• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Анабена:	1—Гасаля; 2— цвіцення
    вады.
    Анабенопсіс Яленкіна.
    ночныя (земпаводныя і паўзуны) пры А. здольны траціць да 3Д вады з тканак. З’явай А. карыстаюцца пры прыгатаванні сухіх жывых вакцын, кансерваванні донарскай крыві і тканак для трансплантацыі, спермы с.-г. жывёл і інш.
    АНАГЛЯЦЫЯЛ (ад грэч. ana уверх, на нешта+гляг^ьгял), анагляцыяльная фаза зледзянення, перыяд насоўвання раўніннага ледавіка на пэўную тэрыторыю. Некаторыя геолагі ўключаюць у А. таксама час пахаладання клімату перад насоўваннем ледавіка. Гл. таксама Зледзяненне.
    АНАДОНТА, род двухстворкавых малюскаў; тое, што бяззубка.
    АНАЛЬЦЫМ (ад грэч. analkis слабы), мінерал групы водных цэалітаў — Na2[AlSi2O6]2 • 2Н2О., Mae ў сабе да 14 % Na2O. Другасны мінерал, складаная ч. асобных асн. вывергнутых парод, часам прадукт выветрывання нефеліну, садаліту, палявых шпатаў і інш. На Беларусі як пародаўтваральньі мінерал выяўлены ў значнай колькасці (да 20— 30 %) У піракластычных і эфузіўных пародах валынскай серыі верхняга пратэразою, як акцэсорны мінерал — у адкладах дэвону, карбону і інш.
    Крышталізуецца ў кубічнай сістэме; крышталі добра гранёныя ці ў выглядзе няправільных зерняў. Белы, зрэдку шараваты, зеленаваты, жаўтаваты, чырвона-белы або бясколерны мінерал. Бляск шкляны. Цв. 5—5,5, шчыльн. 2200— 2300 кг/м3.	Я. I. Аношка.
    АНАМАДбН (Anomodon), род брыевых імхоў сям. туідыевых. Вядомы 21 від, пашыраны ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. У СССР каля 10 відаў. На Беларусі А. вусаты (A. viticulosis), А. даўгалісты (A. longifolius) i A. патончаны (A. attenua­tus) трапляюцца па ўсёй тэрыторыі. Растуць на ствалах лісцевых дрэў, зрэдку на камянях.
    Двухдомныя лістасцябловыя расліны. Утвараюць рыхлыя або шчыльныя небліскучыя ад ярка-зялёных да карычнявата-зялёных дзернавінкі. Першаснае сцябло сталонападобнае, другасныя — прамастойныя або ўзыходныя, простыя або перыстаразгалінаваныя. Лісце адтапыранае. языкападобнае, ланцэтнае ці шылападобнае, з простай жылкай (у сухім стане — чарапіцавае). Каробачка на доўгай ножцы, падоўжана-цыліндрычная, прамастойная.
    АНАМАЛІЯ (грэч. anomalia), адхіленне ад нормы або сярэдняга значэння якіх-небудзь уласцівасцей ці параметраў пэўных аб’ектаў,
    У геалогіі адрозніваюць А. геафіз. (сілы цяжару, электрычныя, геатэрмічныя 1 інш.) геахім. (літа-, біягеа-, гідрахім. і іні (.). мінералагічныя, геамарфал., тапагі афічныя, палеамагнітныя, глыбінныя і івш. Геафіз. А. даюць магчымасць выявіць розныя тэктанічныя структуры (напр., пахаваныя купалы, у якіх могуць быць нафта 1 газ). А. сілы дяжару і магнітныя скарыстоўваюць для пошукавага свідравання на метал. ка-
    рысныя выкапні, пахаваныя метэарытныя кратэры і г. д. Геахім. А., якія з’яўляюцца прыкметай пэўнага карыснага выкапня, у пошукавай геахіміі класіфікуюць па іх генезісу — дыфузійныя, інфільтрацыйныя, ледавіковыя, мех. рассейвання, эпігенетычныя і ў залежнасці ад павышаных ці паніжаных канцэнтрацый элементаў — адмоўныя або дадатныя. У пародах крышт. фундамента і платформавага чахла Беларусі вылучаны геахім. А. каляровых, рэдкіх рассеяных і інш. элементаў. Да геахім. А. адносяцца радовішчы карысных выкапняў, рудапраяўленні, арэолы рассеяння першасныя і другасныя, патокі рассеяння. Адрозніваюць А. глебавыя, прыбярэжных фацый, донных асадкаў, балотныя і інш. Вялікі ўплыў на стан раслінных і жывёльных арганізмаў, чалавека робяць прыродныя 1 выкліканыя гасп. дзейнасцю А. мікраэлементаў (напр., адмоўная А. ёду выклікае захворванне шч'ытападобнай залозы чалавека).
