• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АНТРАПАНОЗЫ (ад антрапа... + + грэч. nosos хвароба), інфекцыйныя хваробы чалавека, узбуджальнікі якіх прыстасаваліся ў працэсе эвалюцыі да паразітавання толькі ў арганізме чалавека. Крыніца інфекцыі пры А.— чалавек (хворы, рэканвалесцэнт або бацыланосьбіт). Да А. адносяцца: брушны тыф, воспа натуральная, воспа ветраная, дызентэрыя, зваротны тыф, грып, малярыя, трахома, халера і інш.
    АНТРАПАФІТЫ (ад антрапа...+ фіт), расліны, якія ўвайшлі ў склад флоры пэўнай мясцовасці ў выніку гасп. дзейнасці чалавека. У адрозненне ад апафітаў не звязаны з прыродным развіццём мясц. флоры. А.— сінантропныя расліны іншаземнага паходжання. Падзяляюцца на археафіты (старыя імігранты, перанесеныя ў флору да канца 15 ст.) ікенафіты (ад пач. 16 ст. і да нашых дзён). Да археафітаў належыць большасць пустазелля, да кенафітаў — адвентыўныя расліны і інтрадукаваныя расліны. У флоры Беларусі налічваецца болып за 400 відаў А.
    АНТРАПАХАРЬ'ІЯ (ад антрапа... + + грэч. choreo іду, рухаюся), ненаўмыснае пашырэнне раслін чалавекам (з насеннем, пры перавозках і інш.). У флоры Беларусі тыповыя антрапахоры — пустазелле (напр., галінзога драбнакветная, амброзія палыналістая).
    АНТРОДЫЯ (Antrodia), род губавых базідыяльных грыбоў сям. порыевых. Вядома 5 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі ва ўсіх лесараслінных р-нах трапляецца А. мяккая (А. mollis). Сапратроф. Расце на пнях, сухастоі і павале бярозы, асіны, вольхі. вярбы, дубу, ліпы, чаромхі, клёну, ясеню, грабу, зрэдку — на хвойных пародах.
    Пладовыя целы грыба дробныя, тонкія, распасцёрта-адагнутыя або паўраспасцёртыя, зрэдку сядзячыя, з хвалістым,. вострым краем. Паверхня іх лямцаваапушаная, канцэнтрычна-баразнаватая, пазней голая ці ўкрытая тонкай коркай, арэхава-бураватая. каштанавая, паступова цямнее да чорнай. Тканка мяккая, бледна-бураватая, з чорнай лініяй на мяжы з лямцавым слоем. Гіменафор трубчасты, светла-каштанавы, з лёгкім сівым налётам. Трубачкі даўж. 1—3 мм. Поры круглавата-вуглаватыя, звілістыя да лабірынтападобных, 1—2 на 1 мм. Споры цыліндрычныя. бясколерныя.	A. I. Галаўко.
    АНТУРЫУМ ШЭРЦЭРА (Anthurium scherzerianum), шматгадовая вечназялёная травяністая расліна сям. ароннікавых. Радзіма — Коста-Рыка, Гватэмала. На Беларусі вырошчваюць як аранжарэйна-пакаёвую лісцева-дэкар. культуру.
    Карэнішчавая бессцябловая расліна. Лісце цёмна-зялёнае, скурастае. Кветкі дробныя, у суквеццях — спіралепадобна закручаных катахах. акружаных яркачырвоным покрывам. Катахі захоўваюцца на расліне да 2 мес. Цвіце ў лют.— ліпені. Плод — ягада. Цеплаі вільгацялюбная расліна. Mae шмат сартоў. Размнажаюць насеннем, дзяленнем куста. Земляная сумесь: лісцевая, дзярновая, перагнойная глеба. торф, бітая цэгла з драўняным вугалем, рачны пясок
    АНТУСІНСКІ МОХ, нізіннае балота на Пд Віцебскага р-на, у вадазборы р. Чарнічанка. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,8 тыс. га. Сярэдняя глыбіня торфу 3,4 м, ступень распаду 38 %, попельнасць 6 %. Запасы торфу на і.1.1978 5,3 млн. т. Балота ў натуральным стане, занята лесам з хвоі, вольхі, бярозы.
    АНТЫ... (грэч. anti... супраць), прыстаўка, якая абазначае процілегласць або варожасць; тое, што «проці...» АНТЫАРХІ (Antiarchi), падклас вымерлых панцырных рыб класа пласцінаскурых. Паявіліся ў сярэдзіне, вымерлі ў канцы дэвону. Жылі ў прэсных і саланаватых вадаёмах. На Беларусі рэшткі А. выяўлены ў Аршанскай і Прыпяцкай упадзінах у пясчана-гліністых і глініста-карбанатных пародах сярэдняга дэвону, маюць стратыграфічнае значэнне.
