Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
маюць. Пасля Айч. вайны створаны шматлікія буйныя і дробныя вадасховішчы і сажалкі. Найбольшыя Вілейскае (64,6 км2) і Заслаўскае (27 км2) вадасх., уваходзяць у Вілейска-Мінскую водную сістэму.
Глебы. Асаблівасці глебавага покрыва абумоўлены размяшчэннем тэр. Беларусі ў лясной зоне з вільготным кліматам і адносна раўнінным рэльефам. Глебаўтваральныя пароды — тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі. Найчасцей гэта складаны комплекс адкладаў антрапагенавага перыяду, часам — выхады болып старажытных геал. парод — дакембрыйскіх гранітаў і дыярытаў (Лельчыцкі р-н), дэвонскіх даламітаў і даламітызаваных вапнякоў (месцамі па берагах Зах. Дзвіны, Дняпра і інш. рэк), карэнных мелавых адкладаў (у Магілёўскай і Гомельскай абл.), кембрыйскіх, сілурыйскіх, дэвонскіх, палеагенавых і неагенавых парод, прынесеных ледавікамі. Уплыў даантрапагенавых адкладаў на фарміраванне глеб невялікі. Пераважаюць глебы, утвораныя на пародах 2-, 3-членнай будовы (суглінкі падсцілаюцца супескамі, пяскамі ці наадварот).
Рэгіянальныя к л і м а т ы чныя і геаграфічныя ўмов ы глебаўтварэння таксама складаныя. У цэлым для Беларусі характэрны мяккі і багаты атм. ападкамі клімат, прамыўны водны рэжым і адносна выраўнаваны макрарэльеф. Асобныя раёны і вобласці адрозніваюцца паміж сабой сезоннай і гадавой колькасцю ападкаў, т-рай і вільготнасцю паветра, выпарэннем вільгаці, інтэнсіўнасцю руху паветр. мас. Асаблівасці мезарэльефу часцей за ўсё абумоўліваюць нераўнамернае размеркаванне ападкаў на паверхні, Гэта адна з прычын разнастайнасці глебавага покрыва ў межах асобных фіз.-геагр. рэгіёнаў.
3 кліматычнымі і геагр. фактарамі цесна звязаны ўплыў р а сліннасці на развіццё глеб. Ва ўмовах Беларусі каранёвы і наземны апад у глебу і на яе паверхню штогод дае некалькі дзесяткаў цэнтнераў мінер. і арган. рэчываў на 1 га плошчы; велічыня ападу залежыць ад рэгіянальных асаблівасцей расліннага покрыва. 3 удзелам мікраарганізмаў апад ператвараецца ў гумусавыя рэчывы, мінералізуецца. Гэтыя працэсы паскараюцца дзейнасцю глебавай фауны, у якой шмат відаў прасцейшых, насякомых, чарвей і інш. беспазваночных і абмежаваная колькасць пазваночных. Пад уплывам прыродных фактараў на тэр. Беларусі развіваюцца 3 асн. глебаўтваральныя працэсы —
падзолісты, дзярновы і балотны ў чыстым выглядзе або ў спалучэнні. Важнае значэнне ў эвалюцыі глеб маюць таксама акультурванне і эрозія. Навук. класіфікацыя глеб Беларусі, характарыстыка іх тыпаў распрацаваны ў сав. час на аснове планамерных даследаванняў. Вылучаюць 11 тыпаў глеб, якія паводле ступені выяўлення асн. глебаўтваральнага працэсу падзяляюцца на 44 падтыпы, характару будовы і мех. складу — на роды і віды. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы. Дзярповападзолістыя, найчасцей сугліністыя, часам супясчаныя глебы, якія чаргуюцца з забалочанымі ў рознай ступені такімі ж глебамі, пераважаюць на Пн БССР. У цэнтр. ч. глебавае покрыва складанае і разнастайнае паводле асаблівасцей будовы глебаўтваральных і падысподніх парод і паводле выяўленняў глебаўтваральных працэсаў. Тут сфарміраваліся дзярнова-падзолістыя і дзярновыя глебы аўтаморфнага і паўгідраморфнага воднага жыўлення, шырока развіты гідраморфныя — тарфянабалотныя і поймавыя (алювіяльныя) глебы. Глебавае покрыва на Пд развіваецца ва ўмовах разнастайнасці глебаўтваральных парод і пры зменлівых умовах увільгатнення. Тут пашыраны дзярнова-падзолістыя. падзолістыя і дзярновыя аўтаморфнага і паўгідраморфнага воднага жыўлення тарфяныя і поймавыя глебы. Разнастайнасцю мясцовых умоў глебаўтварэння тлумачыцца драбнаконтурнасць глебавага покрыва ў межах асобных раёнаў і нават гаспадарак. У с.