• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Першыя гідралаг. даследаванні асобных азёр на Пн Беларусі праведзены A. М. Семянтоўскім, які ў 1872 апублікаваў гідраграф. агляд Віцебскай губ. Экспедыцыя для даследавання вытокаў гал. рэк Еўрап. Расіі пад кіраўніцтвам Дз. М. Анучына (1894—95) упершыню зрабіла батыметрычную здымку некаторых азёр. У 1909 М. А. Паўлоўскі даследаваў воз. Дрысвяты. У 1914—16 біялогію і гідрабіялогію азёр вывучала Віцебская рыбагасп. экспедыцыя. У 1930-я г. азёры Зах. Беларусі вывучаліся пад кіраўніцтвам С. Лянцэвіча (Палессе) 1 Е. Кандрацкага (Паазер’е). Планамернае і ўсебаковае вывучэнне азёр пачалося пасля Кастр. рэвалюцыі. У 1928 пры Наркамземе БССР арганізавана н.-д. станцыя рыбнай гаспадаркі, на базе якой у 1957 створаны Бел. НДІ рыбнай гаспадаркі (гл. Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут
    рыбнай гаспадаркг). Пасля Айч. вайны комплексныя даследаванні азёр праводзяцца на біял. і геагр. ф-тах БДУ.
    Вывучана гісторыя развіцця азёр у галацэне, вызначана іх генетычная прыналежнасць, выяўлены ўзаемасувязі азёр з вадазборамі, законы азёрнай седыментацыі (В. П. Якушка). У 1968 пры геагр. ф-це БДУ створана лабараторыя (з 1973 галіновая н.-д. лабараторыя) азёразнаўства, якая праводзіць комплексныя лімналагічныя даследаванні азёр і вадасховішчаў з мэтай складання азёрнага кадастру (на пач. 1982 даследаваны 444 возеры і 11 вадасховішчаў), вывучае іх ролю ў прыродным комплексе, аспекты жыцця вадаёмаў у іх развіцці, распрацоўвае прынцыпы генетычнай класіфікацыі, вызначае ўплыў антрапагеннага фактару (эўтрафаванне і забруджванне), шляхі рацыянальнага выкарыстання і аховы (В. П. Якушка, В. А. Калечыц, В. М. Шырокаў, М. В. Лаўрыновіч, A. К. Мельнікаў, A. I. Мыслівец, Г. М. Базыленка, A. М. Рачэўскі, П. С. Лопух, У. А. Підоплічка, Б. П. Уласаў і інш.). Гідралагічную здымку, назіранні за кампанентамі вод-
    Геалагічны разрэз Азершчынскага радовішча нафты: 1— стратыграфічна згодныя 1 нязгодныя межы паміж комплексамі адкладаў; 2— скід; 3— крышталічны фундамент; 4— свідравіны; 5— паклад нафты. Адклады рознага ўзросту: P+MZ+KZ — пермскія, мезазойскія 1 кайназойскія; Д3Фп+С — верхнедэвонскія (данкаўскі гарызонт) і каменнавугольныя; D3 — верхнедэвонскія: [D3lb — лебядзянскі гарызонт (верхняя саляносная тоўшча); D3zd—el — задонска-ялецкі гарызонт (міжсалявая тоўшча); D3lv — лівенскі (ніжняя саляносная тоўшча); D3rch-ev— рэчыцкі, варонежскі і яўланаўскі (падсалявая тоўшча); D3p-sm — пашыйскі, кынаўскі, саргаеўскі, сямілуцкі]; D3 — сярэднедэвонскія (D2pr—st — пярнуска-нароўскі, старааскольскі); AR+PRi_|_2— архейскія, ніжне1 сярэднепратэразойскія пароды крышталічнага фундамента.
    ітага балансу, тэмпературным і геахім. рэжымам азёр і вадасховішчаў праводзяць гідраграф. партыя, азёрныя гідралаг. пасты (21 на пач. 1982), азёрная станцыя «Нарач» Бел. рэсп. ўпраўлення па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя. Выдадзены даведнік па рэсурсах паверхневых водаў СССР (т. 5— па БССР). У Ія-це геахіміі і геафізікі АН БССР вядзецца вывучэнне азёр як аб’ектаў спецыфічнага асадканамнажэння (A. А. Хоміч, А. Л. Жухавіцкая), даследуецца гісторыя іх развіцця на аснове вывучэння выкапнёвых спор і пылку (Н. А. Махнач, Я. К. Яловічава), дыятомавых водарасцей (Л. П. Логінава, Г. К. Хурсевіч), астракод (С. Ф. Зубовіч). У Ін-це торфу АН БССР азёры вывучаюцца як аб’екты намнажэння карысных выкапнёвых сапрапеляў (М. 3. Лапотка) і ў сувязі з высвятлепнем гісторыі балот (А. П. Підоплічка), у н.-д. геолагаразведачным ін-це — з мэтай даследавання азёрнага асадканамнажэння (А. Ф. Бурлак, A. А. Костка, Л. А. Сокал, Г. А. Узгорская). Комплекснае вывучэнне азёр Брэсцкай вобл. вядзецца ў Брэсцкім пед. ін-це (Л. Б. Навуменка). У вытв. мэтах азёры і вадасховішчы вывучаюцца ў Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў.	В. П. Якушка.
