Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Ааміцэты. Полавы працэс аагамія: 1 — аагоній з яйцаклеткамі; 2 — антэрыдый з апладняльнымі адросткамі.
Ааспора малочная паразітная: 1—гіфа; 2 — гіфа з канідыямі; з — канідыі са шматкамі міцэлію.
неагену; карбанатныя — у пародах дэвону (вапнавыя і даламітавыя), карбону (сідэрытавыя); перма-трыясу (вапнавыя); праслоі А. маюць карэляцыйнае значэнне для сярэднедэвонскіх, кам.-вуг., юрскіх і мелавых адкладаў. i. I. Ур’еў.
ААМІЦЭТЫ, a а м і ц э т а в ы я грыбы (Oomycetes), клас ніжэйшых грыбоў, якім уласцівы полавы працэс аагамія. Вядома каля 10 парадкаў, болып за 500 відаў, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы. У СССР 4 парадкі, больш за 300 відаў, з іх на Беларусі каля 100 відаў з парадкаў перанаспаральныя і сапралегніяльныя. Сапратрофы і паразіты. Жывуць у вадзе і на сушы. Многія А. выклікаюць значныя страты ўраджаю с.-г. раслін, шкодзяць рыбагадоўлі.
Вегетатыўнае цела (міцэлій) грыбоу пераважна добра развітае, шмат’ядравае, няклетачнае. Бясполае размнажэнне зааспорамі (маюць 2 жгуцікі), радзей канідыямі. Вынік полавага працэсу — ааспора, пераходзіць у стан спакою, у якім А. пераносяць неспрыяльныя ўмовы.
Літ.: Г о р л е н к о М. В. Класс оомнцеты (Oomycetes).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 2. Грнбы. М., 1976.
A. С. Шуканаў. ААСПОРА (Oospora), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядомы 3 віды, пашыраныя пераважна ў Еўропе і Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, 2 віды. Паразіты. А. п у ст у л ь н а я (О. pustulans) развіваецца на клубнях бульбы, тэмпературны оптымум развіцця грыба 11— 12 °C; А. м а л о ч н а я п a р а з і тп а я (О. lactis-parasitica) — на пладах памідораў, выклікае іншы раз іх муміфікацыю. Узбуджальнікі ааспарозу, або бугорчатай паршы (гл. ў арт. Парша раслін).
Міцэлій грыбоў накшталт распасцёртых або падушкападобных, пушыстых дзярнінак. Гіфы паўзучыя, з перагародкамі, са спараноснымі галінкамі (шара-, яйцападобнымі або прадаўгаватымі) ці канідыяносцамі. Канідыі бясколерныя або светлаафарбаваныя, цыліндрычныя, прадаўгаватыя ці яйцападобныя.
ААЦЫСТЫДЫУМ (Oocystidium), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. аацысціевых. Вядомы 1 від і разнавіднасць. На Беларусі А. а в а л ь н ы (О. ovale) трапляецца ў планктоне азёр і лужынах.
Клеткі эліпсападобныя, адзіночныя або ў складзе часовых калоній з 2—4 клеткамі ў сярэдзіне шырокага чахла з вадзяністай слізі, свабодна плаваюць. Памер клетак 10—11,5X9—10,4 мкм, чахол болыпы амаль утрая. Хларапластаў 2, прысценныя, чашападобныя, кожны з пірэноідам. Ядро цэнтральнае. Размнажаецца 2—4 аўтаспорамі, якія выходзяць праз мацярынскую абалонку ў экватарыяльнай частцы. Т. М. Міхеева.
ААЦБІСЦІС (Oocystis), род аднаклетачных або каланіяльных зялёных водарасцей сям. аацысціевых. Вядома каля 50 відаў і ўнутрывідавых таксонаў. На Беларусі 16 відаў, 1 разнавіднасць і 2 формы. Найб. пашыраны: А. адзіночны (О. solitaria), А. азёрны (0. lacustris), А. маленькі (0. pusilla), A. Ворге (0. borgei), A. нязначны (0. parva), A. Марсона (O. marsonii). Трапляюцца ўсюды, пераважна ў стаячых забруджаных водах. Выклікаюць цвіценне вады. Добры корм для зоапланктону.
Клеткі памерам 2,3—53X1,5—30 мкм, ад эліпсападобных да амаль шарападобных, адзінкавыя або калоніямі па 2—64. Абалонка гладкая або з патаўшчэннем 1 бурымі бародаўкамі на полюсах, іншы раз укрыта тоўстым слоем слізі. Размнажаюцца аўтаспорамі. Часам да 3 пакаленняў даччыных клетак астаюцца ў матчынай абалонцы і ўтвараюць калоніі. Т. М. Мгхеева.
