• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Абляпіха крушынападобная: агульны выгляд (уверсе); галінка з пладамі.
    Абразія на возеры Нарач.
    АБРО 19
    жвіру, галькі). У азёрах, сярод марэннага рэльефу, дзе берагі зліваюцца са схіламі, фарміруюцца абразійныя берагавыя мелі, каля вады намнажаюцца валуны і буйная галька, у падводнай ч. з паглыбленнем адкладваюцца пачаргова галька, жвір, буйны пясок, дробны пясок, гліністы іл. Для абразійных берагоў характэрна чаргаванне камяністых мысаў, якія ўразаюцца далёка ў ваду, з увагнутымі, неглыбокімі залівамі, акаймаванымі невял. косамі (напр., паўд,ўсх. берагі азёр Нарач 1 Мястра).
    На берагах Вячы, Вілейскага, Заслаўскага, Асіповіцкага і інш. вадасх. у выніку А. запаўняюцца асадкавым матэрыялам бухты, залівы; памяншаецца ёмістасць вадасховішчаў. Надзейная перашкода для А. дрэўна-куставыя насаджэнні па берагах вадаёмаў, у прыватнасці вярбовыя. 3 працэсамі А. звязана фарміраванне радовішчаў буд. матэрыялаў. На Беларусі асталіся сляды А., якая развівалася на берагах вял. прыледавіковых азёр (Скідальскага, Суражскага, Полацкага). Выш. стараж. кліфаў да 3—4 м, каля іх падножжа звычайна пімат жвірова-валуннага матэрыялу. Б. М. Гурскі. АБРАЗЦЫ, возера ў Сеннснскім р-не, у бас. р. Бярозка. Пл. 0,1 км2. Злучана пратокай з воз. Алыпанка. Непадалёку ад возера в. Мелехава. АБРОЎСКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу ў Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Івапаўскім р-нах, у вадазборы р. Ясельда. Пл. 22,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 15,9 тыс. га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,1 м, ступень распаду 27 %, попельнасць 11,7 %. На 1.1.1978 запасы торфу 29,6 млн. т.
    У Івацэвіцкім р-не 12,6 тыс. га балота, асушана пераважна дрэнажом 3,6 тыс. га. Асушаныя землі заняты пад пасевы с.-г. культур. Здабываецца торф на с.-г. патрэбы. У Іванаўскім р-не 6.1 тыс. га. большая ч. асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць. У Бярозаўскім р-не 4,2 тыс. га балота, не асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. Неасушаныя землі ўваходзяць пераважна ў Дзяржлясфонд 1 Дзяржзямфонд.
    I. Я. Брытаў. АБРОЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Івацэвіцкім р-не, пад слоем торфу Аброўскага балота. Сапрапель крэмепязёмістага тыпу, запасы 16,9 млн. м3, пл. залягання 2,8 тыс. га. Сярэдняя лагутнасць адкладаў 0,6 м, напб. 1,5 м. Попельнасць 39 %. У сухім стане мае (у %): азоту 1,9, карбанатаў кальцыю і магнію 7, вокісу калію 0,05, пяцівокісу фосфару 0,1. Вадародны паказчык (pH) 6,9. Сапрапель прыдатны для кальматацыі глеб.
    АБРУБЫ-ЧБІСЦІК, нізіннае балота ў Чашніцкім р-не, у вадазборы р. Ракітаўка. Пл. 1,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,3 тыс. га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 2,3 м, ступень распаду 34 % > попельнасць 12,5 %. На 1.1.1978 запасы торфу 5,2 млн. т. На 0,1 тыс. га штогод здабываюць каля 100 тыс. т торфу на ўгнаенне. Большая ч. балота пад лесам з хвоі, вольхі, бярозы, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    К. М. Канапелька.
    АБРЫЁТА, аўбрэцыя (Aubrieta), род шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Болып 10 відаў, пашырапых у М. Азіі, на Балканах. У СССР расце А. дэльтападобная (A. deltoidea), інтрадукаваная на Беларусі ў 1960-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР. Пад назвай А. культурная яе садовыя формы і сарты выкарыстоўваюць для пасадак на камяністых участках, бардзюрах. Цвіце ў маі ■— чэрвені.
    Выш. 15—20 см. Каранёвая сістэма стрыжнёвая. Парасткі сцелюцца, утвараюць падушкападобныя курцінкі. Лісце дробнае, падоўжна-лапаткападобнае з вызубленымі краямі. Расліна ўкрыта дробнымі валаскамі. Кветкі 4-пялёсткавыя, ліловыя або ружовыя, дыяметрам каля 1,5 см, у гронкападобных суквеццях. Плод — струк з насеннем рыжага колеру.
    АБРЫКОС (Armeniaca), род пладовых дрэў сям. ружавых. 8 відаў, пашыраных у Сярэдняй i М. Азіі, на Каўказе. У СССР 3 віды, з іх па Беларусі 2.
