• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    звярок. У СССР для рассялення першыя партыі А. (1643 асобіны) завезены з Канады і Фінляндыі. На Беларусь пранікла з Полыпчы ў выніку прыроднага рассялення. Упершыню выяўлена ў 1948 у бас. р. Лясная (прыток Буга). У наступныя гады рассялілася ў Брэсцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Пружанскім, Маларыцкім р-нах. У 1953—61 больш як 2 тыс. А. выпусцілі для акліматызацыі ў азёры Чырвонае, Малькавічы, Гузьба, Асвейскае, Бабровіцкае, Цно, у рэкі і азёры Браслаўскага р-на. У 1959 А. траплялася ўжо ў 54 раёнах БССР. Колькасць А. зменлівая; на пач. 1981 было каля 15,7 тыс.
    Даўж. цела 23—35 см, хваста 20—25 см, маса 1,0—1,5 кг. Нагадвае вял. пацука. Хвост пляскаты з бакоў, лускаваты; на задніх канечнасцях няпоўныя плавальныя перапонкі. Поўсць густая, мяккая, рыжаватая, цёмна-бурая да чорнай. ІІохвенныя залозы ў самцоў у перыяд гону выдзяляюць сакрэт, у якім ёсць мускус. Паўводная жывёла. Трымаецца старыц, невялікіх з павольным цячэннем рэк, азёр, багатых воднай і прыбярэжнай расліннасцю. Жыве ў норах або хатках (з карэнішчаў аеру, parosy, лісця і сцяблоў трыснягу) выш. да 1 м і дыяметрам каля асновы да 2 м. Корміцца чаротам, гарлачыкамі, асокамі, эладэяй, трыснягом, разаком, зрэдку малюскамі, ракамі. 1-ы гон на р. Лясная ў лют.— сак., 2-і ў крас.— маі, 3-1 ў канцы чэрв.— ліпені. У прыплодзе 3—15 дзіцянят. Прамысл. значэнне ў БССР невялікае, да 1969 нарыхтавана каля 18 тыс. шкурак, у наступныя гады здабывалі мала. Прыродны носьбіт узбуджальнікаў небяспечных хвароб (тулярзміі, паратыфу). У невялікіх вадаёмах пры значнай шчыльнасці засялення шкодзіць воднай расліннасці, што пагаршае ўмовы жыцця для рыб 1 птушак і памяншае біял. прадукцыйнасць вадаёмаў. Біятэхнічныя мерапрыемствы накіраваны на паляпшэнне ўмоў існавання А. (кармавых, ахоўных, гнездавых), уключаюць паглыбленне рэчышчаў і пракопванне канаў у грунце вадаёмаў (змяншаюць пагрозу прамярзання вадаёмаў да дна ў месцах пражывання звяркоў), пракошванне прыбярэжных зараснікаў і стварэнне невялікіх плёсаў, сплавін, гнездавых валоў (у выглядзе пірамід выш, 1,5—2 і даўж. 2—5 м), устаноўку сплавін або штучных гняздоўяў (буяроў і хатак) з трыснягу ў аддаленай ад берага зоне надводнай расліннасці. Біятэхн. збудаванні для А. адначасова могуць быць добрым сродкам павелічэння на вадаёмах колькасці вадаплаўных птушак.	Я. В. Малашэвгч.
    АНДРАМЁДА, род раслін сям. вера совых; тое, што імшарніца.
    АНДРАМЁДА (лац. Andromeda), су зор’е паўн. паўшар’я неба. У ім тры зоркі 2-й зорнай велічыні і вядомая з 10 ст. гіганцкая спіральная туманнасць — адна з найбліжэйшых да нас галактык, якую можна бачыць простым вокам. Туманнасць А. размешчана над зоркай р Андрамеды, мае 4,3 зорную велічыню, папярочнік 27 кпс, адлегласць ад Cos­
    pa 205 кпс. У сузор’і 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 тэр. БССР відаць летам, увосень і зімой.
    АНДРЫВОНШЫНСКІ ПАРК. Размешчаны ў в. Андрывонш (Валожынскі р-н). Займае ўзгорыстую тэр., абмежаваную сістэмай штучных каналаў (зберагліся часткова), якія звязаны з р. Гальшанкай; з паўн.-зах. боку яго — лес. Пл. 50 га.
    Пейзажны парк з рысамі рэгулярнай планіроўкі. У цэнтральнай ч. двухпавярховы палац, абкружаны сеткай дарожак з бардзюрамі са спірэі Біліярда і ружы
    Да арт. Анемафільныя расліны. Будова кветкі ветраапыляльнага райграсу высокага:	1 — перыстыя рыльцы; 2 —
    пыльнікі на доўгіх тычынкавых ніцях;
    3 — пачатак ускрыцця пыльнікаў.
