Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
(рэнтгенаўскі), марфаметрыі, кіназдымкі і інш. Заснавальнік навук. анатоміі А, Везалій (16 ст.). У 18 ст. паявіліся працы рус. анатамаў.
На Беларусі станаўленне анат. навукі звязана з арганізацыяй у 1921 кафедры анатоміі на мед. ф-це БДУ. Даследаванні вядуцца ў мед. ВНУ, Ін-тах фізіялогіі 1 заалогіі All БССР, Віцебскім вет. ін-це, Бел. ін-це фіз. культуры. Даследавана будова лабірынта ўнутр. вуха жывёл 1 чалавека і на гэтай аснове распрацаваны тэарэт. праблемы рэкапітуляцый 1 метады графічных і пластычных рэканструкцый (С. I. Лябёдкін). Выяўлены шэраг заканамернасцей фарміравання і будовы вегетатыўнай нерв. сістэмы, сістэм абходнай інервацыі і стварэння новых нерв. шляхоў і дэнтраў унутр. органаў (Д. М. Голуб, Дзярж. прэмія СССР 1973). Высветлена анатомія сімпатычнага ствала, нерваў наднырачнікаў, крывяносных сасудаў, чарапных, саматычных тулава, рук і ног (A. С. Леанцюк, А. П. Амвросьеў, П. I. Лабко і інш.). Вывучаліся эвалюц. анатомія рыб (М. Е. Макушок), заканамернасці эвалюцыі цэнтр. нерв. сістэмы млекакормячых (М. П. Нікіценка). Даследаваны анатомія касцявога лабірынта вуха чалавека (3. I. Ібрагімава), кровазабеспячэння цэнтр. нервовай і будовы вегетатыўнай нервовай сістэм у с.-г. жывёлы (A. А. Акулінін). Рэнтгенаанатамічным спосабам вывучаны ўплыў фіз. практыкаванняў на будову, функцыю касцей і суставаў (А. Дз. Геўліч). Праведзены антрапаметр. даследаванні ўплыву заняткаў рознымі відамі спорту на арганізм чалавека (В. П. Стрэльнікаў). Вывучана анатомія крывяноснай сістэмы галаўнога мозгу, міжарганных анастамозаў (A. М. Габузаў, М. I. Сімарот), улыраструктура вегетатыўных нерв. вузлоў, асабліва сінапсаў млекакормячых, ва ўмовах іх дэцэнтралізацыі (I. А. Булыгін), фарміраванне і будова нервовамышачных сувязей у працэсе рэгенерацыі мышачнай тканкі (Я. Я. Карытны). На кафедрах анатоміі мед. ін-таў створаны анатамгчныя музеі.
Літ.: Голуб Д. М., Лобко П. Н. Морфологня в БССР — состоянне н перспектнвы развнтня.— Архнв анатомнн, гнстологнн н эмбрнологнн, 1972, т. 63, в. 10; Беляцкнй Д. П., Лобко П. II. Основные этапы становлення школы белорусскнх морфологов.— У кн.: Нтогн н перспектнвы нсследованнй по нсторнн меднцнны.— Ташкент, 1980, т. 2.
Д. М. Голуб, I. I. Новгкаў. АНАТОМІЯ РАСЛІН, навука пра ўнутр. будову органаў і тканак раслін; раздзел батанікі. Блізка прымы-
Да арт. Анатомія раслін. у лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР.
кае да марфалогіі, фізіялогіі, цыталогіі, эмбрыялогіі, экалогіі раслін.
Узнікненне і развіццё А. р. звязана з вынаходствам і ўдасканаленнем мікраскопа. Заснавальнікі — італьян. біёлаг М. Мальпігі і англ. батанік Н. Гру, якія ў 2-й пал. 17 ст. апублікавалі вынікі мікраскапічнага вывучэння раслінных аб’ектаў. Значную ролю ў развіцці А. р. адыгралі працы рус. батанікаў I. В. Баранецкага. С. П. Костычава, В. Р. Заленскага, В. Ф. Раздорскага, В. Р. Аляксандрава, В. М. Радкевіч, A. А. Яцзнка-Хмялеўскага, В. К. Васілеўскай, М. Ф. Данілавай і інш. Даныя А. р. выкарыстоўваюць пры вырашэнні пытанняў паходжання раслін, уздзеяння знешніх умоў на сарты с.-г. 1 тэхн. культур, у гісторыі культуры, крыміналістыцы, тэхніцы, прам-сці (харч., мэблевай, фармацэўтычнай, пэлюлозна-папяровай і інш.). У даследаваннях выкарыстоўваюцца палярызацыйная, ультрафіялетавая, люмінесцэнтная, фазава-кантрастная 1 электронная мікраскапія. а таксама гістахім. метады даследавання, рэнтгенаструктурны аналіз і інш.
