• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АГОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, за 2 км на 3 ад в. Агова Іванаўскага р-на. Паклад у выглядзе 3 лінзаў звязаны з капцова-марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Прагнозныя запасы 17,7 млн. м3. Пяскі розназярністыя, з праслоямі жвірыстых. Жвіру буйней за 5 мм да 36 %, гліністых часціпак 1—11 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 8— 19 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,2—7 м. Пясок прыдатны на дарожнае буд-ва, муровачпыя і тынкавальныя растворы, на выраб сілікатнай цэглы, асфальтабетону. Радовішча не эксплуатуецца.
    Л. А. Нечыпарэнка. АГРА... (ад грэч. agros поле), першая састаўная частка складаных
    слоў, якая па значэнню адпавядае слову «агранамічны».
    АГРАБІЯЦЭНОЗ (ад агра.„ + біяцэноз), згуртаванне раслін, жывёл і мікраарганізмаў, створанае ў выніку с.-г. дзейнасці чалавека. Адна з асн. элементарных адзінак біясферы (палі, сады, штучныя пашы, зялёныя насаджэнні і інш.), непасрэдна звязаны з абіятычньші ўмовамі асяроддзя — глебай, глебавай і атм. вільгаццю. У адрозненне ад прыродных біяцэнозаў мае абмежаваны склад раслінных і жывёльных кампанентаў, слаба выяўленае самарэгуляванне, але болыпую біял. прадукцыйнасць. Аснову А. складаюць культываваныя расліны, якія ў сукупнасці з інш. фактарамі абумоўліваюць іх спецыфіку і асаблівасці ў розных прыродна-кліматычных зонах (у прыватнасці на Беларусі), a таксама і адрозненні ў межах невял. тэр. (напр., асобных гаспадарак). 3 жывёл у А. пераважаюць насякомыя (гал. ч. шкоднікі с.-г. раслін) і інш. беспазваночныя.
    А. займаюць каля 10 % усёй паверхні сушы (1,2 млрд. га) і даюць чалавецтву каля 90 % харчовай энергіі. Без падтрымкі чалавекам доўга існаваць не могуць. А. з перавагай збожжавых культур трымаюцца не больш года, шматгадовых траў — 3—4 гады, пладовых культур — да 20—30 гадоў, пасля разбураюцца і адміраюць; лясныя культуры без падтрымкі чалавекам дзічэюць і ператвараюцца ў прыродныя біяцэнозы. АГРАГЛЁБАВЫЯ РАЁНЫ, вылучаюцца ў складзе глебава-кліматычных акруг, характарызуюцца пэўным комплексам прыродных і эканам. умоў, рэльефу, глебавага покрыва, мезаклімату, ступенню забалочанасці, адзінствам меліярац. мерапрыемстваў і спосабаў аховы глеб і прыроднага асяроддзя ад забруджвання.
    На тэр. БССР 20 А. р.: Аршанска-Горацка-Мсціслаўскі. Ашмянска-Мінскі, Браслаўска-Глыбоцкі, Брэсцка-Драгічынска-Іванаўскі, Вілейска-Докшыцкі, Віцебска-Лёзненскі, Ганцавіцка-Лунінецка-Маларыцка-Столінска-Пінскі, Гродзенска-Ваўкавыска-Лідскі, Кіраўска-Гомельска-Хоцімскі, Любанска-СветлагорскаКалінкавіцка-Ельскі, Мазырска-Хойніцка-Брагінскі, Мастоўскі, НавагрудскаНяовіжска-Слуцкі, Полацкі, РагачоўскаСлаўгарадска-Клімавіцкі, Сенненска-Расонска-Гарадоцкі, Тураўска-Давыд-Гарадоцкі, Уздзенска-Асіповідка-Чэрвеньскі Шаркоўшчынска-Верхнядзвінскі, Шклоўска-Чавускі. Пра кожны раён гл. адпаведны артыкул, карту пры арт. Глебавагеаграфічнае раянаеанне. I. М. Салавей. АГРАКЛІМАТАЛОГІЯ (ад агра...+ + кліматалогія}, навука, якая вывучае клімат як фактар с.-г. вытворчасці. Цесна звязана з аграметэаралогіяй. Сукупнасць клімат. фактараў, якія ствараюць умовы для фарміравання прадукцыйнасці с.-г. культур, складае аграклімат. рэсурсы пэўнай тэрыторыі. Пры ацэнцы кліматудля с.-г. вытв-сці аналізуюцца тэрмічныя і светлавыя ўмовы вегет. перыяду і
    яго асобных падперыядаў, рэжым ападкаў і вільготнасць глебы, умовы перазімоўкі азімых і шматгадовых раслін (характарызуюцца мінім. тэмпературамі паветра і глебы, выш. снегавога покрыва), неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі метэаралаг. з’явы.