    Анігена конская: 1 — клейстатэцыі на субстраце; 2 — клейстатэцый у разрэзе.
    маршчыністай. У парку растуць каля 70 відаў дрэў і кустоў, у т. л. клён серабрысты, явар, дуб паўночны, ліпа крымская, ясень пенсільванскі, таполя лаўралістая, ірга каласістая, абляпіха і інш. Парк захаваўся часткова. Насаджэнні набылі выгляд лесапаркавага масіву. Помнік прыроды мясцовага значэння. Перспектыўны для аднаўлення. На тэр. А. п. піянерскі лагер.
    A. Т. Федарук. АНДР9ЕВЫЯ ІМХІ, андрэіды (Andreaeidae), падклас лістасцябловых імхоў. Вядома 1 сям. (андрэевыя), прадстаўленае на Беларусі 1 відам з роду андрэя.
    АНДРЗЕЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Калінкавіцкім р-не; тое, што Руднінскае падняцце.
    АНДРЭІДЫ (Andreaeidae), падклас лістасцябловых імхоў; тое, што андрэевыя імхі.
    АНДРЗЯ (Andreaea), род лістасцябловых імхоў сям. андрэевых. Вядома каля 120 відаў, з іх у СССР 15. На Беларусі 1 від — А. с к а л ьн а я (A. rupestris), пашырана ў паўн.-зах. раёнах, расце на камянях у лесе. Рэлікт ледавіковай эпохі.
    Утварае цвёрдыя ад чырвонада чорна-бурага колеру дзернавінкі. Сцяблы 1—2 см выш., прамыя або прыўзнятыя, густа ўкрытыя лісцем. Лісты падоўжана-яйцападобныя або яйцападобна-ланцэтныя, тупыя, без жылак. Каробачка на псеўданожцы, прадаўгавата-авальная, раскрываеяца падоўжнымі шчылінамі на 4 створкі. Іл. гл. на ўкл. да арт. Лістасцябловыя імхі.	Г. Ф. Рыкоўскі.
    АНДЭЗІТ Гад назвы горнай сістэмы Анды (Andes) у Паўд. Амерыцы], мінерал, гл. ў арт. Плагіяклазы. АНДЭЗІТ [ад назвы горнай сістэмы Анды (Andes) у Паўд. Амерыцы], кайнатыппая эфузіўная горпая па-
    рода, складзеная з крышталёў сярэдняга плагіяклазу, піраксену, рагавой падманкі і інш. мінералаў і вулканічнага шкла. На Беларусі трапляецца ў адкладах валынскай серыі верхняга пратэразою. Разнавіднасці: аўгітавыя, гіперстэнавыя, рагавападманкавыя і слюдзяныя А.
    Структура парфіравая ці гіялапілітавая (мікраліты ў выглядзе насычанага шклом лямцу). Колер цёмны (шэры, буры да чорнага), шчыльн. 2800—3000 кг/м3. Утвараецца ад застывання вулканічнай лавы, якая мае 56—60 % крэмнекіслаты, магнію, кальцыю і жалеза. Выкарыстоўваецца як кіслотатрывалы матэрыял, буд. камень.	Ю~. Р. Копысаў.
    АНДЭЗІТА-ДАЦБІТ, вулканічная горная парода, пераходная ад андэзіту да дацыту, эфузіўны аналаг дыярыту. Па складу падобны на гранадыярыты і кварцавыя дыярыты. Часам да А.-д. адносяць кіслыя андэзіты без кварцу. Цемнаколерная шчыльная парода парфіравай структуры. Разам з базальтам і андэзітам складае асн. масу эфузіўных парод, На Беларусі трапляецца ў адкладах валынскай серыі верхняга пратэразою.	ю. р. Копысаў.
    АНЕЛІДЫ, тып беспазваночных жывёл; тое, што кольчатыя чэреі. АНЕМА... (ад грэч. anemos вецер), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «вецер».
    АНЕМАФІЛЬНЫЯ РАСЛІНЫ (ад анема...+ грэч. phileo люблю), в е траапыляльныя расліны, расліны, у якіх перакрыжаванае апыленне адбываецца з дапамогай ветру. Да анемафілаў адносяцца Ka­na 20 % кветкавых раслін. 3 раслін флоры Беларусі да А. р. належаць злакі, асокі, каноплі, крапіва, цукровыя буракі, болыпасць дрэў (елка, хвоя, дуб, бяроза, вольха і інш.).