-г. вытворчасці найб. выкарыстоўваюцца дзярновападзолістыя глебы, каля 70 % іх пад ворывам. Урадлівасць гэтых глеб залежыць у значнай ступені ад мех. складу. Найб. прыдатныя для земляробства сугліністыя разнавіднасці. Яны пашыраны па ўсёй тэрыторыі і прымеркаваны да ўзвышаных участкаў рэльефу, больш іх на Аршанска-Магілёўскай раўпіне. Беларускай градзе, Віцебскім і інш. узвышпіах. Мепш урадлівыя дзярнова-падзолістыя глебы на супесках. пашыраны на Цэнтральнабярэзінскай і Лідскай раўнінах, пасля акультурвання на іх добра растуць с.-г. расліны. Пясчаныя глебы самыя бедныя, пашыраны па болып высокіх участках Палесся, Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Нёманскай нізіны. Аруць іх рэдка. На верхняй ч. схілаў узгоркаў па ўсёй Беларусі трапляюцца малаўрадлівыя эрадзіраваныя глебы без гумусавага, а часам і падзолістага гарызонтаў, каля
падножжа іх — участкі даволі ўрадлівых намытых глеб, якія часта выкарыстоўваюць пад агароднінныя і палявыя культуры. На нізінах з лішкавым увільгатнепнем пашыраны дзярнова-балотныя і тарфяна-балотныя глебы, асабліва шмат іх на Цэнтральнабярэзінскай раўніне і на Бел. Палессі. Верхні гарызонт гэтых глеб гумусавы або тарфяны. ніжні — аглеены. Пасля меліярацыі балотныя глебы выкарыстоўваюць для вырошчвання с.-г. культур, пад культурныя сенажаці і пашу. 3 тарфянабалотных глеб каштоўныя нізінныя і поймавыя. У поймах рачных далін пашыраны і алювіяльна-дзярновыя глебы, болып урадлівыя ў цэнтральнай і бяднейшыя ў прырэчышчавай ч. поймы, Іх выкарыстоўваюць пераважна пад сенажаці, у меншай ступені — пад пашу. У пастаяннай апрацоўцы каля 30 % усіх глеб БССР. Прыродная ўрадлівасць большасці з іх адносна высокая. Эфектыўную або эканам. ўрадлівасць глебы набываюць пад уплывам агратэхн., аграхім. і меліярац. мерапрыемстваў. Асновы зямельнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік (1968) прадугледжваюць сістэму мер па далейшаму павышэніпо ўрадлівасці глеб, ахове іх ад эрозіі. Рэалізуецца таксама комплекс заканадаўчых, арганіз. і сан.-тэхн. мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне забруджвання глебы прамысл. і бытавымі сцёкавымі водамі. смеццем, адходамі 1 адкідамі прамысл. прадпрыемстваў, прадпрыемстваў сістэмы грамадскага харчавання і інш. Абавязак усіх землекарыстальнікаў эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, беражліва адносіцца да яе і павялічваць урадлівасць замацаваны Канстытуцыяй СССР (арт. 12) і Канстытуцыяй Беларускай ССР (арт. 18).
Расліпны свет Беларусі, як і іншых рэгіёнаў, прайшоў доўгі шлях эвалюцыйнага развіцця, працягласць якога вымяраецца мільёнамі гадоў і бярэ пачатак ад стараж. простых арганізмаў, уласцівых далёкім геал. перыядам. У сучасным раслінным покрыве Беларусі больш за 1550 відаў вышэйшых раслін—1511 відаў пакрытанасенных, 4 голанасенных, 19 папарацей, 8 хвашчоў, 7 дзярэзаў, сотні відаў ніжэйшых раслін — водарасцей, грыбоў, лішайнікаў. Акрамя дзікарослых, шмат відаў заносных, інтрадукаваных раслін. Зберагліся рэліктавыя расліны міжледавіковых эпох (больш за ўсё на Палессі). Характэрная асаблівасць флоры Беларусі — значная колькасць таежпых раслін, прадстаўнікоў шыракалістых лясоў Сярэдняй Еўропы,
лесастэпу і стэпу. Больш як 90 % усіх вышэйшых расліп Беларусі — травяністыя; дрэў 28 відаў, кустоў болып за 50. Разнастайнасць геамарфал., глебава-гідралаг. і кліматычных умоў вызначае занальнасць расліннасці. Асн. яе тыпы на Беларусі — лясная, лугавая, балотная, водная і культурная.
