Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Азёрныя катлавіны: 1 — падпрудная; 2 — лагчынная; 3—эварзійная; 4 — складаная.
джання. Умерана-вільготны клімат Беларусі садзейнічае захаванню А. Аснова жыўлення А,— атм. ападкі непасрэдна на акваторыю А., прыток з паверхневага вадазбору, падземныя воды. Расход вады — выпарэнне і сцёк. Зрэдку трапляюцца А. без відавочнага вонкавага сцёку, лішкі вады фільтруюцца праз грунты. Некаторыя А. даюць пачатак значным рэкам (Нарач — р. Нарач, Дрывяты — р. Друйка, Езярышча — р. Обаль), але болыпасць з іх слабапраточныя або зусім не маюць паверхневай праточнасці. У гэтым выпадку асаблівая роля падземных водаў. Паказчык велічыні праточнасці — удзельная водаабменнасць, г. зн. адносіны аб’ёму возера да аб’ёму прытоку за год (паказвае прыблізную колькасць гадоў, на працягу якіх вада ў возеры зменіцца за кошт прытоку з вадазбору). Для неглыбокіх А. удзельная водаабменнасць 1— 2, для глыбокіх 5—10 (для Нарачы каля 20) гадоў. Узровень вады ў А. найб. высокі ў канцы сак.— пач. красавіка.
Важную ролю ў жыцці возера і істот, што яго насяляюць, мае тэмпературны рэжым. Летам мелкаводныя А. ветрам перамешваюцца да дна, вада ў іх праграецца раўнамерна (20—18 °C). У глыбокіх А. узнікае прамая тэмпературная стратыфікацыя з расслаеннем тоўшчы вады: верхні слой (эпілімніён) перамешваецца ветрам і праграецца, у сярэднім (металімніёне ці слоі тэмпературнага скачка) т-ра паніжаецца на 3—5 °C на 1 м, у ніжнім слоі (гіпалімніёне) на працягг лета вада амаль нерухомая, т-ра да 5—7 °C. Увосень у выніку ахалоджвання і перамешвання т-ра вады аднолькавая — асенняя гоматэрмія. Зімой 4—5 месяцаў А. ўкрыты лёдам таўшчынёй 50—70 см, каля дна т-ра вады 3—4 °C, каля паверхні каля 0 °C — адваротная стратыфікацыя. Вясной вада праграецца, зноў перамешваецца — веснавая гоматэрмія.
Газавы рэжым залежыць ад т-рц, інтэнсіўнасці перамешвання і раз-
віцця жыцця ў вадаёме. Летам кіслародам багаты эпілімніён (пры інтэнсіўным фотасінтэзе насычэнне больш за 100 %), вуглякіслага газу амаль няма. У гіпалімніёне мала кіслароду, у канцы лета каля дна яго амаль зўсім няма, павялічваецца колькасць вуглякіслага газу, часам паяўляецца серавадарод. Зімой пад лёдам А. збеднены кіслародам, а ў мелкаводных у канцы зімы бывае яго дэфіцыт ва ўсёй воднай масе. У такіх выпадках здараюцца заморы рыб. 3 раствораных у азёрнай вадзе газаў больш за ўсё азоту (64 %), які паступае непасрэдна з паветра; амаль увесь ён у свабодным стане, не ўступае ў хім. рэакцыі і толькі невял." частка яго выкарыстоўваецца некаторымі бактэрыямі. Агульная мінералізацыя вады ад 30—50 мг/л у А. з балотным жыўленнем да 400—500 мг/л у А. з падземным (грунтавым) жыўленнем і забруджаных. Найб. значэнне маюць гідракарбанатны іон (НСОз—), іоны Ca2+>Mg2+,SOr~, Cl ~ Мінералізацыяпавялічваецца зімой і каля дна. Асн. бія^ генных пажыўных рэчываў (злучэнняў азоту і фосфару) у вадзе мала, іх колькасць павялічваецца ва ўмовах антрапагеннага эўтрафавання. Асн. гідрахім. паказчык — актыўная рэакцыя вады (pH) зменьваецца ад нейтральнай і слабакіслай (7—6,5) зімой і ва ўмовах балотнага жыўлення да шчолачнай (8—8,5) летам у мелкаводных вадаёмах.
