Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
баль. лясны тарпан, хахуля, расамаха, да пач. 20 ст. мала засталося дзікоў, ласёў. амаль зніклі зубр, бабёр, казуля, буры мядзведзь, у рэках — рускі і балтыйскі асятры, бялуга і інш. каштоўныя віды рыб. Пад пагрозай былі ўзнаўляльныя сілы прыроды, меншалі эстэт. і аздараўленчыя вартасці навакольнага асяроддзя.
Пасля ўстанаўлення Сав. улады пачалі фарміравацца прынцыпова новыя адносіны грамадства да прыроды. Ужо за першыя 5 гадоў Сав. ўрад прыняў болын як 200 дэкрэтаў і пастаноў, якія ў сукупнасці абгрунтавалі асн. прынцыпы сацыяліст. сістэмы рацыянальнага прыродакарыстання і аховы прыроды. Асновай рэалізацыі ленінскіх прынцыпаў аховы прыроды былі сацыяліст. пераўтварэнні ў прам-сці і сельскай гаспадарцы. Вызначальным у адносінах грамадства да прыроды абвяшчалася гаспадарлівае і ашчаднае выкарыстанне рэсурсаў, клопат аб зямлі, лесе, нетрах, рэках і чыстым паветры, аб раслінным і жывёльным свеце, зберажэнні і ўпрыгожанні зямлі для цяперашняга і будучых пакаленняў. Створаны ўмовы для шырокага і планамернага вывучэння прыроды.
Прыродазнаўча-навуковая д у м к а на Беларусі мае глыбокія вытокі. Першай вышэйшай навуч. установай на Беларусі была мед. акадэмія ў Гродне (1775—81). У 1840 каля мяст. Горкі адкрыта Горы-Горацкая земляробчая школа, ператвораная ў 1848 у ГорыГорацкі земляробчы ін-т — 1-ю ў Расіі вышэйшую с.-г. навуч. ўстанову (у сувязі з рэв. выступленнямі студэнтаў і выкладчыкаў у 1864 ін-т пераведзены ў Пецярбург). Ін-т адыграў вял. ролю ў развіцці айч. с.-г. навукі і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў для сельскай гаспадаркі. У пач. 20 ст. на Беларусі існавалі 3 н.-д. ўстановы: Беняконская с.-г. доследная станцыя (з 1910), станцыя лекавых раслін пад Магілёвам (з 1910) і Мінская доследная балотная станцыя (з 1911). У 1913 на Беларусі працавала 80 навук. супрацоўнікаў. Пэўная навук. работа вялася ў Віцебскім (з 1910), Магілёўскім (з 1913) і Мінскім (з 1919) настаўніцкіх ін-тах, Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археал. ін-та (з 1911).
Шырокія магчымасці для развіцця нар. асветы і навукі адкрыла перамога Кастр. рэвалюцыі. У 1919 адноўлены земляробчы ін-т у Горках (з 1925 Бел. с.-г. акадэмія), створаны Віцебскі бат. сад, у 1924— Віцебскі ветэрынарны ін-т. Вялікай падзеяй у навук. жыцці бел, народа было адкрыццё ў 1921 у Мінску Бел. дзярж. універсітэта, які з першых гадоў стаў цэнтрам падрыхтоўкі нац. навук. кадраў, месцам навук. даследаванняў у галіне біял., хім„ фіз. і інш. прыродазнаўчых навук. У 1922 у Мінску заснаваны Інстытут беларускай культуры (у 1929 пераўтвораны ў АН БССР).
У даваенны час н.-д. ўстановы праводзілі вял. работу ў галіне геалогіі, батанікі, заалогіі, фізіялогіі, біяхіміі, медыцыны, фіз.-матэм. і інш. навук, па распрацоўцы праблем торфу і сапрапеляў, асушэнню і асваеншо балот і забалочаных зямель, вывядзенню новых сартоў бульбы, лёну, павышэнню ўраджайнасці с.-г. культур, выкарыстанню лясных рэсурсаў. У 1940 у БССР было 67 навук. устаноў (з ВНУ), працавала 2,2 тыс. навук. работнікаў, у т. л. 27 акад., 23 чл.-кар. AH БССР.
