Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Калоніі грыбоў звычайна з развітым паветраным міцэліем, пушыстыя або лямцава-пушыстыя, светлаафарбаваныя. Сталоны карычняватыя. Сціласпарангіі грушападобныя, па 2—5 на ніткападобных, простых ці галінастых сціласпарангіяносцах. Спарангіяспоры бясколерныя, авальныя. гладкія, іншы раз шурпатыя. Вынік полавага працэсу — зігаспоры, голыя або абкружаныя сеткаватым пакрывалам, бурыя, з бародаўчатымі выступамі, не пастаянныя, утвараюцца на сталонах. Некат. віды маюць таксама хламідаспоры.
У БССР найб. вядомы 2 віды. А. галінастая (A. ramosa) утварае пляскатыя, роўныя, белаватыя калоніі, якія пазней робяцца шараватакарычневымі, густаапушанымі. Спарангіяспоры цыліндрычныя, часткова эліпсоідна-цыліндрычныя. А. п арасонагронкападобная (А. corimbifera) вызначаецца густапу-
АБСТЭРНАЎСКАЯ ГРУПА АЗЁР
шыстымі белавата-шараватымі або карычневымі калоніямі і эліпсоіднашарападобнымі спарангіяспорамі.
A. С. Шуканаў. АБСІДЫЯН [лац. Obsidianus lapis камень Абсідыя (Obsidius, Obsius), ад прозвішча рымляніна, які даставіў яго з Эфіопіі], аднародная шкла-
Абрыкос звычайны: 1 — парастак з кветкамі; 2 — галінка з пладамі; 3 — плод у разрэзе.
Абсідыя галінастая: 1 — верхняя частка сціласпарангіяносца з кальчаком сціласпарангіяў; 2 — спарангіяспоры.
АБСТ 21
ватая вулканічная горная парода. Гл. ў арт. Вулканічнае шкло.
АБСТЭРНА, возера ў Міёрскім р-не, у бас. р. Вята. Пл. 9,89 км2. Даўж. 5,5 км, найб. шыр. 2,6 км, найб. глыб. 12 м, сярэдняя 5 м. Аб’ём вады 50 млн. м3. Вадазбор (114 км2) раўнінпа-нізінны, на Пн сярэдняхвалісты, складзепы з азёрных пяскоў і глін, марэнных суглінкаў і супескаў, 20 % вадазбору пад лесам.
Катлавіна падпруднага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы пераважна высокія (да 10—15 м), на У да 5—7 м. складзены з марэнных суглінкаў і супескаў, укрыты лесам, на У разараныя. Берагавая лінія (18,8 км) слабазвілістая, берагі пясчаныя, параслі травой. Падводная частка катлавіны складанай будовы. Шыр. палосы з глыбінямі да 2 м 50—100 м на Пн і 3, 400 м на У (18 % пл. возера). На дне акруглыя ці выцягнутыя ўпадзіны глыб. 8—12 м. Дно да глыб. 5—6 м выслана пяском. глыбакаводная ч.— высакапопельнымі крэменязёмістымі сапрапелямі. Сярэдняя таўшчыня адкладаў да 3,5 м. Летам на макс. глыбіні назіраецца слаба выражаная тэмпературная стратыфікацыя. У бязлёдавы перыяд возера багатае кіслародам. Мінералізацыя вады каля 220 мг/л, празрыстасць 2,5 м. Эўтрофнага тыпу, слабапраточнае: упадаюць прытокі з азёр Укля і Важа, выцякае пратока ў воз. Набіста. Шыр. палосы з паўапушчанымі макрафітамі (чарот, трыснёг) 100—150 м. На глыб. 1,5—3 м іх змяняе палоса рдзестаў з участкамі харавых водарасцей і рагалісніку. Водзяцца судак, сазан, лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь; ёсць вугор. У 1967 узровень возера штучна падняты на 1 м. Іл. гл. на ўклейцы I да арт. Азёры. A. К. Мельнікаў.
АБСТЭРНАЎСКАЯ ГРУПА АЗЁР. на мяжы Браслаўскага і Міёрскага р-наў у бас. р. Вята. 13 азёр, найб. Абстэрна, Укля, Набіста, Важа, Judea. Агульная пл. 32 км2, аб’ём воднай масы 140 млн. м3. Азёры злучаны сістэмай мелкаводных забалочаных пратокаў, дрэніруюцца Хараброўкай, якая пачынаецца з воз. Набіста, цячэ праз воз. Шчоўна, выцякае з яго пад назвай Вята. На Пд ад асн. лініі азёр воз. Сумаўка, злучана пратокамі з Хараброўкай і невял. азёрамі Сярэднік і Глыбокае возера3 Пн і 3 разараныя адгор’і Браслаўскай марэннай грады, на У Полацкая азёрна-ледавіковая нізіна. Пры пераходзе ад нізіны да ўзвышша добра выражаны тэрасавы ўступ стараж. вадаёма. На У ад азёр Абстэрна і Набіста буйныя балотны і хваёва-бярозава-альховы масівы.
