Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Магутнасць А. вызначаецца памерамі ракі і яе геал. гісторыяй, у далінах (Дняпра, Прыпяці, Нёмана) яна ад некалькіх м да 15—18 м. Алювіяльныя адклады — мацярынская парода алювіяльных (поймавых) глеб, ёмістасць пітной вады; галька, жвір, пяскі, гліна выкарыстоўваюцца як буд. матэрыялы. А. ўласціва чаргаванне гарызантальных праслояў з пачкамі і лінзамі косай слаістасці. Залежна ад месца і спосабу ўтварэння, літалагічнага, грануламетрычнага і геахім. складу ў А. раўнінных рэк вылучаюць фацыі: размыву (утвараюцца ў стрыжнёвай частцы рэчышча, пераважаюць буйныя пяскі са значным дамешкам жвіру і галькі), рэчышча (складаецца з пясноў, памер зерняў якіх змяншаецца знізу ўверх па папярочным профілі), разводдзя або поплаву (пашыраны дробныя і тонкія гарызантальна-слаяватыя пяскі, суглінкі і гліны, часам гумусаваныя, з расліннымі рэшткамі, праслойкамі торфу), старыц (намнажаецца ў пакінутых рэчышчах, поплаўных азёрах, пераважаюць моцна гумусаваныя цёмна-шэрыя супескі і суглінкі з вял. колькасцю арган. рэшткаў).
Па суадносінах магутнасці асобных фацый А. да іх агульнай магутнасці (без фацыі разводдзя) вылічаюць структурна-эразійныя каэфіцыенты: энергіі размыву, напружанасці рзчышчавых працэсаў, старычнасці, поймавасці. Паводле агульнай магутнасці А., суадносін фацый А. і структурна-эразійных каэфіцыентаў вылучаюць тыпы А.: волжскі,
У Алыпэўскім парку.
днястроўскі, дняпроўскі і нёманскі (тып падпруднага А., абумоўлены падпрудай Нёмана ледавікамі). Даследаванне сучаснага А.— аснова для вывучэння А. рэк мінулых часоў. У старажытным А., які намножыўся ў рэчышчах, што ўразаліся ў карэнныя пароды, знаходзяць індыкатары карысных выкапняў — аб’ектыўны паказчык для пошуку новых радовішчаў. Гл. карту-ўклейку Антрапагенавыя адклады да арт. Антрапагена* вая сістэма.
АЛЮВІЯЛЬНЫ А ТЭРАСАВАНЫ ЛАНДШАФТ, слабахвалісты з дзюнамі, астанцамі марэннай раўніны, дзярнова-падзолістымі, нярэдка забалочанымі супясчана-пясчанымі, тарфяна-балотнымі глебамі, з хваёвымі, шыракаліста-хваёвымі, драбналістымі лясамі, дубровамі, нізіннымі балотамі, участкамі ворных зямель. Пашыраны ў цэнтр. і паўд. частках Беларусі — тэрасы Дняпра і яго прытокаў (Прыпяці, Бярэзіны, Сажа, Беседзі), а таксама Нёмана. Пл. каля 30,5 тыс. км2 (13,8 % тэр. БССР).
Фарміраванне ландшафту звязана з дзейнасцю сожскага 1 паазерскага ледавікоў. Сучасныя рачныя даліны добра распрацаваны, вял. шырыня надпоймавых тэрас, спадзістыя схілы. Складзены з дробнаі тонказярністых пяскоў, гарызантальных і косаслаістых, магутнасцю ад 2—3 да 12 м і болып. Ад Пінска да Турава па правабярэжжы Прыпяці алювіяльныя пяскі на асобных участках перакрыты мергелістымі лёсападобнымі суглінкамі, на ПдЗ БССР — водна-ледавіковымі супескамі (Бярозаўскі р-н), чаргуюцца з пылаватымі суглінкамі і глінамі (Кобрынскі і Маларыцкі р-ны). Абс. адзнакі тэрас 108— 150 м. Ваганні адносных вышынь 4—6 м. Пераважаюць 2 надпоймавыя тэрасы: першая ўзвышаецца над урэзам вады на 4—8 м, другая —ад 6—7 да 15—20 м (на Сажы, Беседзі ва У