• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    выя, рагацікавыя, лісічкавыя, яжоўнікавыя, тэлефоравыя, 87 родаў, каля 300 відаў. Пераважна сапратрофы. Развіваюцца на драўніне, лясным подсціле, гумусе глебы. Ёсць паразіты травяністых і дрэўных раслін і мікарызаўтваральнікі. Многія А. (губавыя грыбы, дамавыя грыбы) — разбураюць драўніну. Некат. віды, напр. флебія гіганцкая, выкарыстоўваюцца як біял. антаганісты шкодных разбуральнікаў драўніны — каранёвай губкі. Есць лек. (чага), ядомыя (лісічкі, бяляк, лось, пеўнік, стракач, грыбная капуста, грыбная локшына).
    Міцэлій грыбоў развіваецца ў субстраце. Гіфы шматлікія, бясколерныя або злёгку афарбаваныя, у некат. відаў утвараюць грыбныя шнурочкі і плеўкі. Пладовыя целы разнастайнай формы (рэзупінатныя, прамастойныя. булавападобныя. цыліндрычныя, разгалінаваныя, шапкападобныя з цэнтр. або эксцэнтрычнай ножкай, сподачкаці чашападобныя, сядзячыя паўкруглыя, капыта-. кансолепадобныя. прымацаваныя бокам ці зачаткавай бакавой ножкай), памераў, колеру, кансістэнцыі (мяккамясістыя, рыхла-, або шчыльналямцавыя, плеўкавыя, валакністыя, скурыстыя, коркавыя, дзеравяністыя). Гіменафор гладкі, складкаваты, сеткаваты. шыпаваты. трубчасты. бародаўчаты, лабірынтападобны, зубчастарассечаны. Гіменіяльны слой складаецца з базідый, шматлікіх базідыёл, гіфід, нярэдка са спец. стэрыльных клетак — цыстыд, глеяцыстыд, шчацінак. Базідыі з 4, радзей 2,6 або 8 спорамі. Базідыяспоры бясколерныя ці афарбаваныя, з гладкай або шыпаватай, бародаўчатай абалонкай.
    Літ.: Пармасто Э. X. Порядок Афнллофоровые (Aphyllophorales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 2. Грнбы. М., 1976.	A. I. Галаўко.
    АФІЯБбЛ (Ophiobolus), род сумчатых грыбоў сям. плеяспоравых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР адзначаны амаль усе віды, з іх на Беларусі каля 10. Пераважна сапратрофы. Развіваюцца на адмерлых сцяблах і лісці пераважна травяністых раслін. Некаторыя — паразіты, узбуджальнікі каранёвай гнілі злакаў (гл. ў арт. Гнілі раслін).
    Міцэлій грыбоў афарбаваны. Псеўдатэцыі шарападобныя або шарападобнаканічныя ў тканках расліны. Сумкі доўгацыліндрычныя. абкружаны шматлікімі парафізоідамі. Сумкаспоры ніткападобныя, з многімі папярочнымі перагародкамі, бясколерныя або жаўтаватыя. У некат. відаў у цыкле развіцця назіраюцца канідыяльныя стадыі недасканалых грыбоў.
    У БССР найб. вядомы 2 віды. А. злакавы (О. graminis) — паразіт пшаніцы, ячменю, аўса, жыта. Характарызуецца гладкімі, скучаны-
    мі пладовымі целамі (псеўдатэцыямі) і злёгку жаўтаватымі, лінейнымі, сагнутымі спорамі з 5—7 перагародкамі. А. герпатрыхавы (0. herpotrichus) патагенны ў асн. для пшаніцы, адзін з узбуджальнікаў выправання злакаў і ломкасці сцяблоў. Адрозніваецца раскіданымі па субстраце псеўдатэцыямі з сасочкападобнымі вусцейкамі, з аліўкавакарычневымі шчацінкамі і светлааліўкавымі, злёгку звужанымі, ніткападобнымі спорамі. а. с. Шуканаў. АФІЯПАГйН (Ophiopogon), род шматгадовых травяністых раслін сям. лілейных. Радзіма — Кітай, Япопія. На Беларусі культывуюць у аранжарэях і пакоях 2 віды. А. я б ур а н (О. jaburan) мае лінейнае доўгае цёмна-зялёнае лісце (ёсць стракаталістая форма). Кветкі белыя ці фіялетавыя, сабраныя па канцах тонкіх кветаносаў у рэдкую мяцёлку. Ягады сінія. У А. японскага (0. japonicum) лісце больш вузкае і дробнае. Цвітуць у маі — чэрвені. Размнажаюцца пераважна дзяленнем карэнішчаў. Перасаджваюць праз 2 гады ў сумесь лісцевай, парпіковай зямлі, дзёрну і пяску (1:2:1: 0,5). Непатрабавальныя расліны, добра растуць у цёплых і халаднаватых памяшканнях, летам — на балконах, у кветніках.
