Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
пра стан атмасферы. Такую інфармацыю даюць метэаралаг. спадарожнікі. аптычнае зандзіраванне атмасферы пражэктарны.м ці лазерным прамянём.
У БССР першыя работы па А. о. выкананы ў 1934—36 у Бел. геафіз. абсерваторыі У. К. Анісімавым і Л. В. Гульніцкім. 3 1960-х г. даследаванні па А. о. вядуцца ў Мінскай гідраметэаралаг. абсерваторыі (празрыстасць паветра і далёкасць бачнасці, у.мовы адрознення аддаленых аб’ектаў, асветленасць; М. А. Гольберг, I. А. Савікоўскі), у Ін-це фізікі АН БССР (рассеянне і паглынанне святла ў атмасферы, распаўсюджанне лазерпага выпрамянення; пад кіраўніцтвам А. П. Іванова), у БДУ (яркасць неба; А. П. Кузнечык), у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (лазернае зандзіраванне атмасферы; пад кіраўніцтвам Д. А. Ашкінадзе).
I. А. Савікоўскі.
АТМАСФЕРНАЯ СМУГА, нязпачнае памутненне паветра каля паверхні зямлі ад рассеяння святла ў найдрабпейшых кропельках вады або крышталіках лёду. Прыдае паветру блакітна-сіняе або шараватае адценне. Бачнасць 1—10 км. Колькасць сутак з А. с. на Беларусі за год прыкладна ад 200 на Пн да 300 на Пд. Напбольш часта бывае зімой — каля 20 сут у месяц, летам — да 10. Зімой звычайна пачынаецца з заходам сонца і доўжыцца 12—17 гадз, часам цэлыя суткі, летам да 8—9 гадз. Сумарная працягласць А. с. за год у Мінску каля 2500 гадз (сярэднегадавая колькасць сутак з А. с.— 185, макс.— 275, мін.— І24).
A. В. Зайпыеіі.
АТМАСФЕРНАЯ ЦЫРКУЛЯЦЫЯ, сістэма руху атм. паветра ў маштабе ўсяго зямнога шара (агульная пыркуляцыя атмасферы) або над невял. плошчай зямной паверхні (мясцовая цыркуляцыя).
Агульная А. ц. над БССР характарызуецца занальным пераносам марскіх паветраных мас з Атлантыкі на У у сістэме цыклонаў 1 антыцыклонаў. Перыядычна занальная цыркуляцыя парушаецца мерыдыянальнай з Пд на Пн ці з Пн на Пд. з невял. кампанентамі, найчасцей усх. напрамку. Ад характару А. ц. залежаць умовы -надвор’я. Пры перавазе занальнага пераносу бывае цёплая зіма і халаднаватае лета. Павелічэнне долі мерыдыянальнага пераносу значна павялічвае сярэднегадавую колькасць ападкаў. Аслабленне занальнай і мерыдыянальнай А. ц. прыводзіць да ўзмацнення антыцыкланічнай дзейнасці. У такія га-
Сярэднія значэнні процівыпрамянення атмасферы ў Мінску
1
11
111
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
XII
Сума, МДж/м2
703
627
699
752
862
895
971
958
839
827
754
738
Інтэнсіўнасць, кВт/м2
0,26
0,26
0,26
0,29
0,32
0,34
0,36
0,36
0,32
0,31
0,29
0,28
ды бывае гарачае, сухое лета і халодная зіма. Мясцовая цыркуляцыя ў значнай ступені абумоўлівае мікракліматычныя асаблівасці асобных тэрыторый.
Б. С. Краснабаеў. АТМАСФЁРНАЯ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ, 1) сукупнасць электрычных з’яў і працэсаў, якія адбываюцца ў атмасферы; 2) раздзел фізікі атмасферы, які вывучае эл. з’явы ў атмасферы і яе эл. ўласцівасці. Даследуюцца эл. поле і эл. токі ў атмасферы, іанізацыя атмасферы, механізм узнікнення і размеркавання эл. зарадаў (аб’ёмных, зарадаў воблакаў і ападкаў), навальніц, маланак і інш.