    Цела А. невялікае. галава і частка тулава былі ўкрыты касцявым панцырам, хваставая частка ўкрыта луской. Вочы размяшчаліся ў агульнай арбіце на баку спіны.
    АНТЫВІЁТЫКІ (ад анты... + грэч. bios жыццё), рэчывы біял. паходжання, якія прыгнятаюць рост мікраарганізмаў, а таксама вірусаў і клетак. Утвараюцца ў асноўным мікраарганізмамі і ніжэйшымі раслінамі (гл., напр., Актынаміцэты, Аспергіл, Пеніцыл). Вядома больш за 2 тыс. А., у практыцы выкарыстоўваюць звыш 50.
    Па спектру дзеяння вылучаюць А. антыбактэрыяльныя (пеніцыліны, стрэптаміцыны, тэтрацыкліны, цэфаларыдын, леваміцэцін, эрытраміцын, алеандамі-
    Антродыя мяккая: 1—• пладовае цела; 2 — споры.
    Антурыум Шэрцэра.
    цын, неаміцын, монаміцын. лінкаміцын 1 інш.), процігрыбковыя (ністацін, леварын, грызеяфульвін і інш.), проціпухлінныя (аліваміцын, рубаміцын, брунёяміцын 1 інш.). У мед. практыцы БССР А. выкарыстоўваюць з канца 1944—45 для лячэння бактэрыяльных, вірусных, грыбковых і анкалагічных хвароб. У ветэрынарыі А. лечаць хваробы с.-г. жывёл. Выкарыстоўваюцца ў жывёлагадоўлі як стымулятары росту і абавязковы кампанент разбаўлення семя вытворнікаў. Прымяняюць у прам-сці і як фітанцыдныя сродкі. А. тэтрацыклін і хлортэтрацыклін выпускае Мінскі завод мед. прэпаратаў.	М. В. Караблёў.
    АНТЫКЛІНАЛЬ (ад анты... + грэч. кііпб нахіляю), антыклінальная складка, складка пластоў горных парод, павернутая пукатасцю ўверх.
    Месца перагіну пластоў наз. замком, паверхню. якая злучае перагіны пластоў,— восевай паверхняю, бакі А.— яе крыламі. У залежнасці ад становішча восевай паверхні 1 напрамку нахілу крылаў А. бывае прамой, нахіленай, перакуленай, ляжачай. Паводле абрысу ў плане адрозніваюць: лінейную А. (даўжыня значна перавышае шырыню), брахіантыклінал-ь, купал.
    На тэр. Беларусі вылучаны А.: Васілевіцкая, Вербавіцкая, Горкінская, Драздоўская, Заллінская, Заазерная, Калінкавіцкая, Карпавіцкая, Ламацкая, Мышанская, Пакроўская, Палеская, Паўднёва-Хойніцкая, Смаглоўская, Старобінская, Усходне-Ельская (пра кожную гл. асобны артыкул). Сярэдні памер А. 7x4 км. Найб. даўж. 10 км, найменшая даўж. Зкм, шыр. 1 км. Пераважная болыпасць А. Беларусі сфарміравалася ў познафранскі і познафаменскі час (позпі дэвон) у герцынскую складкавасць.
    АНТЫТРБІХІЯ (Antitrichia), род брыевых імхоў сям. леўкадонтавых. Вядома каля 5 відаў, пашыраны ў Зах. і Сярэдняй Еўропе, Паўн. Афрыцы, Паўн. і Паўд. Амерыцы. У СССР 1 від — A. п а в і с л а я (A. curtipendula). Трапляецца ў зах. раёнах Еўрап. часткі СССР, на Беларусі — зрэдку на крайнім 3 у шыракалістых або мяшаных лясах. Расце на кары дрэў, часал на камянях.
    Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзернавінкі шырокія, жоўтаабо цёмназялёныя. Першаснае сцябло паўзучае, галінастае; другасныя парасткі да 20 см даўж., паўзучыя або звіслыя. Лісце яйцападобна-ланцэтнае. завостранае, уверсе грубазубчастае. з доўгай жылкай. Каробачка на ножцы 1.5 см даўж., падоўжана-яйцападобная. Спараносіць летам. Іл. гл. на ўкл. да арт. Лістасцябловыя гмхі.
    Г. Ф. Рыкоўскі.
    АНТЫЦЫКЛбН (ад анты... + цыклон), вобласць павышанага ціску, якая ўяўляе сабою атмасферны віхор дыяметрам ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч км. Утварэнне і развіццё А. цесна звязана з цыклонамі.
