Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АУРАМЕНКА Павел Самуілавіч (н. 1.5.1929, в. Барысаўка Клімавіцкага р-на), беларускі сав. вучоны-заатэхнік. Д-р с.-г. н. (1980). Чл. КПСС з 1957. Скончыў БСГА (1961). 3 1964 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі: нам. дырэктара (з 1969), адначасова (з 1970) заг. аддзела перапрацоўкі і якасці кармоў. Асн. кірунак даследаванняў — распрацоўка тэхналогій нарыхтоўкі і хавання кармоў, пытанняў кармлення і фізіялогіі жыўлення с.-г. жывёлы. Распрацаваў спосабы кансервавання зялёных раслін, апрацоўкі грубых кармоўі перапрацоўкі коранеклубняплодаў.
АЎРАН (Gratiola), род шматгадовых травяністых раслін сям. залознікавых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных ва ўмераных і халодных зонах і ў гарах тропікаў амаль усяго зямнога шара. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі А. л е к а в ы (G. officina-
lis). Галарктычны пантыйска-сармацкі від. Месцазнаходжанні сканцэнтраваны на ПдУ рэспублікі, дзе праходзіць паўн. мяжа яго суцэльнага пашырэння. Расце на купінавых балотах, заліўных лугах, па пясчаных берагах вадаёмаў. Культывуецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі — чэрвені. Лек. расліна (слабільны, ванітоўны, мачагонны сродак), мае гліказіды, сапаніны, алкалоіды. 3 лек. мэтай выкарыстоўваецца надземная ч. расліны (нарыхтоўваецца ў час цвіцення). Ядавіты.
Расліна голая, выш. 15—60 см, з паўзучым членістым бурым карэйішчам, укрытым лускаватымі лісцікамі. Сцябло ўздымаецца або прамастойнае. простае ці слабаразгалінаванае, у верхняй ч. 4-граннае. Лісце сядзячае, паўсцяблоабдымнае, лінейна-ланцэтнае, каля асновы суцэльнакрайняе, па астатняй ч. зубчастае. Кветкі двухполыя. белыя, адзіночныя, на доўгіх кветаножках у пазухах лісця. Плод — 2-гнездавая шматнасенная каробачка. Размнажаецца дзяленнем карэнішча. Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя расліны. С. А. Дзмгтрыева. АУРЫКУЛЯРЫЯ, вушка д р э ўнае (Auricularia), род базідыяльных грыбоў сям. аўрыкулярыевых. Вядома некалькі відаў, пашыраных пераважна ў трапічных краінах. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі А. з в і л і с т а я (A. mesenterica). Рэдкі від у мікафлоры рэспублікі. Сапратроф. Развіваецца на ламаччы, старых пнях і павале; іншы раз факультатыўны паразіт на аслабленых пладовых дрэвах. выклікае засыханне парасткаў, гніль галінак. Малавядомы ядомы грыб.
Пладовыя целы даўж. да 9 см, распасцёртыя. у форме ракавіны або шапкі, з хвалістымі, адагнутымі ад субстрату краямі, зверху скурыстыя, лямцавыя, карычнева-бурыя, з канцэнтрычнымі зонамі, укрытымі шэрымі або карычневымі валаскамі. Мякаць студзяністая. Гіменафор шэра-фіялетавы, студзяніста-васкаваты. гладкі ці са складкамі. Базідыі 4-клетачныя, з бакавымі стэрыгмамі. Базідыяспоры аднаклетачныя, цыліндрычныя. сагнутыя або ныркападобныя, бясколерныл, прарастаючы, утвараюць другасныя споры. Г. I. Сяржангна.
АЎРЫКУЛЯРЫЯЛЬНЫЯ (Auriculariales), парадак базідыяльных грыбоў з падкласа гетэрабазідыяміцэтаў. Вядомы 3 сям,— аўрыкулярыевыя, септабазідыевыя, флеягенавыя, 7 родаў, каля 250 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, часцей у тропіках і субтропіках. У СССР таксама 3 сям., 7 родаў, каля 10 відаў, з іх на Беларусі 6 родаў (аўрыкулярыя, гелікабазідый, гірнеёла, септабазідый, флеягена, эакранартый), 6 відаў. рэдкіх у мікафлоры рэспублікі. Болыпасць А,— сапратрофы. Развіваюцца па гнілой драўніне. Нека-
торыя — паразіты раслін, насякомых, інш. грыбоў.
