Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
нішчаны тур, высакародны алень, лань, собаль, ляспы тарпан, хахуля, расамаха, да пач. 20 ст. мала аставалася дзікоў, ласёў, амаль зніклі зубр, бабёр, казуля, буры мядзведзь, у рэках — рускі і балтыйскі асятры, бялуга і інш. каштоўныя рыбы, амаль поўнасцю зніклі дзікія пчолы. Становіцца малалікай або знікае болыпасць відаў земнаводных і паўзуноў, змяняецца арнітафауна балот і інш. біятопаў. А. ў. прывяло да пашырэння мышападобных грызуноў, варон і інш. экалагічна пластычных і жыццяздольных, але не заўсёды карысных відаў. Фарміруюцца сінантропныя комплексы. Непрадуманае ўзбагачэнне паляўніча-прамысл. фауны ў радзе выпадкаў здолыіа весці да непрадбачлівых вынікаў (збядненне генафонду з-за выцяснення еўрапейскай норкі амерыканскай, шкода янотападобнага сабакі для паляўнічай гаспадаркі, пашкоджанне воднай і прыбярэжнай расліннасці ў месцах скапцэнтравання андатры і інш.). Развіццё гар. паселішчаў і прамысл. прадпрыемстваў, не забяспечаных ачышчальнымі збудаваннямі, садзейнічала забруджванню паветра, вадаёмаў і глебы.
Пасля ўсталявання Сав. улады пачалі фарміравацца прынцыпова новыя адносіны грамадства да прыроды, якія вызначаюцца гаспадарлівым і руплівым выкарыстаннем яе рэсурсаў, клопатам аб зямлі, лесе, нетрах, вадаёмах і чыстым паветры, аб раслінным і жывёльным свеце, зберажэнні і ўпрыгожанні зямлі для цяперашніх і будучых пакаленняў. Узрастаючае А. ў. на прыроду набывае планамерны, мэтанакіраваны, навукова абгрунтаваны характар. У выніку мерапрыемстваў па ахове прыроды і памнажэнню яе багаццяў адноўлены знішчаныя лясы, лясістасць тэр. БССР дасягнула 34,5 % (1979); барацьба з эрозіяй і акультурванне глеб прыкладна ў 3 разы
павысілі іх прыродную ўрадлівасць. Ажыццяўляецца рэкультывацыя зямель, вадасховішчамі і меліярац. сістэмамі рэгулюецца водны рэжым тэрыторыі. На Палессі ў выніку меліярацыі малапрадукц. балотныя і лугава-балотныя раслінныя фармацыі замяняюцца высокапрадукц. аграфітацэнозамі. Адноўлены многія віды дзікіх жывёл: зубр, бабёр, высакародны алень, лось, казуля і інш. Акліматызаваны каштоўныя віды раслін і жывёл (гл. Акліматызацыя раслін, Акліматызацыя жывёл). Для захавання генафонду створаны запаведнікі, заказнікі, многія каштоўныя прыродныя аб’екты аб’яўлены помнікамі прыроды. Шырокае ўкараненне ачышчальных збудаванняў, безадходных тэхналогій, зваротных сістэм водакарыстання і інш. прыродаахоўных мерапрыемстваў памагае зберагчы чысціню навакольнага асяроддзя. Свядомае пераўтварэнне прыроды чалавекам патрабуе шырокага і планамернага вывучэння множнасці ўзаемасувязей і значэння прыродных рэсурсаў для распрацоўкі комплекснай, разлічанай на будучыню праграмы іх узнаўлення. Сацыялістычнае грамадства стварыла ўмовы для вырашэння асн. праблем А. ў. на прыроду. Планавае вядзенне гаспадаркі на аснове грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці ператварае А. ў. ў магутны рэгулятар прыродных працэсаў, накіраваны на ўсталяванне аптымальных суадносін грамадства і прыроднага асяроддзя.
Л. М. Сушчэня, В. I. Парфёнаў, У. П. Ляхновгч, В. Б. Кадацкг, П. Р. Козла.
АНТРАПАГЁННАЯ ЭРОЗІЯ ГЛЁВЫ, тое, што паскораная эрозія глебы. АНТРАПАГЁННЫ ЛАНДШАФТ, прыродны ландшафт, зменены ў працэсе гасп. дзейнасці чалавека, a таксама прыродна-вытворчыя комплексы, гарадскія паселішчы і г. д. Вывучае А. л. спец. раздзел ланд-
Цз арт. Антрапагеннае ўздзеянне на
прыроду.
Тэрасаваныя
схілы ў наваколлі
Мазыра да лесапасадак і пасля іх.
