• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АЛЫІІДЫЙ (Olpidium), род хітрыдыевых грыбоў сям. альпідыевых. Вядома болып за 20 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. Амерыцы. У СССР каля 20 відаў, з іх на Беларусі 2. Паразіты. Найб. пашыраны А. к а п у с н ы (О. brassicae) — узбуджальнік чорнай ножкі расады капусты, лёну, агуркоў, аўса, пшаніцы, памідораў, салаты, тытуню і інш.
    Вегетатыўнае цела грыба (плазмодый) аднаклетачнае, развіваецца ў тканках расліны. Зоаспарангіі шарападобныя, з доўгай вывадковай трубкай, адзіночныя або па 2—12 у клетцы расліны. Зааспоры яйцападобныя, з 1 доўгім гладкім жгуцікам. Аптымальныя ўмовы для развіцця грыба ствараюцца пры лішкавым увільгатненні глебы. Пры неспрыяльных умовах зааопоры функцыяніруюць як гаметы; зігота, утвораная пры іх зліцці, ператвараецца ў бясколерную або светла-жоўтую супакойную цысту з тоўстай бародаўчатай абалонкай і густой пратаплазмай. Зімуюць цысты ў глебе. Расліны заражаюцца пасля з’яўлення семядоляў або першых лісцікаў.
    A. С. Шуканаў. АЛЫІІНАРЫЙ (ад Альпы), тое, што камяністы сад.
    АЛЬСМІК Пётр Іванавіч (н. 27.2. 1907, в. Выдрэя Лёзненскага р-на), беларускі сав. селекцыянер-бульбавод. Акад. АН БССР (1966), акад. УАСГНІЛ (1979, чл.-кар. з 1956). Члкар. Акадэміі с.-г. навук ГДР (1974), д-р с.-г. п. (1954). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў БСГА (1929). 3 1931 навук. супрацоўнік, заг. групы, лабараторыі, нам. дырэктара Бел. селекцыйнай станцыі, з 1956 заг. лабараторыі (з 1976 аддзела) селекцыі бульбы Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Навук. даследаванні ў галіне селекцыі і насенняводства бульбы. Распрацаваў методыку селекцыі бульбы, якая дае магчымасць прагназіраваць паводзіны новых сартоў у розных умовах, ствараць спрыяльныя рэжымы іх вырошчвання. Вывеў болып як 10 высокаўраджайных сартоў бульбы з добрымі смакавымі якасцямі і вял. (да 26 %) колькасцю крухмалу: Агранамічная, Тэмп, Лошыцкая, Разварыстая і іпш. Дзярж. прэміі СССР 1951 і 1974.
    П. I. Альсмік.
    Тв.: Лучшне сорта картофеля для БССР.— Мн., 1948; Семеноводство н апробацпя картофеля в БССР.— Мн., 1948 (разам з A. I. Раўдо); Бульба.— 2 выд.— Мн., 1955 (разам з I. I. Пушкаровым); Методы н результаты селекцнн картофеля на повышенное содержанпе сухнх веіцеств.—-У кн.: Картофель. Мн., 1966; Селекцня картофеля в Белорусспн.— Мн., 1979.
    АЛЬТЭРНАНТЭРА (Alternanthera), род аднаі шматгадовых травяністых і паўкусцікавых раслін сям. аксамітнікавых. Вядома каля 200 відаў, пашыраных пераважна ў Паўд. Амерыцы і Аўстраліі. У СССР 1 дзікарослы від і інтрадукавана каля ІОвідаў, з іх на Беларусі 6. Дэкар. расліны. Выкарыстоўваюць для дывановых кветнікаў, бардзюраў, ваз. А. п р ы е м н а я (A. amabilis) мае буйное, зялёыае з чырванавата-бронзавымі плямамі лісце; у А. п р ы г ож а й (A. amoena) лісце перыстае, ярка-чырвонае; А. металічная (A. metalica) адрозніваецца цёмнафіялетавым лісцем; у А. Бетзака (A. bettzickiana) лісце лопасцевае з завостранымі канцамі, стракатае, аліўкава-зялёнае з жаўтавата-белымі, чырванаватымі і белымі плямамі (ёсць садовыя формы з жоўтым, аліўкава-чырвоным, цёмна-чырвоным лісцем і сцябламі); А. завусені-
    Альпідый капусны: 1 — чорная ножка на расадзе капусты; 2 — голыя пратапласты і зіготы; з — зоаспарангій у клетцы каранёвай шыйкі; 4 — зааспоры.
