• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Г. Ф. Рыкоўскі. АНТАЦЭРОТАПСІДЫ (Anthocerotopsida), клас мохападобных. Вядомы 2 сям.: антацэротавыя, у якіх большасць відаў класа, і натаціласавыя з адным своеасаблівым родам, пашыраным пераважна ў трапічных краінах. Піянеры вільготных аголеных глеб, у тропіках пасяляюцца на галінках, лісцях дрэў і адмерлых раслінах. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 сям. антацэротавыя, прадстаўлена родамі антацэрас і феацэрас. АНТВОЗЕРА, возера ў Гродзенскім р-не, у бас. р. Пыранка. Пл. 0,55 км2. Даўж. 1,7 км, найб. шыр. 0,42 км. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд, схілы выш. 8— 12 м (на Пн 5 м), стромкія, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,9 км) звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі. Праточнае: праз возера цячэ р. Сламянка. Возера ў зоне адпачынку Азёры.
    АНТОНАУ Ігнат Пятровіч (н. 28.12. 1922, в. Будніца, Віцебскі р-н), беларускі сав. неўрапатолаг. Чл.-кар. АМН СССР (1972), д-р мед. н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. БССР (1972). Чл. КПСС з 1942. Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950). 3 1962 дырэктар Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Працы па вывучэнню інфекц., сасудзістых і паразітарных хвароб нерв. сістэмы, курарталогіі.
    Тв.: Сапропелневые грязн Белорусспн п нх лечебное нспользованне.— Мн., 1980 (у сааўт.).
    АНТОНАУКА ЗВЫЧАЙНАЯ, старадаўні рускі зімовы сорт яблыні нар. селекцыі. У БССР асн. прамысл. сорт, раянаваны ва ўсіх садовых зонах.
    Выіп. дрэў 6—8 м, крона паўшарападобная. Лісце авальнае, гародчата-зубчастае, зверху цёмна-зялёнае, знізу шараватае. Плады масаю 80—140 г, розныя па форме, жаўтавата-зялёныя. Мякаць зеленавата-белая. сакаўная. Дрэвы зімаўстойлівыя, жывуць да 60—70 гадоў, непатрабавальныя да глебы. Пладаносяць на 4—5-ы год пасля пасадкі. Плады выспяваюць у канцы верасня. Ураджай 130—150, макс. 500 кг яблык з дрэва
    (пры разрэджанай пасадцы). А. з. ўстойлівая да хвароб, у дажджлівыя гады пашкоджваецца паршой. Апыляльнікі: Уэлсі, Ранет залаты курскі, Бананавы, Штрэйфлінг. Іл. гл. на ўкл. да арт. Яблыня.
    АНТОНАУСКАЕ БАЛОТА, нізіпнае, на ПнЗ Лагойскага р-на, у вадазборы р. Гайна і Ілія. Пл. 1,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,5 тыс. га. Глыб. торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,6 м, ступень распаду 51 %, попельнасць 4—16 %. 3 першапачатковых запасаў (7,6 млн. т) на 1.1.1980 асталося 7,1 млн. т. Асушана 1170 га, у т. л. 640 га дрэнажом, 530 га адкрытай сеткай. Асушаныя землі выкарыстоўваюцца пераважна пад сенажаць. На 121 га здабываюць на ўгнаенне каля 40 тыс. т торфу штогод. Пад лесам (хвоя, елка, радзей вольха, бяроза, вярба) каля 600 га. На балоце ёсць невялікія пясчаныя астравы.
    АНТбНАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Антонаўка ў Нараўлянскім р-не), тэктанічная структура ў Нараўлянскім р-не, ва ўсх. ч. Выступовіцкай ступені Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца па паверхні крышт. фундамента і падсалявых адкладах. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1977. Mae форму блока (4 X 12 км) субшыротнага распасцірання са скляпеннем, прылягае з Пд да разлому. Сфарміравалася ў познафранскі час. в. с. Канішчаў. АНТРАКНОЗЫ [грэч. anthrax (апthrakos) вугаль, карбункул + nosos хваро'а], грыбныя хваробы раслін, пры якіх надземныя часткі пакрываюцца пёмнымі, амаль чорнымі язвамі, бугаркамі і плямамі. Іншы раз язвы акружаны пурпурнай аблямоўкай, а светлыя споры грыба надаюць ім ружаватае, аранжавае ці белаватае адценпе. А. выклікаюцца недасканалымі грыбамі з родаў глеяспорый, калетотрых і кабатыела. Перадаюцца заражаным насеннем, расліннымі рэшткамі, глебай; могуць разносіцца вадой, насякомымі, ветрам. Найб. пашыраны ў зоне ўмеранага клімату, асабліва развіваюцца ў вільготныя і цёплыя гады, нярэдка значна зніжаюць ураджай.
