Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Аксіптыля лугавая.
Аксірыс аксамітнікавы: верхняя частка расліны і плады.
нітаў, імшанак, фарамініфер. У Прыпяцкім прагіне А.я. складзены з шэрых. светла-шэрых акрамянелых вапнякоў, на асобных участках з рэдкімі праслоямі шэрых мергеляў, апокаў і апокападобных парод з рэшткамі аманітаў. фарамініфер, спікул губак. Месцамі ў вапняках скопішчы арган. рэшткаў. што ўтвараюць праслоі арганагенных вапнякоў. Агульная магутнасць ніжнеаксфордскіх адкладаў у Прыпяцкім прагіне да 80 м. Верхнеаксфордскія адклады выяўлены толькі на У Прыпяцкага прагіну. Складзены з мергеляў блакітнаі светла-шэрага колеру з праслоямі вапняковых глін і рэшткамі аманітаў.. фарамініфер. Магутнасць адкладаў да 56 м.
Літ.: Мнтяннна П. В. Форампннферы верхнего оксфорда Белорусспн.— Палеонтологмя п стратпграфітя БССР, 1963, сб. 4. Л. У. Пгскун.
АКТУАЛІЗМ (ад англ. actual, франц. actuel позналац. actualis сучасны, фактычна існуючы) у г e а л о г і і, параўпалыіа-гіст. метад, адзін з асн. метадаў пазнаппя мінулага Зямлі на аснове вывучэння сучасных геал. працэсаў і з’яў.
Найб. эфектыўнае прымяненне А. атрымаў у літалагічных і палеагеагр. даследаваннях. Высокая ступень вывучанасці сучасных працэсаў асадканамнажэння дае магчымасць выкарыстоўваць многія ўяўленні аб іх (з невял. папраўкамі) пры вывучэнні стараж.. пераважна фанеразойскіх, адкладаў. Напр., вывучэнне сучасных марскіх, азёрных, рачных і кантынентальных адкладаў дазваляе меркаваць пра ўмовы фарміравання падобных адкладаў у мінулым. Для кайназойскай, мезазойскай і ў меншай ступені палеазойскай эр дастаткова дакладна ўстанаўліваюцца з дапамогай метаду А. размяшчэнне стараж. мораў і нантынентаў, азёр і рэк. салёнасць, т-ра вады і глыб. басейнаў, клімат у абласцях асадканамнажэння і зносу і г. д. Веданне сучасных ледавіковых адкладаў дало магчымасць выявіць іх аналагі ў стараж. адкладах [напр.. у пермскай і кам.вуг. сістэмах, у верхнім пратэразоі (тылітах) вільчанскай серыі]. Паступальны рух неарган. гісторыі Зямлі ў яе цеснай узаемасувязі з эвалюцыяй арган. свету цягне за сабою пастаянную змену фізіка-геагр. і геал. умоў і працэсаў, таму трэба ўлічваць эвалюцыйнае неабарачальнае развіццё Зямлі пры карыстанні метадам А.
На Беларусі метад А. выкарыст. пры складанні літолага-палеагеагр., фацыяльных і палеатэктанічных карт, фацыяльна-палеагеагр. абагульненнях, пры высвятленні ўмоў фарміравання і прагназіравання розных карысных выкапняў. Дэталёвае вывучэнне гляцыядыслакацый у антрапагенавых адкладах Беларусі дало магчымасць з дапамогай гэтага метаду выявіць падобныя з’явы ў геал. мінулым (да пратэразойскай эры). В. К. Галубцоў.
АКТЫВІЗАЦЫЯ (ад лац. activus дзейны), развіццё інтэнсіўных тэктанічных і магматычных працэсаў у стабілізаваных рэгіёнах зямной кары. Тэктона-магматычная А. падзяляецца на адлюстраваную і аўтаномпую. Для адлюстраванай характэрна сувязь праяўленняў магматызму з пэўпай стадыяй развіцця больш ма-
ладой геасінклінальпай вобласці. На Беларусі да неаднаразова актывізаваных тэр. адносіцца вобласць сучлянення Бел. антэклізы і Укр. шчыта. Тут А. мае характэрпыя для яе прыкметы: блокавую тэктоніку, праяўленні платформавага вулканізму (кварцавыя парфіры раёнаў Глуска, Бабруйска, трапавы вулканізм ПдЗ Беларусі), асн. магматызму венду Палескай седлавіны і Брэсцкай упадзіпы, фарміраванне Прыпяцкай дэпрэсіі з намнажэннем саляносных і тэрыгенна-вугляносных фармацый і праяўленне ў верхнім дэвоне шчолачпага асноўна-ультраасноўнага вулкапізму. А. крышт. фундамента Бел. антэклізы ў межах лакальных зон фіксуецца развіццём крэменешчолачнага метасаматызму і ўласна гідратэрмалыіага метамарфізму з фарміраваннем спецыфічных фармацый кварцавых і кварц-палевашпатавых метасаматытаў і гідратэрмалітаў. Гідратэрмальны метамарфізм адбіўся і на пародах асадкавага чахла над зонамі разломаў фундамента. М. М. Давыдаў.