шафтазнаўства. А. л. класіфікуюць па зместу (прамысловыя, сядзібныя, дарожныя, с.-г., лясныя, водныя) і па генезісу (тэхнагенныя, ворныя, рэкрэацыйныя і інш.). Па ступені гасп. вартасці вылучаюць культурныя і акультурныя А. л. Культурныя ландшафты — комплексы, мэтанакіравана змененыя чалавекам ва патрэбу грамадству, яны звычайна высокапрадукцыйныя, але патрабуюць пастаяшіага догляду. Акультурныя ландшафты — комплексы, дэградзіраваныя пад уплывам дзейнасці чалавека. Сістэмы рацыянальнага прыродакарыстання ўключаюць аптымізацыю ландшафтаў чалавекам.
На Беларусі распрацавана класіфікацыя А. л. 1 вылучаны тыпы, падтыпы, віды (В. П. Якушка, Г. I. Марцынкевіч). Тыпы прадстаўлены с.-г., лесагасп., воднагасп., рэкрэацыйнымі комплексамі, ландшафтамі горнай здабычы і паселішчаў. У с.-г. ландшафтах адасабляюць ворны, ворны меліяраваны, лугава-пашавы тыпы, у лесагасп.— лесакультурны, лясны, запаведны і інш. На былых балотах і пераўвільготненых глебах пашыраецца падтып ворнага меліяраванага ландшафту (у канцы 1970-х больш за 10 % тэр. рэспублікі, Брэсцкае Палессе 20—30 %, Гомельскае —10—30%). Віды ландшафтаў вылучаны па роду гасп. дзейнасці чалавека ў межах прыродных комплексаў. Адрозніваюць, напр., ворны ландшафт лёсавых раўнін, лугава-паіпавы поймавы, ворны ыеліяраваны азёрнабалотных нізін. Г. I. Марцынкевіч. АНТРАПАГЁННЫЯ ЗМЁНЫ КЛІМАТУ, звязаны з гасп. дзейнасцю чалавека, адзін з відаў антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. З’яўляюцца вынікам памяншэнпя плошчы лясоў, павелічэння плошчы пад ворывам, асушэння, арашэння, забудовы тэрыторыі і інш. або непасрэдна выкліканы зменамі ўласцівасцей самой атмасферы (награванне паветра індустр. цеплавымі ўстаноўкамі; павелічэнне канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы ў выніку згарання паліва, што таксама прыводзіць да награвання атмасферы).
У значнай ступені А. з. к. абумоўлены ростам прам-сці, таму іх называюць таксама тэхнагеннымі зменамі клімату. На Беларусі А. з. к. выяўляюцца пераважна ў мікраклімаце і мясц. клімаце. Найб. значныя змены адбываюцца ў мікраклімаце асушаных балот і вял. гарадоў. На асуіпаных балотах мінім. т-ра паветра на 3—5 °C ніжэй, чым на сухадоле. гэта павялічвае інтэнсіўнасць замаразкаў, скарачае вегет. перыяд. Дзейнасць чалавека ў вял. гарадах ўплывае на клімат. Напр., у Мінску сярэднія месячныя т-ры паветра б. ч. года на 0,2— 0.6 °C вышэй, чым за межамі горада; устойлівае снегавое покрыва ўтвараецца на 3—4 дні пазней 1 сходзіць на некалькі дзён раней, меншая абс. вільготнасць, павялічаная колькасць сухіх дзён і ападкаў, радзей бываюць моцныя вятры і мяцеліцы, часцей — пахмурнае надвор’е, галалёд, шэрань. туман, смуга. імгла. У сувязі з хуткім ростам уздзеяння чалавека на прыроду А. з. к. пачынаюць набываць глабальны характар. АНТРАПАГЁННЫЯ ФАКТАРЫ, група фактараў, паходжаннем звязаных
з гасп. дзейнасцю людзей. Уносяцца чалавекам у прыроду і ўплываюць на навакольнае асяроддзе. Дзеянне А. ф. увасабляецца ў антрапагенным уздзеянні на прыроду, ў яго станоўчых ці адмоўных выніках. Па свайму ўздзеянню А. ф. пераўзышлі многія іншыя фактары асяроддзя.