    ц а в а я (A. paronychioides) характарызуецца круглавата-лопасцевым або авальным слабахвалістым рознакаляровым лісцем (зялёнае, светлажоўтае, чырвонае, ружовае і стракатае) на адной расліне; у А. ю в е л ь (A. juwel) лісце шырокаланцэтнае, чырвонае.
    Расліны выш. да 20 см, з моцнагалінастымі, ломкімі сцябламі. Лісце супраціўнае, падоўжана-авальнае, на сонцы набывае яркую афарбоўку. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у галоўчатых або коласападобных суквеццях. Святлаі цеплалюбныя расліны. Лёгка пераносяць падстрыганне. Добра растуць на ўрадлівай, сярэдневільготнай і правапнаванай глебе. Размнажаюць А. чаранкамі (чаранкуюць у канцы лют,— пач. сак. ў сумесь зямлі і пяску). Высаджваюць расаду ў грунт з наступленнем цёплага надвор’я.
    АЛЬТЭРНАРЫЁЗЫ, хваробы раслін. якія выклікаюцца грыбамі з роду альтэрнарыя. На Беларусі найб. іпкаданосны А. капусты — чорная плямістасць (узбуджальнік Alternaria brassicae). Пашкоджвае ўсе надземныя ч. расліны, асабліва насеннікі, лісце і струкі якіх укрываюцца цёмным налётам (міцэлій і споранашэнне грыба). Насенне робіцца шчуплае або зморшчваецца і засыхае. На лісці качаноў утваракшца цёмныя плямы, тканкі якіх паступова адміраюць. Крыніца інфекцыі — заражанае насенне і пасляўборачныя рэшткі. А. рэзка зніжае ўраджай і ўсходжасць насення. Пашырэншо хваробы спрыяе вільготнае надвор’е. Раннія сарты капусты, што выспяваюць да наступлення дажджлівага надвор’я, пашкоджваюцца менш. А. м о р к в ы — чорная гніль (узбуджальнік Alternaria radicina) — пашкоджвае расліны ў час росту і пры хаванні, асаблівыя страты наносіць насеннікам. На ўсходах хвароба выяўляецца ў выглядзе чорнай ножкі, пазней лісце жаўцее, вяне і засыхае. У сховішчах на караняплодах паяўляюцца сухія ўціснутыя плямы. на якіх пры высокай вільготнасці ўтвараецца цёмны налёт споранашэння грыба. Тканкі гніюць, морква чарнее. Пры пасадцы хворых матачных караняплодаў расліны не развіваюцца зусім або гінуць у 1-й пал. вегетацыі. Інфекцыя перадаецца з насеннем, расліннымі рэпіткамі, караняплодамі. А. б у л ь б ы і п ам і д о р а ў (узбуджальнік Alternaria solani) выяўляецца на лісці, сцяблах, чаранках абедзвюх культур, на клубнях бульбы і пладах памідораў. Па краях лісця ўтвараюцца цёмнабурыя плямы з чорным налётам спор грыба. Ліспе засыхае і закручваецца, на сцяблах і чаранках штрыхі і прадаўгаватыя плямы. У клубні іпфекцыя пранікае праз мех. пашкоджанні, скурка становіцца цёмна-ка-
    рычневая. На пладах памідораў чорныя з гафрыраванай паверхняй плямы, укрытыя цёмна-аліўкавым налётам спор. Раннія сарты бульбы і памідораў пашкоджваюцца больш. Пры сухім і гарачым надвор’і страты ўраджаю дасягаюць 30—40 %. А. на Беларусі вядомы таксама на збожжавых і бабовых культурах (узбуджальнік Alternaria tenuis). Меры барацьбы з А.: агульныя — правільныя севазвароты, пратручванне насення, знішчэнне раслінных рэшткаў, аптымальныя тэрміны сяўбы і ўборкі; спецыяльныя — паветрана-цеплавая сушка насення пры т-ры 30 °C і актыўным вентыліраванні (для капусты); старанны адбор здаровых караняплодаў пры закладцы на хаванне і перад высадкай матачнікаў (для морквы), перадпасадачнае прарошчванне клубняў і 2—3-разовая апрацоўка раслін фунгіцыдамі (для бульбы).	У. Р. Іванюк.
    АЛЬТЭРНАРЫЯ (Alternaria), род недаскапалых грыбоў сям. дэмацыевых. Вядома болып за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР каля 30 відаў, з іх на Беларусі больш за 10. Сапратрофы. Узбуджальнікі альтэрнарыёзаў с.-г. раслін. Выклікаюць сухую і мокрую гніль пладоў і агародніны ў час вегетацыі і асабліва пры хаванні, мікозы чалавека і жывёл.
