• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    У раслінным покрыве л у г о ў Беларусі больш за 200 відаў раслін. У травастоі пераважаюць злакавыя
    (цімафееўка лугавая, купкоўка зборная, аўсяніца лугавая, лісахвост, метлюжок і інш.), пашыраны бабовыя (канюшыны белая і чырвоная, чына лугавая, мышыны гарошак, рутвіца рагатая), асокі і шматлікае разнатраўе. Відавы склад флоры заліўных, нізінных і сухадольных лугоў вызначаецца пэўнай спецыфічнасцю.
    Водная расліннасць таксама разнастайная. На рэках, сажалках і азёрах часта трапляюцца зараснікі гарлачыкаў, трыснягу звычайнага, чароту азёрнага. Ціхія затокі рэк зарастаюць раскай, жабнікам звычайным. Усюды растуць эладэя канадская, рдзесты. стрэлкаліст звычайны і інш. У тоўшчы вады і на дне вадаёмаў сотні відаў водарасцей.
    Культурнымі раслінамі занята амаль 1/3 тэр. БССР. Глебавакліматычныя ўмовы рэспублікі даюць магчымасць вырошчваць асн. збожжавыя культуры, мець добрыя сенажаці і пашу. Аб’ектамі раслінаводства на Беларусі з’яўляюцца многія віды агароднінных, тэхнічных, зернебабовых, кармавых і пладовых культур. Раслінная прадукцыя сельскай гаспадаркі — сыравіна для харч., камбікормавай, ільноапрацоўчай, спіртавой 1 інш. галін прам-сці. Вялікае нар.-гасп. значэнне мае і выкарыстанне дзікарослай флоры. Сыравіну для лясной прамысловасці дае лес. Нарыхтоўваюцца і спажываюцца дзікарослыя ягады, грыбы, арэхі. У раслінным покрыве шмат відаў харчовых, кармавых траў, тэхн., лекавых і дэкаратыўных. У сувязі з развіццём гарадоў, прамысловасці. дарожнага і меліярац. будаўніцтва відавы склад флоры Беларусі пэўным чынам зменьваецца. За апошнія 100 гадоў знікла каля 70 абарыгенных відаў раслін. скарачаецца пашырэнне некаторых відаў. Каб зберагчы віды, якія сталі рэдкімі або знікаюць, ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па іх ахове.
    Жывёльны свет Беларусі, як і інш. рэгіёнаў Зямлі, фарміраваўся ў цеснай сувязі з падзеямі геал. мінулага і развіцця флоры. Фауна зменьвалася пад непасрэдным уплывам змен клімату, рэльефу, расліннасці. У фауне рэспуолікі больш як 400 відаў пазваночных і некалькі дзесяткаў тысяч беспазваночных жывёл. Пашырэнне, відавы склад, асаблівасці біялогіі розных сістэм, груп жывёл вывучаны неаднолькава. Найлепш даследаваны млекакормячыя, птушкі, рыбы. Менш вывучаны прасцейшыя, чэрві, малюскі, насякомыя, ракападобныя. Пазваночныя насяляюць самыя розныя біятопы Беларусі і групуюцца ў фауністычныя комплексы: пазваночныя лясоў, адкрытых ландшафтаў (палёў і лугоў), узбярэжжаў і вадаёмаў, балот, паселішча чалавека. Ж ы в ё л ьны свет лясоў розных тыпаў неаднолькавы. Фауна самых пашыраных на Беларусі хваёвых лясоў, асабліва лішайнікавых і верасовых, аднастайная, таму што ў іх мала корму для жывёл і няма
    падлеску — укрыцця ад ворагаў. Тут нярэдка селяцца ліс, барсук, лясная рыжая палёўка, звычайная буразубка, вавёрка, на ўзлесках і ў зрэджаных барах трапляецца заяц-русак. У хвойніках, якія мяжуюць з балотамі, бываюць казуля, лось, дзік. У мяшаных хваёвых лясах у дуплах дрэў і інш. укрыццях селяцца рыжая вячэрніца, двухкаляровы кажан, паўночны кажанок. У чарнічных і арляковых барах кормяцца вывадкі глушцоў і цецерукоў. Часта трапляюцца ў хваёвых лясах дзятлы, сойка, пішчуха, пеначка, шэрая мухалоўка, Небагатая ў барах фауна паўзуноў і земнаводных: на высечках, парослых маладымі хвойнікамі, жыве яшчарка порсткая, на ўзлесках і палянах — вераценніца ломкая і яшчарка жывародная, у сырых зацененых мясцінах — вуж і гадзюка звычайная, рапуха шэрая. жабы травяная і вастрамордая. Жывёльны свет яловых лясоў у параўнанні з фаунай хвойнікаў значна багацейшы. У ельніках болып корму, лепшыя мікракліматычныя і ахоўныя ўмовы. Тут водзяцца еўрап. крот, малая і звычайная буразубкі, часам лясная рыжая палёўка, лясная і жаўтагорлая мышы, ёсць лясная куніца. на ўзвышшах і сухіх месцах — ліс і барсук. Ельнікаў трымаюцца заяц-бяляк, мясцін з густым падлескам — лось, дзік, у пошуках корму заходзіць воўк. Багатае птушынае насельніцтва: пашыраны крыжадзюб-яловік, рабчык, чорны дзяцел, вераб’іныя, у маладых ельніках сойкі, трапляюцца крумкач (на ўзлесках), мухалоўкі, сініцы, пеначка-трашчотка і пеначка-цянькоўка, дразды пеўчы і чорны, берасцянка. Увосень і зімою павялічваецца колькасць арэхавак, гілёў. 