• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    На Беларусі А. н. м. як мэтанакіраваная дзейнасць пашырылася з 17—18 СТ. (гл. Садова-паркавае мастацтва}. За гады Сав. улады маштабы работ значна павялічыліся. Азеляненне ажыццяўляецца на аснове адзінага дзярж. плана, навукова абгрунтаваных прынцыпаў і нарматываў: прадугледжваецца раўнамернае размеркаванне зялёных масіваў сярод забудовы ўсіх відаў, сувязь іх паміж сабой і з прыгараднымі лясамі і вадаёмамі, макс. захаванне існуючых насаджэнняў і інш. Агульная пл. зялёных насаджэнняў у БССР у 1979 дасягнула 920 тыс. га (без лясоў), у т. л. шматгадовых насаджэнняў 154,3, кустоў 727,6, гар. зялёных насаджэнняў 38,1 тыс. га. Ha 1 жыхара рэспублікі прыпадаё 960 м2 зялёных насаджэнняў. Пл. паркаў і садоў 2,56 тыс. га, лесапаркаў 7,7, сквераў і бульвараў 1,35, кветнікаў і газонаў 0,38, насаджэнняў на спартыўных збудаваннях 0,14, на вуліцах і плошчах 1,98 тыс. га. Створана 197 паркаў, 1023 сады і скверы, 52 бульвары. Зялёныя зоны адведзены вакол 117 нас. пунктаў.
    Азеляненне гарадоў і гарадскіх пасёлкаў. Абавязковыя патрабаванні да сістэмы азелянення ў гарадах і гар. пасёлках — узаемасувязь з прыродным асяроддзем, раўнамернасць і безупыннасць. Аснову яе складаюць насаджэнні ў жылой зоне (вакол дамоў, у дварах, садах, мікрараёнах і г. д.), на ўчастках школ, дзіцячых устаноў, уздоўж вуліц, на тэр. прадпрыемстваў і інш., якія арганічна дапаўняюцца насаджэннямі агульнагарадскога значэння (паркі, скверы, газоны, клумбы, рабаткі і інш.). Зялёныя насаджэнні гарадоў БССР займаюць 20 % агульнай пл. гар. зямель. У Брэсцкай вобл. іх пл. складае 5 тыс. га (азелянёпасць гар. зямель 18%), у Віцебскай 5,9(17 %), Гомельскай 8,1(24%), Гродзенскай 4,2(17%), Магілёўскай 7,5(24 %), Мінскай 4,2(17%), у Мінску 3,3(18%). Насаджэнні агульнага карыстання ў гарадах займаюць 4,3 тыс. га, абмежаванага карыстання 19,7, спец. пры-
    значэння 3,25 тыс. га. Ha 1 гар. жыхара прыпадае 73,1 м2 зялёных насаджэнняў усіх відаў, у т. л. агульнага карыстання 8 (у Мінску адпаведна 27,1 і 7,9). Састаўная ч. сістэмы азелянення буйнога горада — насаджэнні прыгараднай зоны, якія ствараюць умовы для масавага адпачынку насельніцтва ў прыродным асяроддзі і садзейнічаюць аздараўленню гар. паветранага басейна: лясы і лесапаркі, лугапаркі, пладовыя сады. Зялёныя насаджэнні ў месцах адпачынку гар. насельніцтва ўтвараюць гаі, групы дрэў і кустоў, алеі, жывыя агароджы, стрыжаныя сценкі і баскеты, ствараюцца дэкаратыўныя газоны і кветкавыя пасадкі, вертыкальнае азеляненне, спецыяльныя азеляняльныя комплексы і інш. Асаблівыя экалагічныя ўмовы гар. асяроддзя патрабуюць ад раслін павышанай устойлівасці да неспрыяльных фактараў (сухасць, высокія т-ры і забруджванне паветра, ушчыльненне, забруджванне і парушэнне воднага рэжыму глебы і інш.). На Беларусі шырока выкарыстоўваюць дрэўныя, кустовыя, павоййыя пароды і травяністыя расліны (гл. Дэкаратыўныя расліны). Штогод высаджваецца каля 150 тыс. дрэў, 1,5 млн. кустоў, болып за 15 млн. кветак, ствараецца каля 700 газонаў, 450—500 га новых насаджэнняў. У аранжарэях (пл. 16,1 га) і гадавальніках (1,97 тыс. га) спецыялізаваных саўгасаў і кветкаводчых гаспадарак вырошчваюць больш за 200 тыс. дрэў, каля 2 млн. кустоў і 25 млн. кветак. Штогод арганізуюцца абл. агляды-конкурсы па азеляненню гарадоў.