    А. л ё н у (узбуджальнік Colletotrichum lini) пашыраны ў ільнаводчых раёнах Беларусі. Пашкоджвае ўсе органы расліны, асабліва небяспечны для ўсходаў. На паверхні семядолей і карэньчыках утвараюцца аранжава-чырвоныя круглыя плямы і язвы. Пры моцным пашкоджанні ўсходы гінуць, пасевы зрэджваюцца. У выніку паўторнага заражэння дарослых раслін паяўляеода мармуровая плямістасць сцяблоў (часцей каля асновы). Суцэльнае пашкоджанне зніжае ўраджай лёну на 20— 30 %, пагаршае якасць ільносаломы.
    А. бабовых к у л ь т у р на Беларусі найб. шкодзіць канюшыне чырвонай (асабліва ў паўн. раёнах), сырадэлі (у паўд. раёнах), фасолі, лубіну, віцы. Выклікаецца відамі грыбоў, спецыфічнымі для кожнай культуры: Kabatiella caulivora на канюшыне С. trifolii на сырадэлі, С. lindemuthianum на фасолі, Gloeosporium lupini на лубіне, К. nigricans на віцы. На надземных частках раслін утвараюцца рэзка акрэсленыя плямы або глыбокія язвы, часта з цёмна-чырвоным або чорным краем, светлыя ў цэнтры, дзе знаходзяцца споры грыба. У пашкоджаных раслін засыхае лісце, надломваюцца сцяблы, насенне не развіваецца, і яны гінуць. У некаторыя гады ўраджай зялёнай масы канюіпыны на заражаных участках зніжаецца на 30—50 %, усходжасць насення да 60 %.
    А. памідораў (узбуджальнік С. atramentarium) на Беларусі пашыраны ўсюды. На пладах утвараюцца светлыя вадзяністыя, круглыя пляскатыя плямы, якія пазней чарнеюць і становяцца шурпатымі. Пашкоджаныя плады горкія, непрыдатныя да яды. Хвароба асабліва небяспечная для каранёў сеянцаў і расады — яны адгніваюць або танчэюць, расліны палягаюць 1 гінуць. У спрыяльныя для развівдя хваробы гады страты ўраджаю месцамі дасягаюць 17 %.
    А. агуркоў (узбуджальнік С. 1аgenarium) пашыраны пераважна ў ахоўным грунце. На лісці паяўляюцца жоўтыя ці карычневыя буйныя круглыя плямы, на чаранках, сцяблах, пладах — уціснутыя плямы накшталт язваў. Пашкоджанае лісце засыхае, плады робяцца горкія.
    А. б у л ь б ы (узбуджальнік С. atra­mentarium) выклікае паяўленне некратычных цёмна-шэрых плям з невыразнымі контурамі на клубнях. Пад скуркай утвараюцца чорныя мікрасклероцыі. Сцяблы пры вільготным надвор’і загніваюць. Выяўлены на Беларусі ў 1975, развіваецца штогод, пры гарачым і сухім надвор’і пашкоджвае да 25 % сцяблоў.
    А. парэчак і агрэсту (узбуджальнікі — грыбы G. ribis у канідыяльнай i Pseudopezizaribis у сумчатай стадыі) у БССР пашыраны ўсюды. На лісці ўтвараюцца дробныя бурыя круглыя ці вуглаватыя плямы, якія пазней зліваюцца ў невялікія некратычныя ўчасткі. На парастках, лісцевых чаранках, ягадах — дробныя язвачкі. Канідыі грыба паяўляюцца ў пачатку лета ў выглядзе чорных бугаркоў на органах раслін, разносяцца ветрам, насякомымі, з кроплямі дажджу, выклікаючы масавае заражэнне раслін. Зімуе грыб у сумчатай стадыі на апалым лісці. Пры масавым развіцці хваробы ападае лісце, зніжаюцца ўраджай і цукрыстасць ягад, марозаўстойлівасць раслін.