АКТЫНА... [ад грэч. aktis (aktinos) прамень], першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае: 1) слову «праменны»; 2) словазлучэншо «прамянёвая энергія».
АКТЫНАБАЦЫЛЁЗ (ад актына... + + бацылы), п р a а к т ы н а м і к о з, псеўдаактынамікоз, інфекцыйная хранічная хвароба жывёл, якая выклікаецца мікраскапічным грыбком Proactinomyces lignievesi. Характарызуецца гнойнымі пашкоджаннямі мяккіх тканак галавы (губ, языка, шчок). шыі, лімфатычных вузлоў. У СССР упершыню апісаны ў 1963, рэгіструецца ўсюды, у т. л. ў БССР. Да А. ўспрыімлівая буйная рагатая жывёла, свінні, алені. Узбуджальнік хваробы трапляе ў арганізм праз пашкоджаныя тканкі, пераважна з кормам. Найчасцей бывае А. зімой і вясной, звычайна сярод маладняку. Чалавек хварэе па А. вельмі рэдка, асабістая гігіена папярэджвае хваробу. Лячэнне жывёл і прафілактыка як пры актынамікозе. у. м. Жаўненка.
АКТЫНАЛІТ (ад актына...+ грэч. lithos камень), мінерал, вапняковамагнезіяльна-жалезісты амфібол гідратэрмальна-метасаматычнага, метамарфічнага паходжання. Трапляецца ў антрапагенавых, асабліва ў марэнных і флювіягляцыялыіых адкладах Беларусі, як акцэсорны мінерал — у кіслых пародах, асобных пегматытах. Хім. састаў Ca2(Mg,Fe)5 [Si4O| і]2 (OH) 2Разнавіднасці: амфібол-азбест, нефрыт, смарагдыт, ура-
літ, манганактыналіт, амазіт. Крышталізуецца ў манакліннай сістэме, крышталі доўгапрызматычныя, ігольчатыя, воласападобныя. Колер ад светлада цёмна-зялёнага. Бляск шкляны, шаўкавісты, перламутравы. Цв. 5—6, іпчыльн. 2900—3300 кг/м3. АКТЬШАМЕТРЙЧНЫ^'сТЛНЦЬПІ метэаралагічныя станцыі, на якіх акрамя іншых метэаралагічпых праводзяцца назірапні над інтэнсіўнасцю прамой, рассеянай, сумарнай сонечнай радыяцыі, а таксама над эфектыўным выпрамяненнем, радыяцыйным балансам і альбеда. На Беларусі назіранні пачаліся ў 1936 у Бел. геафіз. абсерваторыі (зараз Мінская гідраметэаралаг. абсерваторыя). У 1980 на 3 станцыях (Мінск з 1936, Васілевічы з 1954, Палеская з 1971) вымяраліся прамая, рассеяная, сумарная, адбітая сонечная радыяцыя і радыяцыйны баланс, на 7 (Шаркоўшчына з 1967, Гарадзішча Дзяржынскага р-на з 1968, Горкі з 1972, Гомель з 1973, Самахвалавічы Мінскага р-на з 1977, Домжарыцы Лепельскага р-на з 1979, Нарач з 1981) —сумарная і рассеяная радыяцыя або толькі сумарная. Самапісцы радыяцыі маюць 3 станцыі (Мінск з 1936, Васілевічы з 1964, Гомель з 1973), інтэгратары — 7 (Васілевічы, Гарадзішча, Горкі, Домжарыцы, Палеская, Самахвалавічы, Шаркоўшчына). Матэрыялы назіранняў выкарыстоўваіоцца для вывучэння клімату і метэаралаг. забеспячэння сельскай гаспадаркі і прам-сці.
I. А. Савікоўскг.
АКТЫНАМЁТРЫЯ (ад актына. метрыя). навука аб пераносе і ператварэнні ў атмасферы Зямлі сонечнага, зямнога і атм. выпраменьвання, радыяцыйным рэжыме зямной паверхні; раздзел метэаралогіі. Асн. задача А.— колькаснае і якаснае даследаванне прамой, рассеяпай, сумарнай, адлюстраванай сонечнай радыяцыі, выпраменьвання і радыя-
Актынаметрычная станцыя. Назіранні па актынаметрычнай стойцы М-13.
