Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ACTPAB1TA, возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Віцьба. Пл. возера 0,38 км2. Даўж. 0,84 км, найб. шыр. 0,79 км, найб. глыб 8,8 м, сярэдняя 4,2 м. Аб’ём вады 1,58 млн, м3. Вадазбор (1,4 км2) пласкахвалісты і дробнаўзгорысты, амаль увесь пад лесам.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу. амаль круглая. Схілы выш. 7—8 м, на У да 20 м, стромкія, укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 2,8 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, на 3 невял. ўчастак сплавінных берагоў і забалочаная пойма. Дно плоскае. Літа-
выя, бярозавыя лясы, участкі ворных зямель і нізінных балот.
8. Узгорыста-хвалістая водна-ледавіковая раўніна з камамі, астанцамі марэннай раўніны, лагчынамі сцёку. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярновыя забалочаныя пясчанасупясчаныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
9. Даліна з поймай, тэрасамі, дзюнамі, лагчынамі сцёку, участкамі азёрна-ледавіковых нізін. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя, дзярновьія забалочаныя супясчана-сугліністыя. Хваёвыя лясы, лугі, участкі ворных зямель.
ральная зона вузкая і спадзістая, пясчаная. з глыб. 1,5 м пераходзіць у сублітаральны схіл. Дно на глыб. болып за 1.5 м выслана высакапопельным гліністым ілам таўшчынёй да 4,2 м. Глыбіні да 2 м займаюць 13 %, больш за 4 м—• 55 % дна. Каля паўд. берага 2 востравы агульпай пл. 0,3 га. Мінералізацыя вады каля 100 мг/л, празрыстасць да 3 м. Эўтрофнае, слаба зарастае. Водзіцца акунь.
М. М. Курловіч. АСТРАВІТА, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Дзіва. Пл. возера 0,36 км2, вадазбору 9 км2.
АСТРАВІТЫ, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0,41 км2. Даўж. 1,15 км, найб. шыр. 0,64 км, найб. глыб. 2,7 м, сярэдняя 1,2 м. Аб'ём вады 0,51 млн. м3. Вадазбор (2,5 км2) буйнаі сярэднеўзгорысты, пераважна разараны.
Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцевай формы. Схілы выш. 5—10 м, стромкія. Берагавая лінія (даўж. 3,8 км) слабазвілістая. Берагі на 3 1 Пд нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, на Пн стромкія, на У зліваюцца са схіламі, параслі хмызняком. Дно плоскае, амаль усё выслана тонкадэтрытавымі сапрапелямі таўшчынёй да 8,7 м, каля ўсх. 1 паўдгўсх. берагоў вузкія пясчаныя палосы, Мінералізацыя вады да 185 мг/л. празрыстасць да 1.8 м. Эўтрофнае з прыкметамі дыстрафіравання. бяссцёкавае. Зарастае. Водзяцца карась, лінь, шчупак. плотка, акунь, лешч. I. А. Мыслівец.
АСТРАВОК, зона адпачынку мясцовага значэння за 4 км на У ад г. п. Капыль, на беразе р. Копанка. Устапоўлена ў 1981. Пл. 1,3 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 4 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага, баз і месцаў для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Капыльскага р-на.
АСТРАВЬ'І, выспы, невялікія ўчасткі сушы, акружаныя з усіх бакоў вадой. На Беларусі агульная іх пл. каля 53 км2. Рачных А. болып за 300; найб. на Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Зах. Дзвіне і іх прытоках; асобныя маюць пл. 0,7—2,1 км2, астатнія да 0,01—0,03 км2. На рэках Палесся пераважаюць А., утвораныя шматлікімі рачнымі пратокамі. Звычайна яны выцягнутыя ўздоўж цячэння, акаймаваныя нешырокай палосай пясчанага пляжа, укрыты лугавой расліннасцю і хмызняком. 3 алювіяльных наносаў у рэчышчах утвараюцца невысокія, пазбаўленыя расліпнасці А. (гл. Асяродак). Азёрных А. каля 200 (агульнай пл. каля 42 км2). Болыпасць іх у Бел. Паазер’і. Самыя вялікія: Манастырскі (каля 5 км2) у Асвейскім воз., Чайчын (1,62 км2) у воз. Струста, Лакіна (0,5 км2) і Турмас (0,4 км2) у воз. Снуды. Звычайна яны прыўзняты на 1,5—2 м і болып пад узроў-
нем вады (на 5—8 м у Чарсцвяцкім воз.), форма круглаватая, берагавая лінія плаўная, укрыты лугам, хмызняком і лесам, бераг паступова пераходзіць у літараль і сублітараль, але бываюць і абразійныя ўчасткі (на Манастырскім в-ве ў Асвейскім воз.).
