Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АМФАЛІНА (Omphalina), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. радоўкавых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, амаль усе віды роду. Сапратрофы. Развіваюцца на аголенай глебе, сярод імху, на лясным подсціле, сухой драўніне. Болыпасць відаў неядомыя.
Пладовыя целы невял. памераў. Шапка правільная, лейкападобнаўціснутая з ямачкай на вяршыні, гіграфанная (як бы насычаная вадой). Пласцінкі зыходзячыя. Ножка храсткаватая, часцей пустая, без кольца. Споры эліпсападобныя, гладкія. Споравы парашок белы або жаўтаваты.
У БССР найб. вядомы 2 віды. А. г а р а в а я (О. maura) расце на пашы, лугах, сырых гдебах і выпаленых мясцінах. Пладаносіць у чэрв,— верасні. Шапка дыям. 2—4 см, брудна-шэрая або цёмна-свінцова-шэрая, вадзяністая, гладкая, па краі паласатая. Пласцінкі частыя, белыя, шаўковыя, іншы раз выемчастыя. Мякаць тонкая, цёмна-шэрая. Ножка цвёрдая, аднаго колеру з шапкай. А. пусткавая (О. ericetorum) расце на глебе ў сыраватых мясцінах, на сфагнавых балотах, часта абапал дарог, у лесе на гнілых пнях. Пладаносіць з ранняй вясны да восені. Шапка дыям. 2—3 см, радыяльна-паласатая па краі, вохрыстая. Пласцінкі шырокія, рэдкія, аднаго колеру з шапкай. Ножка кароткая, часта каля асновы з белаватымі валаскамі. Мякаць белая.
Б. М. Пруеакова.
АМФАРА (Amphora), род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сям. навікулавых. Вядома каля 150 відаў, пераважна марскіх. На Беларусі А. авальная (A. ovalis) трапляецца ў планктоне і бентасе вадаёмаў, у антрапагенавых і галацэнавых адкладах. Адзначаны 6 выкапнёвых відаў: А. дэльфінная менш а я (A. delphinea var. minor) знойдзена ў пліяцэнавых, А. аяйская (A. ajajensis) — у познаплейстацэнавых і галацэнавых, А. кавападобн а я (A. coffeaeformis) — у познаплейстацэнавых і сучасных, А. м а нгольская (A. mongolica) — уплейстацэнавых, А. пілаватая (A. serrata) — у познаплейстацэнавых, А. coraensis — у 'ніжнепліяцэнавых і плейстацэнавых адкладах.
Адзіночныя клеткі, рухомыя або прымацаваныя да субстрату. Панцыр з боку паяска падоўжана-эліптычнай або прамавугольнай формы. Створкі паўмесяцавыя з радыяльнымі пункцірнымі штрыхамі. Шво прамое або выгнутае, ссунутае да брушнога краю.
АМФІБАЛІЗАЦЫЯ, замяшчэнне піраксенаў і інш. цемнаколерных сілікатных мінералаў амфіболамі. Характэрна для магматычных, метамарфічных і асадкавых парод асн. саставу, якія зазналі рэгрэсіўны рэгіянальны метамарфізм у амфібалітавай і эпідот-амфібалітавай фацыях (у інтэрвале т-р 700—400 °C). Пры гэтым утвараецца светла-зялёны малажалезісты амфібол гастынгсіт-актыналітавага раду, а лішак жалеза звязваецца ў залежнасці ад фіз.-хім. умоў у вокісную або сульфідную формы і ўтварае магнетыт, пірацін, або пірыт. На Беларусі А. найб. шырока развіта ў межах Бел. крышт. масіву, яна дзейнічае на магутныя і працяглыя целы (масівы) двухпіраксенавых крышталічных сланцаў. Гэтыя пароды, багатыя тытанам і жалезам, у выніку рэгрэсіўнага метамарфізму і спадарожнай яму А. ператвараюцца ў розныя амфібаліты і амфіболавыя гнейсы. Вызваленыя жалеза і тытан утвараюць рассеяную ільменіт-магнетытавую і сульфідную акцэсорную мінералізацыю, а часам, пры наяўнасці спрыяльных тэрмадынамічных і фіз.-хім. фактараў, і вял. паклады (напр., Навасёлкаўскае ільменіт-магнетытавае рудапраяўленне). у. я. Астроўскі. АМФІБАЛІТ (ад амфіболы+трэч. lithos камень), сланцавая ці масіўная метамарфічная горная парода. Складаецца з рагавой падманкі і плагіяклазу, часам мае ў сабе гранат, кварц, зерні магнетыту і тытанамагнетыту. Трапляецца ў крышт. фундаменце Беларусі. Разнавіднасці: параамфібаліты, ортаамфібаліты.
