Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Галацэн (сучаснае міжледавікоўе)
палтьшскі сгадылл Шэкснінскі стадыял Дзвінскі стадыял Волжскі стадыял Нёманскі стадыял
Мікулінскае (муравінскае) міжледавікоўе
Маскоўскі стадыял Адзінцоўскі стадыял Сожскі стадыял
Рослаўскае (шклоўскае) міжледавікоўе
Дняпроўскае зледзяненне
Ліхвінскае (александрыйскае) міжледавікоўе
эннэн
-Hgtfaire эвязцвСп’вд
зннанведэЕе эеяэжоэ
Н. А. Махнач, Б. М. Гурскі, Э. А. Ляўкоў і інш., 1970, 1973
Галацэн
Браслаўскія стадыялыіыя слаі (Браслаўскі стадыял)
Руткавіцкія інтэрстадыялыіыя слаі (Руткавіцкі інтэрстадыял) 1
Аршанскія стадыялыіыя слаі (Аршанскі стадыял)
Муравінскі міжледавіковы гарызонт (Муравінскае міжледавікоўе)
Магілёўскія стадыялыіыя слаі (Магілёўскі стадыял)
Горацкія інтэрстадыялыіыя слаі (Горацкі інтэрстадыял)
Слаўгарадскія стадыялыіыя слаі (Слаўгарадскі стадыял)
ПІклоўскі міжледавіковы гарызонт (Шклоўскае міжлсдавікоўе)
Мазырскія стадыялыіыя слаі (Мазырскі стадыял)
Уздзенскія інтэрстадыялыіыя слаі (Уздзешжі інтэрстадыял)
Столінскія стадыялыіыя слаі (Столінскі стадыял)
Алсксандрыйскі міжледавіковы гарызонт (Александрыйскае міжлсдавікоўе)
(эннэнввКэігв эвмоаэвв
-вц) XHoewdBj ічаояіа
-вваігжт імэааЕвв'ц
(эннаннеЕэь’е эвяажоэ) j,Hoei4dBJ ІЧЯОЯІЯВДЭК іяэжоэ
(эннэнввк
-airs эвмэ^ойцвнй') iHOSHdBj ічаоя
-іавЕэіг іяэ^ойпвнД
(вхопе) ігэ евд у
Галацэн
(НЭЛВПЕСІХНЕ тнеоп) najEUBdxHB THXdag
(нэдвпвбхнв iHKedBO) нэлвпвйхнв iHtedBB
(налвпвйхнв іннвд) вазвввйхнв інж ін
Окскас зледзяненне
Смаленскае межледавікоус 1
Вілейскае зледзяненне
Бславежскае міжледавікоўе 1
Нараўскае зледзяненне
Карчоўскае межледавікоўе Навагрудскае зледзяненне Елізараўскае міжледавікоўе Варажскае зледзяненне
Бярэзінскі гарызонт
Белавежскі гарызонт
Перыгляцыялыіыя адклады
шоеіжіелйвн іяэМвігад
юўс)
вмехэід
HHJVnVdlHV
рэнняў, якія намнажаліся ў ледавіковых, перыгляцыяльных, а таксама міжледавіковых і сучасных абставінах. Пашыраны марэны, флювіягляцыяльныя адклады, лімнагляцыяльныя адклады, алювій, азёрныя адклады, эолавыя адклады. На пароды, звязаныя з геал. дзейнасцю ледавіковых покрываў (уласна-ледавіковыя, або марэнныя, канцова-марэнныя і водна-ледавіковыя ўтварэнні), прыпадае 88 % аб’ёму антрапагенавай тоўшчы; перыгляцыялыіыя адклады (старажытнаалювіяльныя, азёрныя, эолавыя і інш.) складаюць 7 %; міжледавіковыя і сучасныя (балотныя, азёрныя, алювіяльныя і інш.) 5 % аб’ёму. Пры гэтым на пяскі прыпадае 38,5 % аб’ёму адкладаў А. с., на гліны 4, грубаабломачныя пароды 4, марэну 2, лёсы 0,5, карбанатныя пароды 1 %. Мінералага-петраграфічны састаў уласна-ледавіковых адкладаў прадвызначыў асаблівасці рэчыўнага саставу іншых утварэнняў А. с.