    Азеляненне сельскіх населеных пунктаў робіць прыгажэйшым навакольны ландшафт, павялічвае выразнасць арх.-маст. аблічча з захаваннем традыцый і пейзажных асаблівасцей, паляпшае мікраклімат і сан.-гігіенічны стан жылых і вытв. комплексаў. Сады і дэкар. насаджэнні на прысядзібных участках здаўна былі характэрнымі элементамі сельскіх ландшафтаў Беларусі. Мэтанакіраванае азеляненне сельскіх нас. пунктаў развілося ў гады Сав. улады. У сістэму іх азелянення ўваходзяць і помнікі садовапаркавага мастацтва. Агульная пл. садоў 153,7 тыс. га, у карыстанні калгасаў і саўгасаў 31,3, на прысядзібных участках 70,1, калектыўных садоў 2,3 тыс. га. Асартымент зялёных насаджэнняў вызначаецца глебава-кліматычнымі ўмовамі, шырока выкарыстоўваюцца мясцовыя
    культуры. Работамі па А. н. м. у БССР кіруе Белдарзялёнбуд, іх ажыццяўляюць 142 спецыялізаваныя прадпрыемствы і арганізацыі. Н.-д. работа па А. н. м. вядзецца ў Цэнтр. бат. садзе і Ін-це эксперым. батанікі АН БССР, Бел. н.-д. і праектным ін-це горадабудаўніцтва. Іл. гл. на ўклейках.
    Лгт.: Маргайлнк Г. Н. Справочннк озеленнтеля.— Мн., 1979; Справочннк по благоустройству н озелененіію населённых мест.—Мн., 1967; Ш к у тко Н. В., Чаховскнй A. А. Зелёные насаждення городов н сёл.— Мн., 1972. A. 1. Бязлюдаў, В. Н. Емяльянаў,
    Р. А. Шык.
    АЗЁНА (лац. ozaena, грэч. ozaina ад ozo пахну), хранічная інфекцыйная хвароба верхніх дыхальных шляхоў чалавека. Выклікаецца капсульнымі бактэрыямі клебсіеламі. Суправаджаецца атрафіяй слізістых абалонак носа.
    АЗЁРАЦКАЕ ПАІШЯЦЦЕ, тэктанічная структур". ў Калінкавіцкім р-не, у цэнтр. ч. Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы электраі сейсмаразведачнымі работамі ў 1959—61, па падсалявых адкладах — у 1969 сейсмічнымі даследаваннямі.
    Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах А. п.— монаклінальны блок, абмежаваны на Пд рэгіянальным Гарохаўска-Хойніцкім разломам амплітудай 1100 м, на 3 лакальным малаамплітудным парушэннем. Мінім. адзнакі ў галаўной ч. блока паверхні фундамента складаюць -3150 м, падсалявых адкладаў —2600 м. Міжсалявыя адклады ўздоўж рэгіянальнага разлому размыты. Па паверхні верхнефаменскай тоўшчы выдзяляецца брахіантыкліналь памерам 11X4,5 км з мінім. адзнакай у скляпенні -600 м і амплітудай 600 м. Скляпенне яе ссунута на 5 км на Пн адносна галаўной ч. падсалявога блока.
