Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
установах, выданне дапаможных матэрыялаў, выкарыстанне ў А. р. сучасных навук. метадаў вызначэння і змены хім. саставу вады і ўмоў утрымання рыб, навук. даных пры вывядзенні новых парод. Метады А. р. выкарыстоўваюцца Ін-там заалогіі АН БССР пры вывучэнні экалагічнай пластычнасці і фізіялогіі размнажэння вугра еўрапейскага.
Літ. II л ь н н М. Н. Акварнумное рыбоводство.— 3 нзд.— М., 1977; Акварнум в квартнре.— Мн., 1979.
Я. В. Малашэвіч. АКВАРЫУМНЫЯ РАСЛІНЫ, водныя расліны, прыстасаваныя да росту і развіцця ў акварыумах^ Ствараюць спрыяльнае экалагічнае асяроддзе для акварыумных рыб і інш. жывёл. Ачышчаюць ваду ад вуглякіслага газу і насычаюць яе кіслародам. З’яўляюцца кормам, месцам нерасту рыб, сховішчам для малявак. Асімілюючы біягенныя элементы, прадухіляюць масавае развіццё планктонных водарасцей і цвіценне вады. Умела падабраныя А. р.— добры фон для экзатычных рыб. Паміж некаторымі раслінамі (напр., крыптакарына і валіснерыя) магчымы аптаганізм.
На Беларусі як акварыумныя выкарыстоўваюцца каля 70 відаў раслін, якія растуць у вадаёмах умераных, субтрапічных і трапічных паясоў. Акрамя 2 відаў харавых водарасцей, усе А. р. належаць да вышэйшых раслін: мохападобныя — 4 віды, папарацепадобныя — 6, кветкавыя — каля 60 відаў. А. р. падзяляюць на 3 экалагічпыя групы: тыя, што ўкараняюцца ў грунце (палушнік азёрны, валіснерыя спіралыіая, аер злакавы, апанагетан кучаравы, крыптакарына сэрцападобная, бакопа, гарлачык жоўты малы), плаваюць ў тоўшчы вады (рагаліснікі апушчаны і паўапушчаны. кабомбы водная і каралінская, людвігіі балотная і чырваналістая), свабодна плаваюць на паверхні вады (рычыя плывучая, раскі малая і трохдольная, сальвініі плывучая і вушастая, азола каралінская, вадзяная салата і інш.). 3 водных раслін Беларусі ў акварыумах растуць харавыя водарасці, рычыя плывучая, палушнік азёрны, сальвінія плывучая, раскі малая і трохдольная, многакарэннік звычайны, гарлачык жоўты малы, рагаліснікі апушчаны і паўапушчаны, шышняк каласісты, балотнікі звычайны і двухполы, стрэлкаліст звычайны.
Літ.: Ж д а н о в В. С. Акварнумные растення.— М., 1973; Разбесов О. К. Твой акварнум,— М., 1980.
В. П. Мартыненка. АКВАРЫУМНЫЯ РЬ'ІБЫ, рыбы, якіх гадуюць і разводзяць у акварыумах, дэкаратыўных вадаёмах. У ак-
В. Дз. Акімава.
варыумным рыбаводстве Беларусі пераважаюць трапічныя і субтрапічныя віды. Звычайна невялікіх памераў рыбкі з прыгожай формай, афарбоўкай або цікавымі біял. асаблівасцямі. 3 некалькіх соцень вядомых у свеце відаў А. р. на Беларусі пашыраны каля 30—40. Найб. вядомыя: залатая рыбка, сомікі, барбусы (пунтыусы), гупі, даніо, хромісы, неоны, скалярыі, мечаносцы, цыхлазомы, гурамі, наностамусы, хеміграмусы. Гадуюць і разводзяць таксама грымі, тэрнецыю, малінезій, разбор, афіясеміёнаў. Часам у акварыумах трымаюць мясцовых рыб — карася
Акварыумныя расліны: 1 — валіснерыя спіральная; 2 — кабомба водная; з — сальвінія вушастая; 4 — фантыналіс проціпажарны.
залатога, уюна, гальца і інш. Сярод А. р., што гадуюць у БССР, большасць належаць да карпападобных (з сям. харацынід, карпавых), карпазубых (з падсям. жывародных і ікраадкладальных карпазубых), акунепадобных (з сям. цыхлід). Ёсць таксама віды з атр. селядцападобных, сарганападобных і інш.
