• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Я. I. Марозаў. АУТАХТОНЫ (грэч. autochthones карэнныя жыхары ад аўта... + грэч. chthon зямля), а б а р ы г е н ы, віды (роды, сямействы) арганізмаў, што ў працэсе эвалюцыі ўзніклі ў той мясцовасці, якую насяляюць. У сучаснай фауне і флоры Беларусі А. не адзначаны. Выкапнёвыя А. ўваходзяць у склад арыктацэнозаў. На тэр. Беларусі да А. належыць, напр., болыпая ч. выкапнёвых раслін і беспазваночных з адкладаў фанеразою. Выкарыстоўваюцца ў стратыграфічных даследаваннях. Параўн. Алахтоны.
    АУТЫГЕННЫЯ МШЕРАЛЫ (ад грэч. authigenes мясцовага паходжання), мінералы асадкавых горных парод, якія ўтварыліся ў працэсе седыментацыі і літагенезу на месцы намнажэння. Фарміруюцца на ста-
    дыях седыментагенезу, дыягенезу, катагенезу і гіпергенезу шляхам выпадзення з паверхневых або падземных раствораў, перакрышталізацыі асадкаў, метасаматозу. Да седыментацыйных А. м. належаць, напр., галіт, сільвін, карналіт, ангідрыт, гіпс і інш., якія складаюць саляныя і сульфатныя пароды дэвону Прыпяцкага прагіну, кальцыт і даламіт — пародаўтваральныя мінералы ардовікскіх, сілурыйскіх, дэвонскіх, кам.-вуг. карбанатных адкладаў. Постседыментацыйныя А. м. парод асадкавага чахла Беларусі — кальцыт, даламіт, ангідрыт, гіпс, галіт, цэлесцін, барыт, халцэдон, кварц, палявы шпат, гліністыя мінералы, сульфіды і інш. Яны напаўняюць поры, каверны, трэшчыны ў абломкавых, карбанатных, карбанатнасульфатных, саляных і інш. асадкавых пародах, уваходзяць у склад канкрэцый, метасаматычна замяшчаюць абломкавыя мінералы і г. д.
    A. А. Махнач.
    АЎЦАБЫК, м у с к у с н ы бык (Ovibas moschatus), млекакормячая жывёла сям. пустарогіх атр. парнакапытных. Пашыраны ў Грэнландыі і на а-вах Канадскага арктычнага архіпелага. Завезепы у СССР — на в-аў Урангеля. У ледавіковы перыяд А. быў пашыраны на Беларусі: выкаппёвыя косці А. знойдзены ў некалькіх пунктах (Віцебск, Смаргонь, Дуброўна, Селішча і Пашына Аршанскага р-па, Лошыца Мінскага р-на і інш.), У плейстацэне ўваходзіў у склад верхнепалеалітычнага фауністычнага комплексу. Рэшткі А. маюць стратыграфічнае і палеагеагр. значэнне.	П. Ф. Калгноўскг.
    АЎЦЮКІ, вадасховішча ў Калінкавіцкім р-не каля в. Малыя Аўцюкі. Наліўное. Створана ў 1980 для арашэння, увільгатнення, двухбаковага рэгулявання воднага рэжыму глебы. Пл. 0,62 км2. Даўж. каля 1,5 км, найб. шыр. 0,4 км, найб. глыб. 4,3 м, сярэдняя 3,1 м. Аб’ём 1,9 млп. м3. Вадасховішча напаўняецца вадой за кошт сцёку р. Закованка і меліярацыйных каналаў. Дно пясчанае. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,7 м.
    АЎЦІОКбЎСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ (ад назвы в. Вялікія Аўцюкі ў Калінкавіцкім р-не), тэктанічная структура ў Калінкавіцкім р-не, у зах. ч. Хобненска-Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы выяўлена ў 1959 электраразведачнымі работамі, па падсалявых адкладах — у 1969 сейсмічнымі даследаваннямі.
    Па паверхні фундамента і падса.лявых дэвонскіх адкладах А. п.— монаклінальны блок з прыўзнятай паўн.-ўсх. часткай, абмежаваны з усіх бакоў разрыў-
    Я. М. Афанасьеў.
    нымі парушэннямі. Мінім. адзнакі паверхні фундамента ў галаўной ч. монакліналі -3900 м, падсалявых адкладаў— — 3400 м. Будова міжсалявых адкладаў не вывучана. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы вылучаецца брахіантыкліналь памерам 5x4 км з мінім. адзнакай у скляпенні —700 м і амплітудай 200 м. Скляпенне яе ссунута адносна галаўной ч. падсалявога блока на 5 км на ПнЗ.	Т. А. Старчык.