На Беларусі А. р. развіваецца з 1930-х г. у БСГА, Бел. лесатэхн. інце, БДУ. Вывучалася анатамічная структура некат. дрэўных і травяністых раслін у залежнасці ад вільготнасці глебы (К. Г. Рэнард, А. Л. Новікаў, С. У. Калішэвіч). У пасляваенныя гады ў Ін-це біялогіі (з 1963 Ін-т эксперым. батанікі АН БССР), БДУ даследаванні па А. р. вяліся пераважна як дапаможныя пры вырашэнні асобных пытанняў фізіялогіі раслін (Ц. М. Годнеў, Калішэвіч, Н. С. Суднік), экалогіі (Р. Ц. Пратасевіч), пры вывучэнні інтрадукаваных дрэўных парод (М. Дз. Несцяровіч, Т. Ф. Дзяругіна, А. У. Панамарова). У 1954—66 у Бел. лесатэхн. ін-це (з 1961 Бел. тэхнал. ін-т), Ін-це эксперым. батанікі АН БССР выкананы работы па экалагічнай, параўнальнай і тэхн. А. р. (В. Я. Віхроў, Пратасевіч, A. С. Самцоў). 3 1966 даследаванні па А. р. сістэматычна вядуцца ў БДУ, inTax генетыкі і цыталогіі. эксперым. батанікі АН БССР, БСГА, Гомельскім ун-це (Суднік, A. В. Пятрэнка, Пратасевіч, Дзяругіна, Г. А. Новікава, A. Р. Тэн, A. I. Аляксеева, Н. С. Кісялёва), вырашаюцца пытанні палягання с.-г. культур, вывучаецца зменлівасць анатам. будовы раслін пад уплывам генетычных фактараў, а таксама вегет. органаў дрэўных раслін пад уплывам экалаг. умоў.
Літ.: Александров В. Г. Анатомня растешій.— М., 1966.
Р. Ц. Пратасевіч. АНАТЭКСІС (ад грэч. anatexis расплаўленне), ультраметамарфічны працэс, які вядзе да расплаўлення цвёрдых горных парод у выніку агульнага прамочвання іх магмай або эманіравання прыродных газападобных прадуктаў з абісальнай магмы. У выніку гэтых працэсаў зыходны матэрыял набывае адзіны мінер. састаў, блізкі да саставу грані-
таў. Прадуктамі А. з’яўляюцца анатэктыты — гранітоідныя пароды складанага паходжання. Трапляюцца ў асн. у архейскіх комплексах — абласцях найб. інтэнсіўнага рэгіянальнага ультраметамарфізму.
Т-ра пачатку А.— 665—740 °C пры ціску 200 МПа (2000 бар) для парод, у складзе якіх кварц, плаггяклаэ і калійзмяшчальныя мінералы, паніжаецца ў прысутнасці фторвадародных злучэнняў. Сярод анатэктычных горных парод вылучаюцца ўласна анатэктыты, ці анатэктыты палінгеннага тыпу; анатэктыты палінгенна-саматычнага тыпу; інтрузіўна-анатэктычныя пароды, утвораныя з расплаву ў выніку А. У архейскіх утварэннях крышталічнага фундамента Беларусі анатэктычныя гранітоіды шырока прадстаўлены біятытавымі, амфібол-біятытавымі грангтагнейсамі (мігматытамі). У асн. яны складаюць тэктанічныя структуры ізаметрычнай формы, якія вывучаюцца як «архейскія масівы», «гранітагнейсавыя купалы». 1. П. Бардон. АНАЭРОБНЫЯ АРГАНІЗМЫ, а н аэ р о б ы (грэч. а... не, без + аёг паветра + bios жыццё), жывёльныя і раслінныя арганізмы (некат. бактэрыі, грыбы, прасцейшыя, малюскі і інш.), здольныя існаваць і развівацца пры адсутнасці свабоднага кіслароду. З’яўляюцца стараж. прадстаўнікамі першасных жывых істот. Выяўлены Л. Пастэрам (1861). Неабходную для жыццядзейнасці энергію А. а. атрымліваюць за кошт акіслення арган., радзей мінер. рэчываў без удзелу кіслароду. Падзяляюцца на аблігатныя, якія развіваюцца пры поўнай адсутнасці кіслароду (маслянакіслыя, хваробатворпыя і інш. бактэрыі), і факультатыўныя, або ўмоўныя, анаэробы, здольныя развівацца як у прысутнасці кіслароду, так і без яго (шэраг мікраарганізмаў, прасцейшых і шматклетачных жывёл). А. а. пашыраны ў глебе, вадзе, донных адкладах, ёсць у кішэчніку жывёл і чалавека. Працэсы анаэробнага пераўтварэння вугляводаў (браджэнне) і бялкоў (гніенпе) маюць вялікае значэнне ў кругавароце рэчываў у прыродзе. А. а. ўдзельнічаюць у фіксацыі малекулярнага азоту паветра, аднаўленні сульфатаў, утварэнні лекавых гразей, метану і інш. гаручых газаў. Многія А. а.— узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека (гл. Анаэробныя інфекцыі). Бактэрыі спіртавога і малочпакіслага браджэння, дрожджы выкарыстоўваюцца ў прам-спі, сельскай гаспадарцы і быце. Параўн. Аэробныя арганізмы. В. I. Калешпа. АНАЭРОБНЫЯ ІНФЁКЦЫІ, група цяжкіх інфекц. хвароб жывёл і чалавека, якія выклікаюцца хваробатворнымі анаэробнымі арганізмамц Характарызуюцца амярцвеннем тканак, ацёкам, утварэннем газаў, ат« ручэннем арганізма таксінамі і прадуктамі тканкавага распаду без
прыкмет запалення. 3 А. і. небяспечныя батулізм, слупняк, эмфізематозны карбункул, злаякасны ацёк, некрабактэрыёз і інш.
