• Газеты, часопісы і т.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АДАНТАСХІЗМА (Odontoschisma), род пячоначных імхоў сям. адантасхізмавых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных пераважна ў трапічных краінах. У СССР 4 віды. На Пн і ПдЗ Беларусі трапляецца А. аголеная (О. denudatum), расце на тарфяністай глебе, гнілой драўніне, зрэдку на
    камянях. Спараносіць летам. Удзельнічае ва ўтварэнні гумусу.
    Двухдомная невял. (даўж. 1—2 см) лістасцябловая расліна ад светла-зялёнага да чырвона-бурага колеру. Сцябло ляжачае, ад яго адыходзяць брушныя флагелы. Лісце круглавата-авальнае, суцэльнакрайняе. Каробачка авальная. Вывадковыя пупышкі 1—2-клетачныя, эліпсападобныя.	Г. Ф. Рыкоўскі.
    АДАПТАЦЫЯ (позналац. adaptatio прыладжванне, прыстасаванне ад лац. adapto дастасоўваю), прыстасаванне арганізмаў і іх груп да канкрэтных умоў існавання. Тэрмін А. ўжываюць для характарыстыкі прыстасавання як эвалюцыі біялагічнай на базе зменлівасці, спадчыннасці і натуральнага адбору (адаптацыягенез), а таксама выпіку гэтага працэсу, г. зн. утварэння комплексу марфал. і фізіял.-біяхім. прыкмет віду або групы роднасных відаў (адаптыўная радыяцыя). Крыніца А.— змены генатыпаў (мутацыі і рэкамбінацыі) і няспадчынныя адаптыўныя рэакцыі (мадыфікацыі) арганізмаў. Жывёлы і расліны прыстасоўваюцца да воднага, паветранага ці падземнага асяроддзя, да ўмоў вільготнасці і т-ры, да фону (гл. Ахоўная афарбоўка і форма жывёл) і інш.
    Адрозніваюць А. фізіялагічныя, звязаныя з рэакцыяй арганізма на змены ўмоў асяроддзя, і эвалюцыйныя, абумоўленыя генетычнай перабудовай арганізма пад уздзеяннем натуральнага адбору (напр., адпаведнасць кветкі энтамафільных раслін органам і часткам цела насякомых-апыляльнікаў). Па эвалюц. значнасці А. падзяляюцца на агульныя (перабудова пэўнага тыпу арганізмаў) і прыватныя (частковае прыстасаванне відаў або груп відаў). У працэсе эвалюцыі адбываецца змена прыватных А. і намнажэнне больш агульных. Па паходжанню вылучаюць прэадаптацыі (узнікаюць як неадаптыўныя прыкметы), камбінацыйныя А. (спалучаюць існуючыя і набытыя прыкметы) і постадаптацыі (спадчыннае замацаванне мадыфікацый). Характар біятычных (генатыпічных, папуляцыйных, біягеацэнатычных) і абіятычных А. вызначаецца асяроддзем (адаптыўнымі зонамі). А.—вынік эвалюцыі 1 я’е галоўны змест.	М. С. Марозік.
    АДБІТАЯ РАДЫЯЦЫЯ (ад лац. radiatio ззянне, бляск) у м е т э а р алогіі, частка сумарнай сонечнай радыяцыі, адбітая дзейнай паверхняй. Залежыць ад альбеда паверхні і велічыні сумарнай радыяцыі. За год на тэр. БССР назіраюцца 2 максімумы (у сак. і чэрв.) і мінімум у лістападзе (гл. табл.). Максімум А. р. ў сак. тлумачыцца даволі высокімі значэннямі сумарнай радыяцыі (290—300 МДж/м2) і альбеда (40— 50 %). Зімой і ў сак. адносна вял. значэнні А. р. (60—80 % сумарнай) спрыяюць павелічэнню асветленасці вертыкальных і нахіленых паверхняў, яркасці поля зроку.
    Месячныя і гадавыя сумы адбітай радыяцыі на метэапляцоўках (МДж/м2)
    Месяцы
    Bi­ne бск
    Гродна
    Мінск
    Магі лёў
    Брэст
    Гомель
    1
    41
    45
    46
    51
    53
    58
    11
    83
    82
    86
    92
    86
    91
    111
    142
    126
    137
    148
    121
    140
    IV
    77
    73
    75
    88
    78
    82
    V
    104
    103
    107
    105
    129
    108
    VI
    124
    121
    125
    126
    144
    119
    VII
    119
    118
    120
    123
    132
    118
    V111
    92
    94
    95
    99
    105
    97
    IX
    62
    67
    66
    64
    79
    68
    X
    32
    39
    34
    37
    45
    37
    XI
    19
    20
    21
    23
    20
    25
    XII
    21
    24
    24
    26
    26
    30
    за год
    916
    912
    936
    982
    1018
    973
    М. А. Гольберг.
