• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АЖБІНА, маліна шызая (Ru­bus caesius), паўкустовая расліна з роду маліна сям. ружавых. Пашырана ў краінах Зах. Еўропы, у М. Азіі, Іране; у СССР —у сярэдняй паласе Еўрап. ч. (акрамя Крайняй Поўначы), Зах. Сібіры, Крыме, на Каўказе; на Беларусі трапляецца ўсюды, асабліва на Палессі. Расце па берагах рэк, на заліўных лугах, у хмызняках, утварае густыя непраходныя зараснікі; вырошчваюць і садаводыаматары. Цвіце ў чэрв.— ліп., плады выспяваюць у жніўні. Нар. назвы чорныя маліны, яжына, жавікі, жавіна, жавіннік, ажыннік, скарбарыха. Лек. (слабільны і патагонны сродак), вітамінаносная і меданосная расліна. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць плады, карані, лісце (збіраюць у жн.—верасні). 3 пладоў так-
    сама гатуюць сокі, варэнне, жэле, віны, яны багатыя цукрамі, к-тамі, вітамінамі, карацінам, танідамі. Прыдатная для лесамеліярацыйных pa601, замацавання яроў.
    Куст выш. 60—150 см. Карэнішча шматгадовае. Надземныя парасткі двухгадовыя, ляжачыя або ўздымаюцца, часта дугападобна сагнутыя, фіялетава-шызыя, звычайна ўкрытыя шыпамі і шчацінкамі. Лісце чаргаванае, буйназубчастае, трайчастае, на шыпаватых чаранках, сярэдні лісцік буйнейшы за бакавыя. часта 3-лопасцевы. Кветкі двухполыя, белыя, дыям. да 3 см, з лямцавай чашачкай, у негустой шчыткападобнай гронцы на канцах сцяблоў і галінак, Плады — чорныя, з шызым налётам, сакаўныя салодкія шматкасцянкі.
    Г. У. Вынаеў. АЖЭХАВА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0,64 км2. Даўж. 1,53 км, найб. шыр. 0,71 км, наііб. глыб. 3,3 м, сярэдняя 1,8 м. Аб’ём вады 1,12 млн. м3. Вадазбор (19,4 км2) спадзістахвалісты і дробнаўзгорысты, разараны, 24 % паД лесам (пераважна на 3).
    Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з 3 на У. Схілы на Пн выш. 2—3 м, на У і Пд 7—12 м. Берагавая лінія (даўж. 4,4 км) слабазвілістая. Берагі стромкія, на Пн зліваюцца са схіламі, параслі хмызняком, на 3 забалочаныя. Дно плоскае. Глыб. да 2 м займаюць 50 % пл. возера. Літараль з пясчана-галечных адкладаў, у паўд. ч,— з апясчаненых ілаў, прафундаль — з высакапопельных крэменязёмістых сапрапеляў таўшчынёй да 9,4 м. Мінералізацыя вады да 260 мг/л, празрыстасць да 1,5 м. Эўтрофнае, з прыкметамі дыстрафіравання, слабапраточнае; выцякае ручай у воз. Саванар. Зарастае. Водзяцца карась, лінь, плотка. На паўн. беразе в. Ажэхава, на паўн.-зах.— в. Крукі.
    I. А. Мыслівец. АЗАГЁНА (Asagena), род павукоў сям. павукоў-цянётнікаў. На Пд Еўропы і ў Паўн. Афрыцы, у цэнтр. і паўд. зонах Еўрап. ч. СССР, у т. л. на тэр. Беларусі, трапляецца А. ўпрыгожаная (A, phalerata).
    Ажына: 1— галінка з лісцем і кветкамі; 2—плады; 3—костачка плода.
    Жыве на адкрытых сухіх месцах, хаваецца пад камянямі і рэшткамі раслін.
