Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Алоэ асцюковае.
стаўнікамі барэальнай расліннасці. Нязначнае пахаладанне, што пачалося ў канцы позняга эацэну, прывяло да скарачэння вечназялёных форм. У алігацэне пахаладанне працягвалася. У познім алігацэне на Беларусі шырока паіпыраны пераважна хваёва-таксодыева-шыракалістыя лясы. У іх раслі такія гіганты, як секвоі, секвоядэндраны, уздоўж балот і ў поймах рэк — балотны кіпарыс, крыптамерыя, ніса. Характэрна для лясной расліннасці позняга алігацэну перавага сярод голанасенных відаў сям. таксодыевых, а сярод пакрытанасенных — анакардыевых. нісавых, васкоўнікавых. Алігацэнавыя млекакормячыя жылі пераважна ў лясных зарасніках. У алігацэне з’явіліся чалавекападобныя малпы, бязрогі насарог, вялікі індрыкатэрый, першыя тапіры і тытанатэрыі, атрымалі далейшае развіццё капытныя, хобатныя, грызуны і інш.
Літ.: Маныкнн С. С. Палеоген Белоруссші.— Мн., 1973. А. Ф. Бурлак. АЛІГАЦЭНАВЫ АДДЗЁЛ, алігацэн, трэці, верхні аддзел палеагенавай сістэмы ў стратыграфічнай шкале, адпавядае па часу ўтварэння алігацэнавай эпосе геал. гісторыі Зямлі (гл. Геалагічнае летазлічэнне). Падзяляецца на ніжні, сярэдні і верхні пададдзелы. На Беларусі і на сумежнай тэр. Украіны алігацэнавыя адклады выяўлены М. А. Сакаловым у 1893. Алігацэн пачынаецца адкладамі харкаўскай світы, узрост якой трактуецца С. С. Маныкіным (1973) пададзеных спорава-пылковага аналізу як ніжнеалігацэнавы.
Адклады харкаўскай світы развіты на Пд БССР. Усюды перакрыты болып маладымі кантынентальнымі адкладамі і толькі на крайнім ПдУ Беларусі па далінах Дняпра, Сажа і Іпуці, у абрывах пераважна правых берагоў, месцамі выходзяць на дзённую паверхню. На большай ч. свайго паіпырэння (у Прыпяцкім прагіне 1 за яго межамі, на Палескай седлавіне і ў Брэсцкай упадзіне) харкаўская світа складзена з марскіх адкладаў — шэра-зялёных глаўканітава-кварцавых дробнаі тонказярністых пяскоў. На крайнім ПдУ сярод адкладаў харкаўскай світы трапляюцца белыя кварцавыя пяскі. У агаленнях каля Лоева і в. Шчытцы (Лоеўскі р-н) ніжняя яе частка складзена з зеленаватажаўтавата-шэрых дробназярністых пясчанікаў з апокавым цэментам, у якіх трапляюцца няпоўныя ядры з адбіткамі малюскаў, рэшткамі імшанак і ходамі чарвей. Верхні гарызонт у агаленні каля Лоева складзены з шаравата-зялёных дробназярністых, слабаалеўрыцістых і злёгку гліністых глаўканітавакварцавых слюдзістых пяскоў. Магутнасць адкладаў харкаўскай світы мяняецца ад 5—15 м на ІІалескай седлавіне 1 у Брэсцкай упадзіне да 36,8 м у агаленні каля Лоева, на болыпай ч. Прыпяцкага прагіну яна болып за 20 м. Утварэнні верхняга алігацэну пашыра_ны і на ПдЗ БССР. Прадстаўлены яны кантынентальнымі адкладамі — светлаі цёмна-шэрымі розназярністымі кварцавымі пяскамі з дробнымі, вельмі згнілымі расліннымі рэшткамі, тонкімі праслоямі бурага вугалю і цёмна-шэрымі вогнетрывалымі глінамі. Верхнеалігацэнавыя пароды бедныя палеанталагічнымі рэшткамі. У іх знойдзены мікрафасіліі (пылок і споры), выкапнёвыя насенне 1 плады. Магутнасць верхнеалігацэнавых адкладаў да 12 м. 3 адкладамі алігацэну на Беларусі звязаны месцазнахо-
джанні бурых вугалёў, тугаплаўкіх і вогнетрывалых глін. фармовачных і шкловых пяскоў. бурштыну.
Ллт.: М а н ы к п н С. С. Палеоген Белорусснн.—Мн., 1973. А. Ф. Бурлак. АЛІСУМ, род раслін сям. крыжакветных; тое, што бурачок.