Адна з асн. характарыстык А. э.— іоны, што ўтвараюцца пры ўздзеянні на паветра касмічнай радыяцыі, радыеактыўных выпрамяненняў падысподняй паверхні і атмасферы, ультрафіялетавай радыяцыі Сонца 1 інш. Канцэнтрацыя Іонаў і іх рухомасць ствараюць велічыню эл. праводнасці атмасферы, таму ў прьісутнасці эл. поля ўзнікаюць токі ў атмасферы. Зямля мае адмоўны зарад — каля 3 • 10s К, які падтрымліваецца працэсамі падзарадкі ад удараў маланак у Зямлю, ціхіх разрадаў з вастрый і інш., а атмасфера ў цэлым зараджана дадатна. І-Іармальнае эл. поле атмасферы характарызуецца вектарам напружанасці, накіраваным перпендыкулярна да зямной паверхні і роўным 130 В/м. Пры наяўнасці вял. воблачнасці, асабліва ў час навальніц, вектар напружанасці можа зменьвацца па кірунку і велічыні і дасягаць больш як 1000 В/м. Усе велічыні, што апісваюць А. э., маюць сутачны і гадавы ход, які адлюстроўвае лакальныя 1 глабальныя працэсы на Зямлі і навакольнай прасторы. 3 падняццем над зямной паверхняй эл. поле атмасферы спачатку павялічваецца, потым павольна памяншаецца; іанізацыя і электраправоднасць растуць з ростам ультрафіялетавай 1 касмічнай радыяцыі і на вял. вышынях дасягаюць значных велічынь, a паветра зменьвае ўласцівасці, ператвараючыея ў плазму. Пературбацыі ў А. э. залежаць ад стану атмасферы і ўзнікаюць пры ўтварэнні і наяўнасці эл. зарадаў у воблаках, на аэразолях 1 ападках. Аб’ёмныя зарады, што ўзнікаюць, скажаюць нармальнае эл. поле і пры дасягненні вял. градыентаў выклікаюць разрады (маланкі, разрады з вастрый і інш.).
Даследаванні А. э. даюць магчымасць высветліць прыроду працэсаў, якія прыводзяць да значнай электрызацыі навальнічных воблакаў, з мэтай прагнозу працэсаў і кіравання імі; вызначыць ролю эл. сіл пры ўтварэнні воблакаў і ападкаў; знізіць электрызацыю самалётаў і павялічыць бяспечнасць палётаў.
Б. I. Стыра. АТМАСФЁРНЫ ФРОНТ. вузкая пераходная зона або паверхня падзелу паміж дзвюма паветранымі масамі з
рознымі фіз. ўласцівасцямі. А. ф. называюць таксама лінію перасячэння франтальнай паверхні з паверхняй зямлі.
Халоднае паветра як больш шчыльнае прылягае да паверхні зямлі, мае форму вострага кліна. парадак велічыні нахілу франтальнай паверхні да гарызантальнай (тангенс вугла нахілу) 0,01—0,001. А. ф., які перамяшчаецца ў бок халоднага паветра, называецца цёплым, калі наадварот — халодным. Халодныя А. ф. звычайна перамяшчаюцца хутчэй за цёплыя, таму яны часта змыкаюцца з цёплымі і тады ўтвараюцца А. ф. а к л ю з і і, якія могуць быць халоднымі або цёплымі. Існуе таксама падзел А. ф. на галоўныя і другасныя. Галоўнымі называюць А. ф., якія падзяляюць асн. геагр. тыпы паветра, іх назвы адпавядаюць назвам болып халоднай з дзвюх сумежных паветраных мас. Так, паміж арктычным паветрам і паветрам умераных шырот — арктычны фронт, паміж паветрам умераных шырот і трапічным — палярны фронт. Другасныя А. ф. — менш выразныя падзелы ўнутры адной (часцей за ўсё халоднай) паветранай масы. А. ф. адыгрываюць важную ролю ў атм. працэсах, асабліва ва ўтварэнні і развіцці цыклонаў. У зоне А. ф. фарміруюцца воблачныя сістэмы, якія перамяшчаюцца разам з франтальнай паверхняй. 3 франтальных воблакаў выпадаюць абложныя і ліўневыя
ападкі. Пры А. ф. адбываюцца найб. рэзкія змены атмасфернага цгску, воблачнасці, вгльготнасці і тэмпературы паветра, колькасці і віду атм. ападкаў.
Праз Беларусь у халодную пал. года праходзяць 25—30 А. ф., у цёплую — 15—20. Цёплыя А. ф. складаюць летам 15—20 %, зімой 25—30 %, халодныя адпаведпа 30—40 % і 30— 35 %. Ha А. ф. аклюзіі прыпадае 20—25 %, на другасныя — 15—20 % ад УСІХ. Б. С. Краснабаеў.
АТМАСФЕРНЫ ЦІСК, ціск паветра на зямную паверхню і на ўсе прадметы ў атмасферы; адна з характарыстык стану атмасферы. А. ц.— асн. фактар, які вызначае напрамак і скорасць руху паветра (вецер). Вымяраецца барометрам. Выражаецца ў сістэме СІ у гектапаскалях (гПа) ці пазасістэмнай адзінкай — мм ртутнага слупа: 1 гПа = 1 мбар = 0,75 мм рт. сл. 3 вышынёй А. ц. меншае (у прызямным слоі паветра прыблізпа на 1 гПа на кожныя 8 м). Нармальны А. ц. на ўзроўні мора 1013,2 гПа (760 мм рт. сл.). Размер-
каванне ціску паветра над Беларуссіо звязана з умовамі агульнай атмасфернай цыркуляцыі ў сярэдніх шыротах Паўн. паўшар’я і яе сезоннымі зменамі. А. ц. на асобных метэастанцыях залежыць ад выш. пункта назірання над узр. мора. яго сярэдняя шматгадовая велічыня змяняецца ад 982 гПа (Навагрудак, 277 м над узр. м) да 1003 гПа (Мазыр, 128 м). У сярэднім за год А. ц. павольна павышаецца з Пн і ПнЗ на ПдУ. Сярэдні А. ц. за асобныя гады можа адрознівацца ад сярэдняга шматгадовага на 2—4 гПа. На працягу года сярэднемесячны А. ц. мяняецца на 3—6 гПа; найб. ціск адзначаецца ў студз., найменшы ў ліп. (гл. табл. 1). Найб. высокі А. ц. назіраецца зімой у стацыянарных антыцыклонах. У лютым 1972 на тэрыторыі Беларусі адзначаны самы высокі А. ц.
