• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Размеркаванне абломкаў па ступенях абкатанасці: 1 — зусім неабкатаныя; 2 — вуглаватыя ці рабрыстыя; з — напаўвуглаватыя; 4 — добра абкатаныя; 5 — поўнасцю абкатаныя.
    АБЛЕ 17
    іх колькасці, вызначаюць занальнасць пашырэння арганізмаў, уплываюць на іх сезонныя біял. рытмы. А. ф. ў сваю чаргу знаходзяцца пад істотным уплывам вытв. і быт. дзейнасці чалавека; як яе вынік адзначаюцца, напр., змены хім. і фіз. уласцівасцей глебы, атмасферы, водаў, ходу клімат. працэсаў. Такія змены не заўсёды спрыяльныя для нармальнага існавання жывых арганізмаў (у т. л. самога чалавека), таму неабходна кантраляваць іх і прымаць меры па захаванню навакольнага асяроддзя ў натуральным стане. Разам з тым кантроль за сілай уздзеяння прыродных А. ф. і карэкціроўка яго даюць магчымасць чалавеку адпаведна сваім патрэбам і задачам аховы прыроды ўзбагачаць і паляпшаць навакольнае прыроднае асяроддзе, ствараць для неабходных чалавеку арганізмаў лепшыя ўмовы існавання (напр., ажыццяўляючы перакідванне сцёку рэк, рассольванне глеб і іх меліярацыю, пасадкі лесу і інш.).
    Я. В. Малашэвгч.
    АБКАТАНАСЦЬ, пацёртасць, згладжанасць зерняў (абломкаў горных парод і мінералаў), якія складаюць абломкавую горную пароду асадкавага паходжання; адна з важныхліталагічных характарыстык абломкавых горных парод пры вызначэнні іх прыроды. Зерні абціраюцца пры пераносе іх вадой, ветрам, ледавіком і інш. фактарамі асяроддзя ў працэсе асадканамнажэння.
    Вылучаюць 5 класаў А. (гл. іл.). Высокая ступень А. ў марскіх і эолавых адкладах аршанскай світы палескай серыі верхняга пратэразою Беларусі; вуглаватыя ці напаўвуглаватыя абломкі ў ледавіковых адкладах вільчанскай серыі ніжняга венду, напаўвуглаватыя ці добра абкатаныя пяскі, жвір, галька, валуны антрапагенавых утварэнняў.
    У. I. Шкуратаў. АБЛЕДЗЯНЁННЕ, адкладанні лёду (ад празрыстага шклопадобнага да асобных крышталяў) на паверхні збудаванняў, галінках дрэў, правадах, дарогах і інш. аб’ектах. Прычыпа ўтварэння А.— туманы, смуга, выпадзенне вадкіх ападкаў у халодпую пару года. Адрозніваюць А.: галалёд, зярністую і крышталічную шэрань, адкладанне мокрага снегу, замерзлае адкладанне мокрага снегу, складаныя адклады — з некалькіх слаёў асобных тыпаў. Узмоцненая цыкланічная дзейнасць, паступленне вільготных паветраных мас, частыя адлігі на тэр. Беларусі ў халодную пару года спрыяюць узнікненню А. Колькасць сутак з А. за год павялічваецца ад паніжаных месцаў да ўзвышаных (гл. табл. 1).
    На Полацкай і Нёманскай нізінах і на Палессі колькасць сутак з А. найменшая—18—27; на Аршанска-Магілёўскай, Цэнтральнабярэзінскай і Баранавіцкай раўнінах павялічваецца да 40; вайб. паўтаральнасць А. на
    Колькасць сутак з абледзянепнем
    (атрымана падсумаваннем па асобных відах абледзянення) на метэастанцыях БССР
    
    X
    XI
    XII
    1
    11
    111
    IV
    за год
    Віцебск	0,8	3,3	11,2	9,2	7,4	4,4	0,5	37,5
    Мінск	0,5	6,4	12,0	11,1	8,4	4,3	0,3	43,4
    Гродна	0,4	3,5	12,0	7,4	5,6	2,4	0,2	27.0
    Магілёў	1,4	5,1	11,5	11,5	7,8	5,3	0,2	43^0
    Брэст	0,5	3,2	7,7	8,1	5,2	2,2	0,05	26.5
    Гомель	0,6	4,2	10,1	11,5	7,3	3,4	0,2	37,3
    Т а б л 1 ц a 2
    Паўтаральнасць рознаіі працягласці абледзянення правадоў
    (У % ад агульнай колькасці выпадкаў)
    
    6 гадз
    7—12 гадз
    13—24 гадз
    25-48 гадз
    48 гадз
    Віцебск
    29
    35
    21
    8
    7
    Мінск
    31
    33
    20
    9
    7
    Гродна
    42
    28
    17
    8
    5
    Магілёў
    39
    30
    19
    8
    4
    Брэст
    35
    31
    22
    10
    2
    Гомель
    37
    28
    23
    9
    3
    Мінскім і Навагрудскім узвышшах — да 40—45 сут за год. А. назіраецца з кастр. да красавіка, найчасцей у студзені і снежні. Сярэдняя працягласць А. за год найменшая на Пд і ПдЗ (216—387 гадз), найбольшая на Навагрудскім узв. (615 гадз). Часам А. трымаюцца некалькі сутак, часцей да 12 гадз (гл. табл. 2).