цыйнага балансу зямной паверхні і атмасферы. Назіранні праводзяцца на актынаметрычных станцыях. На Беларусі тэарэт. даследаванні па радыяцыйным рэжыме і іншых галінах А. пачаліся з 1934 у Бел. геафіз. абсерваторыі (A. I. Кайгарадаў, В. К. Анісімаў, Л. В. Гульніцкі), з 1950-х г. вядуцца ў Мінскай гідраметэаралаг. абсерваторыі (Л. I. Пісарчык, I. А. Савікоўскі, М. А. Гольберг, Я. С. Мяцеліца). Матэрыялы назіранняў друкуюцца ў актынаметрычных штомесячніках Гал. геафіз. абсерваторыі. Характарыстыкі радыяцыйнага рэжыму па назіраннях з станцый і разлікаў па 23 станцыяу змешчаны ў «Матэрыялах па рады. яцыйнаму рэжыму Беларусі» (1977). Даследаванні па А. праводзяцца таксама ў Ін-це фізікі АН БССР, БДУ, БСГА І ІНШ, М. А. Гольберг. АКТЫНАМІКОЗ (ад актына...+ мікозы), хранічная інфекц. хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца анаэробнымі і аэробнымі прамянёвымі грыбкамі (актынаміцэтамі). У ж ы в ё л (найчасцей хварэе буйн. par. жывёла, радзей — свінні, коні, авечкі) бывае ўвесь год, найб. у стойлавы перыяд пры кармленні жывёл сухімі грубымі кармамі, a таксама пры выпасе на ржышчы ўвосень. Актынаміцэты трапляюць у тканкі цела жывёл часцей за ўсё праз пашкоджаныя слізістыя абалонкі. Грыбкі, якія праніклі ў тканкі, абкружаюцца капсульнай абалонкай і ствараюць т. зв. актынамікомы. Пры нагнаенні і распадзе іх грыбкі пашыраюцца ў арганізме кантактна або па току крыві і лімфы. У пашкоджаных тканках і оргапах утвараюцца гнойныя гранулёмы-пухліны. Найчасцей актынамікомы бываюць у вобласці галавы. Лечаць хворых жывёл антыбіётыкамі. Для папярэджання ў раёнах, неспрыяльных на А., абмяжоўваюць выпас жывёлы на забалочанай пашы, грубыя кармы перад скормліваннем запарваюць. У чалавека прамянёвьтя грыбкі ёсць у ротавай поласці, кішэчніку здаровых людзей, але патагеннасць выяўляюць пры пэўных умовах. Заражэнне адбываецца пераважна праз стрававальна-кішачпы тракт, зрэдку праз паветра. Лечаць А. актынаміцэтнымі вакцынамі, антыбіётыкамі, сульфаніламіднымі прэпаратамі, хірург. метадамі, пераліваннем крыві. Прафілактыка як пры дызентэрыі.
A. А. Кукулянскг.
АКТЫНАМІЦЭТЫ. п р а м я н ё в ы я г р ы б к i (Actinomycetes), група мікраарганізмаў з рысамі бактэрый і
грыбоў. А. уласцівы галінастая форма клетак і адсутнасць марфалагічна сфарміраванага ядра. Большасць відаў А. (уласна А., праактынаміцэты, мікрабактэрыі, мікраманаспоры) утвараюць міцэлій. Размнажэнне споравае або дзяленнем. Калоніі А. у выглядзе мучністага налёту. Пашырапы ў глебе (у 1 г да 100—200 тыс. экз.), трапляюцца ў прэсных вадаёмах і паветры. Большасць А. сапратрофы, некат. паразіты. Актыўна ўдзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе, у глебаўтваральных прапэсах. Ёсць віды, патагенныя для раслін, жывёл і чалавека (выклікаюць актынамікоз). Выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. сінтэзе (напр., для атрымання антыбіётыкаў).
С. Н. Мгронава, A. А. Малама. АКТЫНАПЛАНАЦЬІЕВЫЯ (Actinoplanaceae), сям. бактэрый групы актынаміцэтаў. Аблігатна-анаэробныя арганізмы. Жывуць у глебе і водным асяроддзі. Утвараюць міцэлій. Органы размнажэння ў выглядзе авальных спарангіяў з рухомымі спорамі. У сям. 10 родаў. АКТЫНАСТРУМ (Actinastrum), род цэнабіяльных зялёных водарасцей сям. сцэнедэсмавых. Вядомы 13 відаў і разнавіднасцей. У СССР 2 віды і 2 разнавіднасці. Пашыраны ўсюды. На Беларусі A. X а н ц ш э (A. hantzschii) і яго разнавіднасць (A. h. var. gsacile) трапляюцца ўтоўшчы вады сажалак, азёр і рэк. Інтэнсіфікуе працэсы самаачышчэнпя водаў.