    АФІЯСЁМІЁН (Aphyosemion), род рыб атр. карпазубых. 25 відаў, у многіх вельмі прыгожая афарбоўка, Пашыраны пераважна ў вадаёмах Афрыкі. У СССР у акварыумах найчасцей гадуюць 3 віды.
    А. паўднёвы (A. australe hyerreseni) завезены ў 1950-я г. Цела самцоў пераважна карычнева-чырвонае, бакі каля жабернай накрыўкі светла-блакітныя або зялёныя. На галаве і па ўсім целе крывава-чырвоныя плямы. Плаўнікі спінны і анальнві чырванавата-карычневыя, акаймаваныя вішнёва-чвірвонай палосай, хваставы лірападобны, блакітнаваты, зверху і знізу з белай або светла-аранжавай палосай. на канцах яго белыя коскі. Цела А. каліурума А л я (A. calliurum ahii, завезены ў 1960-я г.)
    блакітнавата-зеленаватае з больш цёмнай спінкай і ярка-чырвонвімі плямамі. Праз спінны і анальны плаўнікі праходзіць шырокая ярка-чырвоная палоса; верхнія і ніжнія часткі хваставога плаўніка таксама ярка-чырвонвія. Афарбоўка цела А. двухпалосага (A. bivittatum hallvi. завезены ў 1960-я г.) змен-
    Афілафаральныя:
    1 — тыпы гіменафораў (а — гладкі, б — шыпападобны, e — трубчасты, г — лабірынтападобны); 2— элементы гіменія (а — глеяцыствіды, б — гіфіды, е — шчацінкі, г — цыстыды, Э — базідыі, е — базідыяспоры).
    Афіяпагон ябуран.
    Афіябол злакавы: 7 — пладовае цела (агульны ввігляд і папярочны разрэз); 2— сумка са спорамі; з— сумкаспора.
    лівая, залежыць у значнай ступені ад умоў утрымання. Праз усё цела ідуць дзве паралельныя чорныя палосы (адсюль назва). Спінны, хваставы і анальны плаўнікі падоўжаныя. У самцоў на аранжавым спінным плаўніку рады чорных крапінак. Верхняя частка хваставога плаўніка бледная, ніжняя — яркааранжавая. Грудныя плаўнікі празрыстыя, жаўтаватыя. Гадуюць А. ў акварыумах з укрыццямі з раслін. мяккай. падкісленай тарфаванай вадой, у якую дадаюцв крвіху кухоннай ці марской co­ni; на грунт бяруць дробны цёмны пясок, перамешаны з вываранай тарфяной крошкай. Іл. гл. на стар. 178, а таксама на ўкл. да арт. Акварыг/лныя рыбы.
    АФІЯСТОМА (Ophiostoma), род сумчатых грыбоў сям. афіястомавых. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных ва ўмеранай і трапічнай зонах зямпога шара. У СССР, у т. л. на Беларусі, болып за 10 відаў, арэал іх звязаны з пашырэннем лісцевых і хвойных дрэўных парод. Паразіты. Многія віды — узбуджальнікі афіястамозу (завяданне, або трахеямікоз) дуба, клёна, бярозы, вольхі, ліпы; некат. выклікаюць сінь драўніны.
    Міцэлій грыбоў септаваны. Перытэцыі (пладовыя целы) чорныя, шарападобныя, з доўгім хабатком, на верхавінцы з вяночкам раснічак. Сумкі шырокабулавападобныя або цыліндрычныя, абалонка іх хутка раствараецца. Сумкаспоры бясколерныя. аднаклетачныя. У многіх відаў у дыкле развіцця пераважаюць канідыяльныя стадыі недасканалых грыбоў.
    У БССР найб. вядомы 3 віды. А. валахікум (О. valachicum) уласцівы перытэцыі, на канцы хабатка якіх пэндзлік з 10—15 ніткападобных раснічак. Маладыя сумкі яйцападобпыя або яйцападобна-падоўжаныя, пры выспяванні спораў сценкі іх раствараюцца. Сумкаспоры накшталт паўмесяца. А. д у б ов а я (О. roborum) ime паверхневыя або ў субстраце перАтэцыі з рэдкімі шматклетачнымі цёмнымі валаскамі і цвёрдым хабатком. Сумкі пляскатыя, грушападобныя. Сумкаспоры ныркападобныя. А. к у б анская (0. kubanicum) адрозпіваецца круглаватымі перытэцыямі, з падоўжаным цвёрдым прамым хабатком, на верхавінцы якога пучок з 16—20 свабодных бясколерных раснічак. Сумкі шырокабулавападобныя, бясколерныя або светла-бурыя. Сумкаспоры авальныя ці падоўжана-авальныя. выцякаюць з адтуліны хабатка ў выглядзе малочна-белых кропелек.
