• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Літ.: Флора Европейской частн СССР. Т. 1.—2.— Л„ 1974—76; Тахтаджяя А. Л. Пронсхожденне н расселенне цветковых растеннй,— Л., 1970; Флора БССР. Т. 1,— М„ 1949; Козловская Н. В. Флора Белорусснн, закономерностн её формпрованпя, научные основы нспользовання іі охраны.— Мн., 1978.
    Г. I. Зубкевіч.
    АДНАДОМНЫЯ РАСЛПІЫ, расліны, у якіх жан. і муж. органы размнажэння размешчаны на адной і той жа расліне. У флоры Беларусі А. р. ёсць сярод дрэўных (бяроза, ляшчыпа, дуб) і травяністых (кукуруза, агуркі, гарбуз) раслін, імхоў, водарасцей. Параўн. Двухдомныя расліны.
    АДНАКЛЁТАЧНЫЯ, жывёлы і расліны, цела якіх складаецца з адной клеткі. Вылучаюць А. пракарыётнага (бактэрыі, частка сіне-зялёных водарасцей) і эўкарыётнага (аднаклетачныя зялёныя і некат. інш. во-
    дарасці, з жывёл — прасцейшыя) узроўняў арганізацыі, якія адрозніваюцца адсутнасцю або наяўнасцю дыферэнцыраванага ядра і мітозу (непрамога дзялення). У многіх А. выяўлены арганелы (утварэнні, якія выконваюць розныя жыццёвыя функцыі). Да А. належаць марфалагічна простыя (амёбы, хларэла) і складаныя (інфузорыі, ацэтабулярыі) арганізмы. А. могуць утвараць сталыя або часовыя калоніі (напр., аднаклетачныя водарасці).
    АДНАКЛЁТАЧНЫЯ ВОДАРАСЦІ, мікраскапічныя арганізмы, цела якіх
    з адной клеткі. Жывуць ўтвараюць калоніі (цэ-
    складаецца асобна або
    Некаторыя прыкметы будовы аднадольных: 1— ліст;
    2— сцябло; з— кветка; 4— дыяграма кветкі; 5— семя.
    Аднаўленне лесу пасадкамі елкі (Пухавіцкі раён).
    нобіі). Пашыраны ў вадаёмах і на ўвільготненых месцах. Да А. в. належаць дыятомавыя, многія віды зялёных, сіне-зялёных і інш. водарасцей. Адыгрываюць вял. ролю ў кругавароце многіх хім. элементаў, абагачаюць ваду кіслародам, арган. рэчывамі, некаторыя фіксуюць атм. азот (станоўчая роля), выклікаюць цвіценне вады, выдзяляюць таксічныя рэчывы (адмоўная роля). А. в. жывяцца зоапланктонныя арганізмы, раслінаедныя рыбы і наземныя жывёлы.
    У будове 1 фізіялогіі А. в. спалучаюцца клетачныя 1 арганізмавыя рысы. Форма клетак 1 памеры іх разнастайныя 1 з’яўляюцца істотнай сістэм. прыкметай. Рухомыя формы А. в. маюць адзнакі раслінных і жывёльных арганізмаў (адсутнасць цвёрдай абалонкі 1 наяўнасць жгуцікаў, скарачальных вакуоляў, жыгучых органаў). Пераважна фотасінтэтыкі; некаторыя хларафіланосныя жгуцікавыя А. в. здольны пераходзіць ад аўтатрофнага да гетэратрофнага тыпу жыўлення, трацячы афарбоўку. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае, полавае.
    / ДТ Afi
    АДНАЛЁТНІКІ, гл. Аднагадовыя расліны.
    АДНАСЕМЯДОЛЬНЫЯ, клас пакрытанасеяных раслін; тое, што аднадольныя.
    АДНАУЛЁННЕ ЛЁСУ, прыроднае або штучнае аднаўленне дрэўнай расліннасці, падлеску і інш. кампанентаў лесу. Забяспечвае бесперапыннае і эфектыўнае папаўненне высечаных лясоў за кошт вырошчвання высокапрадукцыйных лясных насаджэнняў каштоўных і хуткарослых дрэўных раслін, захаванне і паляпшэнне карысных уласцівасцей лесу. Тэмпы і якасць А. л. ацэньваюць па колькасці, стану, размеркаванню і складу парод маладога пакалення дрэўных раслін.
