Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АКЦЯБРСКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС А к ц я б р, на паўд.-зах. ускраіне г. п. Акцябрскі Гомельскай вобл. Засп. ў 1957. Працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў па-
• паверхневых водаў I глеб
Аўтар: Г.Т.Харанічава
балотныя, дзярновыя забалочаныя супясчаныя. Лугі поймавыя, участкі дуброў, чорнаалешнікаў і ворнай зямлі.
АКЦЯ 67
казальныя для тэр. ва 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэднямесячныя і сярэднегадавыя метэаралаг. паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 243 сут. вегетацыйны перыяд 192 сут, безмарозны перыяд 147 сут. Апошпі замаразак у паветры каля 30 крас., першы —24 верасня. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад —0,4 (1975) да —14,4 °C (1963), у ліп. ад 15,8 (1962) да 20,9 °C (1972). Раз у 20—30 гадоў т-ра паверхні глебы апускаецца да —40 °C. Часта назіраюцца вільготныя гады, калі ападкаў выпадае болып за 650—700 мм. У асобныя засушлівыя гады можа выпадаць не болып за 450 мм. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю 5*80 %) за год 129, сухіх (з вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30 %) — 11. 3. X. Таўціева.
АКЦЯБРСКІ ДУБ-ВЕЛІКАН. помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Акцябрскім лясніцтве Асіповіцкага р-на. Адно дрэва дубу звычайнага. Узрост каля 180 гадоў, выш. 37 м, дыяметр 1,3 м.
АКЦЯБРСКІ ЛЯСГАС, арганізаваны ў 1954 на тэр. Акцябрскага р-на. 6 лясніцтваў. Пл. 60,4 тыс. га, у т. л. пад лесам 55,6 тыс га (1.1.1978). Лясы 1-й (14,1 тыс. га) і 2-й (41,5 тыс. га) групы. Хваёвыя займаюць 72,8 %, бярозавыя 12,6, альховыя 10,8, дубовыя 2,2, іншыя 1,6 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 53,6% , сярэднеўзроставых 30,1, прыспяваючых 14,5, спелых лясоў 1,8 %. Агульны запас дрэвастою 6,31 млн. м3 (у т. л. спелага 0,21 млн. м3), гадавы прырост драўніны 0,18 млн. м3. Сярэдні ўзрост лесу 34 гады, банітэт II, 4, паўпата 0,71. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 68 тыс. м3, высечак догляду 32 тыс. м3, лесааднаўлення 330 га.
АКЦЙБРСКІ РАЁН, на ПнЗ Гомельскай вобл. Плошча 1,4 тыс. км2. Г. п. Акцябрскі — цэнтр раёна, 84 сельскія нас. пункты, 8 сельсаветаў.
Паверхня нізінная (130—140м над узр. мора), у межах Прыпяцкага Палесся. 40 % тэр. раёна з абс. адзнакамі 140—150 м, 55 % — 130— 140 м, 4 % — ніжэй за 130 м. Найвышэйшы пункт (176,4 м) каля ст. Мошны (урочышча Горы) на ПнУ раёна. Найменшая абс. адзнака ў месцы зліцця Пцічы і Арэсы — 125 м над узр. мора. Сярэднія адносныя перавышэнні нязначныя — да 10 м/км2.
Геалагічная будова і к арысныя выкапні. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Прыпяцкага прагіну. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 10—95 м, што сфарміраваліся пад уплывам бярэзінскага 1 дняпроўскага зледзяненняў. Пад антрапагенавымі ўтварэннямі неагенавыя адклады магутнасцю да 55 м, палеагенавыя да 70 м, мелавыя 25—85 м, юрскія 30—125 м, трыясавыя 25—60 м. пермскія да 110 м, дэвонскія 1900—2550 м. верхнепратэразойскія 200—400 м. Агульная магутнасць асадкавага чахла 2450—2700 м. Пад ім на глыб. 2500—4500 м ніжэй узр. мора пароды крышт. фундамента. Карысныя выкапні: Вішанскае радовішча нафты (усх. ч. на тэр. Светлагорскага р-на), Азямлінскае радовішча нафты-, 51 радовішча торфу з агульнымі запасамі 38,9 млн. т, найболыпыя — Шкаеа, Cray, Брыкісгн Мох — Галае, Бяроза-Лосіцкае балота і Весніна.