АЛОНАЎ Яўген Піліпавіч (1875, Гарадоцкі р-н — 23.12.1929), адзін з арганізатараў вет. справы на Беларусі. Герой Працы (1924). Скончыў Варшаўскі вет. ін-т (1903). Працаваў вет. урачом у Гарадоцкім пав. 3 1912 заг. Віцебскага губ. вет. аддзела. У 1913 арганізаваў у Віцебску першую на Беларусі вет. лабараторыю, у 1914 — экспедыцыйнае абследаванне жывёлагадоўлі Віцебскай губ., у 1918 — Віцебскі вет.-заал. музей. Па яго ініцыятыве адкрыты Віцебскі вет. ін-т (1924), быў першым рэктарам. Адначасова ўзначальваў Вет. ўпраўленне Наркамата земляробства БССР. Ініцыятар распрацоўкі «Ветэрынарнага статута БССР», заснавання Віцебскага бат. саду, музея анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі (1924). Асн. праца — «Віцебская губерня ў ветэрынарна-санітарных адносінах (1908— 1910)» (1912). Чл. ЦВК БССР у 1925—29.
АЛОЭ (Aloe), род сукулентных шматгадовых травяністых раслін сям. лілейных. Вядома каля 250 відаў, якія растуць у пустынных і засушлівых раёнах Паўд. Афрыкі, Эфіопіі, Мадагаскара, Аравійскага п-ва. У субтропіках Грузіі вырошчваюць А. дрэвападобнае (A. arborescens), вядомае пад нар. назвай альяс. Лекавая расліна. На Беларусі культывуецца ў пакоях, аранжарэях, дзе цвіце вельмі рэдка і дасягае выш. не -болып 70 см.
Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце сакаўное, мяеістае, шаравата-зялёнае з васковым налётам, зубчастае па краях, мае гліказід алаін. Кветкі трубчастыя чырвона-аранжавыя, сабраныя ў ігронку. Плод — сухая трохгнёздавая каробачка. Размнажаюць расліны чаранкамі: некалькі дзён іх падсушваюць, потым укараняюць у пяску. На ніжняй ч. сцяблоў штогод утвараюцца бакавыя парасткі («дзеткі»), якія добра ўкараняюцца і таксама выкарыстоўваюцца .для размнажэння. Перасаджваюць у су-
месь глініста-дзярновай і лісцевай зямлі (1:1) з дабаўленнем пяску, драўнянага вугалю і цэглы. Летам паліваюць умеран'а, зімой — менш і трымаюць пры т-ры 8—10 °C. У пакаёвай культуры вырошчваюць таксама А. асцюковае (А. aristata). А. стракатае (A. variegata), А. нізкае (A. humilis), A. веернае (A. plicatilis). Л. В. Богдан.
АЛТ9Я (Althaea), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. мальвавых. Вядома каля 12 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Сярэдняй Азіі, Сібіры, на Каўказе. У СССР 8 відаў, на Беларусі Цэнтр. бат. садам АН БССР у 1959 інтрадукавана А. лекавая (A. officinalis), у 1975 А. каноплевая (A. cannabina). Меданосы. Лек. і тэхн. расліны. Цвітуць у ліпені — жніўні.
Абодва віды — шматгадовыя расліны выш. да 150 см з мясістымі тоўстымі каранямі. Лісце А. лекавай нераўнамерна-зубчастае. ніжняе амаль круглае. верхняе яйцападобнае; у А. каноплевай лісце няроўнапілаватае, пасечана на 3 падоўжныя сегменты. Кветкі адпаведна бледна-ружовыя або амаль белыя і чырвоныя або чырвона-ліловыя на доўгіх
Алыча: 1 — парастак з кветкамі; 2 — галінка з пладамі.
Алтэя лекавая.
У рыбгасе «Альба».
кветаножках, плады — з зорчатымі валаскамі на спінцы і рэльефна маршчыністыя з мучністым налётам пасярэдзіне; насенне цёмна-бурае, гладкае, укрытае дробнымі бародаўкамі.
Л. В. Кухарава. АЛЫЧА (Prunus cerasifera, або Р. divaricata), пладовае дрэва або куст сям. ружавых. На Беларусі культывуецца зрэдку ў старых садах і парках, у некаторых гадавальніках, садаводамі-аматарамі. Асн. прышчэпа прьі вырошчванні саджанцаў слівы ў цэнтр. і паўд. садовых зонах.
Лісце яйцападобнае або прадаўгаватаэліпсападобнае. Кветкі белыя. распускаюцца раней за лісце. Плод — жоўтая або ружовая касцянка, выспявае ў жніўні. Святлалюбная. засухаўстойлівая, непатрабавальная да глебы і вільгаці расліна. Добра пераносіць зіму, абмярзае толькі ў суровыя зімы. Вырошчваецца насенпем. Пышна цвіце і пладаносіць. У пладах цукры, лімонная і яблычная к-ты, вітаміны, карацін, дубільныя рэчывы. У Мінску. Брэсце. Гомелі, Віцебску, Пухавічах, Камянецкім і інш. р-нах ёсць садовая форма А. з пурпуровым лісцем і цёмна-чырвонымі касцянкамі. Менш зімаўстойлівая. Размнажаецда насеннем, каранёвымі парасткамі і сцябловымі чаранкамі, акуліроўкай.