Утрыманне і развядзенне А. р. ажыццяўляецца ва ўмовах, блізкіх да ўмоў у месцах іх прыроднага пашырэння: пры пэўных т-ры і хім. саставе вады, грунту, асвятленні. аб’ёме і глыбіні акварыума, заселенасці акварыумнымі раслінамі, наяўнасці ўкрыццяў. Пароды (віды) А. р. зберагаюць і ўдасканальваюць падборам пар, далейшым адборам і гадоўляй нашчадкаў. Новыя пароды выводзяць скрыжаваннем (з наступнай селекцыяй), падборам вытворнікаў, спец. выхаваннем моладзі. Большасць А. р. корміцца дробнымі ракападобнымі; малькоў выкормліваюць інфузорыямі, калаўроткамі, лічынкамі ніжэйшых ракападобных, часам даюць яечны і малочны парашок, расцёртае лісце салаты. раску. вадзяную папараць, вольфію. рдзесты, расцёртае мяса, пладовых мушак. Іл. гл. на ўклейках. Я. В. Малашэвіч.
АКВАТОРЫЯ (ад лац. aqua вада, як territorium тэрыторыя). участак воднай паверхпі ў межах лорта, мора, унутрыкантынентальнага натуральнага ці штучнага вадаёма. У мінулыя геал. эпохі тэр. Беларусі ці частка яе былі А. мора. Вывучэннем А. сучасных азёр і вадаёмаў займаецца азёразнаўства, рэк, рачных портаў — гідралогія рэк, А. міпулых геал. эпох — палеагеаграфія.
АКВІЛЁГІЯ, род раслін сям. казяльцовых; тое, што еорлікі.
АКІМАВА Вольга Дзмітрыеўна (11.7. 1883, Полацкі пав. Віцебскай губ.— 4.7.1969), беларускі сав. альголаг, адзін з першых даследчыкаў альгафлоры на Беларусі. Скончыла Вышэйшую школу, Вышэйшыя прыродазяаўчыя курсы ў Пецярбургу (1906—12). У 1920—24 асістэнт Віцебскага настаўніцкага, у 1938—41 дацэнт Віцебскага пед. ін-таў. У 1924—38 і 1943—56 у БДУ (у 1943—48 дэкан біял. ф-та). Даследавала альгафлору, яе відавы і колькасны састаў, біямасу фітапланктону вадаёмаў Беларусі.
Тв.: Да флоры азёр Беларусі.— Вуч. зап. БДУ, 1936, М 28; К флоре водорослей рекя Западной Двпны: Гндробяологнческое нсследованне рекн Западной Двнны в районе Внтебска.— Уч. зап. БГУ. Сер. бнологнческая, 1948, в. 7; Фптопланктон пойменных водоёмов н прнтоков Пряпятн.— У кн.: Труды комплексной экспеднцнн по нзученшо водоёмов Полесья. Мн., 1956.
АКЛІМАТЫЗАЦЫЯ (ад лац. ad да, для + клімат), працэс прыстасавання арганізмаў да новых умоў існавання, у т. л. да новых біяцэнозаў. Адбываецца праз мадыфікацыі аб-
мену рэчываў арганізмаў, якія ляжаць у межах нормы рэакцыі генатыпу (т. зв. натуралізацыя відаў, папр., пры адвольным ці выпадковым пашырэнні шкоднага і каранціннага пустазелля і шкоднікаў) або праз змены генетычнай структуры відаў і папуляцый (уласна А.). Звязана з перасяленнем арганізмаў у повыя для іх месцы або туды. дзе яны жылі раней, але зніклі (рэакліматызацыя). Назіраецца таксама пры змене ўмоў жыцця ў месцах пастаяннага пашырэння відаў, напр., у выніку высечкі лясоў, асушэння балот, змен клімату і інш. Бывае А. прыродная — у выніку адвольнага пераносу раслін жывёламі, ветрам, вадой і інш., міграцый ці качавання жывёл (напр., паяўлепне андатры з Польшчы ў прытокі Буга), і штучная — пры акліматызацыі раслін (у т. л. культурных відаў), акліматызацыі жывёл чалавекам. Акліматызаванымі лічацца віды, якія ў новых умовах даюць паўнацэннае патомства.
У развіцці тэорыі і практыкі А. вялі* кае значэнне мелі працы Ч. Дарвіна, у Расіі — К. Ф. Рулье, A. М. Бекетава, Б. М. Жыткова. П. А. Мантэйфеля і інш. У СССР даследаванні па А. ў працах I. У. Мічурына. М. Ф. Іванова. М. I. Вавілава. на Беларусі — С. П. Мельніка, М. П. Таміна, М. У. Смольскага, М. Дз. Несцяровіча і інш. Работы па А. ў БССР узначальваюць бат. і заал. н.-д. ўстановы АН БССР. A. С. Анохгн, В. С. Анохіна. АКЛІМАТЫЗАЦЫЯ ЖЫВЁЛ, працэс прыстасаванпя жывёл да повых прыродна-кліматычных умоў існавапня. Аб’ектамі свядомай або выпадковай А. ж. ва ўсім свеце былі да 200 відаў млекакормячых, некалькі соцень відаў птушак і насякомых, дзесяткі відаў земнаводных і паўзуноў, вял. колькасць рыб і інш. жывёл. У прыродзе адбываецца адвольна (напр., рассяленне каларадскага бульбянога жука). У гасп. нрактыцы А. ж. звязапа са штучным рассялепнем дзікіх і с.-г. жывёл.
