• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Цэнобій складаецца з 4—8, радзей з 16 клетак цыліндрычнай, верацёнаабо булавападобнай формы. Верхні канец клетак завостраны, базальны — закруглены. Базальнымі канцамі клеткі цэнобія злучаны накшталт зоркі. Хларапласт прысценны, пласціністы, з адным пірэноідам. Размнажаецца аўтаспорамі. АКТЫНАТЭНІУМ (Actinotaenium), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. касмарыевых. У СССР каля 30 відаў, найб. пашыраны А. у к а р о ч а н ы (A. curtum) i A. г а рб у з a п а д о б н ы (A. cucurbiti­num). Трапляюцпа на тэр. Беларусі ў невялікіх вадаёмах, рэках, на эўтрофпых і мезатрофных сфагпавых балотах.
    Арганізмы складаюцца з 2 паўклетак. Клеткі слаба або злёгку перацягнутыя пасярэдзіне, прамыя. цыліндрычныя, верацёнаабо гітарападобныя, зверху заўсёды круглыя ці амаль круглыя. Абалонка клетак гладкая або пункціраваная, мае поры і гранулы. Вобласць перацяжкі гладкая. Хларапласты зоркападобныя, пласцініста-зоркападобныя або прысценныя стужачныя, з 1—2 цэнтр. пірэпоідамі. зрэдку іх мноства. Т. М. Мгхеева. АКТЫНАФАГІ (ад актына...+ фагі), вірусы актынаміцэтаў і роднасных ім мікраарганізмаў. Выклікаюць
    спантаннае разбурэнне (лізіс) грыбкоў, што можа перашкаджаць вытв-сці антыбіётыкаў на прадпрыемствах мікрабіял. прам-сці.
    АКТЫНЁЛА (Actinella), род дыятомавых прэснаводных водарасцей сям. эўноцыевых. У родзе 2 віды: А. бразільская (A. brasiliensis) i А. кропкавая (A. punctata), пашыраныя на Д. Усходзе, у Бразіліі, Скандынавіі і на Пн Еўрап. ч. СССР. На Беларусі ў выкапнёвым стане знойдзены ў пліяцэнавых адкладах Панямоння і на Дняпры.
    Кпеткі злучаны ў веерападобныя калоніі. Панцыр з паяска клінападобны. Створкі гетэрапольныя, булавападобныя, сагнутыя на падоўжанай восі. Структура створак папярочна-штрыхавая. На верхнім шырокім канцы створак зачаткавае шчылінападобнае шво з канцавым вузельчыкам. Восевае поле ніткападобнае, кароткае, слаба развітае. Г. К. Хурсевіч. АКТЬІНІДЫЯ (Actinidia), род павойных куставых раслін сям. актынідыевых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. У СССР 5 відаў. На Беларусі 4 інтрадукавапыя іды, больш вядомыя 2.
    Актынідыя каламікта.
    Пладовыя і дэкар. расліны (выкарыстоўваюцца для вертыкальнага азелянення).
    А. вострая (A. arguta) інтрадукавана У. У. Адамавым у 1912—13 у Вялікалятчанскім бат. садзе. Цвіце ў ліпені. Даўж. да 25 м, дыям. ствала 15—20 см. Кара светлая з шызым налётам. Лісце шчыльнае, скурыстае. Кветкі зеленаватабелыя. Газаўстойлівая, парасткі могуць абмярзаць. Прыдатная для культуры ў паўд., паўд.-цэнтр., зах. і часткова паўн.-цэнтр. раёнах інтрадукцыі. А. к ал а м і к т a (A. kolomicta) інтрадукавана ў 1952 у Цэнтр. бат. садзе AH БССР. Цвіце ў чэрвені. Даўж. да 15 м. Кара цёмная. Лісце дробнапілаватае з рыжаватымі валаскамі на жылках. Кветкі белыя. Марозаі газаўстойлівая. Прыдатная для культуры на ўсёй тэр. Беларусі. Плады абодвух відаў А.— зялёныя ягады даўж. 2—3 см, масаю да 4 г, з сакавітай мякаццю, багатай цукрамі і вітамінам С, ядомыя. Размнажаюць насеннем, чаранкамі і адводкамі.