    Даўж. цела самак 5—7 мм, самца меншая. Пярэдняя частка цела (галавагрудзі) цёмна-карычневая з тонкай чорнай каймой; брушка чорнае з вузкай палосай спераду, вузкімі папярочнымі плямамі 1 падоўжнай палосай за імі. АЗАНАЛЬНАСЦЬ (ад грэч. а... не, без + занальнасць), пашырэнне прыроднай з’явы без сувязі з занальнымі асаблівасцямі тэрыторыі. Разам з занальнасцю вызначае і характарызуе структуру рэгіянальных комплексаў. Асн. азанальныя з’явы абумоўлены ўнутр. сіламі Зямлі, але значная група іх выяўляецца таксама ў клімаце, водным рэжыме, глебах і арган. свеце. Пераважна азанальныя рэльеф і геал. будова, пашырэнне геал. з’яў. На Беларусі азанальнымі з’яўляюцца таксама заліўныя лугі, часткова расліннасць балот і вадаёмаў; у значнай ступені А. праяўляецца ў рэжыме вял. рэк мерыдыянальнага напрамку (Дняпро, Сож). Азанальныя рэліктавыя жыеёлы і рэліктавыя расліны. АЗАРАНКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, на мяжы Лепельскага і Ушацкага р-наў, у бас. р. Зеха. Пл. 0,38 км2. Даўж. 0,9 км, найб. шырыня 0,75 км. Вадазбор (8,4 км2) дробнаўзгорысты і нізінны. Схілы катлавіны спадзістыя, параслі хмызняком. Працякае р. Зеха. Зарастае. У возеры Азаранкаўскае радовішча сапрапелю. На беразе возера в. Азаранкі Ушацкага р-на. АЗАРАНКАЎСКАЕ РАДОВППЧА САПРАПЁЛЮ, на мяжы Лепельскага і Ушацкага р-наў, у Азаранкаўскім еозеры. Сапрапель мяшанага тыпу, запасы звыш 1 млн. м3. Высцілае ўсю пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 6,5 м, найб. 10,2 м. Натуральная вільготнасць 94 %■ Попельнасць 41 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,7, вокіслаў алюмінію 2,2, жалеза 2,1, кальцыю 2,6, калію 0,2, фосфару 0,3; вызначаюцца мікраэлементы: кобальт, цынк, марганец, нікель. Вадародны паказчык (pH) 6,4. Сапрапель каштоўны як лек. гразь.
    АЗАРКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЙЛУ, каля в. Азаркі Мядзельскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 467 тыс. м3. Жвіру памерам больш за 5 мм 3—51,6 %, гліністых часцінак у жвіры 0,1—5,8 %, у пяску-адсеве 0,6—10 %. Пяскі-адсевы палевапшатава-кварцавыя сярэднеі буйназярністыя. Сярэдняя магутнасць карыснай тоўшчы 7,5 м, ускрышы 0,7 м. Прыдатныя на вы-
    раб бетону, для буд. работ. Радовішча эксплуатуецца Белміжкалгасбудам.	В. М. Грушэцкг.
    АЗАРЫЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы г.п. Азарычы ў Калінкавіцкім р-не), тэктанічная структура ў Калінкавіцкім і Светлагорскім р-нах, у цэнтр. ч. Маладушынска-Чырвонаслабодскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1976 сейсмічнымі даследаваннямі.
    Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах А. п.— монаклінальны блок, які ўздымаецца на ПдЗ і абмежаваны на Пд і 3 малаамплітуднымі (да 200 м) разрыўнымі парушэннямі. Мінім. адзнакі паверхні фундамента ў галаўной ч. блока —3700 м, падсалявых адкладаў —3100 м. Па міжсалявых адкладах А, п. не выдзяляецца. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы выдзяляецца невял. антыклінальная складка памерам 5X2 км з мінім. адзнакай у скляпенні —500 м і амплітудай 50 м. Скляпенне яе ссунута на 3 км на ПнУ адносна галаўной ч. падсалявога блока.	Т. А. Старчык.
    АЗАРЫЦКІ ЛЯСГАС, на тэр. Калінкавіцкага і Светлагорскага р-наў. Арганізаваны ў 1936 (да 1972 наз. Даманавіцкім). 9 лясніцтваў. Пл. 69,9 тыс. га, у т. л. пад лесам 62,4 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (20,3 тыс. га) і 2-й (49,6 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 80 %, бярозавыя 10,7, альховыя 5,4, дубовыя 2,7, іншыя 1,2 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 66,1 %, сярэднеўзроставых 25,3, прыспяваючых 7,6, спелых лясоў 1 %. Агульны запас дрэвастою 6,3 млн. м® (у т. л. спелага 0,2 млн. м®), гадавы прырост драўніпы 0,2 млн. м®. Сярэднія ўзрост лясоў 30 гадоў, банітэт 11,4, паўната 0,72. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 44, высечак догляду 40 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 370 га. На тэр. А. л. помнік прыроды Астанкавіцкія дубы-блізняты. В. М. Кгслякоў. АЗБУКШ Мікалай Васілевіч (1894, Бабруйск —24.11.1943), беларускі сав. географ, краязнавец. Вучыўся ў Пецярб. ун-це (1912—17). 3 1917 выкладчык геаграфіі і прыродазнаўства ў Бабруйскай гімназіі, у 1921—30 на кафедры геаграфіі Ін-та бел. культуры (з 1929 АН БССР). Адзін з арганізатараў краязнаўчага руху на Беларусі, чл. Цэнтр. бюро краязнаўства БССР. Асн. працы па геаграфіі Беларусі і інш. краін.