Колер ад цёмна-зялёнага да чоряага. Шчыльн. 2700—3200 кг/м3. Утвараецца ў
нетрах зямной кары пры высокіх т-рах і значным ціску ад змянення асн. 1 сярэдніх вывергнутых і некаторых асадкавых горных парод. Чорныя разнавіднасці прыдатны на вытв-сць абліцовачных і вырабных камянёў. Ю. Р. Копысаў. АМФІБІІ (ад грэч. amphibia), клас пазваночных жывёл; тое, што земнаводныя.
АМФІБОЛЫ (ад грэч. amphibolos двухсэнсавы, падманлівы), група пародаўтваральных мінералаў — гідрасілікатаў Са, Mg, Fe і шчолачаў. У залежнасці ад складу А. падзяляюцца на шчолачназямельныя і шчолачныя. На Беларусі А. пашыраны ў вывергнутых, метамарфічных і метасаматычных горных пародах. Часам А.— другасныя мінералы, пры замяшчэнні, напр., піраксенаў у выніку амфібалізацыі. Пры разбурэнні (выветрыванні) А. пераходзяць у бурыя гідравокіслы жалеза, гліністыя мінералы і інш.
Крышталізуюцца ў манакліннай (рагавая падманка, трэмаліт, актыналіт), радзей рамбічнай (антафіліт) сістэме, утвараюць пры гэтым прызматычныя зерні, ігольчатыя ці валакністыя агрэгаты, радзей крышталі з добра прыкметнай спайнасцю. Па крышталахім. якасцях адносяцца да стужачных сілгкатаў. Колер А. мяняецца ў залежнасці ад колькасці жалеза — ад бяско-
Амур белы.
Амур чорны.
Амфіпрора прыбраная.
лерных праз зялёныя і бурыя да чорных. Цв. 5—6,5, шчыльн. 2800—3200 кг/м3. Тонкавалакністыя разнавіднасці А., якія аб’ядноўваюцца пад назвай амфібол-азбесту, шырока выкарыстоўваюцца ў прамысловасці. В. П. Корзун.
АМФІДБІШУМ (Amphidinium), род аднаклетачных пірафітавых водарасцей сям. гімнадыніевых. Вядома каля 50 відаў. У СССР 8 відаў, пераважна аўтатрофныя. На тэр. Беларусі ў р. Прыпяць адзначаны Amphidinium sp.
Клеткі рухомыя даўж. 12—50 мкм і шыр. 8—40 мкм, шырокаэліпсападобныя, круглыя, часам цыліндрычныя, сціснутыя дорзавентральна. Папярочная кальцавая баразна дзеліць клетку на 2 няроўныя часткі, адна з іх падоўжаная, прамая. Уабо S-падобнавыгнутая. Ад месца перакрыжавання баразён адыходзяць 2 жгуцікі, адзін з іх у некалькі разоў перавышае даўж. клеткі. Пратапласт часцей бясколерны, зрэдку з стужкападобнымі, пласціністымі, падоўжана-авальнымі, дыскападобнымі храматафорамі. Ёсць цысты. Размнажаецца дзяленнем клеткі.
АМФІКАРШЯ (грэч. amplii з двух бакоў +karpos плод), утварэнне на расліне надземных і падземных пладоў. Падземныя плады развіваюцца з завязі, якая пранікае ў глебу пасля апладнення. 3 раслін уласціва, напр., кісліцы.
АМФІПРОРА (Amphiprora), род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сям. навікулавых. Вядомы 14 відаў, пашыраных пераважна ў саланаватаводных і марскіх вадаёмах, радзей у прэснаводных. На тэр. Беларусі А. п р ы б р а н а я (A. ornata) адзначана ў літаралі азёр Kamo Гарадоцкага і Сасноўскае ПІумілінскага р-наў, у р. Прыпяць.
Панцыр тонкі, з паяска прамавугольны, злёгку звужаны пасярэдзіне, даўж. 35—115 мкм, шыр. 18—30 мкм. Створкі вузкалінейныя з S-падобнавыгнутым кілем. Штрыхі на створцы далікатныя, на кілі — выразна пункцірныя. Мяжа паміж створкай 1 кілем зубчастападобная. АМШАРА, тое, што імшара.