Азёрная расліннасць вельмі разнастайная. Мікрафітаў (фітапланктон) болып за 500 відаў, звычайныя прадстаўнікі іх — водарасці: дыятомавыя ў глыбокіх халодных вадаёмах і сіне-зялёныя ў мелкаводных. Найб. біямаса фітапланктону (болып як 10 г/м3) у мелкаводных А. летам у перыяд цвіцення вады. Макрафіты пашыраны пераважна ўздоўж берагоў і на мелкаводдзях, выклікаюць зарастанне А. Яны бываюць надводнымі (трыснёг, чарот), з плывучым на паверхні лісцем (гарлачык, гарлачык жоўты) і падводнымі (рдзесты, разак, эладэя, рагаліснік). Сярод макрафітаў ёсць рэлікты і рэдкія расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Сярод жывёльных a р г а н і зм а ў самую нізкую ступень займаюць прадстаўнікі зоапланктону. Найб. пашыраны галінаставусыя, весланогія 1 калаўраткі — больш за 140 відаў. Іх біямаса ў мелкаводных азёрах летам 6—■ 8 г/м3. Сярод насельнікаў дна (бентас) 200 відаў — малюскі, алігахеты, хіранаміды, ракападобныя. У глыбокіх А. трапляюцца рэліктавыя ракападобныя: понтапарэя, палазея. Біямаса бентасу да 10 г/м3. У А. Беларусі больш за 20 відаў
У зоне адпачынку Азёры.
прамысл. рыб: лешч, судак, лінь, шчупак, карась, вугор і інш. У глыбокіх А. захаваліся сігавыя: сняток, рапушка —• рэлікты ледавіковай эпохі. Разводзяць каштоўныя віды: амурскі сазан, чудскі сіг, таўсталобік.
Донныя адклады (гл. Азёрныя адклады) тэрыгенныя, хемагенныя і арганагенныя, нярэдка мяшаныя. Тэрыгенныя — пяскі, гліны, галечны матэрыял, што намнажаюцца ў прыбярэжнай зоне ад разбурэння берагоў. Хемагенныя — прыбярэжныя адклады вапнякоў (азёрнага мергелю); утвараюцца на глыбіні 2—5 м у глыбокіх А. Аргана-мінер. і арган. адклады займаюць асн. частку дна (крэменязёмістыя, тонкадэтрытавыя, грубадэтрытавыя, змешаныя ілы і сапрапелі); узніклі ў выніку назапашвання адмерлых арганізмаў (пераважна раслінных) і дробных глеістых мінер. часцінак. Запасы сапрапеляў у А. Беларусі каля 3 млрд. м3.
Паводле вонкавых, агульназанальных фактараў і ўнутраных, азанальных паказчыкаў (марфаметрычпыя асаблівасці і характар перамешвання або гідрадынаміка воднай масы) вылучаюць 4 тыпы А,: м е з а т р о фн ы я з адзнакамі алігатрофіі глыбокія; мезатрофныя сярэднеглыбокія; эўтрофныя неглыбокія і мелкаводныя; дыстрофныя мелкаводныя. Мезатрофныя з адзнакамі алігатрофіі А. невял., але глыбокія і празрыстыя, з выразнай стратыфікацыяй т-ры вады, магутным гіпалімніёнам. Яны багатыя кіслародам, маюць нейтральную рэакцыю і сярэднія або нізкія паказчыкі мінералізацыі. Адклады мінер. і арганамінер., маламагутныя. Іхтыяфауна сігава-снятковая (Балдук, Доўгае ў Глыбоцкім р-не, Capo, Паўн. і Паўд. Волас). Мезатрофныя сярэднеглыбокія А. празрыстыя, багатыя кіслародам. Марфаметрычныя асаблівасці (значная пл.) садзейнічаюць інтэнсіўнаму ветравому перамешванню, гіпалімніён слаба развіты. Рэакцыя вады і мінералізацыя раўнамерныя на працягу года. Адклады арганамінер. і мінеральныя. Іхтыяфауна рапушка-сігавая (Нарач, Мядзел,
Снуды). У эўтрофных неглыбокіх і мелкаводных А. рознай плошчы багатае арган. жыццё, значныя ваганні гідрахім. паказчыкаў на працягу rofla. Вада летам уся перамешваецца, высокая насычанасць кіслародам, гіпалімніён амаль пе выражапы. У складаных катлавінах узнікае магутны гіпалімніён і дэфіцыт кіслароду. Развіты макрафіты. Адклады аргана-мінер. і аргапічныя. Іхтыяфауна ляшчова-судакова-шчупаковая (Дрывяты, Мястра, Чарсцвяцкае, ПІо). У дыстрофных мелкаводных А. інтэнсіўнае ветравое перамешванне выклікае гоматэрмію, гіпалімніёну няма. Пры багатым грунтавым жыўленні вельмі зарастаюць. Мінералізацыя і газавы рэжым рэзка вагаюцца. Частыя заморы рыбы. Адклады магутныя, арганічныя. Фауна карасёвалінёвая (Домжарыцкае, Густата, Дабееўскае). 3-за недастатковага грунтавога жыўлення А. слаба развіты макрафіты, пастаянная нізкая мінералізацыя і кіслая актыўная рэакцыя. Іхтыяфауна збедненая (Ельня, Межужол, Чырвонае).