К л і м а т. Раён належыць да Жыткавіцка-Мазырскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. — 6,3°, ліп. 18,4 °C. Ападкаў 627 мм за год. Вегет. перыяд 195 сутак. Метэаралагічныя паказчыкі гл. ў арт. Акцябрская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да ІІрыпяцкага гідралагічнага раёна. Найб. р. Пціч з прытокамі Арэса (правы), Нератоўка; Слаўкавіцка-Ямінскі канал — левы прыток Арэсы. На ПдУ р. Трэмля. Густата натуральнай рачной сеткі 0,5 км/км2. Даўжыня асушальнай сеткі 7,8 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 106 км, магістральных і падвадных каналаў 800 км, рэгуляцыпных каналаў 416 км. Г л еб ы А. р. адносяцца да ЛюбанскаСветлагорска-Калінкавіцкага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г. угоддзяў (%): дзярнова-падзолістыя 22,7, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 23,5, дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя 6,6, поймавыя (алювіяльныя) 4,7, тарфяна-балотныя 42,5; паводле мех. складу (%): сугліністыя 2,7, супясчаныя 11,5, пясчапыя 43,3, тарфяныя 42,5. Плоскасная эрозія на 9,5 % пл. ворных зямель, у т. л. на 1,7 % сярэдняя і моцная; 0,5 % ворных зямель завалунена.
Раслінны і жывёльны с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Бярэзінска-Перадпалескай геабатанічнай акругі (болыпая паўн. ч.) і Палеска-Прыдняпроўскай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі, агульная пл. 16,7 тыс. га. Сухадолы займаюць 7,9 %, нізінныя 78,6 %, заліўныя 13,5 %, пераважна ў пойме р. Пціч. Пад лясамі, якія адносяцца да падзон грабова-дубова-цемнахвойных і шыракаліста-хваёвых лясоў, 55 % тэр. раёна; пераважаюць значныя масівы па 500—
1000 га, найб. па 2500—4000 га (Доўгі Лог, Зімовішча, Буралом, Старына, Пажэры). Склад лясоў (%): хваёвыя 73,9, яловыя 1,2, дубовыя 2,2, чорнаальховыя 10,8, бярозавыя 12,6 і інш. 19,5 % лясоў — штучныя насаджэнні. 51 балота (належаць да Петрыкаўска-Камарынскага тарфянога раёна) пл. 20 тыс. га (часткова асушаны), з іх 16,9 тыс. га нізінных, 2,6 тыс. га вярховых, 0,5 тыс. га пераходных. Асноўныя балотныя масівы: Няслаўка (часткова ў Петрыкаўскім р-не), Бяроза-Лосіцкае балота і Весніна, Шкава, Стаў, Брыкісін Мох — Галае. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, ліс, заяц-бяляк і заяц-русак, янотападобны сабака, вавёрка, чорны тхор, лясная куніца, воўк, рысь, выдра, бабёр, андатра, крот.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 33,1 % тэр. (20,7 % ворныя землі, 11,9 % сенажаці і паша). Асн. землекарыстальнікі — 7 калгасаў (18,8 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 8 дзяржгасаў (25,7 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пачатак 1982 асушана 24 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 37, найвышэйшы 42, найніжэйшы 30. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — мяса-малочная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых культур і бульбы. Прадпрыемствы харч. прам-сці, металаапрацоўкі, па здабычы і перапрацоўцы карысных выкапняў. Акцябрскі лясгас, часткова Глускі лясгас (Зелянковіцкае лясніцтва) і Светлагорскі лясгас (Гарохавіцкае лясніцтва), Парэцкая лесапаляўнічая гаспадарка. На тэр. раёна Акцябрскі фауністычны заказнік, заказнік-журавіннік Бабінец. 3 жывёл і раслін, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца барсук, чьірвоны каршун, аўдотка, стэпавы
лунь, звычайны зімародак, рэмез, вялікі бугай, звычайная пустальга, шэры саракуш, балотная чарапаха, чаротная рапуха, сом, жаўтушка тарфянікавая, баранец звычайны, зубніца клубняносная, вадзяны арэх плывучы, званочак персікалісты, ворлікі звычайныя, сон шыракалісты, лілея царскія кучары, шпажнік, касач сібірскі, неатыянта клабучковая, чараўнік двухлісты. На пачатак 1982 у раёне 23 калектыўныя і 8,2 тыс. індывід. членаў Т-ва аховы прыроды. Ф. ф, Бурак, A. А. Костка,
Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк, АЛА, рака, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 116 км. Пачынаецца каля в. Ала Кіраўскага р-на, цячэ ў Бабруйскім, Жлобінскім і Светлагорскім р-нах. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 % оАсн. прытокі: Рылейка, Беліца, ручай Любіца (справа), Вял. Вязанка (злева), густата рачной сеткі 0,3 км/км2.