    Адно з найб. працяглых А. у вы-
    глядзе складанага адкладання адзначана ў Навагрудку 28.12.1959—27.1. 1960 (715 гадз). А. парушае работу сувязі (выклікае абрывы правадоў) і нармальнае забеспячэнне электраэнергіяй, перашкаджае рабоце транспарту, адмоўна адбіваецца на развіцці азімых культур. Асабліва небяспечна А. самалётаў.
    Лгт.: Гололёд н нзморозь на террпторіш Белорусской CGP.— Л., 1972.
    3. X. Таўціева. АБЛІВАХА, пашырапая на Беларусі назва зімовага дажджу, які замярзае на зямлі, дрэвах, утвараючы ледзяную скарынку, галалёд. АБЛІКВА (Thayeria obliquus), рыба сям. харацынід атр. карпападобных.
    Жыве вял. чародамі ў рэках бас. Амазонкі. У СССР завезена ў 1950-я г. для гадоўлі ў акварыумах.
    Даўж. каля 5 см (бывае да 7,5 см), самцы меншыя за самак. Цела серабрыста-шэрае, цёмнае, брушка святлейшае. Ад жабернай накрыўкі да хваставога плаўніка і па яго ніжняй лопасці ідзе шырокая чорная палоса, акаймаваная з бакоў вузкімі залацістымі палоскамі. Верхняя лопасць хваставога плаўніка і
    Т а б л і ц a 1
    інш. плаўнікі бясколерныя. Найлепш гадаваць у вял. акварыумах з дастатковай прасторай для плавання.
    АБЛОГА. зямельны ўчастак, які не выкарыстоўваюць пад ворыва некалькі гадоў. У мінулым пры абложнай сістэме земляробства ч. ворнай зямлі пакідалі на працяглы тэрмін без апрацоўкі. Пры нізкай на той час культуры земляробства і наяўнасці значных плошчаў свабодных зямель такая сістэма садзейнічала аднаўленню ўрадлівасці глебы і барацьбе з пустазеллем. У БССР А. займаюць нязначныя плошчы — гэта пераўвільготненыя і цяжкадаступныя мала-
    Абліква.
    Найважнейшыя тыпы парод па велічыні абломкаў, ступені іх абкатанасці і сцэментаванасці
    Памеры абломкаў
    Назва абломкавых горных парод
    рыхлых
    сцэментаваных
    з вуглаватымі абломкамі
    з абкатанымі абломкамі
    з вуглаватымі абломкамі
    з абкатанымі абломкам і
    Група
    Болып за 10 см
    Глыбы
    Валуны
    Глыбавая брэкчыя
    Валуновы кангламерат
    1—10 см
    Шчэбень
    Галька
    Брэкчыя
    Кангламерат
    Псефіты
    1—10 мм
    Жарства
    Жвір
    Гравеліт
    Гравійны кангламерат
    
    0,1—1 мм
    Пясок
    
    Пясчанік
    Псаміты
    0,01—0,1 мм
    Алеўрыт
    Алеўраліт
    Алеўры ты
    прадукцыйныя землі, якія перыядычна ўзорваюцца. Колькасць іх штогод змяншаецца ў сувязі з правядзеннем комплекснай меліярацыі. АБЛОМКАВЫЯ ГОРПЫЯ ПАРОДЫ, кластычныя горныя п а р од ы, асадкавыя горныя пароды, якія ўтварыліся з болып стараж. суцэлькатаныя (гл. Абкатанасць) і вуглаватыя, рыхлыя і сцэментаваныя гліністымі часцінкамі, вуглякіслым ных магматычных і метамарфічных горных парод у выніку выветрыванняў і інш. знешніх (экзагенных) працэсаў. На Беларусі пашыраны абкальцыем, крэменязёмам, гідравокісламі жалеза і інш. кампанентамі А. г. п. (гл. табл.). Да іх належаць таксама вулканагенна-асадкавыя горныя пароды. А. г. п. з’яўляюцца найб. пашыранымі грунтамі на Беларусі, асновай для фундаментаў прамысл. і грамадзянскага буд-ва, асн. кампанентам глеб, карыснымі выкапнямі (пясок, жвір).
