• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягну-j?. тая з ПнЗ на ПдУ. Схілы ўмерана стром-jr'
    кія, выш. да 15 м. Берагавая лінія (даўж. 4,5 км) слабазвілістая. Берагі высокія. на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Дно карытападобнай формы, літараль вузкая (10— 25 м, месцамі да 50 м), пераходзіць ва ўмерана стромкую сублітараль і плоскае ложа. Глыбіні да 2 м займаюць 17 % пл., да 5 м — больш за 50 %. Некалькі невял. астравоў агульнай пл. 1,8 га. Літараль і верхняя ч. сублітаралі да глыб. 3—3,5 м складзена з пяску, глыбей заіленыя пяскі і апясчаненыя ілы, ложа выслана высакапопельнымі гліністымі іламі. Мінералізацыя вады да 230 мг/л, празрыстасць да 2,1 м. Зарастае да глыб. 3,5 м, шыр. палосы расліннасці 10—15 м, месцамі 35 м. Эўтрофнае, слабапоаточнае, выцякае ручай у воз. Доўгае. Водзяцца лешч, шчупак, акунь. плотка, краснапёрка. карась, верхаводка.
    АСТРОЎНА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,31 км2. Даўж. 1,1 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 3 м. Пл. вадазбору 15,2 км2 Берагі спадзістыя, нізкія, гліністыя, зараслі хмызняком. Злучана пратокамі з азёрамі Расна, Блізніца і Чырвонае. Каля возера в. Шандзялы.
    АСТРОЎНА-ЛЁТЦЫ, зона адпачынку мясцовага значэння за 12 км на 3 ад Віцебска, на тэр. Бешанковіцкага і Віцебскага р-наў, на беразе Зах. Дзвіны. Устаноўлена ў 1981. Пл. 9 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 7 тыс. чал. У зоне будуць размешчаны ўстановы для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Віцебска АСТРОЎСКАЕ БАЛОТА, пераважна вярховага (65 %) і мяшанага (29 %) тыпаў, на У Міёрскага р-на, у вадазборы р. Волта. Mae значныя запасы , гідролізнага торфу, уваходзіць у • склад Ельненскай базы гідролізнай сыравіны. Пл. балота 0,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,5 тыс. га. Глыб. торфу да 3,7 м, сярэдняя 1,8 м, ступень распаду вярховага 38 %,мяшанага 41 %, попельнасць адпаведна 3 і 4 %. На 1.1.1978 торфу 1,5 млн. т. Балота пад хваёвым лесам, асушана адкрытай сеткай.
    АСТРОЎСКІ, Юрый Міхайлавіч (н. 29. 6.1925, Мінск), беларускі сав. біяхшік. Чл.-кар. АН БССР (1977), д-р мед. н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав. БССР (1978). Чл. КПСС з 1972. Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950). 3 1956-
    У наваколлі дзіцячага санаторыя «Астрашыцкі Гарадок».
    асістэнт кафедры біяхіміі Віцебскага мед. ін-та, з 1959 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. 3 1970 заг. Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР. Навук. працы па біяхіміі вітамінаў і каферментаў: вывучаны малекулярныя механізмы каталітычнай актыўнасці тыяміпдыфасфату, вызначана прырода цэнтраў і груповак на бялку і ў малекуле тыяміну, адказных за пратэідызацыю вітаміну, сфармуляваны асн. палажэнні, якія абгрунтоўваюць рацыянальнае выкарыстанне ў медыцыне антывітамінаў, каферментаў і іх вытворных.
    Тв.: Тнамнн.— Мн.. 1971; Механнзмы межвнтамннных взанмоотношеннй.— Мн., 1973 (у сааўт.); Антнвнтамнны в экспернментальной н лечебной практнке.— Мн.. 1973; у кн.; Кокарбокснлаза н другне тпамннфосфаты. Мн.. 1974; Актнвные центры н группнровкн в молекуле тнамнна.— Мн., 1975; Экспернментальная внтамннологня.— Мн„ 1979.
    АСТРОУСКІЯ (Ostrowskia), род шматгадовых травяністых раслін сям. званочкавых. У родзе 1 від — А. в е л і ч н а я (0. magnifica). Радзіма — Сярэдняя Азія, Паўн. Афганістан. На Беларусі інтрадукавана ў 1970-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР. Выкарыстоўваецца для пасадак групамі на газонах, сярод дрэў і кустоў. Цвіце ў 4—5-гадовым узросце ў ліпені, зрэдку ў чэрвені. Пладаносіць у жніўні.