    П р ы р о д н a e А. л. вызначаецца як працэс біял. самаўзнаўлення (самасевам, пнёвымі і каранёвымі парасткамі), якому ў практыцы лясной гаспадаркі садзейнічаюць шляхам зберажэння каштоўнага падросту ад пашкоджанняў пры лесанарыхтоўках, агароджвання высечак 1 пакідання на іх насенных дрэў, ачысткі лесасек, апрацоўкі на іх глебы 1 інш. Самаўзнаўленне ідзе пад полагам лесу і на высечках, у выніку часта адбываецца змена парод і ўтварэнне т. зв. вытворных лясоў — бярэзнікаў, алешнікаў, грабнякоў, асіннікаў. Ш т у ч н a е А. л. ажыццяўляецца пасевам насення, пасадкай сеянцаў, саджанцаў, сцябловых 1 каранёвых чаранкоў (гл. Лясныя культуры). У лясной гаспадарцы БССР яно накіравана на вырошчванне гаспадарча-каштоўных парод — хвоі (болып за 80 % усіх лясных культур), елкі, дубу, лістоўніцы 1 ініп. Штучнае А. л. ў лясах Дзярж. ляснога фонду БССР штогод праводзіцца на пл. каля 34 тыс. га, садзейнічанне прыроднаму ўзнаўленню — на пл. 3 тыс. га. За гады Сав. улады створана болып за 1,8 млн. га лясных культур. 3 1951 пасадкі лесу праводзяць на плошчах, болыпых за плошчы высечак. Гэта павялічыла лясістасць у рэспубліцы з 21,5 % у 1945 да 34,5 % ў 1978.	Ю. Дз. Сгроткін.
    АДНАЦВЁТКА (Moneses), род шматгадовых травяністых раслін сям. грушанкавых. Вядомы 1 від — A. а днакветная (М. uniflora), пашыраны ва ўмераных і халодных зонах Паўн. паўшар’я; у СССР — у асн. у таежнай зоне; на Беларусі — пераважна ў паўн. раёнах. Расце ў яловых і хваёвых лясах (імшыстых і чарнічных), на купінах нізінных і пераходных балот. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Дэкар. расліна.
    Выш. расліны 5—17 см. Карэнішча паўзучае. Сцябло голае, тонкарабрыстае. Лісце супраціўнае, чаранковае, круглавата-яйцападобнае з клінападобнай асновай, скучанае ў ніжняй частцы сцябла. Кветкі адзіночныя, 5-пялёсткавыя, буйныя, белыя, духмяныя, у пачатку цвіцення паніклыя на верхавінках кветаносаў. Плод — шарападобная гладкая шматнасенная каробачка.
    Л. Г. Сімановгч.
    АДНбСНАЯ ВІЛЬГбТНАСЦЬ ПАВЁТРА, адносіны ў працэнтах фактычнай пругкасці вадзяной пары ў атмасферы да пругкасці вадзяной пары, якая насычае паветра пры гэтай жа т-ры; адна з асн. характатыстык вільготнасці паветра. Сярэднегадавая А. в. п. на Беларусі каля 80 %, макс. сярэднямесячная — у ліст.— снежні (88—90 %), мінім.— у маі (65—70 %). Пры тумане яна дасягае 100 %. Вельмі важная характарыстыка надвор’я — А. в. п. ў 14 гадз, калі яе значэнні блізкія да мінім. і выпарэнне найб. інтэнсіўнае. Найб. высокая А. в. п. ў 14 гадз у зімовыя месяцы (каля 85—90 %) на Пн і ПдЗ, ніжэй (каля 84—88 %) на Пд і ПдУ. Зрэдку зімой А. в. п. паніжаецца ўдзень да 30 %. Летам дзённая А. в. п. ад 63 да 54 %, асабліва нізкая ў маі — да 45 % на Пд, да 50 % на астатняй тэрыторыі. У асобныя дні летам зрэдку яна паніжаецца да 20—10 %. Сутачны ход А. в. п. найб. выяўляецца летам. Макс. значэння А. в. п. дасягае перад узыходам сонца, мінімальнага — у 15—16 гадз. Яе сутачная амплітуда ў летнія месяцы ад 25 да 40 %, у зімовыя — ад 5 да 10 %. Вільготных дзён (з А. в. п. 80 % ці больш) у сярэднім за год бывае 136—145 на Пн і У, 107—113 на Пд і ПдЗ. На ўзвышшах колькасць вільготных дзён дасягае за год 152. Па ўсёй рэспубліцы ў снеж. вільготных дзён бывае 23— 27, а ў маі — 2—4. Колькасць сухіх дзён (з А. в. п. 30 % або менш) за год — 5—6 на Пн і ПнУ і 17—19 на Пд і ПдУ. Часцей за ўсё сухія дні здараюцца ў маі, на Пд рэспублікі сухія дні адзначаюцца штогод.
    У асобныя гады колькасць сухіх і вільготных дзён моцна адхіляецца ад піматгадовых сярэдніх велічынь для канкрэтных пунктаў і паміж асобнымі пунктамі. Так, у 1979 у Гомелі былі 42 сухія дні, у Езярышчы —3 (шматгадо-
    вая норма адпаведна 9,2 і 3,4). Павышаная А. в. п. каля вадаёмаў, балот, у ne­ce, на ўзвышшах. У цэнтры вял. гарадоў летам яна ніжэй, чым на ўскраінах. Працяглае паніжэнне А. в. п. ніжэй за 30 % у спалучэнні з высокімі т-рамі паветра адбіваецца на развіцці раслін. Высокая вільготнасць зімой садзейнічае
    Аднацветка аднакветная: 1— агульны выгляд расліны; 2— расліна з пладамі; 3— кветка.