    A. С. Махнач. АБЛЯШХА (Hippophae), род куставых і дрэўных раслін сям. лохавых. Вядомы 3 віды. На Беларусі культывуецца А. крушынападобная (Н. rhamnoides), інтрадукаваная ў канцы 19 ст. Пашырана ў Сібіры, Сярэдняй Азіі, Зах. Еўропе, М. Азіі, Манголіі, Гімалаях і на Каўказе. Дэкар. расліна, прыдатная для адзіночных і групавых пасадак, высокіх агароджаў (добра пераносіць падстрыганне). Добра расце на асушаных тарфяніках, выкарыстоўваецца на полеахоўныя палосы. Рэкамендавана для культуры па ўсёй тэр. БССР. Цвіце ў маі, пладаносіць у жп.— верасні.
    Кустападобнае разгалінаванае дрэўца, часта з скрыўленым ствалом, выш. 1,5—10 м. Галіны калючыя, укрытыя іржава-бурымі лускавінкамі. Лісце лінейна-ланцэтападобнае, цёмна-зялёнае, знізу серабрыстае. Кветкі дробныя, паяўляюцца разам з лісцем. Двухдомная расліна. Плады — залаціста-жоўтыя або аранжавыя шарападобныя касцянкі з сакавітым каляплоднікам, могуць аста-
    вацца на галінках да позняй восені. Размнажэнне пераважна насеннае, у форм і сартоў вегетатыўнае. Ураджайнасць 6— 10 кг з дрэва. У пладах вітаміны С, Ві, В2, фоліевая кіслата, E, F, Р, карацін, алей (у мякаці да 9 %, у насенні да 12 %). У алеі ёсць карацін, гліцэрыды алеінавай, лінолевай, пальміцінавай, стзарынавай кіслот 1 інш. ліпіды; выкарыстоўваецца ў лек. мэтах (лечаць апёкі, пролежні, язвавую хваробу страўніка 1 інш.). Першая ў БССР прамысл. плантацыя закладзена ў саўгасе «Любапь» імя 50-годдзя GCCP (Вілейскі р-н). Плантацыі А. ёсць у калгасах, саўгасах 1 лясгасах Баранавіцкага, Буда-Кашалёўскага, Клецкага, Лельчыцкага, Мінскага, Стаўбцоўскага р-наў. Вырошчваецца таксама аматарамі. Найлепшыя сарты алтайскай селекцыі: Алейная, Залаты катах, Навіна Алтая, Вітамінная.
    Лгт.: Черноплодная рябнна, облепнха п другне перспектнвные плодово-ягодные растення.— Мн., 1976. A. А. Чахоўскі. АБЛЯЦЫЯ (ад позналац. ablatio адыманне), памяншэнне масы лёду і фірну ледавікоў у выніку раставання і выпарэння. Адбывалася на тэр. Беларусі ў антрапагенавым перыядзе ў час 5 зледзяненняў. Гл. ў арт. Ледавікі.
    АБОЛЕ, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Дрысвята. Пл. 4,67 км2. Даўж. 6,55 км, найб. шыр. 1,43 км, вайб. глыб. 9,2 м, сярэдняя 3,2 м. Аб’ём вады 14,2 млн. м3. Вадазбор (744 км2) сярэднеўзгорысты і спадзістахвалісты, пераважна разараны, каля 14 % пад лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы выш. да 15 м, стромкія. Берагавая лінія (даўж. 17,6 км) слабазвілістая. Берагі выіп. 0,3—0,5 м, пясчаныя, на ПдЗ забалочаныя,. параслі хмызняком. Падводная ч. катлавіны ўтварае 2 плёсы: паўн. невял. мелкаводны 1 паўд. глыбокі. Дно да глыб. 1 м займае 17 % пл. і выслана пяском, глыбей высакапопельны гліністы іл. 2 астравы агульнай пл. 1,6 га. Надводная расліннасць утварае палосу шыр. 30—600 м. Мінералізацыя вады да 210 мг/л, празрыстасць да 3 м. Эўтпофнае, праточнае. Праз возера цячэ р. Дрысвята (у вытоку наз. Прорва). Водзяцца лешч, шчупак, судак, сом, сазан, лінь, карась, акунь, плотка, краснапёрка, ёсць вугор. На зах. беразе возера в. Валейнішкі 1 Мамяны. на ўсх.— Дварышча, Абаляны і Трабшы. I. I. Богдзел-ь. АБРАЗІЯ (ад лац. abrasio саскрабанне), працэс разбурэння берагоў вадаёма ад дзеяння на іх прыбою ці хваль.
    Возера Аболе.
    Залежыць ад сілы прыбою, геал. будовы берага, інтэнсіўнасці 1 кірунку тэктанічных рухаў. Пры А. ўтвараюцца амаль вертыкальны ўступ — абразійны абрыў (кліф), крыху нахіленая пляцоўка — абразійная тэраса (бенч), нярэдка — берагавыя акумуляцыйныя формы (ад намнажэння 1 перамеіпвання пяску,