3 паўзуноў на палянах водзяцца яшчаркі, у ельніках-зеленамошніках — вуж і гадзюка звычайная, на ўзлесках і каля лясных дарог — вераценніца ломкая. У сырых яловых лясах жывуць жабы травяная і вастрамордая, часам шэрая рапуха. Багаты жывёльны свет шыракалістых і мяшаных лясоў, дзе спрыяльныя для жывёл умовы — пшат’ярусная расліннасць і вял. колькасць корму. Тут болып лятучых мышэй, мышападобных грызуноў, соняў. На забалочаных мясцінах, палянах, каля лясных вадаёмаў жывуць казуля, высакародны алень, лось, дзік, тхор, у месцах з дуплістымі дрэвалі — лясная куніца. У лісцевых лясах водзяцца барсук, воўк, янотападобны сабака, у глухіх кутках паўн. Беларусі зрэдку буры мядзведзь. У Белавежскай пушчы жыве зубр. На зіму многія жывёлы
    пакідаюць лісцевыя лясы і пераходзяць у больш цёплыя і ўкрытыя мясціны. Шмат відаў жывёл бывае ў алешніках: лясная куніца, гарнастай, ласка, янотападобны сабака, воўк, рысь, каля вады — норка, бабёр. Разнастайнае ў шыракалістых і мяшаных лясах птушынае насельніцтва: пеначкі, вялікая і даўгахвостая сініцы, івалга, зелянушка, зязюля, лясны жаваранак, трапляецца іпчыгол, на ўзлесках — цецярук звычайны, канаплянка, па берагах лясных рэчак у хмызняках — салавей, у лясах Пд БССР водзяцца дубанос, дрозд-рабіннік, дзяраба, чорны дрозд. 3 драпежнікаў ёсць ястрабцецяроўнік, перапёлачнік, звычайны канюк, чорны каршун і інш. Значна больш, чым у інш. тыпах лясоў, земнаводных і паўзуноў. Спецыфічны жывёльны свет адкрытых ландшафтаў. Тут няма прытулку буйным пазваночным, але болып дробных грызуноў. Тыповы насельнік палёў — заяц-русак. У хмызняках часам жывуць гарнастай, ласка. Зімой палюе на мышападобных грызуноў ліс. На лугах жыве крот, з птушак — перапёлка, палявы жаваранак, шэрая курапатка, жоўтая сітаўка, лугавы чакан, драч, палявы і лугавы луні. Летам і ўвосень на палях кормяцца вераб’і, галубы, шпакі, гракі, вароны і інш. 3 паўзуноў пашырана порсткая яшчарка, з земнаводных — жабы, рапухі. Ж ы в ё л ьны с в е т балот адносна небагаты. Балоты наведваюць ласка, чорны тхор, з вясны да восені на лясных балотах часта трапляецца лось; болып грызуноў: вадзяная палёўка, палёўка-эканомка, часам мыш-малютка. Многа земнаводных.
    3 птушак трапляюцца рэдкія на Беларусі белая курапатка (у паўн. раёнах), шэры журавель, балотная сава, у гады, ураджайныя на ягады,— цецярук звычайны і глушэц. На ўзбярэжжах вадаёмаў асабліва многа птушак: кулікі, чайкі, качкі, буrai і інш., гняздуецца шэрая чапля; у хмызняках па берагах селяцца вераб’інападобныя. 3 млекакормячых каля рэк і азёр жывуць бабёр, андатра, норка, выдра, вадзяны пацук; шматлікія (хоць і не вельмі разнастайныя па відавому складу) земнаводныя. У рэках, азёрах, вадасховішчах каля 50 відаў рыб, найб. пашыраны шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, гусцяра, пячкур, краснапёрка, ялец. Каля жылля чалавека з пазваночных жывёл найбольш птушак. Адны з іх (вераб’і, ластаўкі, шпакі, галубы) знаходзяць тут добрыя месцы для гнездавання, для іншых (сарокі, сініцы, вароны) паселішчы чалавека — кармавыя ста-
    цыі. Каля жылля водзяцца таксама мышы, пацукі, часам крот звычайны. У пабудовах селяцца лятучыя мышы, совы, зрэдку чорны тхор, ласка, паблізу часта трапляюцца шэрая і зялёная рапухі, некаторыя віды жаб, каля канаў — трытоны.
