• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Афіяхаракс.
    Афрыканскія шчупачкі.
    Афіяцытыум:	1 —.
    дрэўцападобны (а— аднаклетачная стадыя. б i e — маладая і трох’ярусная калоніі); 2 — Лагерхейма (а — асобныя клеткі, б — калонія).
    каля 2,5 га. Перспектыўныя запасы 1,9 млн. т. Мел белы, шаравата-белы пясчаністы, трэшчынаваты, з жаўлакамі крэменю і са слядамі ажалязнення. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—25 м, ускрышы 2—6 м. Мел прыдатны на вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не эксплуатуецца.
    В. М. Грушэцкі. АХІМЁНЕС (Achimenes), род шматгадовых травяністых раслін сям. геснерыевых. Вядома каля 100 відаў. Радзіма — трапічная Амерыка. На Беларусі ў пакоях, аранжарэях культывуюць прыгожа квітучыя віды: А. д а ў г а к в е т н ы (A. longiflora) з буйпымі светла-блакітнымі кветкамі, А. кінаварны (A. coccinea) з невялікімі ярка-чырвонымі кветкамі, А. б у й н а к в е т н ы (A. grandiflora) з пурпурова-ружовымі кветкамі, А. ружовы (A. rosea).
    Расліны выш. 35—50 см з лускаватымі карэнішчамі. Лісце круглае або прадаўгавата-яйцападобнае, зубчастае. Сцяблы і лісце апушаныя. Сцяблы палягаюць, таму віды А. можна выкарыстоўваць як ампельныя. Кветкі трубчастьія з шырокім адгібам. Цвітуць з мая да глыбокай восені. Размнажаюцца насеннем, чаранкамі. Святлалюбныя, але не пераносяць яркіх сонечных прамянёў. Летам іх добра паліваюць. увосень, Ka­ni сцяблы засыхаюць. паліў'ку паступова спыняюць. Гаршкі з карэнішчамі ўбіраюць у цёмнае, сухое. халаднаватае месца і паліваюць раз у месяп. Перасаджваюць у канцы студз. V сумесь з лісцевай, тарфяной, перагнойнай зямлі (2:1:1) з дабаўленнем пяску. У культуры найб. пашыраны сорт А. буйнакветнага Літл б’юты. В. М. Чартовіч. АХЛІЯ (Achlya), род ааміцэтавых грыбоў сям. сапралегніевых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных у вадаёмах па ўсім зямным шары. У СССР таксама каля 30 відаў, з іх на Беларусі 10. Пераважна сапратрофы. Развіваюпца на трупах жывёл і інш. арган. субстратах. Некаторыя — паразіты рыб і жаб. Найб. вядомыя А. плёткападобная (A. flagellatae), А. прамяністая (A. radiosa), A. прарослая (A. prolifera). A. падоўжаная (A. oblongata). Разам з відамі з роду сапралегнія выклікаюць хваробу рыб — сапралегніёз.
    Вегетатыўнае цела грыбоў — добра развіты міцэлій з белавата-шараватым адценнем (накшталт пушку). Болып тонкія і галінастыя гіфы (рызаідальныя) прарастаюць у субстрат, асн. маса гіфаў расце свабодна ў бакі ад яго. Бясполае размнажэнне адбываецца зааспорамі ў 2 стадыі (з’ява дыпланетызму). Зоаспарангіі ніткападобныя. часта расцягнутыя. Першасныя зааспоры амаль шарападобныя, пасля выхаду з зоаспарангію ператвараюцца ў цысты, з якіх выходзяць другасныя зааспоры (ныркападобныя з 2 жгуцікамі). Новыя зоаспарангіі ўтвараюцца збоку ад асновы пустога зоаспарангію (сімпадыяльна). Вынік nona­Bara працэсу — ааспоры (супакойныя споры).	A. С. ЦІуканаў.
    АХНАНТЭС (Achnantes), род дыятомавых водарасцей сям. ахнантавых. У родзе болып як 100 прэснаводных, саланаватаводных і марскіх відаў. На Беларусі выяўлены 38 відаў, разнавіднасцей і форм, у т. л. ў сучасных вадаёмах 21. У адкладах антрапагену і галацэну і ў сучасных вадаёмах пашыраны А. Клеве (A. clevei), А. прыкметны (A. cons­picua), А. невялікі (A. exigna), A. ланцэтны (A. lanceolata) i ix разнавіднасці. У пліяцэнавых адкладах Панямоння выяўлены новы для навукі вымерлы від — А. пліяцэнавы (A. рііосепіса).
