Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Катлавіна выцягнутая ў рачной даліне. Берагавая лінія моцна парэзаная, даўж. 12,2 км, ёсць дробныя залівы. Берагі абрывістыя (мясцінамі выш. да 7 м), складзеныя з пяскоў і суглінкаў, укрытыя лесам. Дно выслана ілам. 3 астравы (агульная пл. каля 0,1 га). Моцна праточнае. А. П. Буляшоў. АЛЬХОЎСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, каля в. Альхоўцы Ляхавіцкага р-на. Лінзападобны адорвень звязаны з тоўшчай ледавіковай марэны сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 372 тыс. т. Мел шаравата-белы, месцамі пясчаністы, трэшчынаваты; СаО у ім 47,3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—29 м, ускрышы 0,5—2 м. Мел прыдатны ііа вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не эксплуатуецца. в. м. Грушэцкі. АЛЬХОЎСКІ БЛОК (ад назвы в. Альховая ў Лельчыцкім р-не), тэктанічная структура ў Лельчыцкім і Ельскім р-нах, у зах. ч. Ельскага грабена Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца па падсалявых дэвонскіх адкладах. Памеры 14x6 км. Арыентаваны ў субшыротным напрамку і абмежаваны з Пн і Пд серпападобнымі скідамі. Адклады ў блоку апускаюцца на Пд, паўн. ўзнятая ч. яго апушчана адносна сумежных блокаў. У міжсалявых утварэннях А. б, не адлюстроўваецца. Сфарміраваўся ў позпафранскі час у выніку блокавых пасоўванняў па разломах.
В. С. Канішчаў. АЛЫПАНКА, другая назва р. Заальшанка.
АЛЬШАНКА, адна з назваў р. Усвейка ў нізоўі.
АЛЬШАНКА. рака, правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Вядома
таксама пад назвамі Вішнёўка, Жыгянка, Луска. У верхнім цячэнні наз. Галыпанка. Даўж. 60 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Кліманцы Ашмянскага р-на, цячэ ў Валожынскім і Іўеўскім р-нах. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %0. Асн. прыток Чарніца (справа), густата рачной сеткі 0,79 км/км2.
Вадазбор (311 км’) на паўд.-зах. схілах Ашмянскага ўзв., узгорыста-раўнінны. значна разараны (45 %). Лясістасць 18 %. Даліна трапецападобная. шыр. 0,6—1 км. Схілы спадзістыя 1 ўмерана стромкія, выш. 10—15 м. Пойма двухбаковая, найб. развіта ў вярхоўі 1 ў ніжнім цячэнні, шыр. 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмерана звілістае. на 8 км у ніжнім цячэнні каналізавана. Шыр. ракі ў межань 4—8 м. Берагі нізкія. Рэжым А. вывучаецца з 1966, назіранні на гідралаг. пасту Багданава. На веснавы перыяд прыпадае каля 48 % гадавога сцёку. Найвытл. ўзровень разводдзя ў канцы сак., найб. выш. над межанным узроўнем 1,4 м (1966). Замярзае ў канцы снеж., нрыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 10 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м3/с. Каля в. Гальшаны і Зацішша плаціны.
Н. Дз. Шэка. АЛЫПАНКА. рака. правы прыток Нёмана. у Іўеўскім р-не. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0.6 % 0. Вадазбор (49 км2) нізінны, 34 % пад лесам.
АЛЫПАНКА, возера ў Сенненскім р-не. у бас. р. Бярозка. Пл. 0,36 км2. Даўж. 1,68 км, найб. шыр. 0,31 км, найб. глыб. 11.1 м, сярэдняя 5,6 м. Аб’ём вады 2,03 млн. м3. Вадазбор (9,2 км2) пласкахвалісты, пераважна разараны, 24 % пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд. Усходнія і зах. схілы выш. 2—5 м. укрытыя хмызняком, паўд. і паўн. выш. 7—12 м. Берагавая лінія (даўж. 4 км) слабазвілістая. берагі нізкія. на 3 і ПдУ забалочаныя. Дно карытападобнай формы, выслана пясчанымі адкладамі. глыбей 2—4 м — гліністым ілам. Глыб. да 2 м займаюць 20 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 250 мг/л, празрыстасць 3.4 м. Зарастае да глыб. 2—2.5 м, апушчаныя ў ваду макрафіты да глыб. 4 м. Эўтрофнае. слабапраточнае. упадаюць 2 ручаі. злучана пратокай з воз. Абразцы. Водзяцца лешч, шчупак. гусцяра. акунь, плотка, карась, лінь. краснапёрва. На беразе возера в. Карпавічы. М. М. Кррловіч.
АЛЫПАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіпкім р-не. у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0,21 км2. Даўж. 2 км. Пл. вадазбору 11,4 км2 Сцёк праз ручай у Зах. Дзвіну. На беразе возера в. Альшанікі.
АЛЬШАНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОЎ, за 6 км на 3 ад Мінска. Пяскі водна-ледавіковыя, светла-жоўтыя і шэрыя, палеваіппатава-кварцавыя (SiO2 81—91 %), дробнаі сярэднезярністыя. Разведаныя запасы 6,9
млн. м3. У тоўшчы рэдкія праслоі і лінзы пясчана-жвіровай пароды, гнёзды супескаў і суглінкаў. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,7—21 м, ускрышы 0,15—11,9 м. Сыравінная база Мінскага камбіната сілікатных ВЫрабаў. В. М. Грушэцкг.
АЛЬШАНСКАЕ РАДОВШІЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ I ЖВІРЫСТАГА ПЯСКУ, за 1 км на У ад в. Альшанка Валожынскага р-на. Паклад (3 лінзы) звязаны з озавымі ўтварэннямі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 253 тыс. м3, перспектыўныя — 405 тыс. м3. У пародзе жвіру буйней за 5 мм 3,1—87,1 %. Пясок-адсеў розназярністы, мае гліністых і пылаватых часцінак 0,4—6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,1—13,3 м, ускрышы 0,2—0,4 м. Пяскі і жвір прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб бетону. Радовішча не эксплуатуецца.
м. Ф. Янюк. АЛЫПАТШК, нізіннае балота на ПнЗ Барысаўскага і ПдЗ Лепельскага р-наў, у вадазборы р. Бярэзіна. Пл. 3,5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 1,8 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м. сярэдняя 1,2 м, ступень распаДУ 57 %, попельнасць 13 %. На 1.1. 1978 запасы торфу 4 млн. т. Балота не асушалася, торф не здабываецца. Укрыта лесам з елкі, вольхі чорнай, бярозы, у падлеску — вярба, крушына, рабіна. Уваходзіць у Дзяржлесфонд, Бярэзінскі біясферны запаведнік. I. я. Брытаў.
АЛЬШОЎКА, рака, левы прыток Беседзі, у Смаленскай вобл. і ў Хоцімскім р-не. Даўж. 28 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 °/оо. Вадазбор (164 км2) нізінны, 11 % пад лесам. Пры ўпадзенні А. ў Беседзь г. п. Хоцімск.
АЛЫПЫМАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 0,1 км на ПнЗ ад в. Альшымава Ваўкавыскага р-на. Паклад у выглядзе 3 лінзаў звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Запасы разведаныя
Рака Альшанка ў Валожынскім раёне.
384 тыс. м3 і прагнозныя 92 тыс. м3. Гліны стужачпыя, цёмна-чырвоныя, чаргуюцца з шакаладнымі праслоямі, тлустыя, пластычныя, легкаплаўкія, карбанатныя. Гліністых часцінак (драбней за 0,01 мм) 35,6—90 %,пясчаных 7—11,7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,8—13,4 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—5,6 м. Радовішча не эксплуатуецца.
Г. А. Трышкіна. АЛЬШЭЎСКІ ПАРК, у в. Алыпэва Мядзельскага р-на. Створаны ў 19 ст. на беразе р. Страча. Пл. 19 га. Складаецца з больш стараж. рэгулярнай і пейзажнай частак. У цэнтры рэгулярнай ч. сядзібны дом, зберагліся тэрасы і алея. У пейзажнай ч. відавая тэраса з дарожкамі. У А. п. растуць пераважна мясц. пароды дрэў (ліпы, клёны, дубы, елкі, хвоя) і кустоў, ёсць лістоўніца еўрапейская. Парк збярогся часткова, належыць саўгасу «Канстанцінава». Помнік прыроды мясцовага значэння.
АЛЮВІЙ, алювіяльныя а дк л а д ы (ад лац. alluvio нанос, намыў), адклады рэк і патокаў у іх далінах. Складае поймы (паплавы), алювіяльныя тэрасы ўсіх рэк, утварае алювіяльныя раўніны, займае болып за 5 % тэр. Беларусі.
А., укрыты болып маладымі адкладамі, трапляецца амаль усюды ў межах сучасных далін і вакол іх. Пароды, з якіх утвараецца А.,— марэнна1 флювіягляцыяльныя адклады пераважна антрапагенавага ўзросту, а таксама дэлювій, азёрныя і балотныя адклады, адклады стараж. рэк. У некаторых месцах на Зах. Дзвіне, Сар’янцы, Дняпры і Сажы невялікі аб’ём А. фарміруецца за кошт размыву болып стараж. парод — дэвонскіх, палеагенавых і неагенавых. Невялікая частка А. арган. паходжання ўтвараецца з рэшткаў водных арганізмаў, якія развіваюцца ў вадзе плёсаў, у старыцах, на поймах. А. сучасных рэк — прадукт эразійнай дзейнасці патокаў. Пастаянны водны паток падмывае стромкі схіл рачной даліны, спачатку выносіць найб. дробныя і лёгкія часцінкі •— гліну, буйны пыл, арган рэшткі (у т. л. за межы рэспублікі, гл. Цвёрды суёк). Часцінкі жвіру і пяску паступова згладжваюода, адкладаюцца на дне, дзе скорасць цячэння паніжаецца.