    Ю. А. Бібгкаў. АКТЫЎНАЯ ТЭМПЕРАТУРА, у с.-г. метэаралогіі т-ра паветра вышэй за біял. мінімум, устаноўлены для дадзенай фазы развіцця с.-г. культуры або для ўсяго перыяду вегетацыі; абумоўлівае межы пашырэння кожнай расліннай культуры. Звычайна ўлічваюцца сумы А. т. вышэй за 5, 10 і 15 °C, яны выкарыстоўваюцца як агракліматычныя паказчыкі для вызначэння патрэб у цяпле большасці раслін і для ацэнкі тэрмічных рэсурсаў тэр.; вылічаюцца як сумы сярэднясутачных т-р паветра за перыяд часу, на працягу якога сярэднясутачныя т-ры былі адпаведна вышэй за 5, 10 або 15 °C.
    Перыяд з т-рамі вышэй за 10 °C забяспечвае актыўную вегетацыю большасці с.-г. культур умеранага пояса. Для менш патрабавальных да цяпла с.-г. раслін (азімых 1 холадаўстойлівых садовых дрэў) больш паказальная сума тэмператур вышэй за 5 °C. Перыяд з т-рай паветра вышэй за 15 °C — найб. гарачая ч. лета, працягласць якой абумоўлівае вырошчванне цеплалюбных культур — памідораў, агуркоў 1 інш. На тэр. Беларусі сума т-р паветра вышэй за 10 °C паступова памяншаецца (у °C) з Пд 1 ПдЗ на ПнУ прыкладна ад 2600 да 2100, вышэй за 5 °C — ад 2900 на ПдЗ да 2400 на крайнім ПнУ, за 15 °C — прыкладна ад 1900 на ПдЗ да 1350 на ПнУ (гл. табл.). У сухія гады сумы А.т. бываюць звычайна болыпыя, а ў дажджлівыя — меншыя за сярэднегадавую велічыню. Для паспяховага развіцдя патрэбны сумы А. т. вышэй за 10 °C для жыта
    Сумы сярэдніх сутачных актыўных тэмператур паветра вышэй за 5, 10 і
    15 °C за год
    Метэастанцыя
    Сумы тэмператур вышэй за
    
    5 °C
    10 °C
    J 15 °C
    Віцебск
    2492
    2.196
    1365
    Мінск
    2517
    2210
    1386
    Гродна
    2704
    2341
    1580
    Магілёў
    2566
    2242
    1526
    Брэст
    2919
    2566
    1888
    Гомель
    2735
    2436
    1776
    1270—1500, азімай пшаніцы 1375—1670, яравой пшаніцы 1380—1800, ячменю 1230—1500. аўса 1230—1600, грэчкі 1200— 1400, проса 1500—1890, агуркоў 800— 1400, памідораў 900—1700.
    Літ.: Справочннк по клпмату СССР. В. 7, ч. 2.— М., 1965.	3. X. Таўціева.
    АКУАРЫІДЫ (Acuariidae), сямейства гельмінтаў кл. круглых чарвей. Паразітуюць у страваводзе і страўніку свойскіх і дзікіх птушак (асн. гаспадары). Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне 8 родаў, 14 відаў. У СССР 6 відаў, 3 іх у БССР 3. Узбуджальнікі хейласпірурозу і дысфарынкозу курэй, індыкоў, цацарак, стрэптакарозу, эхінурыёзу. Даўж. цела А. 3,5—11,9 мм, шыр. 0,09— 0,42 мм. Раздзельнаполыя. На галаўным канцы 2 губы і 2 кутыкулярныя канацікі, на хваставым (у самцоў) крылы; 8 прэанальных і 12 постанальных сасочкаў. Яйцы эліпсападобныя з тоўстай абалонкай, маюць згорнутыя лічынкі. Развіваюцца з удзелам прамежкавых (насякомыя, ракападобныя) і рэзервуарных (карасі) гаспадароў. а. у. Зянькоў. АКУЛІШН Аркадзь Андрэевіч (н. 16.5.1909, с. Вял. Лазаўка Токараўскага р-на Тамбоўскай вобл.), беларускі сав. вучоны ў галіне анатоміі свойскай жывёлы. Д-р біял. н. (1959), праф. (1960). Чл. КПСС з 1941. Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1935).
