Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
I. Д. Кудравец.
АЗЯМЛШСКАЕ РАДбВІШЧА НАФТЫ, па Hu Акцябрскага р-на. Адкрыта ў 1976. Пл. 6,8 км2. Размешчана на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Чэрнінска-Першамайскай зопы падняццяў, разам з Усх.-Першамайскім і Азершчынскім радовішчамі.
Па паверхні падсалявых адкладаў А. р. н.— слаба выражанае прыразломнае падняцце субшыротнага распасцірання з паўн.-ўсх. падзеннем парод. На Пд структура абмежавана малаамплітудным парушэннем паўд.-ўсх. распасцірання. Паклады нафты звязаны з карбанатнымі адкладамі варонежскага і сямілуцкага гарызонтаў падсалявога дэвону, якія складзены з даламітаў піэрых, цёмнапіэрых, масіўных, трэшчынаватых, порыста-кавернозных. Паклады пластавыя, тэктанічна экранаваныя. Глыб. залягання нафтаносных пластоў 3900— 3996 м. Нафта высакаякасная, маласярністая, маласмалістая, малапарафінавая. Шчыльн. 826—849 кг/м3. Радовішча ў стадыі разведкі. У. А. Багіна.
АЗЯРАЙЦЫ, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Янка, за 7 км на Пд ад Багданаўскага воз. Пл. 0,15 км2. Пл. вадазбору 3 км2.
АЗЯРАЙЦЫ, вярховае балота на Пд Браслаўскага р-на, у міжрэччы рэк з аднолькавай назвай Янка. Mae значныя запасы гідролізнага торфу, уваходзіць у склад Ельненскай базы гідролізнай сыравіпы. Пл. балота 0,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 3 м, ступень распаду 23 %, попельнасць 3 %. На 1.1.1978 торфу 2,7 млн. т. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам. АЗЯРАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Мастоўскім р-пе, у бас. р. Сіпа. Пл. 0,49 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,65 км, найб. глыб. 3,8 м, сярэдняя 2,5 м. Пл. вадазбору 25 км2. Берагі спадзістыя. Зарастае ўздоўж берагоў. Праз возера цячэ р. Сіпа. На беразе возера в. Малыя Азёркі.
АЗЯРАНСКІ РАЗЛОМ, міжзанальны разлом у Зэльвенскім, Ваўкавыскім, Мастоўскім, Гродзенскім р-нах, аддзяляе Свіслацка-Гродзенскую монакліналь ад Капылыжа-Навагрудскага выступу і Лідскай тэктанічнай ступені.
Mae форму авала, павернутага выпукласцю на 3. На Пд распасціранне паўд.-ўсходняе, на Пн — паўн.-заходняе. Даўж. каля 215 км. Прасочваецца ў крышт. фундаменце і вендскіх адкладах, а на ПнУ ■— у кембра-сілурыйскіх утварэннях. Разлом скідавага тыпу. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па паверхні фундамента да 60—70 м. Пачаў фарміравацца А. р. у дапознарыфейскі час. Тэктанічныя рухі па ім адбываліся з перарывамі да антрапагену ўключна. Па глыбіні залажэння мяркуюць, што разлом коравы. 3. А. Гарэлік.
АЗЯРКО, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Ула. Пл. 0,26 км2. Даўж. 0,95 км, найб. шыр. 0,45 км. Вадазбор (3 км2) пласкахвалісты. Схілы
катлавіны хвалістыя. Слаба зарастае. Бяссцёкавае. На беразе возера в. Вял. Жэжліна.
АЗЯРНІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, паблізу в. Азярніца Слонімскага р-на. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 11,8 млн. м3. Жвіру памерам болып за 5 мм 10,7—58 %, гліністых часцінак у жвіры 0,3—0,8 %, у пяску-адсеве 0,4—3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—15 м, ускрышы 0,2—6 м. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону, дарожнае буд-ва. Радовішча эксплуатуецца Белміжкалгасбудам.
В. М. Грушэцкі. .43ЯРОК. возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Аўсянка. Пл. 0,28 км2. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,32 км, найб. глыб. 8 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём вады 0,84 млн. м3. Вадазбор (4,1 км2) дробнаўзгорысты, укрыты лесам, на Пд разараны.