    А. з в ы ч а й н ы (A. vulgaris) расце ў гарах Сярэдняй Азіі, Паўн.Усх. Кітая, уведзены там у культуру за 4 тыс. гадоў да н. э. У СССР вырошчваецца ў Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, на Пд Еўрап. часткі. На Беларусь завезены ў сярэдзіне 19 ст. на Брэстчыну, пашырыўся і на Гомельшчыне ў аматарскіх насаджэннях. Рэкамендуецца для культуры ў паўд. і зах. раёнах.
    Дрэва выш. да 8 м. Лісце эліпсоіднае або яйцападобнае, цёмна-зялёнае. Кветкі белыя, ружаватыя, распускаюцца раней за лісце. Плады — мясістыя касцянкі. А. звычайны адчувальны да веснавых замаразкаў, асабліва ў час цвіцення (канец крас.'—пач. мая). Ва ўмовах Беларусі пладаносіць 6—8 разоў за 10 гадоў, жыве да 40 гадоў, пачатак плоданашэння на 4—5-ы год. Плады ранніх сартоў выспяваюць у канцы ліп., у позніх — у пач. верасня. Размнажаецца насеннем, сарты і формы — прышчэпкамі. Культывуюць сеянцы сартоў Чырванашчокага, Расашанскага, радзёй Жоўтага, Аранжавага і інш. У Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва выведзены прыстасаваныя да мясц. кліматычных умоў перспектыўныя гібрыды Палескі, Пінскі ранні і інш., якія маюць буйныя плады з высокімі смакавымі якасцямі. У калгасе імя Леніна Столінскага і cay-
    race «Добрая воля» Пінскага р-наў закладзены абрыкосавыя сады з гэтых гібрыдаў.
    А.	маньчжурскі (A. manshuгіса) пашыраны на Д. Усходзе, у Паўн. Кітаі і Карэі. Інтрадукаваны (1930—40-я г.) у Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва для атрымання прышчэпаў і селекцыйнай работы, пазней (1950) — Цэнтр. бат. садам AH БССР як дэкар. расліна. Выкарыстоўваецца для адзіночных і групавых пасадак, прыдатны для культуры ва ўсіх зонах Беларусі.
    Выш. дрэў да 8 м. Кара светла-бурая з глыбокімі расколінамі. Лісце авальнае, доўгазавостранае, даўж. да 12 см, восенню ярка-аранжавае. Кветкі светларужовыя, дыям. да 2,5 см. Цвіце ў маі, пладаносіць у 5—6-гадовым узросце. Плады — аранжава-жоўтыя касцянкі з гаркаватай або кіславата-салодкай мякаццю, найчасцей неядомай. Марозаўстойлівы. Р. Э. Лойка, В. Р. Анціпаў. АБРБІУ, схіл рачной даліны, берага ракі, возера, вадасховішча, яра стромкасцю больш за 45° і вышынёй (глыбінёй) ад некалькіх метраў да дзесяткаў метраў. На Беларусі трапляюцца сярод сугліністых і лёсападобных грунтоў. Утвараюцца ў выніку бакавой эрозіі, абразіі, лінейнай эрозіі с.-г. угоддзяў. Зрэдку трапляюцца А., якія асталіся на месцы былых вялікіх прыледавіковых азёр. Каб прадухіліць утварэнне асоваў і апоўзняў, у ахоўнай палосе А. забараняецца высечка дрэў і хмызняку, выпас жывёлы, узорванне, будаўніцтва, А. агароджваюць, замацоўваюць.
    АБРЭЗКА дрэў і кустоў, прыём догляду за пладовымі і дэкар. раслінамі. Пры санітарнай А. выдаляюць сухія, старыя, а таксама пашкоджаныя галіны. Фармавальная А. забяспечвае болыпую трываласць кроны, лепшае яе развіццё і аднатыпнасць. Пры амаладжальнай А. ў дрэў выдаляюць верхавіну і ч. галін для фарміравання новай кроны. Усе віды А. рэкамепдуецца праводзіць ранняй вясной да пачатку вегетацыі. Для парод з высокай марозаўстойлівасцю дапускаецца асенняя і зімовая A. А. пладовых раслін дазваляе рэгуляваць тэрміны праходжання імі фаз развіцця, павышае ўраджайнасць, устойлівасць да нізкіх т-р, шкоднікаў і хвароб, паляпшае якасці пладоў. Амаладжальную А. вішань і сліў робяць у 10—15 гадоў, яблынь і груш у 20—30 гадоў. У ягадных раслін фарміруюць і амалоджваюць куст. А. дэкаратыўных дрэў і кустоў, мастацтва фігурнай стрыжкі (тапіярнае мастацтва) выкарыстоўваюць для фарміравання і амаладжэння крон дрэў і кустоў, пры вырошчванні стандартнага пасадачнага матэрыялу. На Беларусі А. лепш пераносяць вяз, вярба, граб,
    елка звычайная, таполі, туя заходняя, горш — дуб, ільмавыя, каштан, клён серабрысты, рабіна, чаромха, вельмі дрэнна — арэх маньчжурскі, бяроза, лістоўніца, піхта, хвоя, ясень і інш. Робяць таксама А. жывых агароджаў з розных кустоў (барбарыс, біручына, брызгліна, кізільнік, самшыт і інш.).