АБАБАК, грыб сям. балетавых; тое, што падбярозавік.
АБАБ’Е, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 1,4 км2. Даўж. 3,27 км, найб. шыр. 0,87, найб, глыб. 2,9 м, сярэдняя 1,8 м. Аб’ём вады 2,54 млн. м3. Вадазбор (32,8 км2) пласкахвалісты, 57 % пад лесам.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з 11н на Пд. Схілы выш. 1—4 м, спадзістыя, укрытыя лесам 1 хмызняком, на 3 разараныя. Берагавая лінія (даўж. 10,5 км) звілістая, ёсць некалькі доўгіх вузкіх заліваў. Берагі нізкія. Пойма шыр. 10— 50 м. на Пн да 300 м, забалочаная. Дно плоскае, уздоўж берагоў укрыта пяском, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем. Мінералізацыя вады да 150 мг/л, празрыстасць 2,3 м. Зарастае. Эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокамі з азёрамі Дубра, Вялікая Ельня, Дуброк, выцякае р. Абабіца. Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, лешч, краснапёрка, верхаводка. У выніку меліярацыі ўзровенв возера панізіўся на 1 м. На беразе возера в. Абаб’е. М. М. Курловіч. АБАДбУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 1,5 км на ПдЗ ад в. Абадоўцы Вілейскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі. Разведаныя запасы 1,2 млн. м3. Гліны карычневыя, пластычныя, легкаплаўкія, з невялікай колькасцю жвіру і галькі, вапняку і інш. абломкаў. Гліністых часцінак (драбней за 0,002 мм) да 49 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,5—10,4 м, ускрышы 0,2—2,3 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не эксплуатуецца. Г. А. Трышкіна.
АБАКРЫТ9ЛІ, возера ў Браслаўскім р-не ў бас. р. Прорва. Пл. 0,16 км2. Пл. вадазбору 2,25 км2. Непадалёку ад возера в. Вайнюнцы.
АБАЛОНА, абалонне, пашыраная на Беларусі назва ч. даліны paid, якая ў паводку заліваецца вадою; тое, што пойма.
АБАЛЯНКА, рака, левы прыток Лучосы, у Талачынскім і Сенненскім р-нах. Даўж. 89 км. Пачынаецца на Аршанскім узв., на ПдЗ ад в. Данілкава Талачынскага р-на. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %оАсн. прытокі: Субота, Камянчанка (злева), Нерайшанка, Чудзінка (справа). Густата рачной сеткі 0,39 км/км2.
Вадазбор (809 км2) у вярхоўі на паўн. схілах Аршанскага ўзв., астатняя частка — узгорыстая раўніна; пад ворывам 35 %; лясы (21 %) мяшаныя, пашыраны ў сярэднім цячэнні. Найб. воз. Кічына. Даліна трапецападобная, шыр. 0,6—0,8 км, у ніжнім цячэнні да 2 км. Схілы спадзістыя, месцамі стромкія. Пойма 2-баковая, шыр. 0,2—0,3 км, вышэй в. Дубаўцы каля 0,5 км. У разводдзе затапляецца вадой да 2 тыдняў. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 5—10 м, на асобных участках зарастае. Усе буйныя прытокі, акрамя Нерайшанкі, каналізаваныя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5 м3/с, на вясну прыпадае 70 % гадавога сцёку. Каля в. Утрылава плаціна. А. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. Ф. М. Ашэраў. АБАЛЯНСКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА,лясны масіў у Сенненскім р-не за 20 км ад г. п. Багушэўск. Пл. 2,8 тыс. га. Рэльеф раўнінны, месцамі ўзгорысты, глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. На тэр. дачы азёры Бяздонніца, Кеўлена, Карасёва. 90 %
Аацыстыдыум авальны: 1 — асобная клетка; 2 — часовая калонія.
Аацысціс: 1 — азёрны; 2 — маленькі.
Возера Абаб’е.
лясоў — хвойнікі верасовага, арляковага, чарнічнага і імшыстага тыпаў; 2 % пл. пад ельнікамі і 8 % пад бярэзнікамі.
АБАРЫГЁНЫ (лац. aborigines ад ab origine ад пачатку), віды (роды, сямействы) арганізмаў, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў пэўнай мясцовасці і жывуць там і цяпер; тое, што аўтахтоны.