Катлавіна лагчыннага тыпу, серпападобнай формы, выцягнутая з Пн на ПдЗ. Схілы на Пд і ПдУ выш. 8—10 м, спадзістыя, параслі дрэўна-хмызняковай расліннасцю, у верхняй ч. разараныя; астатнія невыразныя. Берагавая лінія (даўж. 3,4 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя 1 затарфаваныя. Літараль вузкая, сублітаральны схіл стромкі, пераходзіць у плоскае дно. Прыбя-
Геалагічны разрэз Азямлінскага радовішча нафты: 1 — геалагічныя межы; 2 — тэктанічныя разрыўныя парушэнні;
3 — свідравіны; 4 — паклады нафты. Адклады рознага ўзросту: KZ — кайназойскія; MZ — мезазойскія: Р — пермскія; D3 — верхнедэвонскія (D3dn — данкаўскі гарызонт, D3lb — лебядзянскі, D3zd-el — задонска-ялецкі, D3lv — лівенскі, D3ev — яўланаўскі, D3sr—vr — саргаеўскі, сямілуцка-бурэгскі, варонежскі; D3p—kn — пашыйска-кынаўскі); D2 — сярэднедэвонскія (D2st— старааскольскі гарызонт).
рэжная ч. да глыб. 2—2,5 м выслана пясчанымі адкладамі, глыбей гліністы іл, паўд.-зах. плёс высланы гумусавай апясчаненай глінай таўшчынёй да 8 м. Мінералізацыя вады да 130 мг/л, празрыстасць 1,1 м. Эўтрофнае, слабапраточнае: упадае ручай 1 меліярацыйная канава. выцякае пратока ў р. Аўсянка. Каля берагоў зарастае вузкай палосай шыр. 2—8 м. У возеры расце рэлікт даледавіковай флоры — вадзяны арэх плывучы — ахоўны від у флоры БССР. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра. карась, лінь, мянтуз. джгір, верхаводка. I. А. Мыслівец.
АЗЯРЦОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 0,7 км на Пд ад в. Азярцы Расонскага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 453 тыс. м3. Гліны жаўтавата-бурыя, брудна-бурыя, легкаплаўкія, шчыльныя, высокапластычныя, у верхняй частцы дамешкі цёмна-жоўтага пяску. Гліністых часцінак (драбней за 0,01 мм) 50,3—86 %, пясчаных да 2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,3—2 м, ускрышы (пясок) 0,2—1 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не эксплуатуецца.
Г. А. Трышкгна.
АЗЯРЦОЎСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАЎ I СУПЕСКАЎ, за 0,2 км на Пд ад в. Азярцо Мінскага р-на. Пластавы паклад звязаны з лёсападобнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 8,4 млн. м3. Суглінкі жаўтавата-бурыя, шчыльныя, пластычныя, гліністых часцінак 9—66 %, пясчаных да 12 %; супескі брудна-бурыя, слабапластычныя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,1—7,8 м, ускрышы 0,2—0,4 м. Радовішча не эксплуатуецца.
Г. А. Трышкіна. АЗЯРЫНА, невялікае возера (у некат. раёнах Беларусі А. наз. старыя рэчышчы з вадой ці іх рэшткі, шырокія і глыбокія месцы на рацэ, лагчыны і глыбокія ямы, парослыя травой).
АЗЯРЬ'ІШЧЫ, на Беларусі месцы, дзе некалі былі азёры (у некат. раёнах А. наз. таксама вял. азёры). АІДЫЕПС (Oidiopsis), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных пераважна ў Еўропе. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі А. флёксавы (0. phlogis). Паразіт. Развіваецца на лісці культурных флёксаў. Адзін з узбуджальнікаў мучністай расы.
Міцэлій грыба 2 тыпаў: першасны (унутраны) з прысоскамі, якія пранікаюць у глыбіню субстрату, і другасны (паверхневы), што ўтварае на паверхні густы белы лямец. Канідыяносцы цыліндрычныя, з 3 перагародкамі, выходзяць пучкамі. Канідыі ланцэтападобныя або коратка-адваротнабулавападобныя, завостраныя, адзіночныя, на вяршыні канідыяносца. Канідыі 1 канідыяносцы часта з буйнымі і рэдкімі бародаўкамі.
АІДЫЙ (Oidium), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома Kann 30 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР каля 20 відаў, з іх на Беларусі 9. Паразіты. Узбуджальнікі мучністай расы.