Характэрная прыкмета А.— доўгая цыліндрычная базідыя з 3 папярочнымі перагародкамі. Размяшчаюцца базідыі ў большасці відаў адкрыта на паверхні пладовых цел, у некат.— усярэдзіне іх. Пладовыя целы шырокараспасцёртыя, сухія або студзяністыя ці студзяністыя з добра развітай вухападобнай шапкай, мясістыя, булава-, шарападобныя, галоўчатыя. Споры рознай будовы і колеру, часта прарастаюць у канідыі.
Лгт.: Райтвнйр Л. Г. Порядок Аурнкулярневые (Auriculariales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 2. Грнбы. М„ 1976. Г. I. Сяржаніна.
АУРЫСКАЛЬПІЙ (Auriscalpium), род недасканалых грыбоў сям. манісям. яжоўнікавых. Вядомы 1 від — А. з в ы ч а й н ы (A. vulgare), пашыраны ў зоне хвойных лясоў па ўсім зямным шары; у СССР — у Еўрап. ч., на Каўказе, у Зах. і Усх. Сібіры, Закаўказзі, на Беларусі — рэдкі від, адзначаны ў Мінскай і Магілёўскай абл. Расце на шышках хвойных па-
Аўрыкулярыя звілістая.
Аўрыскальпій звычайны на шышцы хвоі.
Аўрэабазідый пачкавальны: 1 — утварэнне канідый пачкаваннем; 2 — ланцужкі хламідаспораў.
род, асабліва хвоі, зрэдку на драўніне.
Шапка дыям. 2—2,5 см, ныркападобная. бакавая, зрэдку эксцэнтрычная. з цвёрдашчаціністай, часта занальнай. карычнева-бурай або чорнай паверхняй і вострым, укрытым цвёрдымі валаскамі краем. Тканка скурыстая, белаватая, паблізу паверхні бурая. Шыпы канічныя. даўж. 2—3 мм. нарычнева-бурыя, з шараватым налётам. Ножка бакавая. зрэдку цэнтральная, цвёрдаваласістая, даўж. да 8 см. Цыстыды шылападобныя. бясколерныя. Споры слабашурпатыя, шырокаэліптычныя.
АУРЭАБАЗІДЫЙ (Aureobasidium), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных зонах зямнога шара. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядомы A. п а ч к а в а л ь н ы (А. pullulans). Паразітуе на раслінах з розных бат. сямействаў. Есць лёнавая разнавіднасць грыба, якая прыносіць вял. страты ўраджаю лёну (валокны ў сцяблах дзервянеюць, робяцца ломкімі, бурэюць, зніжаецца якасць).
Міцэлій грыба слабаразвіты, бясколерны або крэмавы, пазней цёмны. Гіфы складаюцца з ланцужкоў цёмных таўстасценных клетак. Канідыяльнае споранашэнне малочнага колеру. Канідыі зменлівай формы, яйцападобныя, эліпсоідныя. авальныя, цыліндрычныя, аднаклетачныя. бясколерныя, адпачкоўваюцца ад клетак гіфаў, утвараючы слізістую масу. Неспрыяльныя ўмовы пераносіць у стадыі хламідаспораў.
АУСЕЦ (Helictotrichon), род шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 50 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. і Паўд. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. У СССР 20 відаў, з іх на Беларусі 2. Лугавыя кармавыя расліны.
А. п у ш ы с т ы (Н. pubescens, нар. назва зайцавы авёс) трапляецца па ўсёй тэр. Расце на лугах. іншы раз у сухіх хвойніках, на адхонах чыг. насыпаў, утварае дзернавінкі. Цвіце ў маі — чэрвені. Расліна выш. да 120 см, з паўзучым карэнішчам, вузкім кароткапушыстым лісцем і шматкаласковымі мяцёлкакамі. даўж. да 15 мм. Каласкі 2—4-кветныя. даўж. 12—17 мм. з валасістымі асцюкамі. Ніжняя кветкавая лускавінка з 2 зубцамі, шыракаплеўкавая, з 4 жылкамі і доўгім цёмна-бурым асцюком. А. л у г а в ы (Н. pratense) — рэдкі від у флоры БССР, зрэдку трапляецца ў паўнзах. ч. Расце на сухадольных лугах. Kana жылля, утварае дзернавінкі. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Расліна выш. да 1 м, з іпурпатым лісцем і вузкай сціснутай мяцёлкай. з непіматлікімі каласкамі. Каласкі 3—5-кветныя даўж. да 2 см. Каласковыя лускавінкі з 3 жылкамі. Ніжняя кветкавая лускавінка зубчастая, па краі белаплеўкавая, з асцюком.
