Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

Энцыклапедыя прыроды Беларусі

У 5-і т. Т. 1.

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
434.01 МБ
ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ W»
ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ
Выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя
Петруся Броўкі
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ
I. П. Шамякін (галоўны рэдактар), A. Р. Булаўка, Дз. А. Бяспалы, Г. I. Гарэцкі, В. С. Гельтман, A. М. Дарафееў, Н. А. Дзісько, М. С. Долбік, В. А. Жучкевіч, В. А. Казлоў, Н. В. Казлоўская, У. А. Кузняцоў, I. К. Лапацін, У. П. Ляхновіч, Я. В. Малашэвіч (адказны сакратар — намеснік галоўнага рэдактара), A. С. Махнач, В. I. Парфёнаў, А. Л. Петрашкевіч (намеснік галоўнага рэдактара), У. А. Радкевіч, Т. А. Раманава, У. С. Раманаў, Б. П. Савіцкі, В. Ф. Самерсаў, С. П. Самуэль, М. Я. Саўчанка, Л. М. Сушчэня, Ф. П. Сянько, A. Т. Федарук, I. П. Хаўратовіч (намеснік галоўнага рэдактара), Я. А. Якубоўскі, В. П. Якушка.
ААЛІТЫ —
ГАСЦІНЕЦ
ЭНйЫКЛАПЕДЫЯ
ПРЫРОДЫ У ПЯЦІ ТАМАХ БЕЛАРУСІ
ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКАЯ САВЕЦКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ» ІМЯ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ
МІНСК 1983
ББК 92
Э 68
УДК 031(476)
НАВУКОВЫЯ
КАНСУЛЬТАНТЫ 1-ГА ТОМА
5 000 000 000—002
ЭМ 318(05)-83	Падпісное
А. Л. Амбросаў, В. С. Аношка, В. Р. Анціпаў, П. С. Аўраменка, У. А. Багіна, М. М. Бамбалаў, I. Я. Брытаў, Дз. П. Бяляцкі, М. В. Вераценнікаў, Р. Г. Гарэцкі, М. А. Гольберг, Н. В. Горбач, Б. М. Гурскі, Л. А. Дземідовіч, 3. А. Дзмітрыева, М. С. Жакаў, Г. У. Зінавенка, Э. С. Кашыцкі, Н. К. Кліцунова, В. Я. Крышчановіч, I. Я. Куксін, У. Р. Лабадзенка, В. К. Лукашоў, Э. А. Ляўкоў, В. I. Манкевіч, Я. I. Марозаў, В. П. Мартыненка, В. А. Мацвееў, Т. М. Міхеева, I. А. Мыслівец, Ю. М. Пакумейка,
Г. В. Пашына, В. П. Прыстаўка, Г. П. Рудава, Г. Ф. Рыкоўскі, I. А. Савікоўскі, Т. А. Сауткіна, В. Р. Сінякова, М. I. Смяян, В. Я. Стрэльская,
I. I. Ур'еў, A. А. Хоміч, A. А. Чахоўскі, I. В. Чыкілеўская, Л. П. Шкляроў, М. В. Шкутко. В. М. Шлапуноў, A. М. Шпакаў, Н. Дз. Шэка, М. Ф. Янюк.
^0, Выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі 1983.
АД РЭДАКЦЫЙНАЙ КАЛЕГІІ
Энцыклапедыя прыроды Беларусі (ЭПБел) — першы ў гісторыі рэспублікі шматтомны мнагапланавы даведнік пра аб'екты і з'явы прыроды на тэрыторыі нашага краю. Яго стваральнікі ставілі за мэту асвятліць таксама найважнейшыя праблемы аховы навакольнага асяроддзя, цесныя ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы ў сістэме Прырода — Чалавек — Эканоміка. Гэта вымагала найперш адлюстроўваць гісторыю і сучасны воблік прыроды краю ў непарыўнай сувязі з праблемамі захавання прыродных багаццяў. Падрыхтоўка гэтага выдання выражае палітыку Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы ў рашэнні экалагічных праблем, выкладзеных у ўхваленай XXXV сесіяй Генеральнай Асамблеі ААН рэзалюцыі «Аб гістарычнай адказнасці дзяржаў за захаванне прыроды Зямлі для сучасных і будучых пакаленняў».