На Беларусі вядзецца з канца 1920-х г. Накіравана на рэканструкцыю і ўзбагачэнне фауны новымі гасп.-карыснымі відамі жывёл. Завезена каля 20 відаў, у т. л. млекакормячых 9. птушак 2, рыб каля 10 відаў. У розных ландшафтнакліматычных зонах расселена больш як 5 тыс. паляўніча-прамысл. жывёл (андатра, янот~паласкун, янотападобны сабака, хахуля, норка амерыканская і інш.), каля 2 тыс. птушак (курапатка барадатая і фазан). У прыродныя вадаёмы выпушчаны сотні тысяч сяголеткаў і дзесяткі мільёнаў лічынак амурскага сазана. сярэбранага нарася, пелядзі, чудскога сіга і інш. каштоўных прамысл. рыб. У Вілейскае вадасховішча інтрадукаваны мізіды. Найб. паспяхова акліматызаваліся млекакормячыя. 3 павелічэннем іх колькасці пачаўся промысел янотападобнага сабакі, норкі амерыканскай. андатры. Рэакліматызаваны алень высакародны, разводзіцца нутрыя. Вавёрка-тэлеут-
ка, як мяркуюць, прайшла паглынальнае скрыжаванне з абарыгенным відам — вавёркай звычайнай. Акліматызацыя хахулі станоўчага выніку не дала. 3 рыб акліматызаваны карась сярэбраны, стронга радужная, сомгк амерыканскг\ акліматызуюцца таўсталобік стракаты і таўсталобік звычайны, амур белы, сігавыя рыбы. Акліматызацыя птушак праводзілася абмежавана, поспеху не мела. Цяжкасці ў акліматызацыі с.-г. жывёл пераадольваюцца выкарыстаннем розных форм падбору, міжпародных скрыжаванняў, гібрыдызацыі.
Літ.: Акклнматнзацня охотннчыіх жнвотных в СССР.—Мн., 1978.
A. М. Курскоў. АКЛІМАТЫЗАЦЫЯ РАСЛІН, працэс прыстасавання раслін да новых прыродна-кліматычных умоў існавання. Адбываецца ў прыродзе пры глабальных зменах клімату або пры рассяленні раслін на новыя тэрыторыі. Прыстасаванне закранае марфолага-анатамічныя прыкметы і фізіёлага-біяхім. функцыі раслін і звязана са зменамі генетычных структур па папуляцыйным узроўні. Працягласць працэсу А. р. можа значна перавышаць працягласць жыцця 2— 3 пакаленняў віду і залежыць ад відавой прыналежнасці расліны, колькасці інтрадукаваных асобін і іх паходжання, ад адрозненняў кліматычпых умоў былога і новага месцаў росту, інтэнсіўнасці і накіраванасці штучнага адбору. Часам завезеныя расліны ў новых месцах становяцца звычайнымі элементамі флоры; напр., конскі каштан з Балканскага паўвострава цяпер звычайны ў фітацэнозах усёй Еўропы, у т. л. на Беларусі; елка сербская, раней пашыраная толькі ў Югаславіі, акліматызавалася на тэр. СССР да шыр. Ленінграда; акліматызаваліся па Беларусі паўночнаамер. віды: рабіпія псеўдаакацыя, гледычыя
Акраклініум Менглса.
звьічайная, катальпа бігноніепадобная. Навукова абгрунтаваная акліматызацыя выкарыстоўвае метады бат. геаграфіі, экалогіі, папуляцыйнай генетыкі і прадугледжвае ўлік мясцовых кліматычных фактараў (т-ра і вільготнасць паветра, колькасць ападкаў, характар снегавога покрыва і інш.), светлавога рэжыму тэр., асаблівасцей глеб, біягеацэнозаў, біял. асаблівасцей саміх акліматызантаў. Каб забяспечыць поспех А. р., выкарыстоўваюць гібрыдызацыю завезеных відаў з мясцовымі (культурнымі ці дзікарослымі), прышчэпку на ўстойлівыя прышчэпы, уздзеянне на расліны біялагічна актыўнымі рэчывамі, паліўку, угнойванне і інш. агратэхн. мерапрыемствы па спец. схемах. У БССР вядучая ўстанова па інтрадукцыі раслін і іх акліматызацыі — Цэнтр. бат. сад АН БССР, у якім саораны каштоўныя калекцыі іншаземных дрэўных і кветкава-дзкар. раслін, прыдатных на азеляненне населеных месцаў і гасп. выкарыстанне.