    Літ.: Девятов A. С., Блескнна М. А. Прнусадебный сад.— Мн., 1976; Декоратнвное садоводство: Краткнй словарь-справочннк,—М., 1949; ПІкутко Н. В„ Чаховскнй A. А. Зелёные насаждення городов п сёл.—Мн., 1972.
    В.	Р. Анціпаў.
    АБСАДА, па Беларусі насаджэнне дрэў і кустоў вакол сядзібы, саду, двара, хаты, абапал дарогі, уздоўж вуліцы і інш. (гл., напр., Алеі, Баскет).
    АБСАЛЮТНАЯ ВІЛЬГОТНАСЦЬ ПАВЁТРА, маса вадзяыой пары ў 1 м3 паветра ў грамах; адна з характарыстык вільготнасці павегра. Звычайна вызначаецца праз пругкасць вадзяной пары. На Беларусі вагаецца ад 1,5 г/м3 зімой да 14 г/м3 летам.
    АБСАЛЮТНАЯ ВЫШЫНЯ, а б с алютная адзнака, адлегласць па вертыкалі ад любога пункта на паверхні Зямлі да сярэдняга ўзроўню паверхні акіяна. У СССР адлічваецца ад узроўню Балтыйскага мора (нуль кранштацкага футштока). А. в. на тэр. Беларусі мяняюцца ад 80 м (Нёманская ніз., каля граніцы з Літвой) да 345 м (г. Дзяржынская, Дзяржынскі р-н). Сярэдняя А. в. паверхні Беларусі 160 м над узр. м.
    АБСАЛЮТНАЯ ГЕАХРАНАЛОГІЯ, ізатопная геахраналогія, ядзерная геахраналогія, галіна геалогіі, якая займаецца пытаннямі вымярэння геал. часу, вызначэння ўзросту геал. утварэнняў (мінералаў, горных парод і інш.), a таксама датавання геал. падзей і працэсаў у звычайных («абсалютных») астр. адзінках — гадах (у адрозненне ад адноснай геахраналогіі, што ўстанаўлівае толькі паслядоўнасць геал. падзей; гл. ў арт. Геалагічнае летазлічэнне).
    Грунтуецца на вызначэнні колькасці і суадносін прадуктаў распаду прыродных радыеактыўных ізатопаў у мінералах і горных пародах і на адпаведных разліках, якія зыходзяць з факта пастаянства скорасці радыеактыўнага распаду, незалежнай ад вонкавых уздзеянняў, у т. л. геал. працэсаў. Карыстаюцца свінцовым, аргонавым, стронцыевым, радыевугляродным і інш. радыелагічнымі метадамі. Асаблівае значэнне маюць метады А. г. для вывучэння найб. старажытнага. дакембрыйскага адрэзка геал. гісторыі Зямлі і яго ўтваранняў.
    Абсалютны ўзрост самых стараж. горных парод Зямлі болып за 3,5 млрд. гадоў, парод крышт. фундамента Беларусі —2,2—1,6 млрд. гадоў, утварэнняў вендскага вулканізму —660—580 млн. гадоў, а ледавіко-
    вых адкладаў позняй стадыі апошпяга на тэр. Беларусі паазерскага зледзянення 13—10 тыс. гадоў. Абсалютны ўзрост аптрапагенавых адкладаў радыевугляродным метадам вызначаецца ў Лабараторыі фіз.-хім. метадаў Ін-та геахіміі і геафізікі AH БССР.	У. I. Шкуратаў.
    АБСІДЫЯ (Absidia), род зігаміцэтавых грыбоў сям. мукоравых. Вядомы 28 відаў і разнавіднасцей, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы, Амерыцы. У СССР 13 відаў, з іх на Беларусі каля 10. Сапратрофы, радзей факультатыўныя паразіты на інш. грыбах парадку мукаральных. Жывуць у глебе, па раслінных і жывёльных рэштках. Некаторыя выклікаюць мукармікозы лёгкіх («несапраўдны туберкулёз»), галаўнога мозгу і інш. органаў чалавека і жывёл, плесню, самасаграванне, мокрую гніль сена, саломы, насення, агародніны і інш., у свіней і буйн. par. жывёлы з імі звязваюць мікатычны аборт і глыбокія пашкоджанні тканак.