Колькасць А., іх памеры і канфігурацыя змяняюцца ў выніку гасп. дзейнасці чалавека. Пры штучным павышэнні ўзроўню вады на рэках і азёрах А. памяншаюцца або затапляюцца (ператвараюцца ў мелі), паўастравы становяцца А. Пры зніжэнні ўзроўню вады пл. і колькасць А. павялічваюцца (у воз. Дрывяты ў 1926 пры ўзр. 132 м было 3 А., у 1958 пры ўзр. 129 м — 11 A). А.— звычайна добрыя месцы для гнездавання многіх птушак, таму доступ і гасп. дзейнасць на іх пажадана абмяжоўваць. У мінулыя часы на азёрных А. будаваліся замкі і ваенныя ўмацаванні (на азёрах Мядзел, Богінскае, Дрысвяты і інш.). існавалі вёскі (Востраў на Асвейскім воз.). Асабліва маляўнічыя А. на азёрах Богінскае, Глубелька. Недрава. Мядзел. Часам А. на Беларусі называюць пясчаныя ўзгоркі сярод балот, парослыя лесам.
Т. У. Кавалеўская. АСТРАВЫ, нізіннае балота на У Столінскага р-на, у вадазборы р. Сцвіга. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. залежы 0,3 тыс. га. Глыб. торфу да 1,2 м, сярэдняя 0,9 м, ступень распаду 35 °/t^ попельнасць 14,5 %. На 1.1.1978 запасы торфу 0,5 млн. т. Балота ў натуральным стане, пераважна пад хмызняком, часткова выкарыстоўваецца пад сепажаць.
АСТРАВЬ'І-ДУЛЁБЫ, Залазы, балота вярховага (80 %) і нізіннага (10%) тыпаў у Бялыніцкім, часткова ў Бярэзінскім і Клічаўскім р-нах, у вадазборы р. Дулебка (прыток Ольсы) і Даўжанка (прыток Друці). Пл. 5 тыс. га, у межах прамысл. залежы 3,7 тыс. га. Глыб. торфу да 6,8 м, сярэдняя 2,9 м, ступень распаду 18—38 % (вярховы), 27— 40 % (нізінны тып), попельнасць адпаведна 2—5 і 6—9 %. На 1.1.1978 запасы торфу 14,8 млн. т. На 35 % пл. торф прыдатны па ігодсціл, ёсць паклады мергелю і сапрапелю. Балота ў натуральным стане, пераважна пад лесам з хвоі, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
АСТРАГАЛ, род раслін сям. бабовых; тое, што куравай.
АСТРАГЛЯДСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Астрагляды ў Брагінскім р-не), тэктанічная структура ў Брагінскім і Хойніцкім р-нах, ва ўсх. скляпеністай ч. Хобнонска-Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну, на мяжы з Брагінскім выступам. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1972.
Па падсалявых дэвонскіх адкладах А. п. — найб. высокая паўд.-ўсх. ч. чатырохвугольнага блока (10x7’км), абмежаванага разломамі на Пн. Пд. 3 і У і ўскладненага разломамі на ПдУ. Па разломах блок апушчаны адносна Брагінскага выступу на У. Шкуратаўскага і Мікуліцкага блокаў на Пн і ўзняты адносна Стралічаўскага блока, які прылягае з Пд. Паверхня падсалявых адкладаў апускаецца на ПнЗ ад адзнакі -1000 да -2200 м. Па міжсалявых задонска-ялецкіх адкладах падняццю адпавядае паўн. крыло структурнага носа. які раскрываецца на У. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ў межах блока выяўлены субшыротна арыентаваны структурны нос. які прылягае з 3 да зоны выкліньвання верхнесаляносных адкладаў і ўскладнены 2 малаамплітуднымі (100 м/ брахіантыкліналямі. Сфарміравалася ў асноўным у познафранскі 1 фаменскі час позняга дэвону.
В. С. Канішчаў. АСТРАКАДЭРМЫ (Ostracodermi), вымерлыя ніжэйшыя пазваночныя жывёлы групы бяссківічных. Існавалі ў ардовіку — дэвоне. Падзяляюцца на тэладонтаў (Thelodonti), рознашчытковых (Heterostraci), косткашчытковых (Osteostraci), бяспанцырных (Anaspida). На Беларусі выяўлены ў адкладах ніжняга дэвону Брэсцкай упадзіны (тэладонты і рознашчытковыя) і сярэдняга дэвону Аршанскай упадзіны (рознаі косткашчытковыя).