    Кветкі А. р. дробныя, непрыкметныя, з няяркім калякветнікам або без яго, часта сабраныя ў суквецці (каташкі, мяцёлкі, складаныя каласы), якія лёгка пагойдваюцца. Пыльнікі размешчаны на дрўгіх тычынкавых ніцях, у песцікаў бўйныя, шырокія, часта перыстыя або лопасцевыя рыльцы, якія, як і пыльнікі, высоўваюцца з кветак. Пылок сухі і дробны, утвараецца ў вял. колькасці (напр., у кукурузы ў мужч. мяцёлцы
    Да арт. Анемахарыя. Прыстасаванні пладоў 1 насення да пашырэння ветрам: 1 — валасісты чубок адуванчыка; 2—лятучыя валаскі падвею; з—лятучка асіны; 4	 крылаткі вяза; 5 — крылаткі клёна; 6 — калякветны ліст ліпы, які ператварыўся ў крыло; 7,8 — крылатае насенне хвойных.
    каля 50 млн. пылінак) і пераносіцца на значную адлегласць (да 60 км і больш). А. р. растуць групамі або зараснікамі, цвітуць ранняй вясной да распускання лісця або адначасова з ім, што палягчае шлях пылку да песцікаў. Вял. колькасць пылку ў паветры можа выклікаць паліноз. ІІараўн. Энтамафільныя расліны. АНЕМАХАРБІЯ (ад якелга...+грэч. choreo прасоўваюся), распаўсюджванне пладоў, насення, спораў раслін ветрам. Уласціва насенным раслінам (клён, хвоя, елка, таполі, многія складанакветныя і інш.), папарацям, дзярэзам, наземным водарасцям, імхам, лішайнікам, многім грыбам. Насенне анемахораў мае малую вагу (у верасовых, архідных і інш.) і спец. прыдаткі (напр. валаскі ў адуванчыка і таполі, крылатыя вырасты ў клёна і бярозы), што палягчае перанос іх ветрам.
    Да арт. Анімалістычны жанр. 1. Г. Л о йк а. Совы. Сангіна, вугаль. 2. В. А л ьш э ў с к і (самадзейны разьбяр па дрэве). Скульптуры звяроў.
    АНЕМОНА, род раслін сям. казяльцовых; тое, што кураслеп. АНІГЁНА (Onygena), род сумчатых грыбоў сям. анігенавых. Вядома да 5 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, 2: А. конская (О. equina) i А. птушыная (О. corvina). Сапратрофы. Развіваюцца на рагах і капытах буйн. par. жывёлы, коней, авечак, пер’і птушак і інш., выклікаюць гідроліз рагавога рэчыва.
    Пладовыя целы (клейстатэцыі) дыям. 1—5 мм, на страматычных ножках даўж. да 1 см. Абалонка цел тонкая, бясколерная, пры выспяванні разрываецца няправільна або лапатападобна. Сумкі круглаватыя ці мехападобныя, размешчаны ў галоўках пладовых цел. Споры круглаватыя або сагнутыя, іншы раз з патоўшчанай абалонкай у сярэдняй частцы.	М. А. Лемяза.
    АНІГЕНАЛЬНЫЯ (Onygenafes), парадак сумчатых грыбоў. Вядома 1 сям., 3 роды прыкладна з 10 відамі, пашыранымі ў Еўразіі і Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, адзначаны 2 віды з роду анігена.
    Літ.: Сндорова II. II. Порядок Оннгеновые (Onygenales).— У кн.: ЖнЗнь растеннй. Т. 2. Грнбы. М., 1976.
    АНІМАЛІСТЫЧНЫ ЖАНР (ад лац. animal жывёла), жанр выяўл. мастацтва, які адлюстроўвае жывёлыіы свет. Мастакоў, што працуюць у А. ж., наз. анімалістамі. Анімалістычныя матывы ў бел. мастацтве былі ўжо ў 16 ст.: гравюры ў Бібліі Ф. Скарыны («Самсон і леў», «Данііл з ільвамі»), іл. да «Евангелля» Пятра Мсціслаўца. У 17 ст. гравёр Т. Макоўскі стварыў іл. да кн. «Гіпіка» (выявы коней). 3 бел. сав. мастакоў у А. ж. працуе Г. Лойка, які ў станковых малюнках пераканаўча перадае аблічча і норавы звяроў і птушак («Совы», «Леў», «Рысі», «Пяшчотнасць»). Часам да А. ж. звяртаюцца ілюстратары дзіцячых кніг (Я. Кулік, Ю. Зайцаў). АНІС ЗВЫЧАЙНЫ (Anisum vulga­re), аднагадовая травяністая расліна сям. парасонавых. Радзіма — М. Азія. Дзікарослы не трапляецца, культывуецца ў краінах Паўд. Еўропы, Азіі, Паўн. Афрыкі, Паўд. Амерыкі. У Расіі вырошчваецца з 1830-х г. На Беларусі — малапашыраная вострапрыпраўная расліна; рэкамендуецца для вырошчвання ў адкрытым грунце і ў цяпліцах для атрымання прадукцыі на працягу ўсяго года.