• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    няў мелу).
    Літ.:
    (глін, карбанатнага друзу,
    ка.— Мн.
    Левков Э. А. Гляцнотектоня, 1980.	Э. А. Ляўкоў.
    АДПРАЦАВАПЫЯ ГАЗЫ, шкодныя выкіды газаў у атмасферу транспартнымі сродкамі (пераважна аўтамабілямі); адна з асн. крыніц забруджвання атмасферы ў пас. пунктах (у т. л. на Беларусі). Галоўныя кампаненты А. г. (вокіс вугляроду, вокіслы азоту, вуглевадароды, альдэгіды, сера, свінец і інш.), акрамя непасрэднага шкоднага ўплыву на людзей, расліннасць, жывёл, аказваюць ускоснае дзеянне праз таксічныя рэчывы, што ўтвараюцца з іх у асяроддзі. А. г. — асн. прычына фотахім. смогу ў вял. гарадах. Канцэнтрацыя выкідаў у паветры асабліва павялічваецца пры малой скорасці руху транспартных сродкаў, тармажэнні (у 3—5 разоў), няспраўнасці рухавікоў, у значнай ступені залежыць ад планіроўкі гарадоў, шырыні вуліц, колькасці скрыжаванняў. Каб прадухіліць звышнарматыўнае забруджванне паветра А. г., праводзяць перыядычны (служба ДАІ) і аператыўны (аўтагаспадаркі пры выхадзе аўтамабіляў на лінію) кантроль за тэхн. станам транспартных сродкаў, арганізуюць рух тран-
    зітнага транспарту па кальпавых аутамагістралях (пабудаваны вакол вял. гарадоў БССР), абмяжоўваюць pjx грузавога транспарту праз цэнтр. часткі нас. пунктаў, прадугледжваюць мерапрыемствы па забеспячэнню ЧЬІсЦІні паветра пры планаванні горадабудаўшцтва і інш.
    АДРОЎ, рака, правы прыток Дняпра, у Сенненскш, Талачынскім і Аршанскім р-нах. Даўж. 75 км. Пачынаепца каля зах. ускраіны в. Мальжонкава (Аршанскі р-н). Сярэдні нахіл воднан паверхні 0,9 %0. Асн. прытокі: Камяніца, Дзярноўка, Сакалянка, Барань (справа). Густата рачной сеткі 0,33 км/км2.
    Вадазбор (676 км2) у межах vex ч Аршанскага ўзв. Рэльеф слабаўзгорысЛясі^Л <45 Разараная. ^ілсістасць 21 %. Даліна да в. Пагоет шыреЦ0баД0 8НакЯй “‘е’® каРытападобная. шыр. о,б—км Схілы спадзістьтя і ўмерана стромкія, выш. 15—20 м Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 0,1—0 3 км у разводдзе затапляевда на глыб па ў вяЖТЛ 10~‘5 дзён' Pa™™ ленаР А5 выпрастана і паглыблена, далей звілістае, шыр. ракі ў ме-
    Вёскі Забалацце ў Ар-
    Адуванчык лекавы: 1— агульны выгляд расліны; 2— плод.
    жань 15—20 м. Берагі ў вярхоўі нізкія у еярэднш і ніжнім цячэнні стромкія 1 20РмВ&’ ВЫШ’ 5-7 м’ месцамі да 4 4м-з^Рэднегадавы расход вады ў вусці кгшя 70’"/ гопоСНавы ?еР“яД прыпадае Sa™70 % ra«aBora сцеку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 3-й дэкадзе сакапоУнрмЯ2Э5Н!чЯ Выш' над межанным узняЎ	3амяРзае Ў сярэдзіне снеж-
    ня, крыгалом у канцы сакавіка Рэжым вывучаўся ў 1932-54. назіранні вялйя на гідралагічным пасту Задроўе А вы™Р“Я™*Вае?Ца як водапрыём1!к меліярацыйных сістэм.	Ф. /. Сяцко
    АДРОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, за 0,8 км на ПнУ ад г. Барань Аршанскага р-на. Паклад (4 лінзы) звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 1,1 млн. м. перспектыўныя 284 тыс. м3. Пяскі піэрыя, жаўтавата-шэрыя розназярністыя (пераважна дробназярністыя), сілікатныя. Маюць пылаватых гліністых часцінак 2,5—25,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—13,6 м ускрышы 1,1—6 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатнай цэглы, сілікатных блокаў. "
    Радовішча не
    эксплуатуецца.
    М. Ф. Янюк.