А. ф. падзяляюцца на мех. (высечкі лесу, адлоў жывёл, збор раслін, ўзворванне глебы і інш.), фіз. (цяпло, святло, электрычнае поле, радыёхвалі, гукавыя ваганні і інш.), хім. (хім. элементы і злучэнні), біял. (уздзеянне інтрадукаваных арганізмаў, антрапагенны натуральны і штучны адбор у папуляцыях арганізмаў дзікай прыроды, развядзенне і пасадка лясоў), ландшафтныя (штучныя рэкі і азёры, рэльеф, рэкультываваныя ўчасткі, штучныя лясы і лугі і інш.). Чалавек уздзейнічае на прыроду праз целы нерухомыя (штучныя вадаёмы, збудаванні) або здольныя да перамяшчэння (інтрадукаваныя арганізмы). пашыраныя на значных тэр. (глебы, якія апрацоўваюцца); рэчывы (звычайныя і радыеактыўныя хім. рэчывы, штучныя хім. злучэнні і элементы, сцёкавыя воды і інш.), у т. л. тыя. якія перамяшчаюцца ў асяроддзі і здольны прысутнічаць і назапашвацца ў ім шмат гадоў (гл. Акумуляцыя забруджвальных рэчываў); працэсы, што дзейнічаюць як на абмежаваных (здабыча карысных выкапняў, збор і перавозка раслін і жывёл, вынішчэнне шкодных і ўзнаўленне карысных арганізмаў), так і на вял. прасторах (антрапагенны кругаварот рэчываў) і могуць быць аднанакіраванымі (эрозія глеб); трансфармаваныя чалавекам з’явы (цяпло, святло, шум, радыёхвалі, вібрацыя, ціск, запыленасць атмасферы і вады і інш., маюць дакладныя параметры, уздзеянне зніжаецца пры аддаленні ад месца ўзнікнення). Дзеянне А. ф. асабліва выяўляецца ў зонах развітой прам-сці і сельскай гаспадаркі, яно бывае пастаянным і перыядычным (напр., сезонным), прамым і ўскосным (напр., цераз змены ўмоў пражывання арганізмаў). Першыя праявы А. ф. на тэр. Беларусі адзначаны ў сярэднім і верхнім палеаліце (12—10 тыс. гадоў назад). 3 развіццём прадукц. сіл грамадства роля А. ф. у пераўтварэнні прыроднага асяроддзя няспынна расце, і ў маштабах планеты яны ператварыліся ў магутны рэгулятар біясферы. Няўхільна павялічваецца значэнне антрапагенных уплываў праз сістэму аховы прыроды.
Лгт.: Л а п т е в II. П. Теоретнческне основы охраны прнроды: Основы созологнн.— Томск, 1975; Основы прнродопользованпя.— Мн„ 1980. У. П. Ляхновгч.
АНТРАПАЗААНОЗЫ, з о a а н т р апанозы (ад антрапа... + заа...+ + грэч. nosos хвароба), група інфекц. і інвазійных хвароб, агульных для жывёл і чалавека. Іх узбуджальнікі: бактэрыі выклікаюць слупняк, злаякасны ацёк, can, бруцэлёз, туберкулёз, тулярэмію і інш.; вірусы — арнітозы, шаленства, яшчур, кляшчовы энцэфаліт і інш.; грыбкі — актынамікоз, паршу, спірахеты і лептаспіры — лептаспірозы, кляшчовы зваротны тыф; рыкетсіі — ку-ліхаманку; прасцейшыя — таксаплазмоз-, членістаногія — акараідозы; гельмінты — гельмінтозы. Крыніца інфекцыі — хворыя жывёлы, перадаюцца А. чалавеку пры непасрэдным кантакце з імі, праз малако, яйцы, шэрсць, пер’е, насякомых, членістаногіх, грызуноў. Многія з А.— трансмісіўныя хваробы, характарызуюцца прыроднай ачаговасцю (гл. Прыроднаачаговыя хваробы).
АНТРАПАЛОГІЯ (ад антрапа...+ ...логія), навука аб паходжанні і эвалюцыі чалавека. заканамернасцях зменлівасці яго фіз. тыпу і фарміраванпі рас. Цесна звязана з прыродазнаўча-гіст. і сацыяльнымі навукамі, вызначаецца Ф. Энгельсам як «...пераход ад марфалогіі і фізіялогіі чалавека і яго рас да гісторыі» («Дыялектыка прыроды», Мн., 1954, с. 142). Асн. раздзелы: марфалогія і фізіялогія чалавека, антрапагенез, расазнаўства. А. выкарыстоўвае дапаможныя звесткі нармальнай анатоміі, эмбрыялогіі і гісталогіі, біяхіміі, фізіялогіі і інш. біял. і мед. навук. Вывады антрапалагічных даследаванняў маюць светапогляднае, практычнае і тэарэт. значэнне.
Літ.: Алексеев В. П. Пронсхожденне народов Восточной Европы: (Краннологнческое нсследованне).— М.. 1969; Алексеева Т. Н. Этногенез восточных славян по данным антропологнн.— М., 1973; С а л іі в о н II. II., Тегако Л. II., М н к у л іі ч A. II. Очеркн по антропологнн Белорусснн.— Мн., 1976; і х ж а. Антропологня Белорусского Полесья.— Мн., 1978; Т е г а к о Л. II. Антропологнческне нсследовання в Белорусснп.— Мн., 1979. I. I. Салгвон.