    Гасп. дзейнасць чалавека моцна ўплывае на жывёльны свет: у адных выпадках яна прывяла да змяншэння колькасці жывёл пэўных відаў (бабёр, буры мядзведзь, куніца, сцерлядзь) або да поўнага іх знікнення (тур, тарпан, расамаха, стрэпет, рускі і балтыйскі асятры, бялуга, выразуб), у іншых — выклікала пашырэнне арэалаў і павелічэнне шчыльнасці засялення тэрыторыі асобнымі відамі пазваночных (заяц-русак, мышападобныя грызуны, некаторыя птушкі і рыбы). Значэнне розных відаў жывёл для чалавека неаднолькавае. Пушныя звяры, розныя віды дзічыны — аб’ект паляўнічага промыслу. Буйная галіна эканомікі — жывёлагадоўля. Пашыраны на Беларусі пчалярства, рыбаводства, зверагадоўля. Многія віды жывёл ахоўваюцца, завозяцца ў рэспубліку для рассялення з інш. месцаў краіны. Абмяжоўваецца колькасць відаў, шкодных чалавеку і яго гаспадарцы.
    Прыродакарыстанне 1 навуковая думка. Гісторыя прыродакарыстанн я на тэр. Беларусі налічвае некалькі дзесяткаў тыс. гадоў і бярэ пачатак ад перыяду засялення яе першабытным чалавекам. Уздзеянне чалавека на прыроду ўвесь чао павялічваецца. Менавіта таму імкненне зберагаць яе зарадзілася і было ўласціва чалавеку яшчэ задоўга да паяўлення адм.-юрыд. форм яе аховы. 3 часоў Кіеўскай Русі на Беларусі вядомы заканадаўчыя абмежаванні на прыродакарыстанне. Ужо ў «Рускай праўдзе» <11 ст.) меліся абмежаванні на промысел дзікіх звяроў і птушак, вызначаліся штрафы за незаконную іх здабычу. У Статутах Вял. кн. Літоўскага 1529, 1566, 1588 і «Уставе на валокі» 1557 змешчаны палажэнні аб парадку карыстання лесам, паляўнічымі ўгоддзямі, рыбнымі багаццямі і вызнач’аны меры пакарання за іх парушэнне. Землеўпарадкавальныя работы, праведзеныя ў 16—17 ст., мелі на мэце ўмацаваць зямельную ўласнасць феадалаў, таму ўзмацнялі бессістэмнасць і бескантрольнасць у карыстанні прыроднымі рэсурсамі. 3 развіццём вытв. сіл на Беларусі ў 18—19 ст. хаатычнае выкарыстанне багаццяў прыроды паскорылася. У 19 ст. дзярж. органы ўлады вымушаны былі выдаваць палажэнні і законы аб зберажэнні і ахове лясоў, рыбных нерасцілішчаў, аб паляванні. Але адм.-заканадаўчых мер было недастаткова, каб прадухіліць уласцівае эксплуататарскаму грамадству нерацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Стыхійнае развіццё капіталіст. гаспадаркі нанесла прыродзе вял. страты, часам незваротныя. Найбольшую шкоду прычыняла драпежніцкая эксплуатацыя лясоў (на долю Беларусі прыпадала да 1/4 агульнарасійскага экспарту лесу). 3 1840 да 1914 лясістасць Беларусі паменшала з 45,6 % да 28,4 %. 3 вынішчэннем каштоўных лясных масіваў уздоўж рэк, на водападзелах агаляліся вял. прасторы, паніжаўся ўзровень грунтавых водаў, мялелі рэкі, меншала колькасць дзікіх жывёл, зніжалася ўрадлівасць с.-г. угоддзяў. развіваліся водная і ветравая эрозіі. Значная колькасць лясной сыравіны нерацыянальна выкарыстоўвалася на паліва (у 1913 дровы ў паліўным балансе Беларусі складалі каля 87 %). Хутка бяднела паляўніча-прамысл. фауна: у 17—19 ст. былі поўнасцю вынішчаны тур. высакародны алень, лань, co-