    Выш. 50—120 см.Сцябло прамое, тоўстае, пустое. Корань тоўсты, клубнепадобны. Лісце яйцападобнае або падоўжанае, з тонкім васковым налётам, шызаватае, у кальчаках. Кветкі ліловыя або белыя. верхнія болып буйныя, дыяметрам 12—14 см, у пышных пірамідальных суквеццях. Плады — сухія каробачкі з шматлікімі прадаўгаватымі дзірачкамі. Размнажаюць насеннем і вегетатыўна.
    Г. В. Пашына. АСТРЫНКА, рака, левы прыток Котры (бас. Нёмана) у Шчучынскім р-не. Даўж. 17 км. Сярэдяі нахіл воднай паверхні 2,5 %о. У вярхоўі каналізавана. Вадазбор (87 км2) раўнінны, пад лесам 28 %; вядуцца меліярац. работы.
    Астровенскае возера.
    Ю. М. Астроўскі.
    АСТБІЛЬБА (Astilbe), род шматгадовых травяністых раслін сям. каменяломнікавых. У родзе каля 45 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы; у СССР 2 віды. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР і Лошыцкім парку (Мінск) у 1950—70-я г. інтрадукаваны 5 відаў.
    Астыльба Арэндса.
    Выш. 30—200 см. Карэнішча шчыльнае, падземнае. Лісце простае або двойчы-, чатырохперыстаскладанае з бліскучай паверхняй. Кветкі дробныя ў зграбных мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка з дробным падоўжаным цёмна-бурым насеннем. Дэкаратыўныя расліны, выкарыстоўваюцца для пасадак групамі на зацененых участках, для выганкі. Размнажаюць насеннем і вегетатыўна (дзяленнем карэнішчаў). На адным месцы без перасадкі вырошчваецца не больш 3—4 гадоў.
    A. А р э н д с a (A. arendsii) гібрыдпага паходжання. Цвіце ў ліп.— жніўні. Суквецце даўж. 13—70 см. Кветкі белыя, ружовыя, чырвоныя, фіялетавыя. Лепшыя сарты Гранат, Дыямант, Вайсе Глорыя, Ляхскенігін, Валькюр, Фэнл, Аметыст. А. Д а в іда (A. davidii), пашырана на ПнУ і ў цэнтр. ч. Кітая, Манголіі. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Суквецце вузкае, даўж. 35—40 см, кветкі пурпуроваружовыя. A. Т у н б е р г a (A. thunbergii) паходзіць з Японіі. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Суквецце шырокапірамідальнае, кветкі белыя або ружовыя. А. ч ы р в о н а я (A. rubra; радзіма — Непал) цвіце ў ліп.— жніўні. Суквецце вузкае, даўж. да 40 см. Кветкі карлікавыя. А. японская (A. japonica) цвіце ў чэрв,—ліп., ва ўмовах Беларусі не пладаносіць. Суквецце даўж. 7—15 см. Кветкі белыя. Лепшыя сарты Рэд Сэнфінэл, Дзюсельдорф, Еўропа. Л. В. Кухарава. АСТЭНАСФЁРА (грэч. asthenes слабы + sphaira map), слой паніжанай цвёрдасці і вязкасці ў верхняй мантыі Зямлі, які падсцілае літасферу. Размешчаны на глыб. каля 100 км пад каптынентамі і каля 50 км пад дном акіянаў; ніжняя мяжа яго на глыбінях 100—200 км. Мяркуюць, што перамяшчэнне рэчыва ў А.— прычына вулканізму і тэктанічных рухаў.
    АСТЭРАДОН (Asterodon), род губавых базідыялыіых грыбоў сям. гіменахетавых. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных пераважна ў Паўд. Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 від — А. іржава-буры (A. ferruginosus). Трапляецца ў Мінскай і Гомельскай абл. Сапратроф. Расце каля асновы пнёў і на павале, пераважна ў прыкаранёвай частцы ствалоў хвойных, радзей лісцевых парод, на моцна разбуранай вільготнай драўніне, часцей у дажджлівы перыяд. Выклікае валакністую гніль драўніны.
    Пладовае цела даўж. 3—20 см. мяккалямцавае, распасцёртае, слаба прымацаванае да субстрату, ад рыжавата-карычневага да карычнева-бурага колеру. Край
    і бясплодная частка яго павуцініста-валакністыя. белыя. Гіменафор шыпаваты. шыпы даўж. 1—2 мм, рыжаватыя, пазней з лёгкім' шараватым налётам. Споры эліпсоідныя, з тонкай абалонкай, бясколерныя.	A. I. Галаўко.
    АСТЭРАФОРА, н і к т а л i с (Asterophora), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. радоўкавых. Вядомы 2 віды. пашыраныя па ўсім зямным шары. У СССР адзначаны абодва віды, з іх на Беларусі A. п а р аз і т н а я (A. parasitica). Развіваецца на пладовых целах сыраежак і млечнікаў, іншы раз на гнілых пнях. Неядомая.