    АДСТРЭЛ, рэгламентаванае паляванне на дзікіх жывёл. На Беларусі вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі рацыянальнага выкарыстання запасаў і неабходнасцю захавання аоо аднаўлення колькасці жывёл (гл. Ахова жывёл). Незалежна ад мэты А. (прамысловы, гаспадарчы, у навук. мэтах, для аздараўлення па~ пуляцый ці інш.) на яго неабходна валодаць правам і мець дазвол ад~ паведных органаў. У мэтах спарт. палявання вядзецца членамі т-ваў паляўнічых у пэўныя тэрміны і па вызначаных нормах. А. у забароненых для палявання месцах, у забароненыя тэрміны, з парушэннем правіл палявання, з самастрэлаў і з-пад фар, безліцэнзійны, а таксама А. жывёл, якія трапілі ў бяду пры пераправах праз перашкоды, бяскорміцы, глыбокім снезе, пры стыхійных бедствах — пажарах, навадненнях і інш.— лічыцца браканьерствам. У навук. і культ. мэтах А. у закрытыя для палявання тэрміпы ці ў забароненых месцах i А. ахоўных жывёл дапускаюцца толькі па хадайніцтву адпаведных навук. устаноў і музеяў і з дазволу Дзяржкамітэта БССР па ахове прыроды. У мэтах аптымізацьп А. каштоўных паляўнічых жывёл у сістэме Бел. т-ва паляўнічых і рыбаловаў арганізоўваюцца прамысл. брыгады (па капытных, напр., у БССР дзейнічае каля 700). He абмяжоўваецца ў БССР А. ваўкоў і інш. жывёл. Гл. таксама Паляўя. В. Малашэеіч.
    АДУВАНЧЫК, дзьмухавец (Taraxacum), род шматгадовых травяністых раслін сям. складанаквет-
    ных. Вядома болып за 1000 відаў, пашыраных у халодных і ўмераных паясах зямнога шара. У СССР 337 відаў, з іх на Беларусі А. л е к а в ы (Т. officinale). Пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Расце на лугах, палянах, газонах, уздоўж дарог. Цвіце ў маі — жніўні. Нар. назвы малачай, багатка, коцікі, папок, дмухель, жоўтая цыкор’я, зубнік. Лек. (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), кармавая, харч. расліна (маладое лісце спажываецца на салату), мае ў сабе трытэрпенавыя злучэнні, стэрыны, інулін і інш. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца карані (збіраюцца восенню і вясной).
    Расліна выш. 10—30 см. Корань тоўсты вертыкальны. Лісце стругападобнаперыстае, звужанае ў крылаты чаранок, часта з ружовай сярэдняй жылкаю, у разетцы. Кветкі двухполыя, язычковыя, залаціста-жоўтыя. у кошыках на верхавінках бязлістых, пустых усярэдзіне сцяблоў (стрэлак). Абгортка званочкавая, з некалькіх радкоў лісцікаў. Плод — сямянка з носікам і чубком. Усе часткі расліны з белым млечным сокам.
    М. Г. Кудрашова. АДУЛЯР [ад назвы радовішча ў ra­pax Адула (Adula) у Швейцарыі], мінерал з групы палявых шпатаў. АДЫЯНТУМ ВЕНЁРЫН ВОЛАС (Adiantum capillus veneris), папараць сям. адыянтавых. Радзіма — Бразілія. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях як дэкар. расліну.
    Карэнішча тонкае. паўзучае, укрытае лускамі. Лісце кволае, тонкае, перыстае, светла-зялёнае, на доўгіх цёмна-бурых бліскучых чаранках. Спараносіць летам. Вільгацялюбны, не пераносіць прамых сонечных прамянёў. Размнажаюць дзяленнем куста, зрэдку спорамі. Перасаджваюць вясной у сумесь торфу, лісцевай і дзярновай зямлі (2:1:1) з дабаўленнем сфагнавага моху і драўлянага вугалю.
    АДЭНАВІРУСЫ (ад грэч. aden залоза+лац. virus яд), група вірусаў, якія змяшчаюць ДНК і выклікаюць адэнавірусныя інфекцыі чалавека. А. вылучаны з адэноідаў і міндалін чалавека, буйн. par. жывёлы, мышэй, птупіак. У жывёл этыялагічнай сувязі паміж адэнавірусамі, выдзеленымі ад іх, і якімі-небудзь спецыфічнымі хваробамі не выяўлена.
    АЁР (Acorus), род водных шматгадовых травяністых раслін сям. ароннікавых. Вядомы 2 віды, пашыраныя ва ўмераных і субтрапічных абласцях Еўразіі і Паўн. Амерыкі. У СССР 1 від — А. з в ы ч а й н ы, або ірны корань (A. calamus). Радзіма яго Паўд.-Усх. Азія. У 16 ст. карэнішчы завезены з Паўд. Індыі ў Партугалію, адтуль расліна пашырылася па ўсёй Еўропе і часткова ў Паўн. Азіі. Культывуецца ў Індыі, Кітаі, на Шры-Ланка, у некат. еўрап. краінах. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэр.: расце па берагах рэк,
    Аер звычайны: 1— карэнішча; 2— кветка; 3 — суквецце.
    Ажыка валасістая: 1 — агульны выгляд расліны; 2— кветка; з— плод.
    Адыянтум венерын волас.