Гомельскай вобл.). Паверхня тэрас роўная або слабахвалістая, месцамі ўзгорыстая, слаба парэзаная плоскімі лагчынамі сцёку, месцамі забалочаная. Пашыраны ўчасткі ўзгоркава-хвалістага дзюннага рэльефу ў выглядзе град 1 ўзгоркаў, а таксама адзіночных дзюн (сярэдняя выш. 5—7 м). Даўж. дзюнных град ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў. Трапляюцца ўчасткі пяскоў, не замацаваныя расліннасцю. Найб. па плошчы тэрасы ўздоўж Прыпяці. Яны значна забалочаны, з дзюнамі 1 дзюннымі гра-
Ж?авыяР азёіы выразны грывіс^ чаргаваннГ^ заба-
лочаных і тарфяна-балотных глеб, што ’ абумоўлівае драбнаконтурнасць с.-г. хгоддзяў дзярнова-слабападзолістыя рыхлапясчаныя глебы пР““асаваны Д звязанасупясчаньіх глебах £
шыракаліста-хваевыя. Па ўскраіяах оа лотных масіваў чорнаальховыя і бярозавыя лясы. Трапляюцца дубровы, нізін ныя балоты 1 асобныя ных балот, пазапоймавыя лугі. НайО. асвоена тэрыторыя. А. т. л. ў межах Кобоынскага, Столінскага і жаоінкау скага р-наУ, дзе пашыраны дзярновыя 1 дзярнова-карбанатныя забалочаныя супясчаныя глебы. Мэтазгодна зберажаннв лясоў участкаў нізінных балот як за паведных тэрыторый. Асобныя У’ас™! А т л. ахоўваюцпа (утвораны Прыпяц кі ландашафтна-гідралагічны запавеЭнік і Ленінскі паляўнічы
АЛЮВіЯЛЬНЫЯ ГЛЁБЬІ, тое, што поймавыя глебы. т . •
АЛЮВІЯЛЬНЫЯ РАЎШПЫ, нізінныя прасторы, якія ўтварыліся ў выніку акумуляцыйнай. дзеннасці вял. рэк на месцы шырокіх і доўгіх паніжэнняў зямной паверхні. Значныя часткі Бел. Палесся (Гомельскае і Прыпяцкае Палессі) — фрагменты алювіяльных і водна-ледавіковых раўнін, дзе на месцы Прыпяцкага прагіну намножыліся водна-ледавіковыя адклады, алювій Дняпра, Прыпяці, Пцічы, Бярэзіны, Сажа і інш. рэк.
Паверхня А. р. складаецца з сістэмы шырокіх поймаў, фрагментаў шырокіх рачных тэрас. На фарміраванне сучаснага выгляду раўнін уплывалі працэсы забалочвання нізінных участкаў у галацэне. Найб. паніжаная частка (з адзнакамі да 130 м над узр. м.) з амаль плоскім рэльефам занята балотамі і забалочанымі ўчасткамі з пясчанымі дзюнамі (выдмамі), стараж. берагавымі валамі Прыпяці, перапрацаванымі эолавымі працэсамі. У• Шкуратаў.
АЛЮМАФАСФАТЫ, алюмафасфарыты, горныя пароды, у складзе якіх пераважаюць алюмафасфатныя (аўгеліт, баранеіт, вавеліт, крандаліт і інш.) і фасфатныя мінералы. Асн. дамешкі: мінералы глін, вокіслы і гідравокіслы Fe і Мп, кварц і інш. У выніку здольнасці часткі А1 замяшчацца інш. катыёнамі А; абагачаюцца рэдкімі і рассеянымі элементамі: V, Be, Cr, Zr, Cd, Sc, Y, Ga, U, таксама Mn, Cu, Zn, Ag i Ba. Вылучаюцца генетычныя тыпы: асадкавыя; звязаныя з латэрытнымі корамі выветрывання фасфатных парод; прымеркаваныя да зоны акіслення меднаносных сульфідных радовішчаў; вулканагенна-асадкавыя; звязаныя з другаснымі кварцытамі.
Разам з фасфатамі часткова складаюць альб-сенаманскія фасфарыты на У Магілёўскай вобл. (Лабковіцкае радовішча фасфарытаў, Мсціслаўскае радовішча фасфарытаў). Асабліва перспектыўны на А. з вял. колькасцю А12О3 (у сярэднім 22 % супраць звычайных 1—3 %) участак каля в. Ніхацім’е Магілёўскага р-на. Ю. РКопысаў.