Г. А. Кім. АЎСОВІНА, рака, правы прыток Сажа, у Кармянскім р-не. Даўж. 18 км. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 1,4 %0. Вадазбор (48,5 км2) раўнінны, пад лесам 9 %.
АУСЮК, авёс пусты, жывы авёс (Avena fatua), аднагадовая травяністая расліна з роду авёс сям.
злакаў. Шкоднае пустазелле пасеваў аўса пасяўнога і інш. яравых культур. Пашыраны ў нетрапічных краінах; у СССР — у Ёўрап. ч., акрамя Крайняй Поўначы. На Беларусі трапляецца пераважна ў Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай абл. Цвіце ў чэрв.— ліпені.
Расліна выш. да 120 см. Сцяблы прамыя, часта некалькі іх выходзяць з вузла куставання. Лісце пляскатае. шурпатае. похвы ніжняга звычайна апушаныя. Мяцёлка буйная, раскідзістая, даўж. да 30 см. Каласкі 2—3-кветныя; ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім (да 30 мм) каленчата сагнутым скручаным асцюком. Кветкі каля асновы з сучляненнем накшталт падкоўкі (у аўса пасяўнога яе няма), таму зярняўкі (да 600 на расліне) пры выспяванні лёгка асыпаюцца паасобку і засмечваюць палі. А. высушвае глебу, зніжае ўраджай і якасць збожжа; скрыжоўваецца з аўсом 1 пагаршае яго селекцыйныя якасці. Меры барацьбы: ачыстка насення, лушчэнне глебы і глыбокае зяблевае ворыва плугам з перадплужнікам, захаванне севазвароту. Г. А. Кім.
АУСЯНІКІ, падзёнкі (Ephemeroptera), атрад насякомых падкласа адкрытасківічных. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне 17 сям., каля 1000 відаў. Найб. колькасць відаў вядома ў Галарктыцы. У фауне СССР каля 15 сям., 200 відаў. На Беларусі адзначана каля 20 відаў, наііб. вядомыя аўсянік звычайны (Ephemera vulgata), А. дацкі (Eph. danica) i A. двухкрылы (Сіоёоп dipterum). Лічынкамі A. кормяцца многія прамысл. рыбы (ласасёвыя, карпавыя, сігавыя).
Даўж. 1 мм — 6 см. Брушка падоўжанае. 2 пары крылаў, пярэднія даўжэйшыя за заднія. На канцы брушка 2-—3 членістыя ніткападобныя вырасты. Развіццё з няпоўным ператварэннем. А. адрозніваюцца ад інш. насякомых наяўнасцю 2 крылатых фаз — субімага і імага. Лічынкі развіваюцца ў вадзе 1—4 гады, кормяцца дэтрытам. водарасцямі. Дарослыя не кормяпца, жывуць ад некалькіх гадз да 10 сут. С. М. Ветрава.
АЎСЯНІЦА, мурожніца (Festuca), род шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 300 відаў (падзяляюцца на шэраг падродаў і секцый), пашыраных пераважна ва ўмераным і халодным паясах зямнога шара. У СССР 115 відаў, з іх на Беларусі 9 дзікарослых і каля 10 інтрадукаваных відаў. Каштоўныя кармавыя расліны. Цвітуць у маі — чэрвені. Выкарыстоўваюцца пры стварэнні сеянай пашы, дэкар. газонаў. засеве стадыёнаў і аэрадромах. ІІекат. віды — добрыя замацавальнікі рухомых пяскоў і розных пясчаных насыпаў.
Расліны з паўзучымі падземнымі парасткамі або ўтвараюць густыя дзярні; ны. Сцяблы прамастойныя. з замкнёнымі ці расшчэпленымі похвамі, ланцэтападобнымі вушкамі або без іх, з пераважна кароткімі язычкамі. Ліспе пляскатае ці згорнутае ў вузкія трубачкі, звычайна шурпатае абе валасістае. Суквецці —■ слабараскідзістыя, іншы раз гронкапа-
добныя шматкаласковыя мяцёлкі. Каласкі з 2—10(15) кветак. Каласковыя лускавінкі ад шырокаланцэтных да яйцападобных. звычайна вострыя, ніжняя — з 1—3, верхняя — з 3—5 жылкамі. Ніжнія кветкавыя лускавінкі ад ланцэтных да яйцападобных, скурастыя або скурастаперапонкавыя, без кіля, з 3—5 жылкамі. на верхавінцы вострыя і пераважна асцюковістыя. Плод — зярняўка.
А. л у г а в а я (F. pratensis) расце на лугах, палянах, узлесках па ўсёй