    АЎЧАРКІ, група парод службовых сабак рознага паходжання і экстэр’еру. Вядомы ва ўсім свеце. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. пашыраны А.: нямецкая, або ўсходнееўрапейская (выш. ў карку 60—72 см, поўсць шэрая, рыжая розных адценняў, чорная з падпалінамі), к а ўк а з с к а я (выш. 60—65 см, поўсць шэрая розных адценняў, бурая, рыжая, тыгровая, белая, рабая), с ярэднеазіяцкая (выш. 58— 65 см, поўсць белая, чорная, шэрая,
    Афанаміцэс смоўжападобны: 1 — верхавінка гіфы; 2 — зоаспарангій з першаснымі зааспорамі; 3 — зоаспарангій з цыстамі; 4 — аагоній і антэрыдый.
    Аўцабык.
    палевая, рыжая, бурая, тыгровая, рабая гэтых жа адценняў), п а ўднёваруская (выш. 60—63 см, поўсць белая, белая з жоўтым адценнем на галаве, вушах і спіне, шэрая розных адценняў, шэра-рабая і белая з шэрымі плямамі), колі (выш. 60—70 см, поўсць рыжа-рабая з чорным адценнем. чорна-рабая, чорная з рыжымі падпалінамі).
    Канстытуцыя А. моцная. склад прапарцыянальны, выш. ў карку 60—70 см, поўсць густая. Вынослівыя, смелыя, лёгка дрэсіруюцца, маюць добры нюх і слых. Выкарыстоўваюцца на ахове дзярж. граніц, гасп. і інш. аб’ектаў. пры пошуках злачынцаў, памагаюць пастухам пасвіць жывёлу, ахоўваць статак. Іл. гл. на ўкл. да арт. Сабакг. АЎЧОСА, рака, правы прыток Басі (бас. Сажа), у Шклоўскім р-не. Даўж, 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о. У верхнім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (26 км2) раўнінны, пад лесам 11 %.
    АФАНАМІЦЭС (Aphanomyces), род ааміцэтавых грыбоў сям. сапралегніевых. Вядома некалькі відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. Большасць відаў — сапратрофы. Развіваюцца на раслінных і жывёльных рэштках у глебе і вадзе. Некаторыя — паразіты ніжэйшых жывёльных і раслінных аргапізмаў і вышэйшых раслін. Найб. пашыраны ў зонах буракаводства. у т. л. і на Беларусі, А. с м о ў ж a п а д о б н ы (A. cochlioides). Адзін з узбуджальнікаў караняеда буракоў, паразітуе таксама на раслінах з сям. аксамітнікавых і бабовых.
    Вегетатыўнае цела грыба — добра развіты міцэлій з белавата-шараватым адценнем. Mae 2 роды гіфаў: тонкія і галінастыя прарастаюць у субстрат, больш тоўстыя накіраваны ад субстрату і нясуць органы бясполага і полавага размнажэння — зоаспарангіі, аагоніі 1 антэрыдыі. Для грыба ўласціва з’ява дыпланетызму (размнажэнне зааспорамі ў 2 стадыі). Першасная зааспора (падоўжаная) пасля выхаду з ніткападобнага, звілістага спарангію ператвараецца ў цысту. Праз некат. час з цысты выходзіць другасная зааспора (ныркападобная, з 2 жгуцікамі). Аагоніі амаль шарападобныя. Антэрыдыі сагнутабулавападобныя, з галінастай ножкай. Вынік полавага працэсу — ааспоры (супакойныя епоры) ад бясколерных да жоўтых, з зярністым змесцівам. Развіццю грыба спрыяе высокая вільготнасць (прыкладна 80 %) і т-ра (20—25 °C) паветра.
    A. С. Шуканаў.
    АФАНАСЬЕЎ Якаў Мікітавіч (21.10. 1877, г. Балашоў Саратаўскай вобл,— 25.12.1938), беларускі сав. глебазнавец. Акад. АН БССР (1928). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1901). У 1913 чл. Глебавага к-та Маскоўскага т-ва сельскай гаспадаркі. 3 1921 праф., заг. кафедры глебазнаўства ў Горацкім с.-г. ін-це (з *1925 БСГА). У 1931—37 дырэктар Іп-та аграгле-
    базнаўства AH БССР. Правёў даследаванне глеб шэрагу с.-г. доследных станцый Магілёўшчыны і Віцебшчыны, рэкагнасцыровачныя абследаванні глеб суседніх раёнаў, а таксама даследаванні ўсіх 10 акруг рэспублікі. Склаў першую карту глеб БССР у маштабе 1: 126 000. Пад кіраўніцтвам A. і пры яго ўдзеле праведзены буйнамаштабныя глебавыя даследаванні шэрагу МТС суцэльнай хімізацыі, вынікі якіх сталі навук. асновай рацыянальнага выкарыстання ўгнаенняў і вапнавых матэрыялаў. Аўтар прац па выяўленню генезісу глеб і глебаўтваральных парод БССР, устанаўленню заканамернасцей іх фарміравання, па класіфікацыі і раянаванню глеб, іх агранамічнай характарыстыцы і павышэнню прадукцыйнасці.