Асноўная задача даведніка — даць грунтоўныя звесткі пра расліны і жывёлы краю; пра ўсе значныя прыродныя аб'екты: нізіны, раўніны, узвышшы, найвышэйшыя пункты Беларусі, рэкі, азёры, лясныя масівы і зоны рэкрэацыі, курортныя мясціны, балоты, радовішчы карысных выкапняў, запаведнікі, заказнікі і помнікі прыроды, геалагічныя ўтварэнні і прыродныя раёны, мінералы і горныя пароды, ландшафты і глебы; пра геахімічныя элементы і рэчывы, якія пашыраны ў прыродзе і ўплываюць на жыццядзейнасць чалавека; пра геалагічныя, тэктанічныя, геамарфалагічныя, геафізічныя, метэаралагічныя і іншыя з'явы і працэсы, што адбываюцца ці мелі месца ў мінулыя часы на тэрыторыі рэспублікі. У ЭПБел прадугледжана таксама пэўная частка артыкулаў больш універсальнай тэматыкі, напрыклад, пра геасферы, зор-
нае неба і сузор'і, бачныя з тэрыторыі Беларусі.
У энцыклапедыі падрабязна адлюстраваны ўсе віды млекакормячых, птушак, земнаводных, паўзуноў і рыб. Уключаны даведкі пра роды і сямействы беспазваночных, ступень вывучанасці якіх на Беларусі яшчэ недастатковая. Больш поўная інфармацыя прыводзіцца пра беспазваночных — узбуджальнікаў захворванняў жывёл, чалавека і раслін, шкоднікаў сельскай гаспадаркі або пра тых, якія прыносяць карысць чалавеку. Дэталёва апісваюцца рэдкія і знікаючыя віды фауны Беларусі.
У выданні змешчаны артыкулы пра асобныя роды ніжэйшых і вышэйшых раслін дзікарослай і інтрадукаванай флоры з апісаннем пашыраных на тэрыторыі рэспублікі відаў; асаблівая ўвага пры гэтым звяртаецца на віды, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Шырока прадстаўлены батанічныя помнікі прыроды — лясныя насаджэнні, паркі, заказнікі лекавых раслін, лясы, лугі і асобныя дрэвы.
У ЭПБел чытач знойдзе матэрыялы пра крыніцы біятычнага і абіятычнага забруджвання навакольнага асяроддзя, шляхі і метады яго прадухілення, а таксама пра дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, навукова-даследчыя і прыродаахоўныя ўстановы,
якія накіроўваюць і кантралююць ахову паветра, нетраў, вады, глебы, расліннага і жывёльнага свету, клапоцяцца аб рацыянальным іх выкарыстанні і ўзнаўленні, аб вучоных, якія зрабілі значны ўклад у даследаванне прыроды Беларусі.
ЭПБел выдаецца ў 5 тамах, аб'ём кожнага тома 100—105 улікова-выдавецкіх аркушаў. Матэрыялы размяшчаюцца па алфавітнаму прынцыпу. У 5 тамах будзе змешчана больш за 17 тысяч артыкулаў, каля 1000 каляровых фатаграфій, малюнкаў і карт на 200 уклейках, больш за 5000 чорна-белых фотаздымкаў, рысункаў, карт-схем.
Каб памагчы чытачу лепш арыентавацца ў выданні і пазбегнуць паўтору інфармацыі, у сумежных па тэматыцы артыкулах выкарыстана сістэма спасылак. Спасылка на артыкул набіраецца курсівам.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі падрыхтавана пры ўдзеле шырокага кола вучоных рэспублікі: эколагаў, біёлагаў, географаў, геолагаў, спецыялістаў народнай гаспадаркі, урачоў, краязнаўцаў-аматараў. Выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі выказвае ім шчырую падзяку за дапамогу ў стварэнні Энцыклапедыі прыроды Беларусі.
АГЛЯДНЫ ЯАРЫС
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Беларусь займае зах. ўскраіну Усходне-Еўрапейскай раўніны ў бас. верхняга цячэння Дняпра і Нёмана, сярэдняга цячэння Зах. Дзвіны і Зах, Буга (правабярэжжа), сярэдняга і віжняга цячэння Прыпяці.