    АДБІТКІ раслін і жывёл, выкапнёвыя сляды існавання раслін і жывёл геал. мінулага ў горных пародах, від акамянеласцей. Рэшткі раслін на Беларусі трапляюцца ў адкладах усіх раздзелаў фанеразою, дайшлі ў выглядзе адбіткаў (лісце), пустот (драўніна, шышкі, плады), злепкаў. Утвараліся ад пахаваных раслінных рэшткаў у асадках вадаёмаў, радзей у дзюнных пясках, вулканічных туфах і магмах, бурштыне, асадках мінер. крыніц. Бываюць афарбаваныя вокісламі жалеза або марганцу, часам укрыты вуглістай, крамянёвай або жалезістай плёнкай. У глінах і мергелях верхняга дэвону (фаменскі ярус) вядомы адбіткі дзеразападобных, членістасцябловых, папарацепадобных, у пародах ніжняга карбону (візейскі ярус) — рызоідаў, стыгмарыяў, лісцевых падушак, кары дзеразовых, шышак і лісця папарацепадобных, у адкладах сярэдяяга карбону — пірытызаваныя адбіткі лісця папарацепадобных. Пры растварэнні (згаранні) герметычяа пахаваных цел жывёл узнікаюць пустоты (каверны), якія маюць форму рэшткаў жывёл. На Беларусі адбіткі трылабітаў, губак, каралаў, ракападобных, астракод, малюскаў, імшанак, рыб і інш. жывёл трапляюцца ў адкладах ад ардовіку да галацэну. А. раслін і жьтвёл маюць стратыграфічнае значэнне, даследуюцца палеабатанікай і палеазаалогіяй. Іл. гл. ў арт. Акамянеласці.
    АДВЁКЦЫЯ (ад лац. advectio дастаўка), гарызантальнае перамяшчэнне паветраных мас, якое абумоўлівае перанос цяпла і вільгаці з адных раёнаў у другія; адзін з найважнейшых фактараў фарміраванпя надвор’я і клімату. Адбываецца ў
    АДВЕ 35
    выніку развіцця і руху цыклонаў, пераносу паветраных мас ветрам пануючых напрамкаў. Атмасферныя з’явы, абумоўленыя А., называюць адвекцыйнымі (напр., адвекцыйныя адлігі, замаразкі, туманы, навальніцы і інш.). Тэр. Беларусі знаходзіцца пад уплывам А. амаль 2/3 часу. У большасці выпадкаў агульныя рысы надвор’я абумоўліваюцца цеплавымі якасцямі, вільгацеўтрыманнем, тыпам цыркуляцыі паветраных мас. АДВЕНТБІЎНЫЯ РАСЛІНЫ (ад лац. adventicius прышлы), заносныя або індукаваныя расліны, праніклі на тэр. мясц. флоры ў выніку ненаўмыснага заносу іх чалавекам або пры дапамозе розных прыродных фактараў (водныя і паветраныя цячэнні, міграцыі жывёл і птушак і іпш.). У флоры Беларусі больш за 100 відаў А. р. (каля 10 % ад агульнай колькасці відаў). Акрамя раслін, занесеных з розных раёнаў Еўропы (авёс шчаціністы, палявічка малая), адзначаны віды з Паўн. (купалка аднагадовая, аксамітнік сіняваты) і Паўд. (галінзога драбнакветная, аксамітнік адкінуты) Амерыкі, Сярэдняй (грэчка татарская, торбачнік палявы), Зах. (лябеднік садовы, партулак агародны), Усх. (палын селенгінскі, аксамітнік хвастаты) Азіі, Афрыкі (лебяда пахучая) і інш. краін.
    Не звязаныя ў сваім з’яўленні на тэр. Беларусі з іірыродным ходам развіцця мясц. флоры А. р., як правіла, выбіраюць месцазнаходжанні з парушаным раслінным покрывам, глебава-грунтавыя агаленні, адхоны і абочыны чыг. і шашэйных дарог, дамбы вадасховішчаў, берагавыя водмелі і інш. Некат. з заносных відаў (эладэя канадская, аер звычайны, губасцік рабы) укараніліся ў прыродныя расліяныя згуртаванні, іншы раз і дамінуюць у іх. Аднак большасць з А. р. не здольныя доўга існаваць у новых для іх умовах і таму не з’яўляюцца пастаянным кампанентам флоры. У сувязі з інтэнсіфікацыяй гасп. дзейнасці ўдзел А. р. у складзе флоры БССР значна вырас. Заносныя расліны ўваходзяць у склад сінантропных раслінных згуртаванняў у населеных пунктах, у месцах буд-ва прамысл. аб’ектаў, здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў, асабліва ў портах і на чыг. таварных станцыях. Працэс бескантрольнага рассялення А. р.— адзін з відаў біялаггчнага забруджвання навакольнага асяроддзя, бо сярод заносных раслін шмат шкоднага каранціннага пустазелля (віды амброзіі, павітухі, гарлюха ястрабковая). Некат. А. р. (напр., з роду амброзія) прадуцыруюць значную колькасць пылку, які выклікае небяспечныя алергічныя захворванні ў людзей. Усебаковае вывучэнне А. р. дае магчымасць выкарыстоўваць іх у раслінаводстве і селекцыі для стварэння прыстасаваных да мясц. клімату новых сартоў і разнавіднасцей с.-г. культур, а таксама для атрымання разнастайных рэчываў і матэрыялаў для розных галін прам-сці і медыцыны.	Г. У. Вынаеў.
    АДВбРАНСКАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не, у бас. р. Тураўлянка. Пл. 0,25 км2. Даўж. 0,88 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 7,7 м, сярэдняя 3,8 м. Аб’ём вады 0,96 млн. м3. Вадазбор (2,3 км2) сярэднеўзгорысты, пераважна разараны, 25 % пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 3—5 м, на ПдЗ да 8 м. Берагавая лінія (даўж. 2,1 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно ўкрыта карбанатнымі сапрапелямі таўшчынёй да 6 м. Глыбіні да 2 м займаюць 24 % плошчы. Мінералізацыя вады да 275 мг/л, празрыстасць да 1,5 м. Эўтрофнае, слабапраточнае: упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Янова. Слаба зарастае да глыб. 1,5—2 м, шыр. палосы надводнай расліннасці да 35 м. Водзяцца лепіч, шчупак, плотка, лінь, карась, краснапёрка, гусцяра, верхаводка. За 200 м ад возера в. Адворня.
    М. М. Курловіч. АДДЗЯЛЁННЕ БІЯЛАГІЧНЫХ НАВУК АН БССР, навуковы і навук.арганізацыйны цэнтр, які аб’ядноўвае вучоных, што працуюць у АН у галіне біял. навук.
    У 1936 для кіраўніцтва дзейнасцю прыродазнаўчых і матэм. навук створана матэм. 1 прыродазнаўчае аддзяленне (ін-ты геалогіі 1 гідрагеалогіі; торфу; аграглебазнаўства і ўгнаенняў; біялогіі; эксперым. фізіялогіі; хіміі; фізіка-тэхн.; Савет па вывучэнню вытв. сіл БССР; кабінеты медыцынскі і гісторыі прыродазнаўства; Цэнтр. бат. сад). У 1940 пераўтворана ў Аддзяленне прыродазнаўчых і с.-г. навук (ін-ты сацыяліст. сельскай гаспадаркі; біялогіі; геал. навук; эксперым. фізіялогіі; Цэнтр. бат. сад; мед. н.-д. кабінет), у 1950—у Аддзяленне біял.. с.-г. і мед. навук (ін-ты сацыяліст. сельскай гаспадаркі; жывёлагадоўлі; лесу; біялогіі; меліярацыі; воднай і балотнай гаспадаркі; тэарэт. медыцыны; доследная с.-г. станцыя «Вусце»; Палеская, Мінская і Косаўская доследныя балотныя станцыі), з 1956 Аддзяленне біял. навук.
    У аддзяленні (1982): ін-ты эксперым. батанікі; фізіялогіі; генетыкі і цыталогіі; фотабіялогіі; мікрабіялогіі; заалогіі; Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў; Сектар геранталогіі; Цэнтр. бат. сад (гл. адпаведныя арт., напр., Фізіялогіі інстытут АН БССР). Аб’ядноўвае 17 акадэмікаў АН БССР (П. I. Альсмік, I. А. Булыгін, A. С. Вечар, X. С. Гарагляд, Ц. М. Годнеў, Д. М. Голуб, М. А. Дарожкін, A. С. Дзмітрыеў, A. I. Лапо, М. Дз. Несцяровіч, П. П. Рагавой, М. Я. Саўчанка, С. Г. Скарапанаў, Л. М. Сушчэня, М. В. Турбін, Л. У. Хатылёва, I. Д. Юркевіч), 13 членаў-карэспапдэнтаў АН БССР (А. Л. Амбросаў, М. I. Арынчын, Ю. М. Астроўскі, Т. В. Бірыч, У. Я. Борматаў, М. М. Ганчарык, С. Н. Іваноў, Т. Н. Кулакоўская, Р. I. Лашкевіч, A. Р. Мядзведзеў, В. I. Парфёнаў, С. А. Самцэвіч, Г. I. Сідарэнка). У навук. установах аддзялення працуюць болып