Асноўныя кірункі навук. даследаванняў на Беларусі па біялагічных навуках — праблемы батанікі, фотасінтэзу, генетыкі, мікрабіялогіі, анатоміі, фізіялогіі і біяхіміі раслін, заалогіі, марфалогіі і фізіялогіі нерв. сістэмы, біяхіміі чалавека і жывёл, экалогіі і інш.; геалагічных і геаграфічных — комплекснае геал., геафіз. і геахім. вывучэнне тэр. БССР, палеагеаграфія, геамарфалогія, інж. геалогія, гідралогія рэк, азёразнаўства, ландшафтазнаўства, аграметэаралогія, даследаванне клімату гарадоў і інш.; сельскагаспадарчых — глебазнаўства і аграхімія, раслінаводства, селекцыя с.-г. раслін, вывядзенне, размнажэнне і ўкараненне ў вытв-сць высокапрадукцыйных збожжавых, тэхн. і агароднінных культур, ахова раслін і барацьба са шкоднікамі, жывёлагадоўля, зоатэхнія і ветэрынарыя, механізацыя сельскай гаспадаркі, меліярацыя і водная гаспадарка, асушэнне і асваенне тарфяна-балотных глеб і інш.
Навук. даследаванні ў галіне прыродазнаўчых і грамадскіх навук у рэспубліцы каардынуе АН БССР, сельскагаспадарчых — Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР, медыцынскіх — Мін-ва аховы здароўя БССР.
Навук. калектывамі рэспублікі паспяхова вырашаны многія тэарэтычныя і практычныя праблемы ў галіне прыродазнаўчых навук. Высветлены асн. заканамернасці геал. будовы зямной кары і дадзена ацэнка тэр. Беларусі на розныя віды карысных выкапняў. Адкрыты радовішчы калійных і каменнай солей, нафты, сланцаў, бурых вугалёў, буд. матэрыялаў. Створаны новы навуковы кірунак у геалогіі — палеапатамалогія, вывучана гісторыя вял. прарэк Рускай раўніны ў антрапагене. Прапанаваны арыгінальныя метады стварэння высокапрадукцыйных форм с.-г. раслін на аснове выкарыстання палікрос-тэста, гетэраплоіднай гібрыдызацыі і эксперымен-
тальнага мутагенезу, распрацаваны матэм. мадэлі для ацэнкі камбінацыйнай здольнасці бацькоўскіх форм з мэтай стварэння гетэрозісных гібрыдаў і генетычна збалансаваных папуляцый. Устаноўлены асн. прынцыпы кіравання актыўнымі цэнтрамі біясінтэзу хларафілу, біяфізічны механізм рэгуляцыі жыццядзейнасці клетак, звязаны з кааператыўнымі пераходамі мембран з аднаго структурнага стану ў другі. Складзепа карта расліннасці Беларусі. Вызначаны заканамернасці і кірункі змен фларыстычных і фауністычных комплексаў, мікрабіял. актыўнасці глеб Бел. Палесся, выкліканых уплывам антрапагенных фактараў.
У 1920-я г. пачалі дзейнасць краязнаўчыя арг-цыі ў сістэме Інбелкульта, потым у АН БССР. Ствараліся прыродаахоўныя дзярж. і грамадскія арг-цыі. Ашчадныя адносіны да прыроды выхоўваў у сваіх членаў Бел. паляўнічы саюз, створаны ў 1921. У 1920—30-я г. засн. першыя запаведнікі (Бярэзінскі, Белавежская пушча), бабровыя заказнікі, вяліся работы па лесаўпарадкаванню, аднаўленню лясоў, асушэншо балот.
У гады Вял. Айч. вайны прыродзе Беларусі прычынены вял. страты: вынішчана шмат лясоў, спынілася дзейнасць запаведнікаў, разбураны гідратэхн. збудаванні, ням.-фаш. захопнікі рабавалі прыродныя багацці. Пасля вайны адноўлены запаведнікі, створаны органы рыбааховы, вызначаны ахоўныя лясы ўздоўж вял. рэк. Усё болыпае значэнне набывае заканад. рэгуляванне рыбалоўства, палявання, выкарыстання лясоў, нетраў, вядзення сельскай гаспадаркі.
Сістэма прыродакарыстання і аховы прыроды на новую ступень ўзнялася пасля прыняцця ў 1961 Закона аб ахове прыроды БССР і выдання асноў зямельнага, воднага, ляснога, аб нетрах і аб ахове здароўя заканадаўстваў Саюза ССР і саюзных рэспублік (1968—77). У адпаведнасці з гэтымі дакументамі ў БССР развіваюцца рацыянальныя адносіны да прыроды, якія грунтуюцца на ідэі адзінага, збалансаванага і адказнага кіравання сац. і прыроднымі працэсамі і ўмовамі. Прадугледжана, што дзяржавай ахоўваюцца ўсе прыродныя багацці рэспублікі, незалежна ад ступені іх эксплуатацыі: зямля, воды (паверхневыя, падземныя, глебавая вільгаць), нетры, лясы і інш. расліннае покрыва зямлі, тыпавыя ландшафты, рэдкія і славутыя прыродныя аб’екты, курортныя мясціны, жывёльны свет (карысная фауна), паветра. Вызначана шырокая праграма практ. ме-
рапрыемстваў па ахове прыроды і памнажэнню яе багаццяў. Асаблівая ўвага звяртаецца на значэнне прыродных рэсурсаў і неабходнасць забеспячэння расшыранага іх узнаўлення.