    Клеткі адзінкавыя або ў стужкаі кусцікападобных калоніях. Створкі пераважна ланцэтныя. эліптычныя або лінейныя, з папярочнымі пункцірнымі або гладкімі штрыхамі. Ніжняя створка мае ніткападобнае прамое або S-падобнае шво.	Л. П. Логінаеа.
    АХОВА АТМАСФЕРЫ, а х о в а пав е т р а, комплекс мерапрыемстваў па папярэджванню забруджвання прадуктамі вытв. дзейнасці і рацыянальнаму выкарыстанню атмасферы; састаўная ч. аховы прыроды.
    Атмасфера робіць вырашальны ўплыў на здароўе чалавека, жыццядзейнасць расліннага і жывёльнага свету. клімат, стан матэрыяльных каштоўнасцей грамадства. Развіццё прам-сці, звядзенне лясоў і ўзорванне зямель. пав^лічэнне шчыльнасці насельніцтва вядуць да непажаданых для чалавека колькасных 1 якасных змен у атмасферы — узмацнення спажывання кіслароду і скарачэння прыродных крыніц яго ўзнаўлення. змен цеплавога рэжыму, павелічэння забруджвання атмасферы пікоднымі адходамі і вытв. выкідамі (гл. таксама Прамы.словыя выкіды, Транспартныя выкгды), адзначаюць т. зв. парніковы эфект атмасферы. выпадкі адмоўнага ўплыву чалавека на азонавы слой. А. а. накіравапа: на захаванне і ўзнаўленне аптымальнага газавага баланс’у атмасферы рэгуляваннем спажывання паветра ў выніку вытв. дзейнасці. аховай расліннасці ад вычарпання і аховай сусв. акіяна ад забруджвання; на забеспячэнне якасці газавага складу атмасферы аховай паветр. басейна ад забруджвання; на падтрыманне натуральнага стану паветранага асяроддзя абмежаваннем яго шумавога забруджвання; на захаванне слоя азону пашірэджвапнем яго разбурэння лятальнымі апаратамі. А. а. ўключае біял. (ахова 1 ўзнаўленне біял. рэсурсаў). канструктыўна-тэхнал. (удасканальванне вытв. працэсаў і траіісп. сродкаў. выкарыстанне газаачышчальных збудавамняў і пылаўлоўпых збудаван-
    няў, распрацоўка безадходных тэхналогій), эканам. (планаванне і мат.-тэхн. забеспячэнне аховы. стымуляванне выканання ахоўных мерапрыемстваў), санітарныя (гл. Санітарная ахова атмасфернага паветра), планіровачныя (рацыянальная планіроўка і забудова. азеляненне населеных месцаў), арганіз. (кантроль за станам і рацыянальным выкарыстаннем паветр. басейна), ідэа-
    Ахіменес ружовы.
    1
    Ахлія падоўжаная: 1 — зоаспарангій; 2 — выхад зааспораў; з — другасная зааспора.
    Ахнаптэс пліяцэнавы.
    лаг. (эколага-выхаваўчая работа, экалагічная падрыхтоўка кадраў 1 інш.), прававыя і інш. мерапрыемствы.
    А. а. — састаўная ч. дзярж. планаў эканам. і сац. развіцця СССР. Устаыаўліваюцца нормы колькасці шкодных рэчываў у атмасферы (гл. Гранічна дапушчальныя выкіды, Гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у атмасферы). Сан і буд. нормы і правілы, заданні па праектаванню прадпрыемстваў і збудаванняў, повых тэхнал. працэсаў і абсталявання павінпы прадугледжваць і вытры.мліваць патрабаванні па А. а. Прадпрыемствы і збудаванні, дзейнасць якіх звязана з забруджваннем атмасферы, незалежна ад тэрміну ўводу іх у дзеянне, павінны мець эфектыўныя газаачышчальныя і пылаўлоўныя збудаванні; калгасы, саўгасы і інш. прадпрыемствы і арганізацыі абавязаны выконваць правілы транспарціроўкі, хавання, выкарыстання ў сельскай і лясной гаспадарцы сродкаў аховы раслін, стымулятараў іх росту, мінер. угнаенняў і інш. прэпаратаў. У інтарэсах А. а. ўстаноўлена сістэма забараняльных мер па абмежаванню дзейнасці аб’ектаў, якія забруджваюць асяроддзе. На ўладальнікаў крыніц забруджвання атмасферы ўскладзены абавязкі па ліквідацыі выпікаў забруджванпя. аднаўленню стану якасці атмасферы, узнаўлепшо знішчаных