    АЗЁРНА-АЛЮВІЯЛЬНЫ НІЗІННЫ ЛАНДШАФТ, плоскі з рэшткавымі азёрамі, тарфяна-балотнымі, дзярновымі і дзярнова-падзолістымі забалочанымі глебамі, нізіннымі і пераходнымі балотамі, драбналістымі лясамі, ворнымі землямі. Пашыраны пераважна на Пд Беларусі ў межах Беларускага Палесся. Пл. 10 тыс. км2 (5,1 % тэр. БССР).
    Фарміраванне ландшафту звязана з існаваннем у ледавіковы час азёрных вадаёмаў, болыпасць з якіх былі праточнымі і ўтваралі адзіную азёрна-рачную сетку. У азёрах намнажаліся пяскі, арган. рэчывы. Уздоўж рэк адкладваўся алювій і фарміраваліся тэрасы. 3 часам азёры мялелі 1 зарасталі, на іх месцы ўтвараліся вял. балотныя масівы з рэшткавымі азёрамі (Выганаўскае. Спораўскае, Чырвонае, Чорнае і інш.).
    Ландшафту характэрна плоская паверхня, месцамі слабаўвагнутая, з абс. адзнакамі 137—145 м. Ваганпі адносных вышынь 1,5—2 м. Манатонны характар рэльефу парушаецца пясчанымі «мінеральнымі астравамі» — астанцамі падпоймавых тэрас або водна-ледавіковых раўнін, ускладненымі дзюнамі. Пяскі дробпаі тонказярністыя, торф магутнасцю ад 0,5—0,7 да 5—6 м. Тарфянабалотныя глебы маламагутныя, ра-
    дзей сярэднемагутныя і магутныя; забалочаныя дзярновыя, дзярновакарбанатныя і дзярнова-падзолістыя пясчана-супясчаныя глебы на пясчаных астравах. Прыродная расліннасць: балоты асаковыя, асаковатрысняговыя і лясныя (чорнаальховыя, ясянёва-чорнаальховыя), участкі чорнаальховых і бярозавых лясоў. Мэтазгодна захаванне прыроднай расліннасці пераходных балот і прылеглых да азёр тэрыторый. Ахоўны ўчастак ландшафту — гідралагічны заказнік Дзікае. Г. Т. Харанічава. АЗЁРНА-БАЛОТНЫ НІЗІННЫ ЛАНДШАФТ, плоскі, месцамі плоскапукаты з азёрамі, тарфяна-балотнымі глебамі, вярховымі, пераходнымі і нізіннымі балотамі, бярозавымі лясамі, участкамі ворных зямель. Пашыраны па ўсёй Беларусі, асабліва на Пн і ў цэнтры, у межах Беларуска-Валдайскай правінцыі (Полацкая, Лучоская ніз., Чашніцкая раўніна) і Перадпалескай правінцыі (Цэнтральнабярэзінская раўніна). Пл. 6,6 тыс. км2 (3,3 % тэр. БССР).
    Фарміраванне ландшафту звязана з існаваннем у галацэне дробных вадаёмаў, з якіх мелкаводныя хутка напаўняліся асадкамі, зарасталі. На іх месцы ўтвараліся балотныя масівы.
    Ландшафту характэрна плоская паверхня з абс. адзнакамі ад 140 да 180 м. Ваганні адносных вышынь 0,5—1,5 м. Манатонны характар рэльефу парушаецца наяўнасцю «мінеральных астравоў» (рэшткі водналедавіковай або марэннай раўніны). Тарфяныя паклады магутнасцю ад 2 да 7 м падсцілаюцца азёрнымі, радзей водна-ледавіковымі глінамі, суглінкамі і пяскамі. Пераважаюць вярховыя і нізінныя тарфяна-балотныя глебы, на астравах — дзярновыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчана-сугліністыя. Прыродная расліннасць — асаковыя, хмызнячкова-падвейна-сфагнавыя і лясныя (чорнаальховыя і хваёвыя) балоты, участкі бярэзнікаў. Мэтазгодна захаванне балотных масіваў для водарэгулявання прылеглых ландшафтаў. Асобныя ўчасткі А.-б. н. л. ахоўваюцца (утвораны заказнікі: гідралагічныя Ельня, Заазер’е, Выганашчанскае, журавіннікі Копыш, Ялоўскі заказнік-журавіннік, часткова характэрны для Казьянскага паляўнічага заказніка).
