• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Да Кастр. рэвалюцыі нетры Беларусі былі слаба даследаваны і лічыліся вельмі бедпымі. За гады Сав. улады выяўлена і разведаяа каля 30 відаў мінеральнай сыравіны (амаль 5 тыс. радовішчаў і пакладаў). Радовішчы калійных і каменнай солей маюць усесаюзнае значэнне. 3 гаручых карысных выкапняў, акрамя даўно вядомага торфу, знойдзены нафта са спадарожнымі газамі, гаручыя сланцы, буры вугаль. Вялікае значэнне маюць будаўнічы камень, даламіт, мел, гліны, пяскі, прэсныя і мінеральныя падземныя воды і інш. Тэрыторыя
    Беларусі перспектыўная на руды чорных і каляровых металаў.
    Рэльеф Беларусі пераважна раўнінны. Яе паверхня прыўзнята над узр. мора ў сярэднім на 160 м. Абсалютныя вышыні мяняюцца ад 80 м (Нёманская нізіна, каля граніцы з Літвой) да 345 м (г. Дзяржынская, Дзяржынскі р-н). Пласкахвалістыя ўчасткі чаргуюцца са слабаўвагнутымі нізінамі і ўзгорыстымі ўзвышшамі. Большасць ўзвышшаў, на якія прыпадае 1/3 тэрыторыі, маюць абс. выш. 200—300 м, размешчаны ў цэнтры і на ПнЗ рэспублікі. Паўд.-ўсх. ч. Беларусі больш нізкая і роўная. Вельмі разнастайны рэльеф на ПнЗ Беларусі, у Бел. Паазер’і. Паверхня гэтай часткі ўтворана сістэмай ярка выражаных марэнных град эпохі апошняга (паазерскага) зледзянення. Тут буйнаўзгорыстыя марэнныя ўзвышшы чаргуюцца з водна-ледавіковымі нізінамі і марэннымі раўнінамі. Ад Віцебска на Пн і У цягнуцца Гарадоцкае і Віцебскае ўзв. На водападзеле рэк Дзісна і Вілія Свянцянскія грады са шматлікімі азёрамі, на Пн БССР невысокія Браслаўская і Асвейская грады — часткі Балтыйскай марэннай грады. Паміж марэннымі ўзвышшамі паўн.-зах. палавіны Беларусі распасціраюцца нізіны, разнастайныя па велічыні і будове паверхні, парэзаныя сеткаю тэрасаваных далін. Міждалінныя прасторы нізін плоскія і хвалістыя. Нізіны звычайна дробнаўзгорыстыя або хвалістыя. На асобных участках паверхня іх ускладняецца невял. перарывістымі градамі. Болыпую ч. Бел. Паазер’я займае нахіленая на ПнЗ Полацкая нізіна ў далінах Зах. Дзвіны і Дзісны. Уздоўж Зах. Дзвіны вышэй Віцебска размешчана Суражская нізіна, у басейне верхняга цячэння Віліі — Нарачана-Вілейская нізіна. Найб. значная па працягласці і складаная па будове Беларуская града цягнецца ад зах. граніцы БССР (каля Гродна) на У за Оршу (паміж Дняпром і Зах. Дзвіною) і на левабярэжжы Дняпра злучаецца са Смаленскім узвышшам. Складаецца з шэрагу ўзвышшаў, утвораных у асн. у перыяд сожскага зледзянення і потым парэзаных даліпамі рэк і ручаёў. Найвышэйшая ч. Беларускай грады — Мінскае ўзвышша, моцяа расчлянёнае, з найвыш. пунктам БССР — гарой Дзяржынскай. Паўд.зах. адгалінаванне Беларускай грады, аддзеленае ад Мінскага ўзвышша Стаўбцоўскай раўнінаю, ад г. Гродна цягнецца дугой на Пд. На 3 ад Навагрудскага ўзв.— болып нізкія, месцамі платопадобныя і парэзаныя эрозіяй Слонімскае, Ваўна-
    выскае, Гродзенскае ўзвышшы, якія аблямоўваюць з Пд Нёманскую нізіну. На 3 ад Мінскага ўзв. адыходзіць Ашмянскае ўзвышша з градавым рэльефам. Усходняе адгалінаванне Беларускай грады — хвалістаплатопадобпае Аршанскае ўзвышша. Рэльеф усх., паўд.-ўсх. і паўд. Беларусі пераважна раўнінны, часткова платопадобны. Найб. высока над узр. м. прыўзнята Аршанска-Магілёўская раўніна (да 249 м), якая на Пд зменьваецца Чачорскай і на 3 Цэнтральнабярэзінскай раўнінамі. Агулыіы нахіл раўнін паўднёвы. У вярхоўі Шчары размешчана невял. Баранавіцкая раўніна, у міжрэччы Ясельды і Буга на выш. 150— 200 м — Прыбугская раўніна з дробнаўзгорыстым і плоскім рэльефам, з участкамі дэнудаваных марэнных град і сеткаю стараж. лагчын сцёку. Увесь Пд Беларусі заняты Палескай нізінай, якая цягнецца ўздоўж Прыпяці ў выглядзе велізарнай забалочанай лагчыны, слаба нахіленай ад Буга да Дняпра. Значную ч. нізіны займаюць шырокія рачныя даліны і нлоскія забалочаныя азёрныя катлавіны. На крайнім поўдні месцамі выступаюць размытыя марэнныя ўзгоркі і грады часу максімальнага (дняпроўскага) зледзянення.