    3 1947 заг. кафедры анатоміі свойскай жывёлы Віцебскага вет. ін-та. 3 1969 праф. кафедры заалогіі і анатоміі свойскай жывёлы Гродзенскага с.-г. ін-та. Асн. працы па мікраі макраскапічнай будове вегетатыўнай нерв. сістэмы свойскай жывёлы. АКУЛЬТУРВАННЕ ГЛЁБЫ, комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне фіз.-хім. і біял. уласцівасцей, аднаўленне і павышэнне ўрадлівасці глебы, захаванне яе ад разбурэння. Акультурванне пераважнай большасці глеб Беларусі ажыццяўляецца дастатковым і комплексным выкарыстаннем арган. і мінер. угнаенняў, вапнаваннем глебы, рацыянальнай апрацоўкай глебы і стварэннем магутнага ворнага слою (гл. Глебапаглыбленне), правільным падборам і чаргаваннем кулыур у севазваротах, пасевам шматгадовых траў, лубіну, ачышчэннем палёў ад каменняў, хмызняку, пустазелля, шкоднікаў і хворых с.-г. раслін.
    На тарфяна-балотных 1 дзярнова-падзолістых забалочаных глебах перш за ўсё рэгулююць водны рэжым асушэннем 1 арашэннем. адвядзеннем паверхневых водаў, баразнаваннем, рыхленнем падворнага гарызонту, таксама выдаляюць хмызняк, уносяць мікраўгнаенні, уводзяць сёвазвароты з абавязковай сяўбой шматгадовых траў. На глебах, схільных да воднай і ветравой эрозіі, выкарыстоўваюць ворыва ўпоперак схілаў, перарывістае баразнаванне, залужэнне, пасадку лясных палос і інш. На землях, паруша-
    ных у выніку здабычы торфу, карысных выкапняў і буд. матэрыялаў, праводзіцца рэкультывацыя, пры якой робіцца планіроўка (выраўноўванне) паверхні, ствараецца новы ворны гарызонт, выкарыстоўваюцца павялічаныя дозы ўгнаенняў, сяўба шматгадовых траў.
    У выніку А. г. ствараюцца якасна новыя глебы — павялічваецца магутнасць, паляпшаюцца структура і фіз. ўласцівасці ворнага слою, павышаюцца колькасць гумусу, ёмістасць паглынання, ступень насычанасці асновамі, колькасць рухомых форм азоту, фосфару і калію. Адпаведна гэтым паказчыкам вылучаюць высокую, сярэднюю і нізкую ступені А. г. На Беларусі (1.1.1976) 11 адм. раёнаў маюць глебы, ступень акультуранасці якіх набліжаецца да высокай, 77 раёнаў з сярэдняй і ніжэй за сярэднюю, 29 — з нізкай ступенню А. г.
    Літ.: Окультурнванне почв нечерноземной зоны в условнях ускоренной ннтенснфнкацнн сельского хозяйства.— Л., 1977; Гаркуша Л. Ф. Почвоведенне.— Л.; М.. 1962; Подзолнстые почвы Белорусской ССР.— У кн.: Подзолнстые почвы Запада европейской частн СССР. М., 1977; Кулаковская Т. Н. Почвенно-агрохпмпческпе основы получення высокнх урожаев.— Мн., 1978.
    Н. А. Гецэвгч, I. А. Юшкееіч. АКУМУЛЯЦЬ'ІЙНЫ РЭЛЬЁФ, сукупнасць форм рэльефу, якая ўтварылася ў выніку нераўнамернага намнажэння (акумуляцыі) марскіх, рачных, ледавіковых і інш. адкладаў. На Беларусі некалькі генетычных тыпаў А. р.: водна-акумуляцыйны (водна-акумуляцыйныя раўніны, прырэчышчавыя і берагавыя валы, косы), ледавікова-акумуляцыйны (марэнныя і флювіягляцыяльныя раўніны, канцавыя марэны, друмліны, камы, озы), эолава-акумуляцыйны (дзюны), арганагенна-акумуляцыйны, які ўзнікае ў выніку дзейнасці арганізмаў (вярховыя тарфянікі, куп’істыя балоты). Некаторыя формы А. р. ўтвараюцца ў выніку дзейнасці чалавека (тэрыконы, дамбы, насыпы, курганы). А. р. часам проціпастаўляецца скульптурнаму рэльефу (выпрацаванаму рэльефу). Многія формы А. р. мяшанага паходжання.