Вадазбор (1230 км2) у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Прыдняпроўскай нізіны. Рэльеф у верхняй ч. слабахвалісты, у ніжняй плоскі, з асобнымі градамі ўзгоркаў; грунты супясчаныя і пясчаныя. Пад лесам 22 % (мяшаныя з перавагай лісцевых парод, гал. ч. у ніжнім цячэнні), пад ворывам 45 %. Даліна пераважна трапецападобная, на асобных участках невыразная, шыр. 0,8—1 км, найб. да 3 км (каля в. Сцяпы Жлобінскага р-на). Схілы пукатыя, спадзістыя, радзей умерана стромкія, выш. 4—6 м, месцамі да 12 м, перасечаныя далінамі прытокаў, лагчынамі, на вял. працягу адкрытыя, разараныя або пад лугамі. Пойма ў вярхоўі асушаная і разараная, на астатнім працягу двухбаковая, шыр. ў сярэднім цячэнні 0,5—0,6 км, ніжэй 1—1,5 км. Паверхня плоская, куп’істая, парэзаная старыцамі, пратокамі 1 асушальнымі канавамі, у ніжнім цячэнні забалочаная. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—1.5 м на 2—3 тыдні. Рэчышча каналізаванае, акрамя 5 км у ніжнім цячэнні, шыр. ракі ў межань у вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, выш. 1—3 м, задзернаваныя, у ніжнім цячэнні нізкія.
Аламіцэс дзеравя? ны: 1 — агульны выгляд дзярнінкі 2 — схема жыццёвага цыклу (а — гаметафіт з мўжчынскімі j" і жаночымі гаметангіямі х. б — спарафіт, е — зоаспарангіі, г — цысты).
Рэжым вывучаўся ў 1926—54 і з 1956, назіранні на 3 гідралагічных пастах, з іх дзейны Міхалёва. А. вызначаецца выразным веснавым разводдзем, нізкай летняй межанню, якая парушаецца дажджавымі паводкамі, і ўстойлівай зімовай межанню. На веснавы перыяд прыпадае 52 %, летне-асенні 32, зімовы 16 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найб. выш. над межанным узроўнем 2,8 м. Замярзае ў пач. снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м3/с, найб. 115 м3/с (1956), найменшы 0,1 (1950) каля в. Міхалёва. А. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. На рацэ г. п. Кіраўск, каля в. Вілы Кіраўскага р-на плаціна і сажалка, Іл. гл. на ўкл.
Ф. М Ашэраў, АЛАВЯНЫ КАМЕНЬ, гл. Касітэрыт. АЛАІЗБЕРГ, возера ў Глыбоцкім р-не, у бас. р. Свіліца. Пл. 0,46 км2. Даўж. 4,1 км, найб. глыб. 19 м, сярэдняя 8,5 м.
Пл. вадазбору 17 км2. Зах. схілы катлавіны ўмерана стромкія, выш. 5—7 м, паўн. і ўсх.— спадзістыя і нізкія, на У зараслі лесам. Дно плоскае, пясчанае, на найб. глыбінях выслана шэрым 1 карычневым іламі. Слаба зарастае. Праточнае, упадаюць 3 ручаі і невял. рэчка, выцякае невял. рэчка. На беразе возера г.п. Падсвілле.
АЛАМІЦЭС (Allomyces), род хітрыдыевых грыбоў сям. бластакладыевых. Вядома больш за 10 відаў, пашыраных у Еўропе, Індыі, Афрыцы, Паўн. і Паўд. Амерыцы, на Філіпінскіх а-вах і інш. Найб. вядомы 3 віды — А. дзеравяны (A. arbusculas), А. яванскі (A. javanicus), А. папяровы (A. macrogynes). Canратрофы. Жывуць y глебе, на раслінных і жывёльных рэштках, у прэсных вадаёмах, на трупах насякомых і жывёл. Класічны аб’ект лабараторных даследаванняў па генетыцы.