    У біялогіі і медыцыне А. выяўляюцца як структурныя ці функцыянальныя адхіленні арганізмаў, абумоўленыя парушэннямі эмбрыянальнага развіцця ці інш. вонкавымі і ўнутранымі прычынамі (напр., альбінізм, пачварнасцг жывёл і чалавека, тэратагенез).
    У. Я. Бардон. АНАМЕОНЕІС (Anomoeoneis), род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сям. навікулавых. Вядома некалькі соцень прэснаводных, саланаватаводных і марскіх відаў. У СССР 7 відаў. На Беларусі выяўлены 5 відаў і разнавіднасцей. Найб. пашыраны А. ш a р а н о с н ы (А. sphaerophora), адзначаны ў Нарачанскіх азёрах і Прыпяці, вядомы таксама з адкладаў ніжняга пліяцэну, антрапагену і галацэну. У выкапнёвым стане знойдзены рэдкія паўночнаальпійскія віды: A. р а зд у т ы (A. follis) у дыятамітах муравінскага міжледавікоўя, А. зял е н с к i (A. zellensis) у познаантрапагенавых адкладах Балдуцкай групы азёр (воз. Глубелька). Створкі эліптычна-ланцэтныя з падоўжнымі гіялінавымі лініямі. Восевае поле ад вузкага да шырокага.
    Г. К. Хурсевіч, АНАПЛАЗМА (Anaplasma), род мікраарганізмаў сям. анаплазмавых. Блізкія да рыкетсіяў. Форма цела акруглая, велічыня 0,1—1,25 мкм. Аблігатныя ўнутрыклетачныя паразіты эрытрацытаў крыві жывёл. Выклікаюць анаплазмоз. У эрытрацытах буйн. par. жывёлы паразітуе A. marginale, у авечак і коз — А. ovis.
    АНАПЛАЗМОЗ (ад грэч. anaplasma пераўтварэнне), трансмісіўная хвароба жывёл, якая выклікаецца паразітаваннем у крыві анаплазмаў. Да А. ўспрыімлівыя буйн. par. жывёла, авечкі, козы, свінні, сабакі, кошкі, грызуны. На Беларусі трапляецца ўсюды, найчасцей у вяснова-летні лерыяд. Узбуджальнікі перадаюцца праз укусы іксодавых кляшчоў, сляпнёў, камароў, мух-жыгалак.
    Выяўляецца павышэннем т-ры, анеміяй, знясіленнем, зніжэннем прадукцыйнасці. Прафілактыка: знішчэнне пераносчыкаў акарацыднымі і інсектыцыднымі растворамі, праверка на паразітаносьбіцтва.	М. У. Захарык.
    АНАПЛАЦЭФАЛІДЫ (Anoplocephalidae). сямейства стужачных чарвей. Пашыраны ўсюды. На Беларусі болып за 10 відаў, найб. небяспеч-
    Анамадон вусаты: 1 — частка расліны з каробачкамі; 2— ліст.
    Анапордум калючы: 1 — галінка з кветкавымі кошыкамі і ліст; 2— плод.
    АНАР 91
    ныя маніезія, анаплацэфала вялікая (Anoplocephala magnus). Паразіты млекакормячых (асн. гаспадары), узбуджальнікі гельмінтозаў (анаплацэфалідозаў няпарнакапытных і маніезіёзаў жвачных). Прамежкавыя гаспадары — панцырныя кляшчы.