    Шапка дыям. 1,5—2,5 см, канічная, потым пляскатая ці ўціснутая ў цэнтры. белавата-шараватая, мучністая, шчыльна прырослая да ножкі. Пласцінкі тоўстыя, зыходныя ці прырослыя. з тупым краем, белыя. пазней пакрываюцца карычняватым налётам. Мякаць цёмна-шэрая. HomKa роўная, пустая, шаўкавістая. белавата-шараватая. Споры яйцападобныя, бясколерныя, гладкія. Споравы парашок белы.	(
    АСТЭРОІДЫ (грэч. aster зорка + + eidos від), невялікія нябесныя целы; тое, што малыя планеты. АСТЭРОМА (Asteroma), род недасканалых грыбоў сям. шаравідкавых. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядомы 2 віды: А. я б л ы н е в а я (A. mali; характарызуецца чорнымі пікнідамі і падоўжана-яйцападобнымі канідыямі), А. чаромхавая (A. padi; адрозніваецца карычневымі пікпідамі ў субстраце і амаль цыліндрычнымі, пазней аліўкавымі канідыямі). Развіваюцца на лісці пладовых дрэў (яблыні, грушы, вішні, чаромхі, слівы, чарэшні), выклікаюць плямістасць.
    Міцэлій грыбоў чорны або шэры. Пладовыя целы (пікніды) пераважна паверхневыя, дробныя, скучаны на міцэліі. які ўтварае прамяністыя плямы на субстраце. Канідыі яйцападобныя або кароткацыліндрычныя, аднаклетачныя, бясколерныя.
    АСТЭРЫНА (Asterina), род сумчатых грыбоў сям. астэрынавых. Вядома некалькі відаў, пашырэнне якіх звязана з арэаламі крынічнікаў, грушанак, парэчак, абрыкосаў. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі А. крынічн і к а в а я (A. veronicae). Сапратроф. Выклікае плямістасць лісця, што зніжае фотасінтэзоўную актыўнасць раслін.
    Міцэлій септаваны, буры. паверхневы, з бародаўчатаабо падушкападобнымі, пукатымі ці плоска-пукатымі міцэліяльнымі спляценнямі (стромамі) дыям. да 3 мм. Тыратэцыі (пладовыя целы) накшталт шчыткоў, акруглыя. цёмна-бурыя, дробныя, з порусам. Сумкі булавападобна-цыліндрычныя, амаль шарападобныя.
    Сумкаспоры падоўжаныя. часта булавападобныя, з верхняй больш буйной і шырокай клеткай, бурыя, з 1 папярочнай перагародкай.	A. С. Шуканаў.
    АСТЭРЫЯНЕЛА (Asterionella), род каланіяльных дыятомавых водарасцей сям. фрагілярыевых. Трапляюцца пераважна ў планктоне мораў. У прэснаводных вадаёмах вядомы А. зграбная (A. formosa) і А. найзграбнейшая (A. gracillima), пашыраныя ў СССР, Зах. Еўропе, Паўн. Амерыцы. Абодва віды адзначаны ў планктоне азёр, рэк і інш. вадаёмаў Беларусі. А. зграбная выяўлена ў выкапнёвым стане ў адкладах антрапагену і галацэну.
    Клеткі палачкападобныя, утвараюць зоркападобныя калоніі. радзей зігзагападобныя або спіральныя ланцужкі. Панцыр тонкі, з паяска лінейны, гетэрапольны. Уставачныя абадкі і септы адсутнічаюць. Створкі вузкалінейныя з галоўчатымі канцамі. Штрыхі кволыя, папярочныя, паралельныя. Восевае поле вузкалінейнае. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Дыятомавыя водарасцг. Г. К. Хурсевіч. АСУШАЛЬНА-УВІЛЬГАТНЯЛЬНАЯ СІСТЭМА, пераўвільготненая зямельная тэрыторыя з гідратэхн. і эксплуатац. збудаваннямі. якія забяспечваюць двухбаковае рэгуляванне вільгаці ў кораненаселеным слаі глебы ў вільготныя і засушлівыя перыяды. А.-ў. с. адводзіць лішкавыя паверхневыя і грунтавыя воды з меліяравальнай плошчы, ахоўвае яе ад прытокаў водаў з прылеглых тэр., павялічвае аэрацыю і водапранікальнасць кораненаселенага слоя глебы, у засушлівыя перыяды падтрымлівае аптымальныя запасы вільгаці ў глебе шляхам акумуляцыі ўласнага сцёку і дадатковай падачы вады з