    Адокса мускусная: 1— агульны выгляд расліны; 2— суквецце; 3— плод; 4— асобны плодзік.
    Адоніс вясенні.
    пашырэнню галалёдных з’яў, летам спрыяе развіццю агародніны і лёну, затрымлівае сушку сена і інш. Чалавек лепш за ўсё адчувае сябе пры А. в. п, 40—60 %.	В. 7. MeAwiK.
    АДНбСНАЯ ВЫШЫНЯ, перавышэнне якога-небудзь пункта зямной паверхні адносна другога пункта, роўнае рознасці іх абсалютных вышынь (напр., вяршыні ўзгорка над дном бліжэйшай лагчыны, броў₽і карэннага берага рачной даліны ці азёрнай катлавіны над урэзам вады ў рацэ, возеры). А. в. карыстаюцца для вызначэння глыбіні расчлянення рэльефу, для падзелу рэльефу на дробна-, сярэднеі буйнаўзгорысты (сярэднеўзгорысты мае А. в. 5,1— 20 м, буйнаўзгорысты — больш за 20 м).
    АДбКСА (Adoxa), род шматгадовых травяністых раслін сям. адоксавых. Вядомы 1 від — А. м у с к у с н а я, або мускусніца мускусная (A. тоschatellina), пашыраны ва ўмераных і халодных зонах Паўн. паўшар’я; у СССР — па ўсёй краіне, акрамя Камчаткі; на Беларусі — па ўсёй тэрыторыі, Расце ў шыракалістых лясах, на схілах, у старых парках. Цвіце ў маі — чэрвені. Лек. расліна (антысептычны і ранагаючы сродак). 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца карані (збіраюць увосень).
    Расліна выш. 5—10 см. Карзнішча кароткае, паўзучае, белаватае, з лускавінкамі. Прыкаранёвае лісце голае, з доўгімі чаранкамі. двойчытрайчастае, зверху матавае, знізу злёгку бліскучае, сцябловае — супраціўнае, трайчаста-надрэзанае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, з мускусным пахам (адсюль назва), у шчыльнай 5—7-кветнай галоўцы на канцы кветаноса. Плод — касцянка з 1—5 костачкамі.	A. М. Лярскг.
    АДбНІС (Adonis), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. казяльцовых. Вядома болып за 20 відаў, пашыраных ў горных стэпах і лесастэпах Еўропы і Азіі. У СССР 13 відаў. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР у 1960-я г. як дэкар. расліны інтрадукаваны 2 віды.
    А. в я с е н н i (A. vernalis) — шматгадовая расліна. Цвіце ў 2 гады ў крас,— маі, пладаносіць у чэрвені. Выш. 15— 30 см. Карані кароткія, тоўстыя, буравата-чорныя. Сцяблы нешматлікія, ад сярэдзіны раскідзіста-галінастыя. Лісце рассечанае, знізу па краі загорнутае. Кветкі бледна-жоўтыя. Плады — авальныя валасістыя арэшкі з кручкападобным носікам. Лек. (сардэчныя глюказіды), дэкаратыўная (выкарыстоўваецца для бардзюраў і групавых пасадак), фарбавальная расліна. A. п а л ы м я н ы (A. flammea) — аднагадовая расліна. Цвіце ў чэрв.— ліп., пладаносіць у жніўні. Выш. 20—40 см. Сцяблы прамыя або слабагалінастыя. Ніжняе лісце чаранковае, верхняе сядзячае. Кветкі яркачырвоныя. Арэшкі авальныя, з прамым носікам.	Л. В. Кухарава.
    АДОРВЕШ, ледавіковыя глыб ы, блокі парод рознага ўзросту, аддзеленыя ледавіком ад мацярывскай тоўшчы і перанесеныя ім на розныя адлегласці. Складзены з парод ардовікскага, дэвонскага, мелавога, палеагенавага, неагенавага, антрапагенавага ўзросту (вапняк, даламіты, пясок, гліна, мел, торф і інш.). Трапляюцца сярод антрапагенавых адкладаў у зоне стараж. мацерыковага зледзянення, пераважна на тэр. Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай абл. Паводле памераў падзяляюцца на дробныя (менш за 1 м), сярэднія (1—10 м), буйныя (10—100 м) і гіганцкія (больш за 100 м). У буйных і гіганцкіх А. звычайна парэзаны контур, пластаці лінзападобная форма, магутнасць ад некалькіх да 20 м. Пластычныя адклады ў А. часта дэфармаваныя, трывалыя — раздробленыя на кавалкі 0,5—5 см і маюць першапачатковую стратыфікацыю. Калі А. ляжаць на марэне або часткова выходзяць на паверхню, яны выступаюць у рэльефе ў выглядзе асобных узгоркаў або іх груп адноснай выш. ад некалькіх да 12 м (Слаўгарадскі і Хоцімскі р-ны). Такія формы рэльефу наз. шаломамі. Буйныя і гіганцкія А.—крыніцы карысных выкап-