    Вялікі ўклад у развіццё А. Беларусі зрабіў A. I. Кайгарадаў. Яго першая праца аб характарыстыках кліматычных фактараў БССР, уплываючых на гідралаг. і метэаралагічны рэжым (1932), дае апісанне асаблівасцей тэрыторыі. У 1930-я г. пачаты аграметэаралаг. назіранні. Першым на Беларусі вопытам сістэматызацыі вынікаў метэаралаг., аграметэаралаг. і гідралаг. назіранняў для патрэб с.-г. вытв-сці было выданне ў 1958 «Агракліматычнага даведніка па Беларускай ССР», у якім ахарактарызаваны агракліматычныя ўмовы за шматгадовы перыяд назіранняў, выканана першае агракліматычнае раянаванне тэр. рэспублікі. У 1970 выдадзена 2-е перапрацаванае і дапоўненае матэрыяламі новых назіранняў выданне. У 1973 выйшла кніга A. X. Шкляра «Кліматычныя рэсурсы Беларусі і выкарыстанне іх у сельскаіі гаспадарцы». Выкананы і абагульнены даследаванні па вывучэнню аграметэаралаг. умоў вырошчвання на тэр. БССР бульбы, ільну, сеяных траў, грэчкі, па вывучэнню марозанебяспечнасці палёў. У сувязі з шырокім развіццём меліярацыі вырашаюцца задачы кліматычнага абгрунтавання меліярац. мерапрыемстваў; даследаваны мікракліматычныя ўмовы асушаных тарфяна-балотпых і пераўвільготненых мінер. глеб, рэжым вільготнасці глеб. Агракліматычныя даследаванні памагаюць рацыянальна размясціць асобныя культуры і іх сарты, вызначаюць спосабы і прыёмы агратэхнікі, умовы работы с.-г. машын з улікам глебава-кліматычных фактараў, выявіць патэнцыяльныя магчымасці клімату і мікраклімату з мэтай іх паляпшэння для с.-г. вытворчасці. А. мае вял. зыачэнне пры абгрунтаванні мер барацьбы з небяспечнымі метэаралаг. з явамі, пры ахове раслін ад шкоднікаў і хвароб.	Т. С. Папова.
    АГРАКЛІМАТЬ'ІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ, падзел тэрыторыі па ступені спрыяльнасці кліматычных умоў для земляробства. Першыя варыянты А. р. тэр. Беларусі зроблены A. I. Кайгарадавьш (1934—35) на падставе аналізу сярэдняй т-ры вегет. перыяду, працягласці інтэрвалаў з асобнымі т-рамі паветра і гадавых сум ападкаў. У аснову А. р., прапанаванага (1958) Мінскай гідраметэаралаг.
    абсерваторыяй, пакладзены сума т-р вышэй за 10 °C і працягласць залягання ўстойлівага снегавога покрыва. У апошніх схемах А. р. Беларусі (паводле A. X. Шкляра) тэр. Беларусі падзяляецца на 3 агракліматычныя вобласці з 6 падабласцямі і 19 агракліматычнымі раёнамі (гл. схему). Раянаванне грунтуецца на аснове фіз.-геагр. правінцый, улічваюцца сумы т-р паветра за цёплы перыяд года (з т-рамі паветра вышэй за 10°C), каэфіцыент увільгатнення Іванова (адносіны колькасці ападкаў за цёплы перыяд года да велічыні выпаральнасці за той жа перыяд), кантынентальнасць клімату, колькасць дзён з т-рамі паветра ад 5 да 15 °C і інш. паказчыкі.
    АГРАКЛІМАТЫЧНЫЯ КАРТЫ, спец. кліматычныя карты, якія адлюстроўваюць клімат як фактар с.-г. вытворчасці. Неабходны для абгрунтавання агракліматычнага раянавання, рацыянальнага выкарыстання клімат. рэсурсаў, планавання тэрмінаў с.-г. работ і вызначэння спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Складаюцца на аснове дадзеных аграметэаралагічных і метэаралагічных станцый. Характарызуюць комплекс аграклімат. рэсурсаў, асн. асаблівасці
    Вобласці: I Паўночная ўмерана цёплая вільготная, II Цэнтральная цёплая ўмерана вільготная, III Паўднёвая цёплая няўстойліва вільготная. Падвобласці: А,Б,В,-Заходнія; Г,Д,Е,-Усходнія
    Раёны: 1 Ашмянска-Мінска -Свянцянскі, 2 Нарачана-Вілейскі, 3 Ушацка-Лепельскі, 4 ГІолацкі, 5 Асвейона-Браслаўскі, 6 Гарадоцка-Віцебсні, 7 Суражска-Лучоскі, 8 Аршанскі, 9 Гродзенска-Івацэвіцкі 10 Лідока-Івянецкі, 11 Навагрудсні, 12 Баранавіцка-Ганцавіцкі, 13 Барысаўска-Рудзенскі, 14 Бярэзінск^ 15 Горацна-Насцюновіцні, 16 Пружана-Брэсцні, 17 Пінскі, 18 Жытнавіцка-Мазырскі, 19 Гомельскі
    клімату, клімат. асаблівасці сезонаў года, клімат. ўмовы росту раслін, a таксама цеплавыя рэсурсы паветра і глебы, т-ру паветра на працягу года, суму т-р, вільготнасць паветра, воблачнасць, атмасферныя ападкі, вільготнасць глебы, мікраклімат, вымярзанне, выправанне, вымаканне, выдзіманне пасеваў, замаразкі, моцныя вятры, сезоннае развіццё прыроды. Як дадатковы матэрыял на А. к. наносяць дыяграмы і графікі забяспечанасці цяплом і вільгаццю асобных сельскагаспадарчых культур і іпш. А. к. змяшчаюць у атласах геаграфічных, аграклімат. даведніках, выдаюць асобнымі картамі-плакатамі.