    АЗДАРАЎЛЕННЕ ПАПУЛЯЦЫЙ, комплекс вет., біятэхнічных, рыбаі паляўнічагасп. мерапрыемстваў па прафілактыцы і барацьбе з захворваннямі дзікіх жывёл (інфекцыйнымі, гельмінтознымі і інш.). Уключае: мерапрыемствы, якія даюць магчымасць падтрымліваць папуляцыі паляўнічых жывёл і прамысловых рыб у стане высокай жыццяздольнасці — пастаянны кантроль за ста-
    нам кармавой базы, яе аднаўленне і ўзбагачэнне, падкормка жывёл (ва ўмовах Беларусі, напр., у снежныя зімы); селекцыйны адстрэл слабых, хворых і недаразвітых жывёл; каранцінныя мерапрыемствы; біял. меліярацыю вадаёмаў; вырошчванне раслін з лек. ўласцівасцямі.
    У паляўнічай фауне Беларусі пашырэнне інвазій і інфекцый можа быць значным сярод відаў, якім уласцівы рэзкія ваганні шчыльнасці засялення ўгоддзяў,— зайцоў, вавёрак, андатраў. Найлепшая прафілактычная мера А. п. такіх жывёл — павелічэнне на іх паляўнічай нагрузкі ў стадыі інтэнсіўнага росту колькасці (паблізу піка). Зрэджваюць папуляцыі і ў час успышак небяспечных захворванняў, у прыватнасці, пры ліквідацыі эпізаотый шаленства рэзка скарачаюць у промыславы сезон (для зберажэння каштоўнай пушніны) колькасць лісоў, знішчаюць ваўкоў, янотападобных сабак. Каб абмежаваць пашырэнне сярод дзікіх жывёл трыхінелёзу, эхінакакозу, цэнурозу і інш. небяспечных гельмінтозаў, адстраляных хворых жывёл закопваюць ці спальваюць, для А. п. на палянах, пустках сеюць або садзяць расліны з глістагоннымі ўласцівасцямі (напр., ядловец, палын, для ласёў — бабок трохлісты, для зайцоў — жаўтазелі, дзічкі яблыні, жарновец мяцёлчаты). Для рыбнай гаспадаркі прафілактычнае значэнне маюць перыядычны спуск сажалак, узорванне і вапнаванне іх рэчышчаў, «купанне» моладзі рыб у слабых растворах дэзінфіцыруючых рэчываў (солі, марганцоўкі). Назапашваецца вопыт лячэння дзікіх жывёл у прыродных умовах з дапамогай лек. прэпаратаў, уведзеных у падкормкі; так, напр., можна аздараўляць папуляцыі дзікоў ад трыхастрангілёзу.
    Я. В. Малашэвіч.
    АЗЕЛЯНЁННЕ НАСЁЛЕНЫХ МЁСЦАУ, 1) комплекс мерапрыемстваў па стварэнню і выкарыстанню зялёных насаджэнняў у нас. пунктах. 2) Сістэма зялёных насаджэнняў нас. пунктаў; састаўная ч. горадабудаўніцтва ў цэлым, зялёнага будаўніцтва і добраўпарадкавання нас. пунктаў у прыватнасці. Зялёныя насаджэнні маюць вялікае рэкрэацыйнае (месцы адпачынку), сан.-экалаг. (паглынаюць вуглекіслату і аднаўляюць кісларод, выпрацоўваюць фітанцыды, ачышчаюць паветра ад пылу, дыму, газаў, памяншаюць шум і інш.), гасп. (выконваюць ветраахоўную функцыю, з’яўляюцца сродкам аптымальнага размеркавання ападкаў і паверхневага сцёку, барацьбы з эрозіяй глебыіінш.), арх,дэкар. і эстэт. (ствараюць у нас. пунктах прыроднае пейзажнае асяроддзе) значэнпі. Уключае зялёныя насаджэнні агульнага (паркі, сады, скверы, бульвары, алеі і іпш.) і абмежаванага (у жылых раёнах, лячэбных, дзіцячых, н.-д. і інш. установах) карыстання, насаджэнні спец. прызначэння (ахоўныя вакол прадпрыемстваў, водаахоўныя, проціпажарныя, ахоўна-меліярацыйныя і інш.). Фарміраванне сістэмы азелянення і яго нарматывы ў розных
    нас. месцах залежаць ад іх геагр. месцазнаходжання і клімат. умоў (колькасць атм. ападкаў, тэмпературны рэжым, скорасць і напрамак вятроў, узровень, інсаляцыі), прыродналандшафтных умоў (існуючыя лясныя масівы, асаблівасці будовы рэльефу і глеб, размяшчэнне вадаёмаў), памераў, нар.-гасп. профіля і планіровачнай структуры гарадоў і пасёлкаў.