У эпоху адступання паазерскага (валдайскага) ледавіка на месцы азёрнага басейна быў буйны масіў нерухомага лёду, пахаванага пад слоем рыхлых пясчана-гліністых водна-ледавіковых парод. Пасля спуску Полацкага прыледавіковага возера ў раннім галацэне пачалі фарміравацца катлавіны сучасных азёр пры актыўным удзеле тэрмакарставых пра-
цэсаў. Азёры займаюць падпрудныя (Абстэрна, Важа, Укля), тэрмакарставыя (Запалоссе) і лагчынныя (Сумаўка, InaBa, Набіста) катлавіны з адносна плоскім дном, толькі па Пд Уклі эварзійная ўпадзіна глыб. 25 м і ў воз. Сумаўка найб. глыб. 29 м. Адсутнасць значных нас. пунктаў, аблесенасць і забалочанасць прыбярэжнай зоны спрыяюць захаванню прыроднага рэжыму азёр і чысціні вады. Празрыстасць вады да 3 м, добрая насычанасць кіслародам на працягу года, сярэдняя мінералізацыя 200—250 мг/л, невял. колернасць і акісляльнасць. Пераважаюць высакапопельныя донныя адклады — крэменязёмістыя сапрапелі і гліністыя ілы. Дробныя азёры размешчаны ў зоне высокай с.-г. асвоенасці 1 набылі рысы антрапагеннага эўтрафіравання (Набіста). Іхтыяфауна ўсіх азёр ляшчова-судакова-шчупаковая, для дробных азёр характэрны лінь, сазан, карась, у буйных ёсць вугор. Пасля буд-ва плаціны на Хараброўцы ўзровень азёр павысіўся на 80—100 см, што спрыяла «амаладжэнню» азёр, пратокі расшырыліся і ўтварыўся адзіны водны басейн, азёры набылі рысы мезатрофных, павялічылася іх празрыстасць. В. 11. Якушка.
АБУТЫЛОН, канатнік (Abutilon), род аднаі шматгадовых раслін сям. мальвавых. Радзіма — Паўд. Амерыка. Вядома каля 100 відаў. На Беларусі ў пакоях, аранжарэях вырошчваюць прыгожа квітучы А. гібрыдны (A. hybridum).
Вечназялёны куст выш. 1—2 м. Лісце 3—5-лопасцевае, зялёнае, па форме нагадвае лісце клёну (адсюль назва «пакаёвы клён»), Трапляецца садовая форма са стракатым лісцем. Кветкі адзіночныя, буйныя, ніцыя, на доўгіх кветаножках, у форме званочка аранжавага, чырвонага, ружовага, белага і інш. колераў. Ёсць сарты з махровымі кветкамі. Цвіцё багата. ад вясны да восені. Святлалюбны. Размнажаюць насеннем і чаранкамі. Перасаджваюць вясною ў сумесь дзярновай, лісцевай, перагнойнай зямлі (1:2:1) з дабаўленнем пяску. Летам выстаўляюць на балконы. АБЧУГА, П а л я н к а, рака, правы прыток Бабра, у Крупскім р-не. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %оВадазбор (64 км2) нізінны, 27 % пад лесам.
АВАДНЁВЫЯ ХВАРОБЫ, хранічныя інвазійныя хваробы с.-г. і дзікіх жывёл і зрэдку чалавека, выкліканыя лічынкамі аваднёў, якія паразітуюць у іх целе. Бываюць скурна-аваднёвыя (гіпадэрматозы і эдэмагеноз), страўнікава-кішачныя (гастрафілёзы), поласцевыя (рынэстрозы, фарынгаміёз). У БССР з іх найб. пашыраны гіпадэрматозы і гастрафілёзы.
АВАДНІ, група насякомых атр. двухкрылых. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. У сусв. фауне каля 160 відаў, у СССР каля 30, з іх у БССР 11 відаў, найб. трапляюцца авечы, бычыны і авадзенькручок з сям. насаглотачных аваднёў, падскурных аеаднёў і страўнікавых аваднёў.
Абутылон гібрыдны.
Авадні: 1—бычыны; 2—авадзень-кручок і яго лічынка.
Сузор’е Авен.
