыасці, выш. ніжняй паверхні воблакаў, колькасць вадкіх ападкаў, атмасферны ціск і т-ру паветра, пункт расы, т-ру глебы на 9 глыбінях, наяўнасць і працягласць сонечнага ззяння, вагу галалёдных адкладаў.
    3 дапамогай аўтам. дыстанцыйнага гідралаг. паста (АДГП). звязанага з M-106M, можна праводзіць вымярэнні ўзроўняў і т-ры вады. У залежнасці ад рэжыму работы А. м. атрымліваюць звесткі па метэаралаг. эле.ментах праз 3, 2, 1 або 0,5 гадз, па шэрагу паказчыкаў назіранне ідзе бесперапынна. У сістэме назіранняў, збору, апрацоўкі і распаўсюджання гідраметэаралаг. інфармацыі, якая створана ў Гідраметэаслужбе БССР, M-106M утварае падсістэму наземных назіранняў.	М. А. Гольберг.
    АУТАМОРФНЫЯ ГЛЁБЫ (ад аўT'a...+грэч. morphe форма), глебы, якія фарміруюцца ва ўмовах атм. ўвільгатнення і на працягу вегет. перыяду не бываюць пераўвільготненымі або знаходзяцца ў стане поўпага насычэння вільгаццю толькі нядоўгі час (пераважна вясною і ўвосень). Марфалагічны профіль А. г. пе мае каляровых прыкмет агляення, іншы раз у ім трапляюцца жалезістыя канкрэцыі і пунктацыі марганцу, якія сведчаць аб кароткатэрміновым лішкавым увільгатненні. С.-г. расліпы на гэтых глебах вымаканнем не пашкоджваюцца. У БССР да аўтаморфных належаць дзярнова-карбанатныя глебы, бурыя лясныя глебы, падзолістыя глебы і дзярнова-падзолістыя глебы. м. 1. Смяян. АУТАТАМІЯ (ад аўта... + грэч. to­me адсячэнне), самакалечанн е, здольнасць некаторых жывёл адвольна аддзяляць часткі цела пры рэзкім раздражненні, У фауне БССР уласціва многім беспазваночным, у т. л. гідрам (адкідваюць шчупальцы), кольчатым чарвям (канец pe­na), павукам, матылям, конікам і ракам (канечнасці). Сярод пазваночных А. назіраецца ў яшчарак порсткай і жывароднай, вераценніцы лом-
    Асноўны блок аўтаматычнай метэастанцыі М-106 м у Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі.
    кай — адкідваюць хвост па месцы храстковай праслойкі пасярод аднаго з пазванкоў. Некаторыя птушкі (глуіпцы, цецерукі) здольны пры небяспецы адкідваць покрыўнае пер’е. Адкінутыя часткі (канечнасці павукоў, хвасты яшчарак) пэўны час рытмічна рухаюцца і адцягваюць увагу драпежніка. А. выпрацавана ў працэсе эвалюцыі як адзін з відаў ахоўных прыстасаванняў жывёл і звязана са здольнасцю аднаўляць страчаныя часткі цела (рэгенерацыя).	м. М. Пікулгк.
    АУТАТРОФПЫЯ АРГАНІЗМЫ, а ўтатрофы (ад аўга... + грэч. trophe ежа, харчаванне), арганізмы, якія сінтэзуюць неабходныя для жыццядзейнасці складаныя арган, злучэнні з вуглекіслаты, вады, неарган. злучэнняў азоту, мінер. рэчываў глебы, пры гэтым выкарыстоўваюць энергію фотасінтэзу або хемасінтэзу. Да А. а. належыць болыпасць вышэйшых раслін, водарасці і некаторыя бактэрыі. Фотасінтэзавальныя А. а. (фотатрофы — вышэйшыя расліны, водарасці) маюць у сабе хларафіл і здольны выкарыстоўваць светлавую энергію. Для' некаторых клетак зялёных раслін (семядоляў. пялёсткаў кветак, карапёў і інш.) уласцівы гетэратрофны спосаб жыўлення (часова або пастаянна). Часам уся расліна можа пераходзіць ад аўтатрофнага жыўлення да гетэратрофнага (напр., павітуха) і наадварот (зародкі ў пач. прарастання, карэнішчы і інш.). Хемасінтэзавальныя А. а. (хематрофы, напр., нітрыфікавальныя бактэрыі) сінтэзуюць арган. рэчывы за кошт энергіі акісленпя мінер. злучэнняў. А. а. належыць выключная роля галоўнай крыніцы арган. рэчыва ў біясферы. Параўп. Гетэратрофныя арганізмы.