• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Аўсец: 1 — лугавы (а — ерхняя частка расліны, б -— каласок, e — кветкавая лускавінка з членікам восі каласка); 2 — пушысты (агульны выгляд расліны).
    Аўсюк: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — каласок; з — ніжняя кветкавая лускавінка з асцюком.
    тэр. рэспублікі. Культывуецца як каштоўная кармавая расліна. Вярховы рыхлакуставы сярэднеспелы злак азімага тыпу: у год пасеву фарміруе толькі ўкарочаныя, вегетатыўныя парасткі, найлепшага развіцця дасягае на 2—3-і год, парасткі ўтвараюць вял. колькасць доўгага (30— 40 см) лісця. Генератыўныя парасткі выш. 70—100 см. Мяцёлка сціснутая аднабаковая да цвіцення і раскідзістая ў час цвіцення. Каласкі прадаўгаватыя, 3—10 кветкавыя. Зярняўкі ланцэтнай формы, зеленавата-шэрыя. Сярэднезімаўстойлівая расліна, не выносіць доўгага затаплення, застойвання паверхневых водаў і ледзяной скарынкі. Хутка адрастае летам пасля страўлівання і ўкосаў. Добра расце на ўрадлівых сугліністых, супясчаных і асушаных тарфяна-балотных глебах, на бедных гумусам кіслых глебах развіваецца слаба. Вырошчваецца ў чыстых і мяшаных пасевах. у травастоі трымаецца 5—8 гадоў. У БССР асн. кампанент бабова-злакавых і злакавых пашавых травасумесей для розных зон рэспублікі. У травастоі культурнай пашы часта складае 30—40 % і болып. Зялёная маса і сена высокай якасці. Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы 18—20, пры высокай агратэхніцы 28—32 т/га, сена адпаведна 4,5—5 і 7—8 т/га. Раянаваныя сарты: Зорка, Дотнуўская I. Іыгева 47. А. т р ы с н я г о в а я (F. arun­dinacea) зрэдку трапляецца па травяністых схілах, хмызняках, на лугах. Уведзена ў культуру, рэкамендуецца для травасумесей пры паляпшэнпі прыродных кармавых угоддзяў. Вярховы рыхлакуставы сярэднеспелы злак азімага тыпу, утварае шмат вегетатыўных парасткаў. Выш. 80—150 см. Лісце доўгае, шырокае, з шурпатымі краямі. Мяцёлка шырокая, раскідзістая. Каласкі 4—5-кветкавыя, каласковыя лускавінкі завостраныя, кіляватыя, гладкія. ніжнія кветкавыя з асцюкамі. Зімаі засухаўстойлівасць сярэднія. Культывуецца ў чыстых пасевах, у складзе бабова-злакавых і злакавых травасумесей. Непатрабавальная да ўмоў вырошчвання, выносіць страўліванне жывёлай, на сенажацях дае 3 укосы. Па якасці корму ўступае аўсяніцы лугавой, на зялёны корм і травяную муку ўбіраюць рана — да поўнага выкідвання мяцёлак. Сярэдні ўраджай зялёнай масы 20— 22, сена 5—6 т/га, пры высокай агратэхніцы адпаведна 35—40 і 8—9 т/га. Сарты: Балтыка, Зарніца, Прыдняпроўская. А. ч ы р в о н а я (F. rub-
    га) расце на лугах, травяністых схілах. Уведзена ў культуру. Нізавы сярэднеспелы злак азімага тыпу. Есць рыхлакуставыя, карэнішчавыя і карэнішчава-рыхлакуставыя формы. Выш. 20—80 см. Парасткі з вузкім доўгім лісцем, прыкаранёвае лісце часта чырванаватае. Мяцёлка раскідзістая. Каласкі ланцэтныя, з фіялетавым адценнем, ніжняя кветкавая лускавінка з кароткім асцюком. Зімаўстойлівая, непатрабавальная да глебы расліна (можа расці на кіслых глебах). Вытрымлівае інтэнсіўны выпас, на адным месцы расце 8—10 гадоў, утвараючы шчыльную дзярніну і густы травастой. Выносіць часовае пераўвільгатненне, нядоўгае затапленне. У БССР выкарыстоўваецца ў пашавых травасумесях на бедных дзярновападзолістых супясчаных глебах і поймавых лугах прырэчышчавай зоны, асабліва пры стварэнні пашы для авечак. Сярэдняя ўраджайнасць 10—12, пры высокай агратэхніцы 18—22 т/га. Раянаваны сорт Шыліс. A. а в е ч а я (F. ovina) трапляецца па ўсёй тэр. ў сухіх хвойніках, на сухадольных лугах, ускрайках дарог. Расліна выш. да 60 см, утварае шчыльныя дзярніны. Похвы лісця амаль да асновы расшчэпленыя або толькі ў ніжняй частцы замкнёныя. Лісцевыя пласцінкі звонку звычайна шурпатыя. Сцяблы пад мяцёлкай голыя і гладкія ці зрэдку ўкрытыя