    A. С. Шуканаў. АФІЯХаРАКС (Aphyocharax rubripinnis), рыба сям. харацынід атр. карпападобных. Жыве ў вадаёмах бас. р. Параны. У СССР завезены ў даваепны час, паўторна ў 1950-я г. Гадуюць як акварыумную рыбу.
    Даўж. да 5,5 см, самец крыху меншы за самку. Цела падоўжанае, сплюшчанае з бакоў, серабрыста-блакітнае. Плаўнікі. акрамя грудных і тлушчавага, ніжняй ч. хваставога. крывава-чырвоныя. Чародная рыба. Найлепш гадаваць А. ў прасторных акварыумах з вадой, багатай кіслародам.
    АФІЯЦЫТЫУМ (Ophiocytium), род аднаклетачных і каланіяльных жоўта-зялёных водарасцей сям. сцыядавых. Вядома 14 відаў, з іх у СССР 12. На Беларусі ў вадаёмах рознага тыпу трапляюцца 4 віды і 2 формы: Ophiocytium sp., А. галоўчаты (0. ca­pitatum), А. дрэўцападобны (0. ar­buscula), A. Лагерхейма (0. lagerheimii), 0. capitatum f. longispinum, 0. arbuscula f. longipes.
    Пераважна аднаклетачныя. радзей каланіяльныя формы, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату. Клеткі каўбасападобныя, цыліндрычныя, прамыя або паўкругла і S-падобна выгнутыя ці спіральна закручаныя, шыр. 2— 27 мкм. даўж. значна болыная. Канцы клетак закруглены. звужаны. маюць па 1 шыпу. У прымацаваных форм ніжні канец з ножкай. У адрозненне ад інш. водарасцей маюць празрыстую шклопадобную цытаплазму. Размнажаюцца зааслорамі, некат. ўтвараюць цысты.
    Г. М. Міхеева.
    АФ0НШ Міхаіл Іванавіч (н. 11.11. 1908, Масква), беларускі сав. вучоньі ў галіне раслінаводства. Д-р с.-г. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. н. БССР (1973). Чл. КПСС з 1940. Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1932). 3 1945 дырэктар Усесаюзнага НДІ лёну, з 1952 заг. аддзела селекдыі і тэхналогіі вырошчвання лёну Бел. НДІ земляробства. Працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы лёну-даўгунцу. Пад кіраўніцтвам А. выведзены 11 сартоў лёну-даўгунцу, у т. л. Аршанскі 2, Аршанскі 72; распрацаваны арыгінальная тэхналогія камбайнавай уборкі лёну з рассціланнем саломы па ільнішчы і новыя спосабы яго вырошчвання, якія даюць магчымасць атрымліваць ва ўмовах Беларусі ільновалакна па 10 ц/га і больш.
    АФРЫКАНСКАЯ ЛІЛЁЯ. расліна сям. лілейных; тое, што агапантус афрыканскі.
    АФРЫКАНСКІЯ ШЧУПАЧКІ (Ерірlatys), род рыб атр. карпазубых. Пашыраны ў вадаёмах Зах. Афрыкі. У СССР як акварыумную рыбу гадуюць А. ш. Шапера (E. chaperi, завезены ў 1940-я г., паўторна ў канцы 40-х г.).
    Даўж. самцоў 5,5—6 см, самак меншая. Цела серабрыста-шэрае, з 6—7 цёмнымі папярочнымі палосамі. Галава завостраная. спінны. анальны 1 ніжнія прамяні хваставога плаўніка выцягнутыя, на апошнім зверху і знізу чорны кант. Грудныя плаўнікі аранжавыя, астатнія — жоўта-зялёныя з кропкамі. Най-
    лепш гадаваць у невысокіх акварыумах з вял. паверхняй вады і мноствам плывучых раслін.
    АХАВАНЫ ГРУНТ. закрытыя зямельныя ўчасткі са штучным, спрыяльным для раслін мікракліматам, якія выкарыстоўваюцца для вырошчвання агароднінных, дэкар. і інш. раслін і іх расады на працягу ўсяго года. Ва ўмовах Беларўсі А. г. дае магчымасць палепшыць забеспячэнне насельніцтва свежай агароднінай (агуркі, памідоры, перац, радыска, капуста, кабачкі, лісцевыя зяленіўныя культуры і інш.) і кветкамі (гваздзікі, калы, нарцысы, цюльпаны, ляўконіі і ішп.), асабліва позняй восенню, зімой і ранняй вясною. Да А. г. належаць цяпліцы, парнікі, уцеплены грунт, плёначныя ўкрыцці. АХАНЯНСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, каля паўд.-зах. ускраіны в. Аханяны Дзятлаўскага р-на. Паклад у выглядзе групы асобных блокаў-адорвеняў прымеркаваны да тоўшчы ледавіковай марэны сожскага зледзянення. Агульная пл. блокаў