    Т. А. Старчык. АЗЕРАЦКОЎСКІ Мікалай Якаўлевіч (1750, с. Азярэцкае Загорскага р-на Маскоўскай вобл.— 12.3.1827), рускі натураліст і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1782). У 1768—72 удзельнічаў у экспедыцыі па вывучэнню прадукц. сіл Расіі. У 1773 працаваў на У Беларусі, збіраў матэрыял пра стан гаспадаркі, быт насельніцтва, прыроду, склаў гербарыі раслін Віцебскай губ. (400 відаў) і заал. калекцыі.
    АЗЁРСКА-ХАВАНСКІ ГАРЫЗОНТ, азерска-хаванская світа, азерска-хаванскія слаі (ад назвы в. Вял. Азеркі і Хаваншчына ў Тульскай вобл.), верхняя частка фаменскага яруса верхняга дэвону. Вылучаны на Беларусі ў 1954. Залягае на данкаўскім гарызонце фаменскага яруса, перакрываецца малеўскім гарызонтам турнейскага яруса карбону. Адклады А.-х. г. пашыраны на ПдУ рэспублікі (Прыпяцкі прагін).
    Глыб. залягання ад 80 да 1500— 2000 м. Магутнасць ад 40 да 600 м. Складзены з гліністых даламітаў і вапнякоў, мергеляў і глін з праслоямі алеўралітаў і пясчанікаў. Разрэзам гарызонта зах. раёна прагіну характэрны праслоі гаручых сланцаў (радовішчы Тураўскае ў Жыткавіцкім і Любанскае ў Любанскім р-нах), усх.— праслоі туфаў 1 туфітаў. У адкладах трапляюцца рэшткі выкапнёвых астракод, філапод, пелецыпод, гастрапод. рыб, комплекс выкапнёвых спор. Рэшткі водарасцей (анкаліты і страматаліты) утвараюць арганагенныя пабудовы (бгястромы). На аснове літалагічных 1 палеанталагічных даных некаторыя даследчыкі ў складзе А.-х. г. вылучаюць старобінскія (150— 200 м), сцвіжскія (10—120 м) і бараўскія (3—80 м) слаі.
    Літ.: Голубцов В. К., Кедо Г. II. Озерско-хованскне слон Прнпятского прогііба.— Труды ІІн-та геологнческнх наук АН БССР, 1960, в. 2.
    С. А. Кручак. АЗЁРЦЫ, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Зеха. Пл. 0,19 км2. Даўж. 1,3 км, найб. шырыня 0,3 км. Вадазбор (57,7 км2) пласкахвалісты. Схілы катлавіны спадзістыя, параслі хмызняком. Слаба зарастае. Працякае р. Зеха. На беразе возера в. Забалацце.
    АЗЁРШЧЫНСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ (ад назвы в. Азершчына ў Рэчыцкім р-не), тэктанічная структура ў Рэчыцкім р-не, у паўн. ч. РэчыцкаШацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1974 сейсмічнымі работамі.
    Па паверхні падсалявых дэвонскіх адкладаў А. п.— блок трохвугольнай формы. абмежаваны на Пн Бярэзінскім, на ПдЗ і ПдУ лакальнымі разломамі. Амплітуда лакальных разломаў 200—400 м, амплітуда Бярэзінокага разлому дакладна не ўстаноўлена. Мінім. абс. адзнакі паверхні падсалявых адкладаў (—4000— -4100 м) у паўд.-ўсх. ч. падняцця, у раёне сучлянення двух разломаў. 3 гэтай часткі падняцця падсалявыя адклады апускаюцца на ПдЗ. Па паверхні міжсалявых задонска-ялецкіх адкладаў А. п. мае форму тэктанічнага блока, што апускаецца на ПдУ ад адзнакі -1400 м да —2600 м, па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы — паўскляпення, якое прымыкае да Паўночна-Прыпяцкага краявога разлому. Мінім. адзнака паверхні саляноснай тоўшчы -800 м. макс. -1100 м. Сфарміравалася А. п. пераважна ў задонска-ялецкі, лебядзянскі і данкаўскі час позняга дэвону, у варбоне і пермі. У падсалявых сямілуцкіх адкладах А. п. выяўлена Азершчынскае радовішча нафты.