Характар адносін сав. грамадства да прыроды адлюстраваны ў новых Канстытуцыях СССР і Беларускай ССР, у якіх вызначаны прынцыпы прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя.
У БССР, як і ў інш. саюзных рэспубліках, навук.-тэхн. прагрэс стварыў умовы для інтэнсіфікацыі выкарыстання прыродных рэсурсаў, што разглядаецца як адна з вырашальных перадумоў паскоранага развіцця нар. гаспадаркі цяпер і ў будучым. Наяўнасць і тэр. спалучэнне прыродных багаццяў, зручнае геагр. становішча даюць магчымасць развіваць сацыяліст. эканоміку рэспублікі хуткімі тэмпамі і не парушаць пры гэтым рацыянальнай сістэмы прыродакарыстання, пазбягаць неапраўданага парушэння раўнавагі ў прыродным асяроддзі, паляпшаць яго на аснове дасканалага папярэдняга вывучэння магчымых вынікаў гасп. дзейнасці. Разумнае гаспадаранне, заснаванае на ўсенар. уласнасці на багацці прыроды, на ленінскіх прынцыпах адносін да прыроды, ператварае Беларусь у квітнеючую рэспубліку з магутнай індустрыяй, высокаразвітымі сельскай гаспадаркай, навукай і культурай.
Літ.: Белоруссня в Союзе Советскпх Республнк.— Мв., 1972; Белоруссня.— М., 1967.— (Советскнй Союз); Кісялёў Ц. Я. У братняй сям’і народаў СССР,— Мн„ 1968; Сурганов Ф. А. Белорусская Советская Соцналнстнческая Республнка.— М._ 1972; Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2: Прырода. Эканоміка. Народны дабрабыт.— Мн., 1979; Белорусская Советская Соцііалнстнческая республнка.— Мн., 1978; Геологня СССР. 3. Белорусская ССР. Геологнческое опнсанне.— М.. 1971; Геологпя СССР. Т. 3. Белорусская ССР. Полезные нскопаемые.—М., 1977; Геологнческое нзученне террнторші Белоруссніі,-— Мн., 1979; Тектоннка Белоруссіш.— Мн., 1976; Стратнграфнческне н палеонтологнческпе нсследовання в Белоруссіш.— Мн„ 1978; Географня Белорусспн.— 2 нзд.— Мн., 1977; Почвы Белорусской ССР.— Мн., 1974; Ресурсы поверхностных вод СССР: Опнсанне рек іі озёр н расчёты основных характернстнк нх режііма. Т. 5. Белоруссня н Верхнее Подаепровье. ч. 1— 2.— Л., 1971: Справочннк по клнмату СССР. В. 7. ч. 1—5,—М.; Л„ 1965—68; Флора БССР. Т. 1— 5.— М..; Мн„ 1949— 59: Леса Белорусснп.— Мн.. 1969; Охрана прнроды: Прнродные ресурсы Белорусснп п нх рацнональное нспользованпе.— 2 нзд.— Мн.. 1972; Экономнческая географня Белорусснн.— 2 пзд.— Мн.. 1973; Памятннкн прнроды Белоруссші.— Мн., 1970; Правовая охрана прпроды в СССР.— Мн., 1975; Чырвоная кніга Беларускай ССР.— Мн„ 1981; Отраслевые бнблнографнн БССР.— Мн., 1979; Прырода Беларусі: Рэкаменд. паказальнік /Скл. Т. К. Лазарук, М. А. Каваленка.— Мн., 1981.
ААЛІТЫ (грэч. ббп яйцо + lithos камень), мінеральныя ўтварэнні сфераідальнай або эліпсоіднай формы, якія складаюцца з ядра і канцэнтрычна-шкарлупінаватых, радзей радыяльна-прамяністых абалонак. Утвараюцца ў азёрнай і марской вадзе, цёплых крыніцах, а таксама пры дыягенезе асадкаў. Абалонкі з карбанатаў, вокіслаў жалеза і марганцу, лептахларытаў, гідравокіслаў алюмінію, фасфатаў і інш. мінералаў; ядро — пясчынкі або абломкі ракавін якіх-н. арганізмаў. Памеры ад 0,05 да 25 мм; большыя за 2 мм паз. пізалітамі. Жалезістыя А. на Беларусі трапляюцца ў пародах кембрыю, ардовіку, юры, мелу і