    Г. I. Гулюк.
    АГРАЛАНДШАФТ (ад агра.„+ням. Landschaft), антрапагенны ланд-
    Агпяцветка грэбнявусая.
    шафт, на большай частцы тэрыторыі якога прыродная расліннасць заменена аграбіяцэнозамі. Асабліва пашыраны ў зоне інтэнсіўнай с.-г. дзейнасці чалавека (да яе адносіцца ўся тэр. БССР). Пад А. разумеюць таксама пейзаж сельскай мясцовасці. АГРАЛЕСАМЕЛІЯРАЦЫЯ, 1) сістэма лесаводчых, агранамічных і інжынерных мерапрыемстваў, накіравапых па барацьбу з неспрыяльнымі прыроднымі ўмовамі і вынікамі гасп. дзейнасці чалавека з мэтаю атрымання высокіх, устойлівых ураджаяў і аховы навакольнага асяроддзя. Аснова А.— ахоўныя лесанасаджэнні, якія прадухіляюць або памяншаюць эрозію глебы, замацоўваюць пяскі, выконваюць ветраахоўную і снегазатрымальную функцыі, паляпшаюць мікраклімат, павышаюць вільготнасць глебы. На Беларусі А. накіравана на барацьбу з ветравой эрозіяй меліяраваных тарфяна-балотных глеб, разараных пяскоў і супескаў, з воднай эрозіяй (плоскаснай і лінейнай) сугліністых і гліністых схілаў зямель і ў гэтым сэнсе можа разглядацца як адзін з істотных кірункаў у вырашэнні праблем аховы прыроды. Замацаванне рухомых пяскоў ажыццяўляецца пасадкамі ракіты, хвоі, для аховы асушаных і разараных тарфяна-балотных глеб ад эрозіі ствараюць лясныя палосы, сеюць травы, прыкачваюць глебу, робяць водазатрымальныя барозны і валы, прадухіляюць развіццё яроў аблясеннем, стварэннем вадазліваў і запруд. Да А. адносяць таксама рэкультывацыю зямель пасадкай лесу ў кар’ерах і на тарфяных вырабках. Праводзіцца з 1950 (стварэнне лясных палос на тарфяніках з 1969), ажыццяўляецца пераважна лясгасамі Міп-ва лясной гаспадаркі БССР. Да 1980 у калгасах і саўгасах створана 261,3 тыс. га ахоўных лясных насаджэяняў на пясках, па ярах і на інш. непрыдатных землях, у 1969—80—4,4 тыс. га полеахоўных лясных палос яа палях і асушаных тарфяніках. Асаблівае значэнне мае А. для Бел. Палесся. Вял. работы праведзены на схілах Мазырскай грады.
    2	) Навука, якая распрацоўвае тэарэт. асновы і практычныя спосабы агралесамеліярацыйных работ. Цесна звязана з лесаводствам, аграноміяй, батанікай, глебазнаўствам, геалогіяй, метэаралогіяй і інш. навукамі. Даследаванні па Беларусі пачаліся ў 1950-я г., вядуцца ў Бел. НДІ лясной гаспадаркі, Бел. тэхнал.
    ін-це, Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. Вывучаліся эрозія глеб і меры барацьбы з ёю (A. Р. Мядзведзеў). Распрацаваны спосабы аблясення пяскоў (В. Ф. Марозаў, I. К. Якушэнка, A. I. Саўчанка), стварэння полеахоўных лясных палос на асушаных тарфяніках (В. К. Паджараў), аблясення яроў, стварэння лясных палос на схілах, разараных пясках і супясках (У. Б. Арлоўскі), агратэхн. прыёмаў барацьбы з эрозіяй (У. В. Жылко). Праектаванне агралесамеліярацыйных работ ажыццяўляюць Белдзіправадгас, Саюздзіпрамеліявадгас, Белдзіпразем, Бел. філіял Саюздзіпралясгаса.