    I.	Д. Кудравец.
    АЗЁРШЧЫНСКАЕ РАДОВІІПЧА НАФТЫ, на Пн Рэчыцкага р-на. Адкрыта і распрацоўваецца з 1975. Пл. 6 км2. Размешчана на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Першамайскай тэктанічнай зоны падняццяў, у раёне сучлянення апошняй з Паўн. прыбартавой зонай, прымеркавана да 2 падсалявых тэктанічных блокаў — усх. і зах., якія абмежаваны з Пд Першамайскім субшыротным рэгіянальным разломам. На 3 мяжуе з У сходне-Першамайскім радоеішчам нафты.
    Паклады нафты прымеркаваны да дэвонскіх адкладаў, у разрэзе якіх 2 саляносныя (верхняя 1 ніжняя, магутнасць адпаведна 900—1700 м, І50—500 м), міжсалявая карбанатная (500—600 м). падсалявая тэрыгенна-карбанатная (450— 540 м), надсалявая карбанатна-тэрыгенная (да 700 м) тоўшчы. Паклады нафты — пластавыя, тэктанічна абмежаваныя ў падсалявых адкладах верхняга дэвону (сямілуцкі гарызонт), складзеных з даламітаў светла-шэрых, скрытазярністых, трэшчынаватых, кавернозных. Магутнасць сямілуцкага гарызонта ад 21 да 25 м. Нафтаносныя пласты прадстаўлены каверна-поравымі калектарамі. Пакрышкай для пакладаў нафты служаць гліны і мергелі рэчыцкага гарызонта магутнасцю 28—37 м. Глыб. залягання нафтаноснага гарызонта 3250—4150 м. Пластавы ціск у пакладах ад 40 да 50 МПа. Нафта маласярністая, бессмалістая, высокапарафінавая. Шчыльн. 795— 803 кг/м’.	I. Я. Кацельнікаў.
    АЗЁРАЗНАЎСТВА, лімналогія, навука пра кантынентальныя вадаёмы з замаруджаным водаабменам — азёры, вадасховішчы, сажалкі. Вывучае комплекс узаемазвязаных фіз., хім. і біял. працэсаў у вадаёмах. Даследуе азёрныя катлавіны (марфаметрыю, марфалогію), донныя адклады (фарміраванне, пашырэнне і заіленне вадаёмаў), воднае жыўленне, водны баланс і рэжым узроўню, тэрміку і лядовыя з’явы (паступленне і адбіццё сонечнай радыяцыі, цеплавы баланс, пранікненне цяпла ў ваду і тэрмічны рэжым воднай масы, цеплазапас азёр, тэрмічную класіфікацыю азёр), аптычныя з’явы (празрыстасць, асветленасць і колернасць), гідрахімію (мінер. рэчывы, раствораныя ў вадзе газы, актыўную рэакцыю вады, рэжым біягенных элементаў, арган. рэчыва), рух азёрнай вады (хвалі, цячэнні, згоны і нагоны, сейшы, перамешванне), берагі (фарміраванне, інтэнсіўнасць перапрацоўкі), рыбапрадукцыппасць, генетычную класіфікацыю азёр і вадасховішчаў. Цесна звязана з геадэзіяй, геамарфалогіяй, геахіміяй, гідрахіміяй, гідрабіялогіяй, метэаралогіяй, ландшафтазнаўствам і інш. навукамі, дае матэрыял для абгрунтавання сістэм рыбнай гаспадаркі, водазабеспячэння, арганізацыі адпачынку.