    Меры барацьбы з А. раслін: агульныя — правільныя севазвароты, вырошчвапне ўстойлівых сартоў, сяўба здаровым і пратраўленым насеннем, знішчэнне раслінных рэшткаў пасля ўборкі ўраджаю; спецыфічныя — падкормка пашкоджаных усходаў азотпа-калійнымі ўгнаенпямі, зяблевае ворыва (для лёну, агароднінных культур), тэрмічнае абеззаражванпе насення (для сырадэлі), унясенне калійных, фосфарных, малібдэнавых, борных і медных угнаенняў (для канюшыны, агуркоў, памідораў), дэзінфекцыя парніковай глебы, каркасаў цяпліц і тары, замена глебы
    ў парніках праз 2—3 гады (для памідораў і агуркоў), апырскванне ранняй вясною нітрафенам або жалезным купарвасам, летам бардоскай вадкасцю або купразанам (для парэчак, агрэсту, агароднінных культур). Іл. гл. на ўклейцы.
    Літ.: Дорожкпн Н. А., Ч е Ka­nn н с к а я Н. Н., Н нг не в ска я В. II. Болезня бобовых культур в БССР.— Мн., 1978; Антракноз картофеля в Белорусспп.— Мпкологпя н фптопатологня, 1978, т. 12, № 2; Дорожкпн Н. А., Б е л ьс к а я С. Й., П о п о в Ф. А. Новое заболеванне картофеля в Белорусспп, вызываемое Colletotrichum atramentarium (В. et Br.) Taub.— Доклады AH БССР, 1978, т. 22, № 6.
    С. I. Бельспая, В. Л. Налобава, В. К. Неафітава, В. I. Ніціеўская, В. Д. 'Паліксенава, Н. I. Чакалінская, A. М. Шы~ пгл-ькевіч.
    АНТРАКОБІЯ, лахнея (Anthracobia), род сумчатых грыбоў сям. піранемавых. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядома А. чорнаакаймаваная (A. melaloma). Сапратроф. Расце на глебе, звычайна на месцы былых вогнішчаў.
    Пладовыя целы (апатэцыі) шарападобныя, потым чашаабо сподачкападобныя, дыям. 1—4 мм, з брудна-аранжаважоўтым ці буравата-чырванаватым дыскам, без ясна выражанай ножкі. Паверхня апатэцыю па краі ўкрыта рэдкімі бурымі валаскамі. Сумкі цыліндрычныя, з закрутленай верхавінкай. Парафізы ніткападобныя, септыраваныя, каля верху патоўшчаныя. Споры аднаклетачныя, звычайна эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя, з кроплямі алею.
    A. I. Сцефановіч. АНТРАПА... (ад грэч. anthropos чалавек), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да чалавека.
    АНТРАПАГЁНАВАЯ СІСТЭМА, а нтрапаген (ад антрапа... + грэч. genos нараджэнне), чацвярцічная сістэма, завяршаючая сістэма стратыграфічнай шкалы і апошняя сістэма кайназойскай групы (гл. Геалагічнае летазлічэнне). Пад назвай чацвярцічная сістэма выдзелена ў 1825 франц. даследчыкам Ж. Дэнуае, у 1922 рускім геолагам А. П. Паўлавым прапанавана сучасная назва. Тэр. Беларусі характэрны вял. разнастайнасць генетычных тыпаў адкладаў A. с. і унікальная паўната геал. разрэзаў. Магутнасць адкладаў, якія намножыліся ў час антрапагенавага перыяду, вагаецца ад некалькіх да 250—300 м (Мінскае і Навагрудскае ўзвышшы, раён г. Чашнікі). Месцамі на нязначнай плошчы покрыва антрапагенавых адкладаў перарываецца і на паверхню выступаюць карэнныя пароды. Мінім. магутнасці (да 40 м) на тэр. Бел. Палесся і шэрагу раёнаў на У БССР, макс. звязаны з ледавіковымі лагчынамі і зонамі развіцця канцавых марэн. А. с. складзена з утва-
    
    Л. М. Вазнячук, 1978
    Галацэн
    Валдайскае злсдзяненне
    Мікулінскае міжледавікоўе
    Дняпроўскае зледзяненне
    Адзінцоўскае міжледавікоўе
    Пераддняпроўскае зледзяпснне
    Ліхвінскае ыіжледавікоўс
    Зводная легенда для нарт бел. серыі, зацверджаная ў 1967
    Галацэн
    Верхневалдайскі гарызонт Сярэдпевалдайскі гарызонт Ніжневалдайскі гарызонт
    Муравінскі гарызонт
    Маскоўскі гарызонт
    Адзінцоўскі гарызонт
    Дняпроўскі гарызонт
    Ліхвінскі гарызонт
    
    
    іное
    -HdBJtfBH іноцвСігвд
    
    хноеічсівдгвн jHoXdaHtedBB
    
    Г. 1. Гарэцкі, 1964, 1966, 1970, 1980