Т а б л I ц a 1
Сярэдні месячны і гадавы ціск паветра, гПа (на ўзроўні метэастанцый)
FI
11
111
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
XII
За год
Віцебск
997,2
994,9
994,9
994,2
995,1
993,2
992,0
993,5
995,1
995,9
996,6
995,5
994,9
Мінск
989,3
986,8
987,7
986,4
987,7
986,4
985,5
986,5
988,9
989,3
988,7
988,3
987,6
Гродна
1002,0
1000,1
1001,8
999,8
1000,8
1000,2
999,3
999,9
1001,8
1003,3
1001,1
1000,1
1000,8
Магілёў
994,8
992,4
992,5
991,0
992,5
990,9
989,6
991,2
993,2
994,0
994,2
993,9
992,5
Брэст
999,7
997,5
998,3
997,1
997,6
997,1
996,6
997,5
999,5
1000,7
999,5
998,4
998,3
Гомель
1003,9
1001,1
1002,0
1000,2
1000,5
999,3
998,0
999,5
1002,3
1003,7
1004,1
1002,9
1001,5
Т а б л і ц a 2
Абеалютныя максімумы і мінімумы ціску паветра, гПа (на ўзроўні метэастанцый)
1
11
111
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
XII
Віцебск
Макс. 1031,0 1031,3 1026,9 1028,9 1017,9 1011,1 1015,4 1012,2
Мін. 948,7 950,4 949,9 959,9 965,1 963,3 967,2 966,4
Мінск
Макс. 1030,8 1018,8 1017,7 1013,1 1007,7 1003,9 1003,0 1003,2
Мін. 947,9 944,4 945,5 956,3 961,2 964,1 965,1 963,1
Гродна
Макс. 1034,7 1030,8 1031,2 1023,3 1016,8 1016,0 1015,2 1016,3
Мін. 955,5 956,2 962,0 973,1 974,1 980,2 980,1 974,9
Магілёў
Макс. 1025,6 1027,9 1022,2 1021,0 1014,2 1007,4 1008,1 1011,1
Мін. 949,6 950,1 952,6 963,6 968,0 961,2 967,5 963,0
Брэст
Макс. 1031,6 1027,8 1028,6 1020,0 1016,2 1013,2 1011,7 1013,0
Мін. 959,2 956,0 965,0 970,3 971,0 976,4 975,4 972,3
Гомель
Макс. 1035,2 1037,1 1031,1 1030,1 1022,6 1016,1 1015,6 1014,9
Мін. 962,3 960,1 965,0 972,8 977,5 975,5 979,0 971,4
Вышыня метэастанцыі 168,6 м
1022,2 1028,6 1026,6 1031,8
963,2 953,8 947,0 950,8
Вышыня метэастанцыі 231.3 м
1009,5 1016,6 1019,3 1026,0
962,6 953,3 950,7 942,9
Вышыня метэастанцыі 122,2 м
1020,9 1027,9 1030,9 1034,9
978,3 968,5 963,8 956,2
Вышыня метэастанцыі 191,6 м
1014,8 1020,3 1023,3 1027,4
964,7 956,1 950,0 950,8
Вышыня метэастанцыі 144,6 м
1017,1 1023,1 1028,7 1034,6
972,8 966,8 962,4 956,0
Вышыня метэастанцыі 123,3 м
1022,4 1028,3 1030,4 1034,8
975,9 969,5 964,7 964,4
(у Гомелі 1037,1 гПа). Найб. нізкі А. ц. назіраецца ў глыбокіх цыклонах; на тэр. Беларусі адзначаны ў снеж. 1957 (у Мінску 942,9 гПа). Найб. рознасці паміж абс. максімумамі і мінімумамі (гл. табл. 2) назіраюцца ў снеж., студз. (70—80 гПа), пайменшыя ў ліп. (35—50 гПа). У сярэднім змены за суткі нязпачныя (2—3 гПа), у час актыўнай цыкланічнай дзейнасці ў халодны перыяд дасягаюць 20 гПа і болып. Такія змены А. ц. неспрыяльныя для здароўя людзей, асабліва з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Найб. значэнні міжсутачнай змены ціску паветра (у гПа) у Мінску за перыяд 1966—72 складаюць: у студз,— 27,6; лютым — 29,6; сак.— 31,7; крас.— 22,7; маі — 18,9; чэрв.—11,6; ліп.— 16,1; жн.— 14,8; вер.—13,5; кастр.—31,9; ліст.— 27,2; снеж.—26,5. 3. X. Таўціева.