    Ф а р м і р а в а н н е рэльефу Беларусі адбывалася ў цеснай сувязі з геал. будовай і фізіка-геагр. ўмовамі. Пачынаючы з старажытнейшых часоў на тэр. Беларусі неаднаразова пашыраліся і адыходзілі з яе моры, шмат разоў зменьваўся клімат і арганічны свет. Сучасны рэльеф сфарміраваўся на працягу антрапагену. пераважна пад уплывам эразійна-акумуляцыйнай дзейнасці ледавікоў, цякучых расталых водаў, абразіі і асадканамнажэння прыледавіковых азёр.
    У перадледавіковай (перыгляцыяльнай) зоне вечнай мерзлаты кожнага зледзянення вял. ролю ў марфагенезе адыгралі выветрыванне і патокі вады ў рачных далінах і лагчынах сцёку, вецер (лёса1 дзюнаўтварэнне) і розныя схілавыя працэсы (саліфлюкцыя, плоскаснае змыванне і інш.). У міжледавіковыя эпохі, як і цяпер, адбывалася частковае ператварэнне ледавіковага рэльефу ў эразійны і азёрна-балотны. На дзейнасць антрапагенавых рэк уплывалі рэзкія ваганні клімату, чаргаванні зледзяненняў 1 міжледавікоўяў, змена расліннасці і наогул прыроднага асяроддзя, тэктанічныя, у прыватнасці гляцыяізастатычныя, рухі зямной кары — яе апусканні пры разрастанні ледавіковых покрываў і падняцці пры памяншэнні і знікненні ледавіковай нагрузкі. Пра дзейнасць ледавікоў раннеантрапагенавага перыяду звестак мала. Вядома толькі. што іх адклады ўтвараюць высокія цокалі многіх узвышшаў Бел. грады. Дняпроўскі ледавік разбуральна дзейнічаў на сваё ложа. 3 ім звязана ўтварэнне вял. гляцыядыслакацый карэнных, асабліва мелавых, неагенавых і ніжнеантрапагенавых адкладаў, выяўленых у дняпроўокай марэне пераважна ў сярэдняй паласе Беларусі і на Бел. Палессі. У выніку дзейнасці сярэднеантрапагенавага леда-
    віковага покрыва ўтвараліся ўсе ўзвышшы Беларусі на Пд ад мяжы апошняга (паазерскага) зледзянення, а таксама цокалі многіх паазерскіх узвышшаў. У канцы эпохі дняпроўскага зледзянення адбылося энергічнае ўразанне рэк у выніку гляцыяізастатычнага падымання тэрыторыі і хуткага пацяплення клімату. Напярэдадні муравінскага міжледавікоўя ўтварыліся даволі глыбокія і вузкія даліны. 3 іх пачалося фарміраванне сучаснай даліннай сеткі Беларусі на Пд ад мяжы апошняга зледзянення. На працягу заключных фаз сярэднеантрапагенавага позналедавікоўя, муравінскай эпохі і 1-й пал. апошняга зледзянення даліны былі расшыраны. Ледавік апошняга зледзянення ўкрываў толькі Бел. Паазер’е. Акрамя канцова-ледавіковых адкладаў і форм рэльефу максімальнай фазы, на Бел. Паазер’і ўзнікла некалькі палос канцавых марэн (узгорыста-марэнных і камавых узвышшаў), зандраў і нізін прыледавіковых азёр.
    У 2-й пал. галацэну, асабліва ў апошнім тысячагоддзі, у ператварэнні рэльефу значна павялічылася роля чалавека. Масавая высечка лясоў у 19—20 ст., разворванне новых зямель, няправільнае выкарыстанне пашы і некаторыя іншыя гасп. мерапрыемствы прыкметна ўзмацнілі дэлювіяльныя працэсы. эрозію глеб, садзейнічалі паскоранаму фарміраванню 1 росту яроў, выклікалі змены рэжыму рэк. іх наносаў і эразійна-акумуляцыйнай дзейнасці. Рэльеф Беларусі паступова набываў сучасны характар.