    АКУМУЛЯЦШШЫЯ РАУШНЫ, утварыліся ў выніку працяглага намнажэння (акумуляцыі) рыхлых асадкавых парод рознага паходжання: марскога (раўніны марской акумуляцыі або першасныя), рачнога (алювіяльныя раўніны), азёрнага (азёрныя раўніны), ледавіковага (марэнныя, флювіягляцыяльныя або зандравыя). На Беларусі А. р. вельмі пашыраны. На Пн яны пераважна азёрнага (Полацкая, Лучоская, Суражская нізіны, Чашніцкая раўніна), у сярэдняй ч. марэннага і флювіягляцыяльнага (Загароддзе, Бара-
    АКУМ 65
    навіцкая, Цэнтральнабярэзінская, Чачорская раўніны), на Пд алювіяльнага (Палеская і Прыдняпроўская ніз.) паходжання. Участкі акумуляцыйных алювіяльных раўнін ёсць уздоўж усіх значных рэк. Некаторыя А. р. мяшанага паходжання. АКУМУЛЯЦЫЯ (лац. accumulatio) у геалогіі, намнажэнне рыхлага мінер. і арган. матэрыялу на паверхні сушы ці на дне вадаёмаў; працэс, процілеглы дэнудацыі і залежны ад яе.
    На Беларусі ў антрапагене актыўна выявілася ледавіковая А., адклады сярэдняй магутнасцю 90 м, месцамі 200— 300 м. У час зледзяненняў намножыліся марэны, флювгягляцыяльныя адклады, лімнагляцыяльныя адклады, у час міжледавікоўяў і ў галацэне — алювій, азёрч ■ныя адклады, балотныя адклады (найважнейшы з іх — торф), дэлювій, эолавыя адклады, адклады складанага генезісу (лёс і лёсападобныя пароды). Акумуляцыйны матэрыял антрапагеннага перыяду ўтвараўся з парод даантрапагенавага генезісу, перанесеных на дзесяткі, сотні і, як выключэнне, болып за тысячу км (валуны). У выніку А. запаўняліся ледавіковыя лагчыны, азёрныя катлавіны. даліны прарэк, рэльеф станавіўся спадзістым, утвараліся зандравыя (гл. Зандры.) і алювіяльныя раўні* ны. Акумуляцыйныя формы пераважаюць у моцна перасечаным марэнным рэльефе, складзеным з напорных канцавых і абляцыйных марэн, друмлін, камаў, озаў. Ветравая А. стварае формы рэльефу ў выглядзе дзюн і невялікіх прыкуставых бугроў. 3 А. на сушы, у т. л. з ледавіковай і міжледавіковай А., звязаны радовішчы бурага вугалю, глін, пяску і жвіру, торфу, сапрапелю. У даантрапагенавым перыядзе на тэр. Беларусі была пашырана марская А. Значная частка акумуляцыйнага матэрыялу трапляла ў мора з рачной вадой, астатняя ўтваралася непасрэдна ва ўмовах мора; намнажаліся адклады магутнасцю ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх соцень, нават тысяч м (гл. Асадкавыя горныя пароды), На тэр. Беларусі вядомы адклады вулканагенна-асадкавай 1 вулканагеннай А. перыядаў позняга пратэразою і дэвону. 3 пародамі марской А. звязаны радовішчы калійных і каменнай солей, нафты, даламіту, вапнякоў, фасфарыту, гаручых сланцаў, мелу і інш. A. А. Хоміч. АКУМУЛЙЦЫЯ ЗАБРУДЖВАЛЬНЫХ РЭЧЫВАУ, назапашванне ў навакольным асяроддзі хім. рэчываў антрапагеннага паходжання. Адбываецца, калі працэсы забруджвання асяроддзя перавышаюць здольнасці прыроды да самаачышчэння, разбурэння забруджвальных рэчываў або нейтралізацыі іх дзеяння. Небяспечная для жывой прыроды і чалавека, бо з цягам часу канцэнтрацыя і арэал пашырэння многіх забруджвальнікаў павялічваюцца і расце інтэнсіўнасць іх уздзеяння на элементы прыроды; патэнцыяльна А. з. р. можа быць катастрафічнай для асобных відаў арганізмаў і біясферы ў цэлым. На тэр. Беларусі, як і ў інш. прамыслова, развітых рэгіёнах краі-