шыпікамі або кароткімі валаскамі. Мяцёлка сціснутая. Каласкі даўж. 5—7 мм. А. валіская, або ціпчак (F. valesiaca), зрэдку адзначаецца пераважна на Пд. Расце на сухіх лугах і пясчаных грывах у поймах рэк. Шчыльнакуставая расліна выш. да 40 см. Лісце шыза-зялёнае, звонку шурпатае, з баразнаватымі похвамі. Каласкі даўж. 5— 7 мм. А. шурпаталістая (F. trachyphylla) трапляецца зрэдку на Палессі ў сухіх хвойніках, на лясных палянах, прырэчных пясках, на адхонах чыг. насыпаў. Расліна выш. да 50 см. Сцяблы на верхавінцы 3гранныя, дробнаапушаныя. Лісце тоўсташчаціністае з бледнымі похвамі. Каласкі даўж. 6—10 мм. Ніжняя кветкавая лускавінка даўж. 3—6 мм. A. п а л е с к а я (F. роіеsica) адзначана пераважна на Пд рэспублікі. Псамафіл. Расце ў сухіх хвойніках, на слабазамацаваных пясках у далінах рэк. Расліна выш, да 60 см. Сцяблы пад мяцёлкамі кароткаваласістыя. Лісце жаўтаватазялёнае, таўставатае, цвёрдае, з бліскучымі похвамі. Каласкі даўж. да
    6 мм. Ніжняя кветкавая лускавінка даўж. да 4 мм. А. в ы с о к а я (F. altissima) расце пераважна на Палессі ў цяністых лісцевых лясах. Расліна выш. да 150 см. Лісце пляскатае, шырокалінейнае, з шурпатымі похвамі. Мяцёлка раскідзістая, пазней паніклая на верхавінцы. Каласкі даўж. 6—7 мм, з 2—5 кветак. Ніжнія кветкавыя лускавінкі без асцюкоў. А. г і г а н ц к а я (F. gigantea) пашырана па ўсёй тэр. Расце ў цяністых лясах. Расліна выш. да 150 см. Лісце вострапіурпатае, ба-
    1
    Аўсяніца баразнаватая: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — каласок; 3 — мяцёлка.
    Рака Аўеянка ў верхнім цячэнні.
    разнаватае. Каласкі даўж. да 1,5 см, з 3—8 кветак. Асцюк на ніжняй кветкавай лускавінцы, даўж. да 17 мм. А. ўсходняя (F. regeliana) зрэдку трапляецца на травяністых схілах, лугах, сярод хмызняку па ўсёй тэр. рэспублікі. Лісце знізу звычайна шурпатае, похвы ніжняга лісця гладкія. Мяцёлка шырокая, з доўгімі галінкамі. Каласкі даўж. 8— 11 мм, з 4—5 кветак. Ніжнія кветкавыя лускавінкі пры верхніх кветках з асцюкамі даўж. да 2,5 мм.
    3 відаў, інтрадукаваных Цэнтр. бат. садам АН БССР у 1970-я г., найб. вядомы 8. А. несапраўдная авечая (F. pseudovina, радзіма — Сярэдняя Азія) утварае дзернавінкі дыям. да 12 см з далікатным блакітна-зеленаватым травастоем, устойлівым да вытоптвання. А. прыземістая (F. supina, радзіма — Сярэдняя Азія, Зах. Сібір) утварае ажурныя дзернавінкі з роўным сакаўным травастоем, дэкар. на працягу ўсяго вегет. перыяду, не патрабуе частых падстрыгання 1 скошвання. А. блакітная (F. pallens, радзіма — Крым, Зах. Еўропа) дае травастой выш. да 10 см з серабрыста-блакітным шчаціністым лісцем. A. а м е т ы с т а в а я (F. inarmata, радзіма — Каўказ, Зах. Еўропа, Азія) выш. да 50 см, утварае густыя дзернавінкі з шчацінкападобным. гладкім лісцем. А. р а з н а л і с т а я (F. heteraphy11а, радзіма — УССР, Каўказ, М. Азія) выш. да 100 см, утварае дзернавінкі. Вырошчваецца як дэкар., а таксама пашавая і лугавая расліна. Ураджай сена 0,2—0,3 т/га. A. а л ь п і й с к а я (F. аіріпа, радзіма — Альпы) выш. 6—10 см, утварае дзернавінкі, А. стракатая (F. varia, радзіма — Каўказ, Зах. Еўропа, М. Азія) рыхладзярнінная расліна выш. 40—70 см, з цвёрдым, голым, загорнутым лісцем. Пашавая расліна. Ахвотна паядаецца жывёлай да калашэння. Добры замацавальнік пяскоў. А. б a р а з н ав а т а я (F. rupicola, радзіма — Зах. Сібір. Каўказ) густадзернавінкавая расліна выш. 35—50 см з ніткападобным, шурпатым лісцем. Добрая кармавая расліна. Ураджай сена 0,4—0,8 т/га. Сцяблы і лісце ідуць на выраб венікаў і пэндзляў. Інтрадукаваныя віды выкарыстоўваюць у дэкар. раслінных кампазіцыях, у дывановым кветкаводстве пры стварэнні фону і выразных контураў арнаменту, на камяністых участках, для пярэдняга плана міксбордэраў.	Г. А. Кім,
    Г. В. Пашына, Я. У. Рудэнка.