АМЯЛО, вярховае балота на ПнУ Чэрвеньскага р-на, у вадазборы р. Карпілаўка. Mae значныя запасы бітумінознага торфу, уваходзіць у склад Чэрвеньскай базы бітумнай сыравіны. Пл. балота 0,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,4 тыс. га. Глыб. торфу да 6,2 м, сярэдняя 2,8 м, ступень распаду 31 %, попельнасць 6 %. На 1.1.1978 торфу 1,7 млн. т. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
АМЯЛУШКА ЗВЫЧАПНАЯ (Вотbycilla garrulus), птушка атр. вераб’інападобных. Пашырана ў хвойных лясах паўн. Еўразіі, апрача паўн.ўсх. Сібіры. На Беларусі не кожны год трапляецца на веснавым (крас.)
і асеннім (ліст.) пралётах. У невялікай колькасці зімуе. Трымаецца чародкамі па 10—200 асобін у лясах, у мяспінах, дзе шмат рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу, каля жылля. Адлятае ў красавіку. Корміцца ягадамі, вясной — пупышкамі бярозы, амялы, суквеццямі вярбы. Карысная: разносіць насенне раслін.
Даўж. цела каля 20 см, маса да 73 г. Апярэнне густое, мяккае, ружова-шэрае, крылы стракатыя з вузкімі жоўтымі і шырокімі белымі палоскамі 1 чырвонымі рагавымі пласцінкамі, на галаве чуб, гарляк чорны, на хвасце папярочная жоўтая палоса. В. В. Ямінскі.
АМЯЛЬНЯНСКІ ЗАКАЗНІК-ЖУРАВІЯНІК. Засн. ў 1979 на вярховым балоце Парэцкі Мох у Пухавіцкім р-не для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 1,8 тыс. га (1981). У раслінным покрыве пераважаюць хваёва-сфагнавыя і хваёва-багуна-сфагнавыя фітацэнозы. Па ўскраінах і «астраўках» балота — хваёвыя, хваёва-бярозавыя і асінава-яловыя лясы.
АНАБЁНА (Anabaena), род ніткападобных сіне-зялёных водарасцей сям. анабенавых. Вядома каля 100 відаў, з іх у СССР 67. Трапляюцца ў планктоне прэсных водаў, некаторыя ў саланаватых водах і на сушы. На Беларусі 25 відаў і 20 разнавіднасцей. Найб. пашыраны: А. Гасаля (A. hassalii), А. Шарамецьевай (A. scheremetievii); пры масавым развіцці А. Лемермана (А. lemmermannii), А. цвіцення вады (А. flos-aquae) і інш. выдзяляюць у ваду рэчывы, атрутныя для вадаплаўных птушак і рыб, некаторыя фіксуюць атм. азот. А. спіралепадобная (А. spiroides) i A. flos-aquae выклікаюць цвіценне вады.
Клеткі шарападобныя, у шматклетачных трыхомах. Агулыіы слізісты чахол ледзь прыкметны ў вадзе. Гетэрацысты пасярэдзіне трыхома. Размнажаюцца дзяленнем клетак папалам, распадам трыхома на гармагоніі, пры неспрыяльных умовах утвараюць споры. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Сгне-зялёныя водаpacui. Л. В. Прасянік.
АНАБЕНОПСІС (Anabaenopsis), род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей сям. анабенавых. Вядомы 10 відаў, пашыраных пераважна ў трапічных і субтрапічных водах. У СССР 7 відаў. На Беларусі адзначаны 2: А. Яленкіна (A. elenkinii) у р. Прыпяць і рэдкі для ўмераных шырот А. Рацыборскага (A. raciborski) у воз. Павульскае Ушацкага р-на і рыбагадоўчых сажалках Палесся.
Трыхомы кароткія, прамыя, спіральна скручаныя. адзіночныя. складаюцца з эліпсападобных, круглавата-сціснутых або падоўжана-цыліндрычных клетак (2—7 мкм шыр.). Гетэрацысты па краях
ніткі, споры інтзркалярныя, амаль шарападобныя, да 11 мкм у дыям.
АНАБІЁЗ (грэч. anabiosis ажыўленне ад ana зноў+ bios жыццё), стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы рэзка замаруджваюцца. Выпрацаваны ў выніку эвалюцыі як фізіял. прыстасаванне арганізма да ўздзеяння неспрыяльных умоў асяроддзя (т-ры, вільготнасці і інш.). Характарызуецца часовым зніжэннем абмену рэчываў, які пры спрыяльных умовах узнаўляецца. Назіраецца ў мікраарганізмаў (спораўтваральныя бактэрыі, мікраскапічныя грыбы), раслін і жывёл. У некаторых арганізмаў уваходзіць у нармальны цыкл развіцця (насенне, споры, цысты). Беспазваночныя (гідры, чэрві, некаторыя ракападобныя, малюскі і яасякомыя) і пазва-