Паходжанне назвы. Назва Беларусь паходзіць ад тэрміна «Белая Русь», які ў 12—15 ст. ужываўся ў дачыненні да некаторых зямель Паўн.-Усх. Русі. Паходжанне тэрміна канчаткова не высветлена. Адны мяркуюць, што Белай Руссю калісьці называлі землі, якія не залежалі ні ад мангола-татараў. ні ад літоўскіх, ні ад польскіх феадалаў; што назва паходзіць ад белага колеру традыцыйнага адзення жыхароў гэтых зямель або ад іх фіз. адзнакі (больш светлыя, бялявыя, блакітнавокія). Ёсць думка, што Белай Руссю ў раннім сярэднявеччы называлі землі з хрысціянскім насельніцтвам у процівагу Чорнай Русі (на ПнЗ Беларусі, на мяжы з Літвою), дзе пэўны час пераважалі язычнікі. Магчыма. што напачатку словам «белая» падкрэслівалася незалежнасць і веліч пэўнай зямлі. У дачыненні да зямель Беларусі тэрмін «Белая Русь» упершыню ўжыты ў 14 ст. канцлерам Польшчы Я. Чарнкоўскім у «Хроніцы Польшчы», дзе Полацк названы «крэпасцю Белай Русі». У 16—17 ст. Белай Руссю замежныя аўтары называлі ўсх.-бел., паўн,ўкраінскія і інш. суседнія землі. Польскі гісторык А. Гваньіні ў 2-м выданні «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» (1611) сцвярджаў: «А ёсць траякая Русь: адна Белая, другая Чорная, трэцяя Чырвоная. Белая каля Кіева, Мазыра, Мсціслава, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і Зямлі Северскай, якая здаўна належыць Вялікаму княству Літоўскаму». Папскі нунцый у Полыпчы Торэс у 1622 паведамляў у Рым, luto Белая Русь «цягнецца ад Рыгі, сталіцы Ліфляндыі, да Маскоўскай мяжы і ўключае Полацк, Оршу, Віцебск, Магілёў». Тэрмін «Белая Русь» ужываюць Густынскі летапіс (канец 16 — пач. 17 ст.), польскі гісторык 1 географ С. Старавольскі (1632) 1 інш. Урад Рус. дзяржавы пад Белай Руссю разумеў Полацкую, Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую землі, а гарады Гродна, Мінск, Нясвіж, Пінск. Тураў, Брэст называў літоўскімі. Заняўшы частку ўсх.-бел. зямель у час руска-польскай вайны 1654—67, рускі цар Аляксей Міхайлавіч свой тытул гасудар і самадзержац «всея Вялікія і Малыя Расіі» 3.3.1655 змяніў на «всея Вялікія 1 Малыя і Белыя Расіі», Гіст. дакументы ў дачыненні да ўсх. ч. этнаграфічнай Беларусі (Полацкай, Віцебскай і Магілёўскай зямель) з 17 ст. ўжываюць тэрмін «Беларусь». 3 сярэдзіны 19 ст. гэты TapMin пашыраны 1 на землі ў межах, блізкіх да сучасных межаў рэспублікі.
Агулыіыя звееткі. Беларуская ССР утворана 1.1.1919 у выніку перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыяліст. рэвалюцыі, з’яўляецца суверэннай савецкай рэспублікай, ува-
ходзіць у склад Саюза ССР на прынцыпах добраахвотнасці і раўнапраўя. Беларуская ССР разам з Расійскай СФСР, Украінскай ССР і Закаўказскай СФСР — ініцыятар утварэння саюзнай дзяржавы — Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік (30.12.1922) .Дзейная Канстытуцыя БССР прынята 14.4.1978 на нечарговай 9-й сесіі Вярх. Савета БССР 9-га склікання. Беларуская ССР мае свой дзяржаўны герб, флаг і гімн. Сталіца БССР — горад-герой Мінск. Беларуская ССР — член-заснавальнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, член 44 міжнародных арганізацый і іх органаў, сярод якіх шэраг займаецца распрацоўкай праблем аховы навакольнага асяроддзя.
Тэрыторыя рэспублікі 207,6 тыс. км2 (0,9 % тэр. СССР). Па плошчы БССР займае 6-е месца сярод саюзных рэспублік (пасля РСФСР, Каз. ССР, УССР, Туркм. ССР, Узб. ССР), перавышае шэраг краін Зах. Еўропы: Грэцыю, Партугалію, Аўстрыю, Данію, Нідэрланды, Бельгію і інш. Тэр. Беларусі працягнулася з Пн на Пд на 560, з 3 на У на 650 км. Паўночны пункт БССР — 56°10' паўн. ш. каля Асвейскага возера, паўднёвы— 51°16' паўн. ш. непадалёку ад г. п. Камарын, заходні — 23°11' усх. д. на р. Буг паблізу г. Высокае, усходні — 32°47' усх. д. непадалёку ад г. п. Хоцімск. Мяжуе на 3 з Польскай Нар. Рэспублікай, на ПнЗ з Літоўскай ССР, на Пн з Латвійскай ССР, на Пн, ПнУ і У з Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абл. РСФСР, на Пд з Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай і Чарнігаўскай абл. УССР. Падзяляецца на 6 абласцей (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская), 117 раёнаў; мае 96 гарадоў, 112 гарадскіх і рабочых пасёлкаў, 25,8 тыс. сельскіх нас. пунктаў.
Рэспубліка займае выгаднае геаграфічнае становішча — на шляхах з цэнтр. раёнаў СССР у Зах. Еўропу, з паўд. і паўд.-ўсходніх — у Прыбалтыку. Межы рэспублікі не перасякаюцца ярка выражанымі ці цяжкадаступнымі прыроднымі рубяжамі; яны праходзяць па раўнінах і ўзвышшах, што спрыяе ажыццяўленню шырокіх эканам. сувязей з суседнімі і іншымі краінамі.