Мелі цела рыбападобнай формы даўж. да 2 м, укрытае цвёрдым панцырам з асобных пласцінак або дробнай лускі. Жылі ў прэсных і саланаватых вадаёмах. У выкапнёвым стане захоўваюцца адбіткі фрагментаў цела, рэшткі панцыра і зубоў. Маюць значэнне як палеанталагічныя паказчыкі.
АСТРАКВЁТНЫЯ (Asterales), парадак двухдольных раслін. Займае вяршыню філагенетычнай сістэмы па~ крытанасенных. У парадку 1 сям.— складанакветныя, каля 1000 родаў, больш за 25 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 251 род, болып за 3,5 тыс. відаў, з іх на Беларусі 63 роды (буйнейшыя —ястрабок, старасцень, бадзяк, палын, дзівасіл, крываўнік, васілёк, пупок, чартапалох, зубнік), 212 дзікарослых і каля 100 інтрадукаваных відаў з родаў агератум, амобіум, акраклінум, арктоціс, аксаміткі, вяргіня, гайлардыя, карэопсіс, пірэтрум, руд-
Рознашчытковая астракадэрма з роду Drepanaspis (рэканструкцыя).
бекія і іііш. Сярод А. алейныя, агароднінныя, лек., дэкар., кармавыя расліны; ёсць шкоднае пустазелле.
Травы. паўкусты, паўкусцікі (ва ўмераных паясах), кусты і дрэвы (у тропіках). Лісце чаргаванае, простае, звычайна без прылісткаў, з суцэльнымі або рассечанымі пласцінкамі. Кветкі аднаабо двухполыя, іншы раз стэрыльныя, маюць па 5 зрослых пялёсткаў і тычынак, у галоўках ці кошыках. абкружаных абгорткай; вяночак трубчасты, язычковы. двухгубы, несагіраўднаязычковы, лейкападобны. Гінецэй з 2 неглыбоказрослых пладалісцікаў. Завязь ніжняя, 1-гнездавая. Рэдукаваная чашачка ператварылася ў лятучку або чубок, што садзейнічае разносу пладоў ветрам. Плод — сямянка. Насенне без эндасперма. У многіх А. ва ўсіх вегетатыўных органах млечнікі або смаляныя хады. Для А. характэрна ўтварэнне інуліну. Апыленне пераважна энтамафільнае, зрэдку анемафільнае.
Лгт.: Кнрпнчннков М. Э. Порядок сложноцветные (Asterales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 5. Ч. II. Цветковые растення. М.. 1981; Тахтаджян A. Л. Снстема п фнлогення цветковых растеннй.— М.; Л.. 1966. 3. А. Калгнгна.
АСТРАКОДЫ (Ostracoda), падклас водных беспазваночных кл. ракападобных; тое, што ракушкавыя ракападобныя.
АСТРАНОМІЯ (грэч. astronomia ад асгра... + грэч. nomos закон), навука пра будову і развіццё касмічных цел, іх сістэм і пра Сусвет у цэлым. Вывучае заканамернасці будовы, фіз. стану і развіцця цел Сонечнай сістэмы, зорак, Галактыкі, інш. галактык, іх размеркавання ў прасторы, руху і ўзаемадзеяння; даследуе матэрыю, што запаўняе прастору паміж нябеснымі целамі, якая можа быць міжзорным рэчывам ці по~ лем — гравітацыйным, электрычііым, магпітным. Вывучае і распрацоўвае спосабы выкарыстання назіранняў нябесных цел для практычных патрэб чалавецтва (вымярэнне часу, складанне календара, спосабы арыенціроўкі на сушы, моры і ў паветры, складанне геагр. карт, вымярэнне фігуры Зямлі, разлікі руху штучных спадарожнікаў Зямлі і касм. караблёў, даследаванне ўплыву Сонца на геафіз. працэсы). А. цесна звязана з матэматыкай, фізікай, механікай, хіміяй і інш. навукамі, выкарыстоўвае метады, тэорыі, дасягненні гэтых навук і, у сваю чаргу, пашырае іх эксперым. базу. ставіць новыя задачы і праблемы. У залежнасці ад прадмета і метадаў даследавання А. ўмоўна падзяляюць на раздзелы: а с т р а м е т р ы я (распрацоўвае матэм. метады вызначэння бачных становішчаў і рухаў нябесных цел, метады вызначэнпя геагр. каардыпат, дакладнага часу, складае зорныя каталогі); тэарэтычная астран о м і я (вывучае метады вызначэння арбіт нябесных цел па іх бачных становішчах і вырашае адваротную