Фрагмент парку імя Я, Купалы ў Мінску.
Азеляненне плошчы Леніна ў Мастах
Зялёнае ўбранне плошчы Перамогі ў Віцебску.
Азеляненне цэнтра в. Сарачы Любанскага раёна.
Зялёныя насаджэнні на тэрыторыі Аршанскага льнокамбіната.
У Гродзенскім парку імя 40-годдзя ЛКСМБ. Зялёныя насаджэнні на плошчы в. Леніна Горацкага раёна.
Возера Абстэрна. Міёрскі раён.
Возера Атолава. Ушацкі раён.
Бабровіцкае возера. Івацэвіцкі раён.
Возера Балдук. Мядзельскі раён.
Возера Баторын. Мядзельскі раён.
Белае возера. Гродзенскі раён.
БогІнскае возера. Браслаўскі раён
Вішнеўскае возера. Вілейскі раён.
Возера Волас Паўночны. Браслаўскі раён.
Возера Вымна. Гарадоцкі раён
Возеоа Вялікая Швакшта. Пастаўскі раён.
Рака Ала ў Бабруйскім раёне
Рака Асцёр у Клімавіцкім раёне.
Рака Ашмянка каля в. Маркуны Астравецкага раёна.
Аранжарэі Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР у Мінску.
У аранжарэі саўгаса «Дэкаратыўныя культуры» ў Мінску,
Аранжарэі саўгаса «Жодзінскі» Смалявіцкага раёна.
У аранжарэі Мінскага завода электронных вылічальных машын,
Лршанскае ўзвышша каля г. п. Коханава.
Аршанска-Магілёўская раўніна каля г. Чавусы
Асвейскае возера
Зараснік гарлачыка чыста-белага на Асвейскім возеры.
Асіннік чарнічны.
Асіннік кіслічны.
Асіннік сніткавы.
Ачышчальныя збудаванні на Гродзенскім хімічным камбінаце імя С. В. Прытыцкага.
Пункт каніролю за станам атмасферы ў Мінску
Гідрамеліярацыйныя збудаванні ў калгасе «Запавет Леніна» Шклоўскага раёна.
Рэкультывацыя зямель. Культурная паша на былых тарфяніках у калгасе «Савецкая Беларусь» Пружанскага раёна.
Да артыкула Ахова прыроды (I).
Пагруль рыбааховы на Заслаўскім вадасховішчы.
Пункт падкормкі дзікіх капытных у Белавежскай пушчы.
Шгучныя гняздоўі птушак у Белавежскай пушчы.
У час правядзення аперацыі «Мурашка» (школьнае лясніцтва ў Барысаўскім раёне).
Да артыкула Ахова прыроды (II).
Асіповіцкае вадасховішча.
Аматары рыбнай лоўлі.
У зоне адпачынку.
Дп артыкулау Асіповіцкае вадасховіійча, Вадасховіійчы (|)
Ахоўная лясная палоса ўздоўж чыгункі каля г. п. Негарэлае.
Водаахоўны лес на беразе Свіслачы ў Асіповіцкім раёне
Полеахоўныя насаджэнні ў Шклоўскім раёне.
Ашмянскае ўзвышша каля в. Жупраны Ашмянскага раёна.
Баранавіцкая раўніна каля в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна.
Нізіннае травяна-асаковае балота.
Нізіннае лясное балота.
Вярховае балота.
Пераходнае балота.
Вялікія абломкавыя пароды (валуны і каменьчыкі) у рэчышчы абгладжваюцца, паліруюцца, часткова здрабняюцца і ўтвараюць рачныя валуны і гальку. Звычайна яны доўга астаюцца на тым месцы, адкуль іх вымыла вада. Частка А. ўтвараецца за кошт змыву з вадазбораў рэк гліністых часцінак, пылу (са схілаў), часткова пясчана-жвіровага матэрыялу (з равоў). Эразійная дзейнасць рэк, утварэнне і транспарціроўка А. залежаць ад пары года, інтэнсіўнасці ліўневых дажджоў і разводдзяў, ад дзейнасці чалавека на тэр. вадазбору 1 ў далінах рэк, ад векавых і эпахальных ваганняў клімату, неатэктанічных рухаў.