А.—месца турызму 1 адпачынку працоўных. Выкарыстоўваюцца як крыніца гасп. і прамысл. вады, для рыбалоўства і рыбагадоўлі, рэгулююць работу гідраэлектрастанцый, з’яўляюцца басейнаміахаладжальнікамі цеплавых электрастанцый (Бярозаўская ДРЭС, Лукомская ДРЭС). Прамысл. лоўля рьтбы вядзецца ў 603 А. агульнай пл. 118,3 тыс. га. Сапрапелі выкарыстоўваюць як угнаенне, на падкормку жывёле, у медыцыне, ветэрынарыі, буд. і хім. прам-сці. Азёрнымі мергелямі вапнуюць кіслую глебу. Пад дзярж. аховай знаходзяцца А., размешчаныя ў Вярэзінскім бгясферным запаведнгку (Домжарыцкае. Манец, Плаўна, Палік, Вольшыца). у гідралаг. заказніках Выганашчанскае (Выганаўскае, Бабровіцкае) і Ельня (Ельня, Чорнае), у ландшафтных заказніках Блапітныя азёры (Балдук, Глубля, Глубелька), Белае (Белае) 1 Свгцязянскім ландшафтным запазйгку (Свіцязь), у Асвейекім паляўнічым заказнгку (Асвейскае). Дзярж. заказнікамі абвешчаны А. Глыбокае (Полацкі р-н), Чарбамысла, Вял. Астравіта, Доўгае, Рычы, Сосна, Крывое, Белае (Глыбоцкі р-н). Іл. гл. на ўкл.
Літ.: Я к у ш к о О. Ф. Белорусское Поозерье.— Мн., 1971; яе ж. Географпя озёр Белорусснн.— Мн., 1967; яе ж. Озероведенне: Географня озёр Белорусснн.— 2 нзд.— Мн., 1981; Боровнк E. А. Рыбопромысловые озёра Белорусснн.— Мн., 1970. В. П. Якушка.
АЗЁРЫ, зона адпачынку ў Гродзенскай вобл. вакол групы маляўнічых азёр Белае возера^ Рыбніца, Зацкава, Антвозера, Кальніца і інш. Устаноўлена ў 1970. Пл. 18 тыс. га. Разлічана на адначасовае знаходжанне 32 тыс. чал. Каля 80 % тэр. займае лес (пераважна хваёвы). 73 цёплыя сонечныя дні за год. Базы, установы для Доўгатэрміновага і месцы для кароткатэрміповага адпачынку.
АЗІМЫЯ КУЛЬТУРЫ, аднагадовыя расліны, якім для нармальнага развіцця неабходна працяглае ўздзеянне нізкай т-ры на раннім перыядзе росту. На Беларусі вырошчваюць азімыя жыта, пшаніцу, віку, pane. Высяваюцца ўвосень, ураджай даюць у наступным годзе. Пасеяныя вясною А. к. фарміруюць каранёвую сістэму і падземныя вегетатыўныя органы, але не пладаносяць. Пры веснавой сяўбе яравізаваным насеннем даюць ураджай у год пасеву. Маюць 2 перыяды актыўнай вегетацыі: асенні (45—50 сут) і вясеннелетні (75—100 сут). А. к. выспяваюць раней і даюць больш стабільны ўраджай, чьш яравыя, таму што лепш выкарыстоўваць асеннюю і веснавую вільгаць глебы. Добрыя папярэднікі для іншых культур. Пры сяўбе ў кармавых севазваротах азімае жыта дае самы ранні зялёны корм.
АЗІЯЦКІ АНТЫЦЫКЛОН, С і б і рскі антыцыклон, вобласць павышанага ціску — сезонны цэнтр дзеяння атмасферы.
Назіраецца толькі ў халоднае паўгоддзе ў выніку частага фарміравання, узмацнення і стабілізацыі антыцыклонаў над ахалоджаным мацерыком Азіі. Цэнтр. вобласць А. а. знаходзіцца на тэр. МНР 1 Пд Усходняй Сібіры. Сярэдні ціск у студз. перавышае 1030 гПа (772,5 мм рт. сл.). 3 А. а. звязана вельмі халоднае (у прыземных слаях), ціхае, малавоблачнае 1 маласнежнае надвор’е ва ўнутраных раёнах Азіі.
На надвор’е Беларусі ўплывае адгалінаванне вобласці высокага ціску, якое працягваецца на 3. Утварэнне і ўзмацненне такіх адгалінаванняў звязана з уцягненнем у сістэму А. а. антыцыклонаў паўн.зах. паходжання і пр_асоўванпем на 3 грэбня А. а. Сярэднегадавая паўтаральнасць надвор’я са значным уплывам А. а. складае 18—20 % часу ў зімовыя месяцы, 10—14 % — У веснавыя і асеннія. Колькасць дзён з А. а. некалькі памяншаецца з У на 3. Пры панаванні А. а. на Беларусі бывае малавоблачнае сонечнае надвор’е з т-рамі паветра ўдзень каля —10, —20 °C у зімовыя месяцы. Вясной і восенню т-ра паветра вышэй, але ноччу магчымы значныя маразы. Характэрны вятры ўсх. чвэрці. Б. С. Краснабаеў.