    Тв.: Глебавыя раёны БССР.— Мн., 1931; Як павысіць ураджайнасць на глебах БССР.— Мн., 1933; Аб мерах барацьбы са збыткоўнай вільгаццю і недахопам аэрацыі ў глебах БССР у сувязі з іх рэльефам і тыпам.— Мн., 1935.
    АФАНАСЬЕЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Дубровенскім р-не, у бас. р. Лучоса. Пл. возера 0,28 км2, вадазбору 80,7 км2. Праз возера цячэ р. Вярхіта.
    АФАНАТЭЦЭ (Aphanothece), род каланіяльных сіне-зялёных водарасцей сям. мікрацысціевых. Вядома каля 20 відаў, пашыраны ўсюды ў вадзе і глебе; 5 відаў трапляюцца ў салёных водах. У СССР 10 відаў і 8 разнавіднасцей. На Беларусі 5 відаў і 3 разнавіднасці. Найчасцей трапляюцца А. сажалкавая (A. stagnina), А. сеткаватая (A. clathrata) — выклікаюць цвіценне вады.
    Клеткі А. эліпсападобныя або цыліндрычныя (0,8—2X1.0-—11.0 мкм), утвараюць студзяністыя калоніі. іншы раз памерам да галі ' інага яйца. Маладыя калоніі жывуць ьа дне вадаёмаў, потым плаваюць у тоўшчы вады. Размнажаюцца дзяленнем клеткі папалам. перпендыкулярна доўгай восі. Л. В. Прасянік. АФАНАХЁТЭ (Aphanochaete). род ніткаватых зялёных водарасцей сям. афанахетавых. Вядомы 5 відаў. А. паўзучая (A. repens) амаль касмапаліт. Пашырана ўсюды ў СССР, у т. л. на Беларусі. Эпіфіт, пасяляецца на ніткаватых водарасцях, пераважна на кладофары.
    Талом з шарападобных або цыліндрычных аднаядравых клетак (4,5-12,5х Х8 — 18 мкм) сцелецца па субстраце, мае на свабодным баку большасці клетак бясколерныя аднаклетачныя шчацінкі да 200 мкм даўж., патоўшчаныя каля асновы. Клеткі з пасценным пласціністым хларапластам. Размнажэнне бясполае (4-жгуцікавымі зааспорамі і апланаспорамі) і полавае (гетэрагамнае або аагамнае). Трапляюцца аднаклетачныя арганізмы.	Т. М. Міхеева.
    АФАНІЗАМЕНбН (Aphanizomenon), род ніткаватых сіне-зялёных вода-
    расцей сям. афанізаменонавых. Вядомы 10 планктонных відаў прэсных і саланаватых водаў умеранага клімату. У СССР 8, з іх на Беларусі 4 віды i 1 форма: А. Яленкіна (A. elenkinii), А. з г р a б н ы, (A. gracile), А. цвіцення вады (A. flos-aquae), А. авальнаспор а в ы (A. ovalisporum) у воз. Нарач. Пры масавыу развіцці A. flosaquae выцясняе з планктону інш. віды водарасцей і выклікае цвіценне вады, індыкатар мезасапробных водаў.
    Трыхомы прамыя або сагнутыя, часта злучаныя ў пучкі; складаюцца з цыліндрычных клетак, акрамя канцавых, з газавымі вакуолямі; гетэрацысты і споры інтэркалярныя. Размнажаюцца дзяленнем клетак папалам, спорамі і гармаспорамі.	Т. М. Міхеева,
    Л. В. Прасянік. АФІЛАФАРАЛЬНЫЯ. пепласцін і с т ы я (Aphyllophorales), парадак вышэйшых базідыяльных грыбоў з групы гіменаміцэтаў. Вядомы 18 сям., каля 300 родаў, 4 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 18 сям., 250 родаў, каля 1000 відаў, з іх на Беларусі 16 сям.— фістулінавыя, порыевыя, гіменахетавыя, ганадэрмавыя, паліпоравыя, скутыгеравыя, балетопсідныя, картыцыевыя, каніяфоравыя, шызафілавыя, стэрэумавыя, лахнакладые-
    Афанахетэ паўзучая.