Пры расчляненні А. с. выкарыстоўваецца некалькі стратыграфічных схем (гл. табл.), якія адлюстроўваюць прысутнасць утварэнняў ад 4 да 8 зледзяненняў, міжледавікоўяў, якія іх раздзяляюць. а таксама перадледавіковых 1 галацэнавых (сучасных)адкладаў. 3 адкладамі антрапагену звязана пераважная большасць адкрытых і эксплуатуемых у БССР радовішчаў карысных выкапняў (жвір, пясок, гліна, мел і даламіты ў адорвенях 1 гляцыядыслакацыях, торф, прэснаводныя вапнавыя адклады, сапрапель, вівіяніт, балотная жал. руда. значная чаотка прэсных падземных водаў і інш.). На пародах А. с. сфарміравана глебавае покрыва. на іх пабудавана пераважная большасць інж. збудаванняў. Э. А. Ляўпоў.
АНТРАПАГЁНАВЫ ПЕРЬ'ІЯД, а нтрапаген, чацвярцічны пер ы я д, 3-і перыяд кайназойскай эры і заключны геал. гісторыі Зямлі, які доўжыцца і цяпер. Працягласць А. п. ацэньваюць у 0,6—0,7 (некаторыя вучоныя ў 2,5—3,5) млн. гадоў. На працягу А. п. ўтварыліся горныя пароды антрапагенавай сістэмы і прырода набыла сучасныя абрысы. Для А. п. характэрна шматразовае пашырэнне мацерыковых зледзяненняў і фарміраванне чалавека. ГІадзяляецца на галацэн (сучасная эпоха) і плейстацэн, які ў сваю чаргу падзяляецца на раннюю, сярэднюю і познюіо эпохі (даследчыкі, што лічаць пачатак А. п. больш старажытным, вылучаюць таксама болып раннюю эпоху — эаплейстацэн). У межах плейстацэну ўстанаўліваюцца адрэзкі часу больш дробнага рангу, якія адпавядаюць перадледавікоўю, зледзяненням (ледавікоўям) і міжледавікоўям. На тэр. Беларусі А. п.— час безупынных змен цёплых і ха-
лодных этапаў. За гэты час, на думку болыпасці геолагаў, на тэр. Беларусі 5 разоў пранікалі ледавікі, якія пакідалі пасля сябе магутныя тоўшчы ўласпа-ледавіковых (марэнных), водна-ледавіковых і іпш. адкладаў. У цёплыя прамежкі — міжледавікоўі — устанаўліваліся блізкія да сучасных кліматычныя ўмовы і пашыралася лясная расліннасць.
Ад аднаго зледзянення да другога паступова знікалі пліяцэнавыя рэлікты і пазаеўрапейскія віды. міжледавікоўям была ўласціва строга індывідуальная змена раслінных асацыяцый. У А. п. на тэр. Беларусі жылі маманты, шарсцісты насарог, гіганцкі алень і інш. Ледавіковае выворванне ( экзарацыя) выклікала значныя змены ў адкладах, якія падсцілалі лёд: садраны слой парод сярэдняй таўшчынёй каля 30 м, з’явіліся шматлікія ледавіковыя лагчыны 1 гляцыядыслакацыі. Пад цяжарам ледавіковых покрываў 1 пасля іх раставання значна ажывіліся тэктанічныя рухі. Пад канец А. п. канчаткова сфарміраваліся рэльеф 1 рачная сетка. жывёльны і раслінны свет Беларусі, яна была заселена чалавекам.
Літ: Лукашев К. П. Геологня четвертпчного пернода,— Мн., 1971; Геологпя антропогена Белорусснн.— Мн., 1973; Даследаванні антрапагену Беларусі.— Мн., 1978. Э. А. Ляўкоў.