    АЎСЯНКА, рака, правы прыток Усвячы (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 90 км. Пачынаецца каля в. Хвошна Гарадоцкага р-на, цячэ праз 7 азёр (у т. л. Мядзесна і Цёста), у нізоўі па тэр. Пскоўскай вобл. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0. Асн. прытокі: Асеча (справа), Іардынка і Салонаўка (злева), густата рачной сеткі 0,4 км/км2.
    Вадазбор (пл. 598 км2) на ўсх. схілах Гарадоцкага ўзв. і на Суражскай нізіне, значна разараны (30 %). Рэльеф — сярэднеўзгорыстая раўніна; грунты пясчаныя, супясчаныя і тарфяныя. Азёрнасць 2 %. Лясы хваёвыя (42 %), у сярэдняй ч. вадазбору на правабярэжжы. Даліна да в. Смолаўка скрынкаабо трапецападобная, шыр. 300—400 м, ніжэй па цячэншо невыразная. Схілы спадзістыя або ўмерана стромкія, выш. 4—8 м, месцамі да 20 м. Пойма двухбаковая, нярэдка забалочаная. шыр. 100—300 м. У разводдзе 1 пры вял. дажджавых паводках затапляецца вадой на глыб. да 1 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шыр. ракі ў межань 4—6 м, у сярэднім 1 ніжнім цячэнні месцамі да 50 м. Берагі часцей спадзістыя, у сярэднім цячэнні (месцамі) і на прыьусцевым участку стромкія, супясчаныя, тарфяністыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае 68 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 1-й дэкады красавіка, найб. выш. над межанным узроўнем 2,2 м (1931). Рэжым вывучаўся ў І928—51, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Вярэчча.	Н. Дз. Шэка.
    АЎСЯНКА, вярхоўка (Zencaspius delineatus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашырана ў Еўропе, бас. Чорнага, Каспійскага мораў, у рэках паўд. часткі Балтыйскага м., на Беларусі — у рэках бас. Дняпра, Прыпяці, Нёмана, Зах. Дзвіпы, Буга, у поймавых старыцах і ў азёрах Палесся. Чародная, жыве ў паверхневых слаях вады. Актыўная днём і ноччу. Нар. назва маляўка.
    Адна з самых дробных рыб у бел. іхтыяфауне. Даўж. 4—5, часам да 8 см, Ma­ca да 5 г. Цела ўкрыта даволі буйной луской, якая лёгка ападае. Бакавая лінія няпоўная. Галава цёмная. Спіна зеленавата-жоўтая, бакі серабрыстыя, бліскучыя, плаўнікі бясколерныя. Полавая спеласць у 2-гадовым узросце, пры даўж. каля 4 см. Нераст парцыённы, у маі — ліп., пачынаецца пры т-ры вады 15 °C. Ікру адкладвае на лісце ўрэчніку. стрэлкалісту, гарлачыкаў. Плоднасць да 4 тыс. ікрынак. Жывіцца зоапланктонам, насякомымі, ікрой рыбы. Непрамысловая. У спарт. рыбалоўстве выкарыстоўваецца як прынада.	Т. I. Няхаева.
    АУСЯНКА ЗВЫЧАЙНАЯ (Emberi­za citrinella), пеўчая птушка сям. аўсянкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Амерыцы, Афрыцы, ва ўмеранай зопе Еўропы і Азіі (на У да Ніжняй Тунгускі і вярхоўяў Вілюя). Трапляецца па ўсёй тэр. Беларусі. Аселая. Жыве ў пералесках, на ўзлесках, у месцах выпасу жывёлы, на палях, каля дарог, жылля. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы птушка — корміцца ўвосень і зімой насеннем пустазелля і культ. раслін, якое збірае на зямлі па дарогах, палях, каля жылля, улетку