    На сінаптычных картах А. адлюстроўваюцца як вобласці з канцэнтрычнымі ізабарамі. У цэнтры вобласці ціск мак-
    сімальны, паветра расцякаецца з яго да перыферыі, прычым у Паўн. паўшар’і рух каля паверхні зямлі адбываецца па гадзіннікавай стрэлцы. Працягласць існавання А. ва ўмераных шыротах каля тыдня, зрэдку болып. Для А. характэрна перамяшчэнне паветра зверху ўніз, ад чаго яно сціскаецца і награецца. Ад награвання памяншаецца насычанасць вадзяной парай, рассейваюцца воблакі, спыняюцца ападкі.
    На ўмовы надвор’я Беларусі антыцыкланальныя ўздзеянні ўплываюць на працягу 150—160 сут за год. Яе клімат знаходзіцца пад уплывам пастаянных цэнтраў дзеяння атмасферы—■ Азорскага антыцыклона і Азіяцкага антыцыклона. За год праз Беларусь праходзяць або ўтвараюцца над яе тэр. у сярэднім 15—16 (на ПдЗ — 12—14) А. Звычайна А. прыносяць малавоблачнае і сухое надвор’е. Тыя з іх, якія ўтварыліся над Скандынавіяй або на ПнУ Еўрап. ч. СССР, выклікаюць рэзкае пахаладанне. Вясной і восенню бываюць замаразкі. Восенню часта ўтвараюцца радыяцыйныя туманы, а ў халоднае паўгоддзе на зах. перыферыі А. пры адвекцыі цёплага і вільготнага паветра з Чорнага м. назіраюцца нізкая слаістая воблачнасць, туманы, галалёд і імжыстыя ападкі.
    Лгт.: 3 в е р е в A. С. Снноптнческая метеорологня я основы предвычпслення погоды.— [2 выд.].— Л., 1968; Клнмат Мннска.— Мн., 1976; Клнмат Гомеля.— Л., 1980.	Б. С. Краснабаеў.
    АНТЭКЛІЗА (ад анты... + klisis нахіл), тэктанічная структура платформы, шырокае пакатае падняцце слаёў зямной кары акруглага ці Onia­Kara да акруглага абрысу пл. да соцень тысяч км2 (Беларуская антэкліза, Варонежская антэкліза і інш.). Развіваецца на працягу геал. перыядаў. Утвараецца ад тэктанічнага прагінання зямной кары прылеглых частак тэр. (сінекліз) і ад актыўнага падняцця яе на асобных этапах развіцця. Крышт. фундамент найб. узняты ў цэнтр. ч. А. (скляпенні), слаі платформавага чахла на яе схілах лаката нахіляюцца ў розныя бакі.
    Платформаваму чахлу ў межах А. характэрна памяншэнне магутнасці (таўнічыні) слаёў у скляпенні, больш грубы, чым у прылеглых сінеклізах, пясчаны і жвірова-пясчаны састаў тэрыгенных парод, выпадзенне з разрэзу асобных стратыграфічных гарызонтаў і мноства перарываў у асадканамнажэнні. Найб. узнятыя асобныя блокі А., дзе няма значнай часткі платформавага чахла ці магутнасць яго меншая, утвараюць выступы (Бабаўнянскі выступ, Бабруйскі пахаеаны еыступ, Вглейскі пахаваны вы~ ступ Бел. антэклізы). У. I. Шкуратаў. АНХАЦЭРКОЗ, хранічная глісная хвароба млекакормячых жывёл, зрэдку чалавека, якая выклікаецца нематодамі анхацэркамі, што паразітуюць у злучальнай тканцы, падскурнай клятчатцы, сухажыллях, звязках. Да А. найб. успрыімлівыя
    буйн. par. жывёла, коні, козы (канчатковыя гаспадары анхацэркаў). На Беларусі адзначаецца ўсюды. Узбуджальнікі перадаюцца праз укусы мошак, макрацоў (прамежкавыя гаспадары) пераважна ў перыяд іх лёту.
    Выяўляецца А. хваробнымі вузламі, пры ўскладненні ўтвараюцца абсцэсы. Пашырэнне папярэджваецца прадухіленнем кантактаў жывёл з прамежкавымі гаспадарамі, знішчэннем анхацэркаў і іх лічынак інсектыцыдамі. М. В. Якубоўскі. АНХУЗА, род раслін сям. бурачнікавых; тое, што пакрывец.
    АНЦІПАЎ Васіль Рыгоравіч (н. 15.2. 1924, в. Бакачы Палкінскага р-на Пскоўскаіі вобл.), беларускі сав. вучоны ў галіне экалогіі, садова-паркавага мастацтва і дэндралогіі. Д-р біял. н. (1981). Чл. КПСС з 1947. Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1952). 3 1958 у Цэнтр. бат. садзе АН БССР, у 1967—71 у Чарнавіцкім ун-це, у 1972—77 ст. навук. супрацоўнік Бел. НДІ бульбаводства