    Г. Т. Харангчава. АЗЁРНАЕ ЛбЖА, гл. Азёрная чаша. АЗЁРНА-ЛЕДАВІКОВЫ НІЗШПЫ ЛАНДШАФТ, пласкахвалісты з рэшткавымі азёрамі, дзярнова-падзолістымі, пераважна забалочанымі і
    тарфяна-балотнымі глебамі, участкамі вярховых і пераходных балот, хваёвымі і драбналістымі лясамі, часткова пад ворнымі землямі. Пашыраны на Пн і ПнЗ Беларусі, у межах Беларуска-Валдайскай правінцыі (Полацкая, Нарачана-Вілейская, Суражская і Лучоская ніз.) і ЗаходнеБеларускай правінцыі (Сярэдненёманская ніз.). Пл. 11 тыс. км2 (4,9 % тэр. БССР).
    Фарміраванне ландшафту звязана з акумуляцыйнай 1 абразійнай дзейнасцю прыледавіковых азёр паазерскага ледавіка. Ва ўмовах маруднага адтоку расталых водаў і падпруды іх канцова марэннымі градамі ўтварыліся вялізныя азёрныя вадаёмы (Полацкі, Суражскі, Нёманскі і інш.). На дне іх адкладаліся стужачныя гліны і алеўрыты шакаладнага колеру, у прыбярэжнай зоне —• тонкаі дробназярністыя пяскі 1 жвірова-галечны матэрыял, на схілах фарміраваліся плоскія абразійныя пляцоўкі, усыпаныя валунамі і галькай. Развіццё рачной сеткі прывяло да спуску азёрных вадаёмаў і ўтварэння на іх месцы нізін.
    Ландшафту характэрна плоская паверхня, месцамі хвалістая, слаба парэзаная далінамі рэк, лагчынамі, месцамі ярамі. Абс. адзнакі паверхні 130—160 м, асобных краявых ч. і марэнных астанцоў — 160—190 м. Ваганні адносных вышынь 2—3 м. На пясчаных участках пашыраны дзюны, нярэдка ў выглядзе град. На сугліністых грунтах —■ тэрмакарставыя западзіны, часцей трапляюцца астанцы марэннай раўніны, камы, узгорыста-марэнны рэльеф. Плоская слаба дрэніраваная паверхня абумовіла пашырэнне дзярнова-падзолістых забалочаных глеб рознага мех, складу. Найб. каштоўныя для сельскай гаспадаркі дзярнова-падзолістыя часова залішне ўвільгатняльныя і глеяватыя глебы на азёрна-ледавіковых суглінках і глінах, якія пасля асушальных меліярацый выкарыстоўваюцца пад пасевы с.-г. культур; на асобных участках асталіся яловыя лясы, пазапоймавыя лугі. Менш урадлівыя дзярнова-падзолістыя глеяватыя глебы на супесках і пясках заняты пераважна хваёвымі лясамі. Да павышаных і лепш дрэніраваных участкаў прыстасаваны дзярновападзолістыя слабаі сярэднеападзоленыя глебы (выкарыстоўваюцца пад с.-г. ўгоддзі), да найменш дрэніраваных — тарфяна-балотныя і дзярновыя забалочаныя глебы, занятыя вярховымі і пераходнымі балотамі, чорнаальховымі і бярозавымі лясамі, пазапоймавымі лугамі. А.-л. н. л. характэрны для Казьянскага паляўнічага заказніка.
    Н. К. Клгцунова. АЗЁРНА-ЛЕДАВІКОВЫЯ АДКЛАДЫ. гл. Лімнагляцыяльныя адклады. АЗЁРНА-РАЧНЬДЯ РЬ'ІБЫ. У іхтыяфаупе Беларусі да А.-р. р. належаць 24 абарыгенныя віды, у т. л. прамы-
    словыя — шчупак, плотка, лешч, лінь, сом, судак, акунь. Параўн. Азёрныя рыбы, Рачныя рыбы.
    АЗЁРНА-ТАВАРНЫЯ РЫБНЫЯ ГАСПАДАРКІ, арганізацыйна-гаспадарчая форма вядзення рыбнай гаспадаркі на натуральных вадаёмах. Гасп. дзейнасць абавязаны праводзіць у цеснай сувязі з вырашэннем задач аховы рыбных запасаў, аховы водаў і аховы прыроды ў цэлым. Побач са здабычай займаюцца штучным зарыбленнем вадаёмаў гасп,каштоўнымі відамі рыб (сазан, карп, белы амур, таўсталобікі, пелядзь), што павялічвае выхад прадукцыі з 1 га воднай пл. да 50—60 кг (з незарыбленых —10—12 кг рыбы). Ажыццяўляюць тэхн. і біял. меліярацыю вадаёмаў (ачыстка, прадухіленне забруджвання), расшыранае ўзнаўленне і паляпшэнне якасці рыбных запасаў (змяненне ўмоў размнажэння і нагулу рыбы, рэгуляванне рыбалоўства, акліматызацыя высокапрадукцыйных відаў — сярэбранага карася, сігавых, вугра еўрапейскага); маюць рыбагадавальнікі. Ствараюцца з 1970-х г. На пач. 1982 у БССР Белаазерская, Браслаўская, Віцебская, Гродзенская, Нарачанская, Новалукомская, Полацкая А.-т. р. г. (гл. адпаведныя арт.).