Міцэлій грыбоў паверхневы, павуціністы, белы, з прысоскамі. Канідыяносцы простыя, бясколерныя, накшталт кароткіх галінак міцэлію. Канідыі бочачкападобныя, эліпсоідныя або амаль цыліндрычныя, бясколерныя ці дымчатыя, у ланцужках. У некат. відаў у цыкле развіцця назіраюцца сумчатыя стадыі грыбоў з родаў эрызгфэ, сфератэпа, падасфера, унцынула.
У БССР найб. вядомы 3 віды. А. эрызіфэпадобны (0. erysiphoides) паразітуе на 109 відах раслін з розных бат. сям., характарызуецца мучністым бясколерным міцэліем. А. к л ё н а в ы (0. aceris) адрозніваецца шчыльным бясколерным, пазпей карычняватым міцэліем накшталт падушачак, раскіданых уздоўж жылак лісця. А. мучністы (О. farinosum) паразітуе на грушы і яблыні, утварае (пераважна на лісці і маладых парастках) мучністы, лямцавы міцэлій. А. маніліепад о б н ы (О. monilioides) — паразіт злакаў, асабліва пшаніцы, вызначаецца павуціністым міцэліем у выглядзе мучністых белых, пазней брудна-шэрых дзернавінак.
АЙВА ЗВЫЧАЙНАЯ (Cydonia oblonga), дрэва сям. ружавых. Расце на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Іране, уведзена там у культуру не менш як 4 тыс. гадоў назад. У СССР прамысл. насаджэнні пашыраны ў Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, на Пд Еўрап. часткі. На Беларусі як пладовая і дэкар. расліна зрэдку культывуецца на Пд у дэндрарыях, гадавальніках, садах, выкарыстоўваецца таксама як.каранёвая прышчэпа або стваловая ўстаўка для атрымання карлікавых груш. Добры меданос.
Дрэва выш. да 8 м, ва ўмовах Беларусі з-за падмярзання верхавінкавай пупышкі ўтварае куст выш. 3—4 м. Лісце круглае, авальнае ці яйцападобнае, зверху цёмна-зялёнае, знізу шараватае, лямцавае. Кветкі адзіночныя, белыя ці ружовыя. Плады дробныя, залацістажоўтыя, апушаныя; маюць цукраў 5— 12 %, арган. кіслот да 5, дубільных рэчываў 0,1—1,8, пекцінавых рэчываў 0,3 %, вітамін С і эфірны алей. Мякаць цвёрдая, з камяністымі кветкамі, маласакаўная, духмяная, вяжучая, салодкая. Цвіце ў маі — чэрв., плады выспяваюць у кастрычніку. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Святлалюбная, засухаўстойлівая. A. Т. Федарук.
АЙЗБЕРГ Рома Яфімавіч (н. 16.6. 1933, г. Арцёмаўск Укр. ССР), беларускі сав. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1978). Чл. КПСС з 1964. Скончыў Новачаркаскі політэхн. ін-т (1956). 3 1965 у Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це (з 1976 заг. сектара тэктонікі) займаецца рэгіяналыіымі і метадычнымі праблемамі тэктонікі
і нафтаноснасці Беларусі і сумежных тэрыторый. Працы па методыцы тэктанічнага раянавання, класіфікацыі тыпаў тэктанічных структур, выяўленню сувязей паміж тэктанічным развіццём структур і іх нафтагазаноснасцю, па пытаннях структурна-фармацыйнага аналізу. Дзярж. прэмія БССР 1978 за стварэнне (у сааўт.) Тэктанічнай карты БССР і манаграфіі «Тэктоніка Беларусі».
Тв.: Современная структура н нсторня тектоннческого развптпя Прппятской впаднны.— Мн., 1968 (у сааўт.); Тектоннка Белорусснн.— Мн.. 1976 (у сааўт.); Тектоннка Прнпятского прогнба.—Мн., 1979 (у сааўт.).
АЙЗБЕРГАВЫЯ ДЫСЛАКАЦЫІ, парушэнні ў заляганні адкладаў, выкліканыя праворвальнап дзейнасцю айзбергаў. На тэр. Беларусі знойдзены ў адкладах вял. прыледавіковых басейнаў Бел. Паазер’я (Дзісенскі, Верхнядзвінскі, Полацкі), якія існавалі ў час паазерскага зледзяненпя.
Маюць выгляд змятых і разарваных слайкоў (магутнасцю да некалькіх дм) між інтэрваламі стужкавых глін з непаруіпанай першапачатковай слаістасцю. Звычайна складаюць сценкі барознаў і калдобін даўжынёю да некалькіх м. Зрэдку дэфармацыі суппаваджаюцца