Цела даўж. 7—17 мм, укрыта валаскамі або голае. Ротавыя органы рудыментарныя. А. жывуць (3—20 дзён) за кошт рэчываў, назапашаных у лічынкавай стадыі. У развіцці праходзяць стадыі яйца, лічынкі (9—10 мес.), кукалкі, дарослай асобіны. Лічынкі — паразіты млекакормячых, акукліваюцца ў глебе, гноі. Часта памылкова А. называюць сляпнямі. Прыносяць шкоду жывёлагадоўлі (выклікаюць у жывёл аваднёвыя хваробы).
АВЁН (лац. Aries; старабел. Овень — баран), адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў паўн. паўшар’і неба паміж сузор’ямі Рыб і Цяльца. Астранамічны знак у (выкарыстоўваецца для абазначэння пункта вясенняга раўнадзенстеа). Найб. яркія зоркі А. 2 і 2,2 візуальнай зорнай велічыні; 50 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. БССР відаць з сярэдзіны лета, увосень і зімою.
АВЁЧКА, свойская парнакапытная жвачная жывёла роду бараноў сям. пустарогіх. Паходзіць ад дзікіх горных бараноў (муфлонаў і архараў), прыручаных больш як 8 тыс. гадоў назад. На Беларусі гадуюць болып за 1000 гадоў.
Масць белая, чорная, рыжая, шэрая. Выш. ў карку 55—100 см, даўж. цела 60—110 см. Жыве 12—15 гадоў, тэрмін гасп. выкарыстання 6—8 гадоў. Полавая спеласць настае ў 5—7 мес. Большасць А. дае па 1 ягняці за акот, некаторыя па 2—3, раманаўскія — да 5. Гадуюць пароды танкарунныя, паўтанкарунныя і грубашэрсныя (разводзяць для атрымання воўны, многіх таксама на мяса). Асн. кармы для А.— трава прыроднай 1 сеянай пашы, сена, яравая салома, сілас і канцэнтраты. Хваробы А.: некрабацылёз. дыктыякаўлёз, маніезіёз. цэнуроз, тымпанія 1 інш.
У дарэв. Беларусі разводзілі пераважна нізкапрадукцыйных грубашэрсных А. Планамернае паляпшэнне мясц. А. танкаруннымі пародамі пачалося V 1930-я г., размах атрымала з 1950-х г. (для скрыжавання з паўд. раёнаў краіны завозілі мяса-воўнавых А. мерынафляйш 1 прэкос). У БССР 3 планавыя пароды: п р э к о с (67 % пагалоўя, танкарунныя скараспелыя А. мяса-воўнавага кірунку; жывая маса бараноў 90— 110, матак 60—65 кг; гадавы настрыг воўны з бараноў 7—9, з матак 4,3—4,9 кг, выхад чыстай воўны 45—48 %), л а твійская цёмнагаловая (26,8 % пагалоўя, паўтанкарунныя скараспелыя А. мяса-воўнавага кірунку; жывая маса бараноў 85—90, матак 55—60 кг; гадавы настрыг воўны з бараноў 4—6, з матак 3—3,5 км, выхад чыстай в'оўны 55—60 %), раманаўская (6,2% пагалоўя, грубашэрсныя А. футравага кірунку; жы-
Авсчкі парод прэкос (1), латвійскай цёмнагаловай (2) і раманаўскай (3).
вая маса бараноў 60—70, матак 40—60 кг; гадавы настрыг воўны з бараноў 1,7—3, з матак 1,5—1,8 кг; ад 5—9-месячнага маладняку атрымліваюць найлепшыя ў свеце футравыя аўчыны). На 1.1.1980 у БССР было 538,9 тыс. галоў А. Авечкагадоўля пераведзена на прамысл. аснову, ажыццяўляецца яе канцэнтрацыя і спецыялізацыя, ствараюцца буйныя авечкагадоўчыя фермы і комплексы на 3—5 тыс. галоў, укараняюцца прагрэсіўныя метады і тэхналогіі гадоўлі. Племянная работа з пародамі накіравана на павышэнне скараспеласці і мясной прадукцыйнасці, паляпшэнне тэхнал. уласцівасцей воўны. У Бел. НДІ жывёлагадоўлі выведзены новыя лініі А. пароды прэкос і латвійскай цёмнагаловай з прадукцыйнасцю вышэй за стандарт пароды па настрыгу воўны на 15—20 %, па жывой масе на 5—10 %.
Літ.: Овцеводство. Т. 1—2.— М., 1972; Пышэнкін А. Д., В і ц ь к о Л. Н. Павышэнне прадуктыўнасці авечак.— Мн., 1973. A. А. Коаыр, А. Дз. Пышанкін. АВЁС (Avena), род аднагадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 30 відаў, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. Кармавыя травы, збожжавыя культуры, ёсць пустазельныя віды. У СССР 22 віды, з іх на Беларусі кулыывуецца А. пасяўны (A. sativa), 2 віды — А. шчаціністы (A. stigosa) і аўсюк — дзікарослыя.