    Клімат. Асаблівасці кліматычных умоў Беларусі вызначаюцца яе размяшчэннем на зах. ускраіне Усх,Еўрапейскай раўніны, дзе дастаткова моцны ўплыў паветраных мас з Атлантыкі. Клімат умерана кантынентальны, фарміруецца ад узаемадзеяння сонечнай радыяцыі, падысподняй зямной паверхні і агульнай цыркуляцыі атмасферы. Розніца вышыні стаяння сонца ў поўдзень зімой і летам 47°, працягласці дня— больш за 10 гадзін. У самы цёплы час года (май — верасень) працягласць сонечнага ззяння дасягае на Пн 1200 гадзін, на Пд — 1300 гадзін, звычайна на 41—46 % меншая за магчымую (уплывае воблачнасць). Сумарная сонечная радыяцыя на тэр. Беларусі 3520—4064 МДж/м2 (84—97 ккал/см2) за год. Паветраныя масы з Атлантычнага акіяна абумоўліваюць летам пахмурнае і дажджлівае надвор’е, зімой — пацяпленне і адлігі, з Пн вецер прыносіць халоднае арктычнае паветра, у гэты час устанаўліваецца звычайна яснае надвор’е. Сярэднегадавая тэмпература паветра паніжаецца з ПдЗ на ПнУ ад 7,4° да 4,4 °C. У самы халодны месяц (студзень) сярэдняя т-ра паветра ад -4,4° на ПдЗ да-8,4°С на ПнУ. Сярэднямесячныя т-ры паветра летам (май — верасень) вагаюцца ад 13 да 19 °C. Па сярэднегадавой колькасці атмасферных ападкаў (ад 520 да 706 мм) і выпаральпасці Беларусь адносіцца да зоны
    дастатковага ўвільгатнення. За цёплы перыяд года выпадае болып за 2/3 гадавой сумы ападкаў. Вегетацыйны перыяд ад 180 сут на ПнУ да 208 сут на ПдЗ.
    Гідраграфія. Рачная сетка Беларусі даволі густая — 32—47 км на 100 км2. Складаецца з шматлікіх рэк, азёр і сістэмы меліярацыйных канаў, каналаў, вадасховішчаў. Усе рэкі размяркоўваюцца паміж басейнамі Чорнага і Балтыйскага мораў. Галоўны водападзел паміж імі праходзіць у напрамку з ПнУ на ПдЗ: па Аршанскім і Мінскім ўзв., Капыльскай градзе, паўн.-зах. ускраіне Бел. Палесся, каля г. Пружаны ён паварочвае на Пд і пераходзіць праз Дняпроўска-Бугскі канал на тэр. УССР. На ўзвышшах водападзелы асобных рэк адметныя, на нізінах Палесся выражаны вельмі слаба. Жывяцца рэкі грунтавымі, расталымі і дажджавымі водамі, цячэнні іх пераважна павольныя, рэжым па сезонах года зменлівы. Агульны сцёк складае ў сярэднім 36,4 км3 за год, разам з прытокам з тэр, сумежных рэспублік — 57,1 км3. Гадавы сцёк Дняпра з Бярэзінай і Сажом 19,3 км3, Зах. Дзвіны 14,3 км3, Прыпяці 12,7 км3. Месцамі вярхоўі рэк звязаны каналамі. Усяго на Беларусі 20,8 тыс. рэк (агульная даўж. 90,6 тыс. км), з іх вялікіх 7: Бярэзіна, Вілія, Нёман (апошнія 2 пачынаюцца на Беларусі), Сож, Прыпяць, Зах. Дзвіна і Дняпро (транзітныя). Гідраграфічная сетка Беларусі ўключае болып за 10 тыс. азёр. У бас. Зах. Дзвіны і Нёмана болып за 3,5 тыс. азёр ледавіковага паходжання. Яны ўтвараюць значныя групы (Нарачанская, Ушацкая, Браслаўская), аб’яднаныя рэкамі. У асобных раёнах (Ушацкі, Браслаўскі) пад азёрамі 10 % тэрыторыі. Найб. ў рэспубліцы возера Нарач (79,6 км2) у бас. Нёмана, самае глыбокае Доўгае возера (53,7 м) у бас. Зах. Дзвіны. У бас. Дняпра, пераважна на Палессі, азёр больш за 6 тыс., самае вялікае з іх Чырвонае возера (43,6 км2). Усе вял. азёры на Палессі рэшткавага тыпу. Мноства малых азёр (старыц) у даліне Прыпяці і ніжніх цячэнняў яе прытокаў — вынік развіцця рэчышча і поймы (поплаву). У цэнтр. ч. рэспублікі азёр мала. Пасля раставання ледавіка яны былі спушчаны глыбока ўрэзанымі рэкамі, а катлавіны іх запоўнены тарфянікамі. На тэр. рэспублікі пабудаваны каналы Дняпроўска-Бугскі (суднаходны), Агінскі і Аўгустоўскі, Бярэзінская водная сістэма (злучаюць у розных месцах сістэмы Дпяпра, Нёмана, Зах. Дзвіны), транспартнага значэння не