прыродпых рэсурсаў, кампенсацыі панесеных страт, папярэджванню пегатьіўных вынікаў у будучым. У БССР на А. а. штогод выдаткоўваецца больш за 3 млн. руб. Арганізаваны стацыянарныя пасты назірання за ўзроўнем забруджвання атм. павстра ва ўсіх абласцях і многіх прамысл. цэнтрах (Мазыр, Наваполацк, Орша і інш.). Для кантролю атмасферы выкарыстоўваюць аўтаматычныя газааналізатары, распрацоўваюць аўтаматызаваныя сістэмы назірання і кантролю за станам навакольнага асяроддзя-атмасферы. Ажыццяўляецца прагназіравапне ўзроўняў забруджвання. Вял. кацелыіі пераводзяцца на новыя віды паліва, мікрараёны і гарады — па цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне. У аўтагаспадарках БССР (1981) 85 пастоў дыягностыкі рухавікоў унутр. згарання, у гарадах пашыраюцца віды электратранспарту, якія не забруджваюць атяасфсру (тралейбус, трамвай, метро). У гарадах і гар. пасёлках штогод ствараецца 450—500 га зялёных насаджэнняў, высаджваецца каля
    150 тыс. дрэў і 1.5 млн. кустоў. Гэта садзейнічае зніжэнню забруджвання атм. паветра пылам, попелам, сажай і інш. пылападобнымі рэчывамі. Буд-ва пылагазаачышчальных установак і ўдасканальванне тэхнал. працэсаў дазваляе ўлоўліваць і абясшкоджваць каля 63 % выкідаў. За парушэнне правіл аховы атм. паветра ад забруджвання ўстаноўлена адміністрацыйная, крымінальная і дысцыплінарная адказнасць.
    А. а. ў БССР рэгламентуецца Законам БССР аб ахове атмасфернага паветра, Законам аб ахове прыроды ў БССР. Па асобных пытаннях А. а. прыняты пастановы CM БССР аб ахове атм. паветра ад забруджвання прамысл. выкідамі і выхлапнымі газамі аўтамабіляў (1963). аб мерах па ліквідацыі забруджвання атм. паветра (1972); указ Прэзідыума Вярх. Савета БССР аб узмацненні крымінальнай адказнасці за забруджванне вадаёмаў і паветра (1970). БССР удзельнічае ў адной з форм кантролю стану атмасферы — сістэме мангторынгу. Функцыі рэгулявання і кантролю А. а. выконвае Дзяржкамгідрамет (гл. Гідраметэаралаггчная служоа), а таксама Мін-ва аховы здароўя БССР, Бел. рэгіянальная інспекцыя па кантролю за работай пылагазаачышчальных збудаванняў. Мін-ва ўнутраных спраў БССР. БССР актыўна ўдзельнічае ў міжнар. супрацоўніцтве па А. а. — дэлегацыя БССР — удзельнік Нарады агульнаеўрапейскай па супрацоўніцтву ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.
    Лгт.: Основы прпродопользованіія.— Мн.. 1980: Правовая охрана прнроды в СССР.—Мн., 1975.	Ю. П. Лядзян,
    В. I. Шаржановгч.
    АХОВА БАЛОТ, комплекс мерапрыемстваў па захаванню прыродных умоў існавання балотных біягеацэпозаў; састаўная ч. аховы прыроды.
    Неабходнасць А. б. вынікае з іх вялікай гідралаг.. бат., гасп.. ландшафтнай і інш. каштоўнасці. Праграмай міжнар. групы «Тэлма» (створана ў 1967 па ініцыятыве МСАП, ЮНЕСКА і інш. міжнар. арг-цый. БССР удзельнічае ў яе ажыццяўленні) абвешчана. што балоты павінны ахоўвацца ў якасці аб’ектаў вывучэння пасляледавіковай гісторыі расліннасці і клімату, месцаў пражывання рэдкіх і знікаючых відаў жывёл 1 раслін, рэдкіх або тыповых фітацэнозаў, рэгулятараў гідралаг. рэжыму тэрыторый, месцаў адпачынку, турызму. экскурсій. вучэбных аб’ектаў, рэзерватаў капггоўнай сыравіны (торф, ягады, лекавыя расліны і інш.). А. б. накіравана на захаванне біял.. гасп. і інш. рэсурсаў балот. рацыянальнае іх выкарыстанне 1 падтрыманне экалагічнай раўнавагі прыроднага асяроддзя. Інтэнсіўная меліярацыя, гідратэхн. буд-ва, здабыча торфу на Беларусі скарацілі пл. неасушаных балот і значна змянілі прыродныя ўмовы існавання балотных біяцэнозаў.