АНГВІЛАСПОРА (Anguillospora), род водных недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома 5 відаў, пашыраных у вадаёмах па ўсім зямным шары, у т. л. і ў СССР. На Беларусі адзначаны 2 віды: А. падоўжаная (A. longissima) i А. несапраўднападоўжаная (A. pseudolongissima). Сапратрофы. Жывуць у ва-
Ангвіласпора падоўжаная: 1 — канідыяносцы з канідыямі; 2 — канідыі.
Андатра.
Да арт. Андатра. 1. Буер. 2. Штучная хатка для андатры.
дзе на адмерлым лісці розных дрэўных парод. Удзельнічаюць у біял. самаачышчэнні вадаёмаў ад раслінных рэшткаў.
Вегетатыўнае цела грыбоў — септыраваны міцэлій, спачатку белы, потым зеленавата-шэры. Канідыяносцы з перагародкамі, бясколерныя, пераважна простыя. Канідыі сігмападобнаўвагнутыя або серпападобныя, з 4—7 перагародкамі.
A. С. Шуканаў. АНГІДРБІТ (грэч. а... не, без + hydor вада), мінерал, бязводны сульфат кальцыю, CaSO4. На Беларусі адносна шырока развіты ангідрытавыя слаі і пачкі сярод парод верхнефранскай саляноснай фармацыі і верхнедэвонскай галітавай субфармацыі Прыпяцкага прагіну. Характарызуюцца масіўнай, слаістай, плямістай, лінзападобна-жаўлаковай і брэкчыяпадобнай тэкстурамі. Праслоі, гнёзды і ўключэнні А. часта трапляюцца ў пародах нароўскага, яўланаўскага і інш. гарызонтаў дэвонскіх адкладаў Прыпяцкага прагіну.
Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме. Колер белы, часам з блакітным, шараватым, радзей чырванаватым адценнем. Бляск шкляны. Цв. 3—3,5, шчыльн. 2,8— 3. Часта мае дамешак стронцыю. Трапляецца ў зярністых масах. У прысутнасці вады паступова пераходзіць у гіпс. Выпадае ў асадак пры т-ры болып за 63.5 °, а з раствораў. насычаных NaCl, пры т-ры больш за 30 °C, часта з галітам 1 гіпсам. Магутныя адклады А. ўтвараюцца ў саляносных тоўшчах за кошт абязводжвання адкладаў гіпсу, а таксама пры метасаматычным замяшчэнні адкладаў карбанатных парод. В. 3. Кіслік. АНГЛІЙСКІ СЁТЭР, парода паляўнічых сабак.
АНДАЛУЗІТ [ад назвы гіст. вобласці Андалузія (Andalucia) у Іспанііі, мінерал класа сілікатаў, А1А1[8іО<]О. Часам мае ў сабе жалеза і марганец. У залежнаспі ад дамешак вылучаюцца разнавіднасці: вірыдзін, хіасталіт. А.— характэрны акцэсорны мінерал для палеагенавых і неагенавых адкладаў Беларусі, трапляецца ў крышт. фундаменце, адкладах верхняга пратэразою. карбону, трыясу, мелу, у болып маладых адкладах — у марэнных і алювіяльных.
Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, крышталі — слупковыя, прамавугольныя прызмы, няправільнай формы зерні. Колер ружовы, чырвоны, буры, шэры; радзей без колеру і цёмна-зялёны (вірыдзін). Бляск пікляны. Цв. 6.5—7,5, шчыльн. 3100—3200 кг/м3. А.— высокатэмпературны гідратэрмальны мінерал метамарфічнага паходжання. Устойлівы ва ўмовах выветрывання. Прыдатны на выраб вогнеі кіслотатрывалых матэрыялаў, глазуры для фарфору. Я. I. Аношка. АНДАТРА. мускусны пацук (Ondatra zibethica), млекакормячая жывёла сям. хамякападобных атр. грызуноў. Патырана ў Паўн. Амерыцы, Еўразіі. Каштоўны пушны