    Міцэлій грыбоў шматклетачны, гаплоідны, развіваецца ў тканках або паверхневы, бясколерны, з узростам набывае аліўкавы ці аліўкава-буры колер. Канідыяльны налёт аксамітны, кропкавы, аліўкавы або чорны. Канідыяносцы пераважна простыя, адзіночныя ці ў пучках. Канідыі рознай формы, з папярочнымі і падоўжнымі перагародкамі, адзіночныя або ў ланцужках. Зімуюць грыбы міцэліем у глебе, на раслінных рэштках. Размнажаюцца канідыямі.
    У БССР найб. вядомы 6 відаў. А. паслёнавая (A. solani) мае адваротна-булавападобныя бледна-залацістыя ці аліўкава-карычневыя, гладкія, з 1—4 падоўжнымі і 4—10 папярочнымі перагародкамі капідыі, размешчаныя па 2—7 у ланцужках. Утварае хламідаспоры і склероцыепадобныя спляценні гіфаў. А. к ап у с н а я (A. brassicae) характарызуецца падоўжна-булавападобнымі аліўкавымі са шматлікімі касымі і папярочнымі перагародкамі, пераважна адзіночнымі канідыямі. А. а г у р к о в а я (A. cucumerina) адрозніваецца яйцападобнымі бледнакарычневымі з нямногімі перагародкамі, потым цёмна-карычневымі адваротна-булавападобпымі з 1—10 падоўжпымі перагародкамі канідыямі. A. п а р э я (A. porri) мае адваротнабулавападобныя з 8—12 папярочнымі перагародкамі адзіночныя канідыі. А. к а р а н ё в а я (A. radicina)
    характарызуецца прамымі, вельмі зменлівай формы, з 3—7 папярочнымі перагародкамі адзіночнымі ці ў ланцужках канідыямі. А. ч а р г ав а н а я (A. tenuis) — звычайны сапратроф на раслінных субстратах, у глебе, канідыяносцы простыя або галінастыя, бледна-залаціста-карычневыя, са шматлікімі перагародкамі, адзіночныя ці ў маленькіх групах канідыі аліўкавыя, разнастайнай формы, у ЛЭНЦуЖКаХ. С. I. Бельская. АЛЬФАРТЫЁЗ, глісная хвароба няпарнакапытных, якая выклікаецца нематодай Alfortia edentatus. Ha Беларусі бывае ў коней. Полаваспелыя альфарцыі паразітуюць у тоўстым кішэчніку, лічынкі — пад парыетальным лістком брушыны. Жывёлы заражаюцца праз корм, інвазаваны лічынкамі нематоды. 3 кішэчніка лічынкі мігрыруюць пад парыетальную брушыну, утвараюць невялікія гематомы, вырастаюць да 30—40 мм і вяртаюцца ў кішэчнік. Дарослыя альфарцыі ротавым апаратам прымацоўваюцца да слізістай абалонкі кішэчніка і выклікаюць яго вострае або хранічнае запаленне з анеміяй, перытанітам, знясіленнем. Лячэнне медыкаментознае. Прафілактыка: папераджальная дэгельмінтызацыя і абясшкоджванне памяшканняў ад лічынак гельмінтаў. р. г. Башыраў. АЛЬХОВЫЯ ЛЯСЙ, а л е ш н і к і, лясы, у якіх пераважае вольха чор-
    Альтэрнарыёзы морквы і капусты.
    Альтэрнарыя капусная: 1 — канідыяносец; 2 — канідыі; 3 — пашкоджаны ліст капусты.
    ная (гл. Чорнаальховыя лясы) або вольха шэрая (гл. Шэраальховыя лясы). У БССР (1978) складаюць 9,5 % пл. лясоў.
    АЛЬХОЎКА, рака, правы прыток Нёмана, у Стаўбцоўскім р-не. Даўж. 17 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %о. Вадазбор (72 км2) раўнінны, 40 % пад лесам.
    АЛЬХОУКА, рака, левы прыток Жыварэзкі (бас. Лахвы) у Магілёўскім р-не. Даўж. 10 км. Пачынаецца каля в. Дубінка. Сярэдні нахіл водпай паверхні 1,2 %0. Вадазбор (43 км2) раўнінны, 50 % пад лесам.
    АЛЬХОУСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА, у Астравецкім р-не. Створана ў 1951 плацінай на р. Страча каля в. Альхоўка для водазабеспячэння кардоннай ф-кі «Альхоўка». Пл. люстра 0,7 км2, даўж. 3,7 км, найб. шыр. 0,28 км, найб. глыб. 5,2 м, сярэдняя 1,69 м. Аб’ём 2,1 млн. м3. Вадазбор (1140 км2) слабаўзгорысты, азёрнасць 5 %, пад лесам 25 %.