АНТРАПАГЁННАЕ УЗДЗЁЯННЕ на п р ы р о д у, свядомы і несвядомы ўплыў чалавека на сукупнасць або асобныя кампаненты прыродных умоў існавання грамадства, у аснове якога ляжыць дзеянне на прыроду т. зв. антрапагенных фактараў. X. ў. пастаянна павялічваецца з развіццём усёй сістэмы прыродакарыстання.
Прыроду і яе рэсурсы чалавек выкарыстоўвае на працягу многіх тысячагоддзяў. А. ў. дапрамысп. грамадства было абумоўлена нізкім узроўнем развіцця прадукц. сіл і, у асноўным. не выходзіла за межы натуральнага кругавароту рэчываў у прыродзе. Развіццё вытв-сці патрабавала ўсё болыпых па аб’ёму, разнастайных прыроЭных рэсурсаў. Ў эпоху навук.-тэхн. рэвалюцыі А. ў. на прыроду стала асабліва значным, для сучаснага насельніцтва Зямлі (каля 4,5 млрд. чалавек) яно прыкладна роўнае ўздзеянню 30—40 млрд. чалавек каменнага веку. У выніку пераўтварэння 1 дастасавання прыроды да сваіх запатрабаванняў чалавек істотна закрануў механізмы самарэгуляцыі біясферы. яго вытв. дзейнасць стала магутным фактарам змены прыроды зямной паверхні і шэрагу геахім. працэсаў у глабальных маштабах, у сувязі з чым праблемы захавання навакольнага асяроддзя сталі надзвычай актуальнымі для ўсяго свету. Па падліках сав. вучоных чалавецтва цяпер эксплуатуе каля 55 % сушы 1 12 % рачной вады, палавіну штогадовага прыросту лесу; у выніку буд-ва і горных работ пітогод перамяшчаецца больш за 4тыс. км3 пароды; кожны год з нетраў бярэцца болып за 100 млрд. т руды і спальваецца 7 млрд. т умоўнага паліва. За апошнія 100 гадоў спажыта 240 млрд. т кіслароду, адначасова выкінута 360 млрд. т вуглякіслага газу, што значна павялічыла яго колькасць у атмасферы. Каля 300 млн. аўтамабіляў штогод выкідваюць у паветра больш за 200 млн. т. вокісу вугляроду і каля 50 млн. т розных вуглевадародаў. Агульныя незваротныя страты зямельных рэ-
сурсаў у свеце за ўвесь гіст. перыяд дасягнулі 20 млн. км2 (больш за пл. сучаснага ворыва планеты), штогод страчваецца 5—7 млн. га розных зямель. Кожны год у біясферу выкідваецца 142,8 • 1015 кДж цяпла i 1 млрд. т прадуктаў няпоўнага згарання.
Рэгіянальныя праявы А. ў. выражаюцца ў зменах структур зямпой паверхні, канкрэтных біягеацэнозаў, балансу экалагічных кампанентаў, выкідах у навакольнае асяроддзе не ўласцівых прыродзе рэчываў, зменах энергетычнага, у прыватнасці цеплавога, балансу і інш. У працэсе А. ў. чалавек выклікае антрапагенныя змены клімату, стварае антрапагенныя ландшафты, змяняе якасці глебы і водны рэжым, умовы пражывання раслін і жывёл, склад расліннага і жывёльнага свету. А. ў. можа быць прамым і ўскосным і мае супярэчлівы характар. Здабыча карысных выкапняў, стварэнне вадасховішчаў абмяжоўваюць с.