АБВАДНЁННЕ, сукупнасць гідратэхн. мерапрыемстваў па забеспячэнню вадой бязводных і малаводных раёнаў. Праводзіцца шляхам асваення мясцовых рэсурсаў вады і перакідкі яе па каналах і трубаправодах з суседніх тэрыторый. У мэтах выкарыстання мясц. сцёку і падземных водаў на А. таксама будуюцца вадаёмы, якія дапаўняюць прыродную гідраграфічную сетку. Тэр. Беларусі адносіцца да зоны дастатковага ўвільгатнення, але асобным раёнам, асабліва каля водападзелаў, у сувязі з развіццём прам-сці і ростам насельніцтва ўласцівы дэфіцыт вады. С.-г. раслінам часам не хапае вільгаці ў маі — пач. чэрвеня, што таксама патрабуе А. 3 1950-х г. развіваецца А. для водазабеспячэння цеплавых электрастанцый (Васілевіцкай, Бярозаўскай, Лукомскай і інш.), с.-г. угоддзяў на меліяраваных землях пры 2-баковым рэгуляванні вільготнасці. Для паляпшэння водазабеспячэння Мінска пабудавана Вілейска-Мінская водная сістэма, для прадпрыемстваў вытв. аб’яднання Беларуськалій — Салігорскае вадасховішча. У мэтах паляпшэння ўмоў адпачынку працоўных пабудаваны і будуюцца вадасховішчы ў прыгарадных зонах, ваколіцах гар. пасёлкаў і вёсак. Будуюцца вадасховішчы для жыўлення вадой сажалак рыбгасаў. I. Я. Афнагель.
АБВАЛАВАННЕ, абгароджванне мясцовасці землянымі дамбамі ад затаплення паверхневымі водамі. На Бел. Палессі А. робяць уздоўж нізкіх берагоў рэк для аховы збудаванняў ад паводак, скарачэння на некалькі тыдняў разводдзя і павелічэння т. ч.
працягласці вегетацыі лугавых раслін. Вял. работы па А. на Беларусі выкананы пры стварэнні ВілейскаМінскай воднай сістэмы, вадасховішчаў Пагост і Лактышы.
АБЁДАЎКА, магістральны меліярац. канал (былая р. Абедаўка) у Калінкавіцкім р-не. Даўж. 29 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Убалаць, упадае злева ў канал Ненач (прыток Прыпяці) за 12 км ад вусця. Прытокі — густая сетка асушальных каналаў. Дзейнічае з 1964.
абеззаражванне сцёкавых ВОДАУ, знішчэнне патагенных мікробаў у сцёкавых водах, каб не заразіць імі водныя аб’екты. Дасягаецца хлараваннем, электролізам, азанаваннем, ультрафіялетавым ці ультрагукавым апрамяненнем. Выкарыстоўваецца (у т. л. ў БССР) і радыяцыйны метад (гама-выпрамяненне, паскораныя электроны). Абеззаражванне неабходна таму, што пасля адстойвання і біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў перад скідваннем у вадаёмы ў іх астаецца 2—10 % хваробатворных бактэрый.
АБІДА, возера ў Крупскім р-не, у бас. р. Югна. Пл. 0,64 км2. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 17 м, сярэдняя 10 м. Вадазбор (327 км2) раўнінны, пераважаюць пяскі, тарфянікі, радзей марэнныя супескі. Катлавіна авальнай формы, схілы спадзістыя, параслі хмызняком. Эўтрофнага тыпу. Выцякае р. Югна, шырокай пратокай злучана з воз. Сялява.
АБІЯТЬ'ІЧІІЫЯ ФАКТАРЫ (грэч. а... не, без + bios жыццё), сукупнасць умоў неарган. асяроддзя, якія ўплываюць на арганізмы і іх згуртаванні. Накіраванасць пэўных біял. з’яў і працэсаў можа залежаць, напр., ад вільготнасці паветра і глебы, т-ры асяроддзя, колькасці ападкаў, ступепі асветленасці, ціску, саставу і шчыльнасці глебы, рэльефу, вышыні і шчыльнасці снегавога покрыва, радыяцыйнага рэжыму і хім. саставу атмасферы і інш. (характарыстыку іх адносна ўмоў Беларусі
гл. ў адпаведных арт.). Разам з біятычнымі фактарамі і антрапагенным уздзеяннем на прыроду А. ф. фарміруюць умовы пражывання жывёл, раслін і мікраарганізмаў, дынаміку