АЛЮМІНІЙ [лац. Aluminium ад alumen (aluminis) квасцы], Al, хім. элемент, адзін з біягенных элементаў. У свабодным стане не трапляецца. Па пашырэншо ў прыродзе займае 1-е месца сярод металаў, 3-е сярод хім. элементаў. Найб. пашыраныя злучэнні А.: вокіс А12О3, баксіты з колькасцю гліназёму 28—80 %, нефелінавыя руды, даўсаніт. А. ёсць у крышт. рашотцы палявых шпатаў, слюды і інш. алюмасілікатаў. На Беларусі перспектывы на баксітазмяшчальныя руды звязаны з верхнімі гарызонтамі дакембрыю і карой выветрывання палеазою. Для пошукаў радовішчаў другасных баксітаў і даўсанітаў перспектыўныя кам,вут. адклады (бобрыкаўскі гарызонт) Беларусі. У літасферы А. 8,8 %, у асадкавых пародах ад 0,43 % (карбанатныя пароды) да 10,45 % (гліны і сланцы). Сярэдняя колькасць А12О3 у покрыўных адкладах залежыць ад іх генетычнага тыпу: у алювіяльных пясках 3,3 %, азёрналедавіковых глінах 14,6, лёсах 8,3, ледавіковых супесках, суглінках 7,1, флювіягляцыяльных адкладах 4,08 % і інш. На колькасць А12О3 уплывае выветрыванне, якое разбурае палявыя шпаты і часткі гліністых мінералаў. У глебах Беларусі А12О3 ад 0,37 % да 13,35 % (у сярэднім 6,8 °/о) ■ Найб. гліназёму ў дзярнова-падзолістых глебах на марэнных, лёсавых суглінках і азёрна-ледавіковых глінах. найменшае ў тарфяна-балотных глебах. У натуральнай расліннасці А12О3 0,15—4,04 % (найб. у хвоі, менш у лісці бярозы, у ігліцы ядлоўцу). А. уваходзіць у састаў тканак жывёл, намнажаецца ў печані, падстраўнікавай і шчытападобнай залозах, у спалучэнні з фасфатамі парушае жыўленне раслін і жывёл.
Я. I. Аношка.
АЛЯКСАЙДРАЎ Мікалай Мікалаевіч (11.6.1917, Бранск — 7.10.1981), беларускі сав. анколаг. Чл.-кар. АМН СССР (1974), д-р мед. н. (1955), праф. (1962). Герой Сац. Працы (1977). Чл. КПСС з 1939. Скончыў Ваен.-мед. акадэмію імя Кірава ў Ленінградзе (1940). 3 1960 дырэктар НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы
М. М. Аляксандраў.
здароўя БССР, адначасова заг. кафедры анкалогіі Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Працы па тэорыі пухлінаўтварэпня, біяхіміі, імуналогіі, дыягностыцы і лячэнню злаякасных пухлін, спосабах мабілізацыі ахоўных сіл арганізма пры раку, пашырэнню злаякасных пухлін, арганізацыі проціракавай барацьбы ў БССР.
АЛЯКСАНДРАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Аляксандраўка ў Гомельскім р-не), тэктанічная структура ў Рэчыцкім і Гомельскім р-нах Гомельскай вобл., ва ўсх. частцы Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1962 сейсмічнымі даследаваннямі.
Па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах А. п. мае форму паўскляпення, што прымыкае на Пд да разрыўнога парушэння з
амплітудай 1000—1400 м, ва У яно абмежавана лакальным разломам, амплітуда якога не ўстаноўлена. Мінім. адзнакі паверхні фундамента (—3800 м), падсалявых ( — 3200 м) 1 міжсалявых адкладаў (-1700 м) устаноўлены ў паўд. ч. паўскляпення. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы вылучана брахіантыкліналь. памерам 15X2,5 км з мінім. адзнакай у скляпенні —300 м і амплітудай больш за 700 м. Адметная асаблівасць А. п.— прысутнасць у яго геал. разрэзе магутных эфузіўных тоўшчаў. 3 міжсалявых адкладаў на А. п. атрыманы прытокі нафты.
I. Д. Кудравец. АЛЯКСАНДРАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ЙАФТЫ, паблізу в. Аляксандраўка Рэчыцкага р-на. Адкрыта ў 1977. Пл. 6 км2. Размешчана на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Аляксандраўскага падняцця, з якім звязаны Паўд.-Аляксандраўскае і Баршчоўскае радовішчы нафты (з апошнім А. р. н. мяжуе на У). Радовішча прымеркавана да міжсалявой паўбрахіантыкліналі, якая абмежавана з Пд Аляксандраўскім рэгіянальным разломам субшыротнага распасцірання. Паклады нафты ў дэвонскіх адкладах, у разрэзе якіх надсалявая карбанатнатэрыгенная (магутнасць да 1750 м), верхняя саляносная (80—1050), міжсалявая карбанатна-вулканагенная (450— 600 м), падсалявая вулканагенна-тэрыгенная (каля 700 м) тоўшчы. Паміж міжсалявой і падсалявой залягае вулканагенная тоўшча да 700 м, стратыграфічным аналагам якой на інш. участках Прыпяцкага прагіну з'яўляецца ніжняя саляносная тоўшча. Паклады нафты пластавыя, літалагічна 1 тэктанічна экранаваны ў міжсалявых (ялецкі гарызонт) адкладах верхняга дэвону. Магутнасць