-г. выкарыстанне тэр., пашырэнне культурных раслін і жывёл уплывае на існаванне дзікіх відаў. У выніку вытв. дзейнасці прыродная прадукцыйнасць многіх (асабліва культурных) ландшафтаў рэзка вырасла, адначасова непрадбачлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў прывяло месцамі да істотных змен глеб і воднага балансу, развіцця эрозіі, засалення і забалочвання тэр., апустошвання ці забруджвання навакольнага ася~ роддзя. Ускосныя паказчыкі інтэнсіўнасці А. ў. ў пэўным раёне — шчыльнасць насельніцтва і вытв-сць электраэнергіі на 1 км2 тэрыторыі. У БССР гэтыя паказчыкі ў 1980 склалі адпаведна 47 чал. (для СССР у сярэднім 11,9) і 164196 кВт-гадз (57 807) на 1 км2. Першыя праявы А. ў. на прыроду Беларусі адзначаны ў сярэднім і верхнім палеаліце, калі качавыя паляўнічыя плямёны праніклі ў бас. Дняпра і Саіка. На думку некаторых даследчыкаў, промысел буйных млекакормячых — мамантаў і шарсцістых насарогаў садзейнічаў іх хуткаму знікненню. 3 пераходам да вытв. форм гаспадаркі (земляробства, жывёлагадоўля) у канцы сярэдняга — пач. позняга галацэну (каля 3 тыс. гадоў назад) А. ў. на прыроду значна павялічылася. Развіццё ляднага земляробства прывяло да знішчэння лясоў (займалі да 94—96 % тэр.) спачатку на болып урадлівых і прыдатных для апрацоўкі лёсавых глебах у паўд., усх. і цэнтр. ч., у сярэднявеччы — у інш. раёнах Беларусі. Глебы, пазбаўленыя натуральнай расліннасці, пераўтвараліся, парушаўся водны рэжым тэр., узнікала сетка яроў, памяншалася колькасць дзікіх жывёл. Асабліва вялікія страты прыродзе нанесла стыхійнае развіццё
Магутнасць у метрах
Тродна.
Врчучын
^Гоме.п,
Шчучын о Масты
[загіпсы падэшвы аднладаў (сячэмне праз 40 м)
Ізапахіты (суцэльныя ізапахіты праведзены праз 40 м)
РЭЛЬЕФ ПАДЭШВЫ АНТРАПАГЕНАВЫХ АДКЛАДАЎ
МАГУТНАСЦЬ
АНТРАПАГЕНАВЫХ АДКЛАДАЎ
капіталіст. гаспадаркі. Найб. шкоду прычыняла драпежніцкая эксплуатацыя лясоў. 3 1882 да 1917 лясістасць Беларусі паменшала з 45 % да 22 %. 3 вынішчэннем каштоўных лясных масіваў уздоўж рэк, на водападзелах агаляліся вял. прасторы, папіжаўся ўзровень груптавых водаў, мялелі рэкі, развівалася водная і ветравая эрозія глеб, зніжалася іх урадлівасць, мяняўся рэльеф тэрыторый. 3 пашырэннем земляробства, здабычы карысных выкапняў, меліярацыі, гідратэхнічнага будаўніцтва А. ў. на рэльеф яшчэ больш павялічылася. Сучасная інж.-геал. дзейнасць (з улікам ворыва) на тэр. Беларусі перамяшчае штогод каля 15—17 млрд. т цвёрдых матэрыялаў і садзейнічае агульнаму выраўноўванню рэльефу з адначасовым узнікненнем антрапагенных акумуляцыйных (насыпы, дамбы, адвалы парод) і адмоўных' (кар’еры, траншэі) форм. Пад уплывам А. ў. адбыліся значныя змены ў флоры і фауне Беларусі. За апошнія 100—120 гадоў са складу флоры выпала каля 50 відаў, для такой жа колькасці прыкметна скараціўся арэал. Пад уплывам меліярацыі знікаюць гідрафільныя травяныя асаковыя, асакова-гіпнавыя і асакова-злакавыя фітацэнозы, змяняюцца суадносіны поймавых лутавых супольнасцей; скарачаецца пашырэнне фармацый балотнага і лугава-балотнага тыпаў раслінпасці; павялічваюцца плошчы хваёвых лясоў і скарачаюцца плошчы чорнаальховых, дубовых і яловых; скарачаюцца арэалы і выпадаюць са складу флоры абарыгенныя холадаўстойлівыя і ўмерана цеплаі вільгацялюбныя віды: пашыраюцца арэалы новых касмапалітных цеплаі сухалюбных раслін. У фауне Беларусі ў 17—19 ст. былі поўнасцю вы-