    азёр, сажалак, старыц, канаў, на балотах, займае мелкаводныя ўчасткі вадаёмаў з глыб. не больш 0,5 м, з інш. водна-балотнымі раслінамі ўтварае зараснікі. Цвіце рэдка (у маі —чэрв.), не пладаносіць. Размнажаецца карэнішчамі. Нар. назвы шувар, касатар, явар, ярай, яір. Лек. (танізоўны сродак, узбуджае апетыт, паляпшае страваванне), дубільная, араматычная расліна, мае ў сабе гліказід акарын, эфірвы алей, алкалоід каламін. Карэнішчы (нарыхтоўваюць увосень і ў пачатку зімы) выкарыстоўваюцца ў медыцыне, эфірны алей — у лікёрагарэлачнай і кандытарскай вытворчасці і парфумерыі. Каштоўны корм для андатры, нутрыі, лася, вадаплаўных птушак. У сувязі з асушэннем Палесся плошчы дзікарослых зараснікаў А. звычайнага скарачаюцца, таму мэтазгодна ўвядзенне віду ў культуру.
    Расліна выш. да 120 см, з характэрным пахам. Карэнішча тоўстае, паўзучае, з доўгімі каранёвымі валаснікамі. Сцябло з аднаго боку жалабатае. Кветкі двухполыя, з калякветнікам з 6 дробных лісцікаў, зеленавата-жаўтаватыя, плеўкавыя, у зялёным катаху. Плод — маланасенная сухая ягада.
    Як акварыумная расліна на Беларусі вядомы таксама А. з л а к а в ы, або акорус (A. gramineus). Радзіма — Усх. Азія. Асабліва пашыраны ў Японіі, дзе яго наз. японскім чаротам. Расліна выш. 30—50 см. Карэнішча доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Лісце шыр. да 1 см, сіметрычнае, ізумрудна-зялёнае, з завостранай верхавінкай, размешчана ў адной плоскасці. Кветкі над вадой, дробныя жаўтавата-светла-зялёныя. Расце марудна, пры слабым асвятленні. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча. Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя расліны.	3. А. Калініна.
    АЖЫКА (Luzula), род шматгадовых травяністых раслін сям. сітавых. Вядома каля 80 відаў, пашыраных у нетрапічных абласцях зямнога шара i гарах тропікаў. У СССР 33 віды, з іх на Беларусі 5. Дэкар. і кармавыя расліны.
    Травы з кароткімі ўзыходнымі або гарызантальнымі карэнішчамі, утвараюць невял. дзярнінкі. Сцяблы баразнаватыя. Лісце з замкнёнымі похвамі і пляскатымі або жалабатымі раснічаста-валасістымі пласцінкамі. Кветкі двухполыя, сядзяць па адной ці пучкамі на галінках парасонападобнага або шчыльнага галоўчатага суквецця. Лісцікі калякветніка плеўкавыя. Плод аднагнездавая трохнасенная каробачка. Насенне звычайна з белым храсткаватым прыдаткам.
    А. валасістая (L. pilosa, нар. назвы плакса, сітніца, язычкі) рас-
    це ў лясах і хмызняках. Цвіце ў крас.— маі. Выш. 10—35 см, лісце шырокае, з густым пучком валаскоў у похве і мазолістым патаўшчэннем на канцы і бурымі кветкамі. А. бледнаватая (L. pallescens) расце на лугах, палянах, узлесках, у зрэджаных лясах. Цвіце ў маі — чэрвені. Выш. 8—45 см, з шматлікімі круглаватымі сцябламі, пераважна прыкаранёвым лісцем і белаватымі ці бледпа-ржавымі кветкамі па 2—14(20) у пучках, сабраных у суквецце. А. б е л а в а т а я (L. luzuloides) трапляецца рэдка, вядома некалькі месцаў росту ў Мінскай вобл., Белавежскай пушчы. Расце ў парках і светлых шыракалістых і мяшаных лясах. Цвіце ў маі — чэрвені. Выш. 30—70 см, з дробнабаразнаватымі, каля асновы валакністымі бурымі сцябламі, вузкім, тонказавостраным лісцем і серабрыстаабо брудна-белымі кветкамі па 3—8 у пучках, сабраных у канцавыя шчыткападобныя суквецці. A. р а ў н і нн а я (L. campestris) трапляецца пераважна на Пд і 3 рэспублікі. Расце на сухіх травяных пясчаных мясціпах у хваёвых, хваёва-дубовых і дубовых лясах. Цвіце ў маі —чэрв., выш. 5—25 см, з шматлікім прыкаранёвым (сцябловых толькі 2) лісцем і кветкамі па 3—9(12) у пучках, сабраных у раскідзістае суквецце. А. ш м а т к в е т н а я (L. multiflora) расце на лугах, узлесках, палянах, высечках, аблогах, асушаных тарфяніках, у зрэджаных лясах. Цвіце ў маі — чэрвені. Выш. 9—50 см, з шматлікім баразпаватым лісцем і светла-карычневымі або цёмна-бурымі кветкамі па 3—14 у пучках, сабраных у парасонападобнае суквецце.	Г. У. Вынаеў.