Л я с ы займаюць каля '/з тэр. БССР. Размешчаны яны нераважпа на пясчаных раўнінах і забалочаных нізінах. Буйных лясных масіваў адносна мала, але няма і бязлесных раёнаў. Найб. лясістыя зах. ч. Гомельскай і Магілёўскай, усх. ч. Мінскай і паўн.-ўсх. ч. Брэсцкай абл. Амаль усе лясы ў той ці інш. ступені высякаліся, аднаўляліся пераважна натуральным шляхам, таму доля штучна створаных лясоў на Беларусі адносна невысокая (каля 20 %). Самая пашыраная лясная парода — хвоя, яна з’яўляецца адной з асн. кулыур і для аблясення непрыдатных для сельскай гаспадаркі зямель. Пашыраны таксама елка, бяроза, вольха, дуб, ясень, граб і інш. Яны ўтвараюць мяшаныя і чыстыя насаджэнпі. Кліматычныя, глебавыя і араграфічныя асаблівасці розных рэгіёнаў рэспублікі абумоўліваюць занальнасць пашырэння лясоў розных тыпаў. 3 Пн на ІІд усходпееўрап. лясы паўднёватаежнага тыпу паступова трацяць барэальны выгляд і зменьваюцца фармацыямі сярэднееўрап. тыпу. На ўсёй тэр. Беларусі пашыраны розныя тыпы бароў. На нізінах з развітымі эўтрофнымі працэсамі балотаўтварэння (асабліва на Бел. Палессі, Верхнебярэзінскай нізіне) вял. плошчы пад чорнаальховымі і пушыстабярозавымі лясамі. На Пн БССР, дзе клімат халаднейшы, болып яловых лясоў, дуброў мала; елка ўтварае пераважна монадамінантныя масівы, на больш урадлівых глебах — шыракаліста-яловыя з невял. колькасцю дуба і развітым падлескам з ляшчыны. Для Пп Беларусі характэрны шэраальховыя лясы, якіх у інш. зонах рэспублікі няма. Лясная расліннасць цэнтр. ч. БССР — своеасаблівы комплекс-спалучэнне паўднёватаежных хвойных лясоў і шыракалістых лясоў сярэднееўрапейскага тыпу: па цэнтр. яе раёнах праходзіць мяжа суцэльнага пашырэння граба, вольхі шэрай, зяноўца рускага, па паўднёвых — елкі, ядлоўца звычайнага. На Пд БССР (на Палессі) тыповыя шыракалістыя лясы. Шмат грабовых дуброў, ёсць шыракалістахваёвыя лясы. Ельнікі напчасцей
астраўныя, гэта — складаныя фітацэнозы з дамешкамі дуба, граба, ясеня, вольхі чорнай, бярозы. На былых высечках, непрыдатных с.-г. землях па ўсёй тэр. рэспублікі пераважаюць бародаўчатабярозавыя лясы, асіннікі гал. ч. на ПнУ.
На балотах склад флоры залежыць ад воднамінер. жыўлення, растуць дрэвы, хмызнякі і травяністыя расліны, імхі. На бязлесных масівах нізінных балот Пн БССР пашыраны разнатраўна-асаковыя, асакова-гіпнавыя, злакава-асаковыя асацыяцыі. У цэнтр. раёнах на поймавых травяных нізінных балотах пераважаюць буйнаасаковыя і злакава-асаковыя асацыяцыі. Бязлесных травяных нізінных балот найболып на Пд — у Пінска-Прыпяцкім геабат. раёне; тыповыя для іх злакава-буйнаасаковыя (у поймах рэк) і асакова-гіпнавыя (на водападзелах) асацыяцыі, часам пераважае трыснёг звычайны; у выніку меліярац. работ пашырэнне трысняговаасаковых асацыяцый скарачаецца. Ва ўсіх зонах Беларусі трапляюцца лясныя нізінныя балоты, на якіх растуць вольха чорная, бяроза пушыстая, часам вярба. Для вярховых балот Пн БССР характэрны хмызнякова-падвейна-сфагнавыя раслінныя асацыяцыі; на градах — хваёвахмызнякова-сфагнавыя, у мачажынах — сфагнавыя асацыяцыі; на найб. абводненых участках вярховых балот трапляюцца градаваазёрныя комплексы расліннасці. Сярэдняя выш. хваёвых дрэвастояў 2—8 м, на моцна выпуклых балотах хвойнікі ніжэйшыя і болып рэдкія. Растуць імшарніца шматлістая, журавіпы, багун балотны, багноўка чорная, шэйхцэрыя балотная, расіца круглалістая. Пры перамяшчэнні на Пд фларыстычны склад раслінных асацыяцый на вярховых балотах мяняецца: знікаюць віды, характэрныя для балот прыбалтыйскага тыпу, расліннасць набывае своеасаблівыя для Палесся рысы. Пераходным балотам уласцівы лясныя і бязлесныя хмызнячкова-асакова-сфагнавыя асацыяцыі, часам вылучаюць хваёвабагунова-сфагнавыя. Хваёвы дрэвастой выш. 12—15 м; звычайны кампанент флоры пераходных балот — бяроза пушыстая, у некат. асацыяцыях трапляецца елка, шмат багуну балотнага, дурніц, балотнага мірту, вербаў. Акрамя сфагнавых, пашыраны гіпнавыя імхі.