A. Т. Федарук.
АЛЬБ, тое, што альбскі ярус. «АЛЬБА», рыбгас у Мінскай вобл. (з канца 1940-х г.). Mae 3 аддзяленні: «Альба» і «Малева» ў Нясвіжскім, «Хатава» ў Стаўбцоўскім р-нах. Поўнасістэмная карпава-качкавая гаспадарка; гадуе сажалкавую рыбу (карпа, карася, шчупака, стронгу) і качак. Агульная пл. сажалак 287 га, у т. л. нагульных 205, вырастковых, зімавальных і нераставых 82 га. «АЛЬБА», парк, гл. Нясвіжскі парк «Альба».
АЛЬБАТРЭЛУС (Albatrellus), род базідыяльных грыбоў сям. скутыгеравых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў асн. ва ўмеранай зоне зямнога шара, у т. л. ў СССР, з іх на Беларусі трапляецца бяляк (губа авечая). АЛЬБЕДА (позналац. albedo ад лац. albus белы). велічыня, якая характарызуе адбівальную здольнасць фізічпых цел. Вымяраецца адносінай (у працэнтах) колькасці адбітага паверхняй выпрамянення да колькасці падаючага на яе.
У метэаралогіі ў асн. вывучаецца інтэгральнае (ва ўсім дыяпазоне даўжыні хваль) А. розных натуральных паверхняў (глебы, вады, расліннасці, снегу, воблакаў) у адносінах да сумарнай сонечнай радыяцыі. А. паверхні зямлі, пакрытай травяністай расліннасцю, на працягу года зменьваецца ў сувязі са зменамі колеру расліннасці, выпадзеннем і раставаннем снегу (гл. табл.). На дзённы ход А. ўплываюць шурпатасць паверхні 1 вышыня Сонца. Звычайна А. ўпоўдзень некалькі памяншаецца. А. воднай паверхні залежыць ад вышыні Сонца і ступені хвалявання, зменьваецна ад 3 да 45 %.
Сярэднямееячнае альбеда на метэапляцоўках (у %)
Віцебск
Гродна
Мінск
Магілёў
Гомель
Брэст
1
70
64
68
72
69
60
11
71
61
67
71
64
57
111
49
43
46
50
47
39
IV
20
19
19
22
20
19
V
19
19
19
19
19
22
VI
20
20
20
20
19
22
VII
20
20
20
20
19
21
V111
20
20
20
20
19
21
IX
21
21
21
21
20
22
X
23
22
22
23
21
23
XI
36
31
35
36
33
27
XII
63
52
60
63
59
44
Ад А. ў значнай ступені залежаць т-ры гпебы, расліннасці і штучных збудаванняў. Памяншэнне яго (напрыклад пры мульчыраванні пасадак агародніны торфам) павышае т-ру глебы і садзейнічае развіццю раслін у веснавы перыяд. Афарбоўка знадворных сцен будынкаў зменьвае A. і тым самым т-ру паверхняў. Вызначэнне А. пры аэрафотаздымцы ці касмічнай здымцы дае магчымасць вызначаць на вял. плошчах вільготнасць глебы, стан пасеваў, ураджайнасць с.-г. культур.
М. А. Гол-ьберг. АЛЬВЁНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не ў бас. р. Дрысвята. Пл. 0,49 км2. Даўж. 1,48 км, найб. шыр. 0,45 км, найб. глыб. 13 м, сярэдняя 6,8 м. Аб’ём вады 3,31 млн. м3. Вадазбор (1,25 км2) сярэднеўзгорысты, пераважна пад лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 5—7 м, на ПнЗ да 11 м, месцамі стромкія, укрытыя хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 3,7 км) слабазвілістая. Літараль вузкая, глыбакаводная частка спадзістая, найб. глыб. ў цэнтр. частцы возера. Глыбіні да 2 м займаюць 12 % пл. возера. Дно да глыб. 6—7 м выслана пяскамі, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем. Мінералізацыя вады да 100 мг/л, празрыстасць 2 м. Слабапраточнае, на ПнУ упадае ручай, сцёк па пратоцы ў Богінскае возера. Зарастае слаба, да глыб. 1 м аер, хвошч, трыснёг, да глыб. 3 м рдзесты. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, верхаводка. На беразе возера вёскі Альбенаўка і Тоўшчына.