    Даўж. 0,01—10 м. Цела складаецца з членікаў, шыр. якіх большая за даўжыніо. Галоўка з 4 прысоскамі, без кручкоў. Гермафрадыты. М. К. Сляпнёў. АІІАПОРДУМ (Onopordum), род двух-, радзей шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядома каля 50 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. У СССР 11 відаў, з іх на Беларусі А. к ал ю ч ы (О. acanthium). Трапляецца рэдка на Пд рэспублікі. Расце каля дарог, на пустках. Цвіце ў чэрв.— верасні. Нар. назвы чартапалох, чортавы пазуры. Лек., алейная (у насенні да 17 % тлустага алею), дэкар. расліна. Добры меданос і дубільнік.
    Расліна выш. 40—150 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, павуцініста-лямцавае, з шырокімі калючымі крыламі. Лісце хвалістае. перысталопасцевае, з жоўтымі калючкамі на зубцах. Кветкі трубчастыя, лілова-пурігуровыя, долі вяночка амаль ніткападобныя. Кошыкі шарападобныя, па 2—3 на канцах парасткаў; лісцікі абгорткі з калючкамі. Плод — падоўжаная сямянка.
    3. А. Калінгна. АНАПТБІХІЯ (Anaptychia), род кусцістых лішайнікаў сям. фісцыевых. Вядома больш за 10 відаў; у СССР — каля 10. На Беларусі A. р а с нiч а с т а я (A. ciliaris) трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на кары дрэў лісцевых парод. Індыкатарная расліна на забруджванне атм. паветра. Слаявіна буйная, цвёрдая навобмацак. Лопасці прііўзнятыя над субстратам, вілавата-разгалінаваныя, з хвалістым краем 1 цёмнымі раснічкамі. Верхняя паверхня брудна-шэрая, піаравата-карычневая, ніжняя — белая, маршчыністая. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, сядзяць або прыўзняты. Дыск апатэцыіо з уздутым зазубраным краем, цёмны, голы або з белым налётам. Сумкі ‘ васьміспоравыя. Споры 2-клетачныя, эліпсападобныя. нарычневыя. Іл. гл. на ўкл. да арт. Лішайнікі. Н. М. Кабзар. АНАРТАКЛАЗ (ад грэч. а... не, без + + артаклаз), мінерал, калій-натравы палявы шпат саставу (К, Na) [AlSi3Os]. На Беларусі трапляецца ў кіслых эфузіўных пародах дакембрыю. Празрысты высокатэмпературны мінерал. Крышталізуецца ў трыкліннай сістэме, пры нагрэве — у манакліннай.
    АНАРТДІТ (ад грэч. anorthos косы), мінерал групы палявых шпатаў (плагіяклазаў), Са[ЛІ28і2О8]. Пародаўтваральны мінерал горных парод асн. саставу (габра, базальтаў і інш.), якія трапляюцца на Беларусі ў адкладах дакембрыю. Зрэдку назіра-
    ецца ў кантактах вывергнутых парод з вапнякамі, у амфібалітах, у багатых піраксенам метэарытах.
    Па складу належыць да алюмасілікатаў са структурай каркаснага тыпу. Крышталізуецца ў трыкліннай сістэме, крышталі — прызматычныя, пласціністыя, няправільнай формы зерні. Колер шэры, ружовы. Бляск шкляны. Цв. 6— 6,5, шчыльн. каля 2760 кг/м3.
    Ю. Р. Копысаў.
    АНАТАЗ, мінерал, адзін з трох паліморфных мадыфікацый двухвокісу тытану — ТіО2. Дамешкі: жалеза, радзей волава, ніобій. На Беларусі як акцэсорны мінерал выяўлены ў крышт. пародах дакембрыю, а таксама ў розных абломкавых адкладах платформавага чахла.
    Крышталізуецца ў тэтраганальнай сістэме; крышталі біпірамідальнай, таблітчастай, прызматычнай формы. Колер буры, жоўты, сінявата-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цв. каля 6, пічыльн. каля 3900 кг/м3. Другасны мінерал, вылучаецца пры ператварэнні інш. тытаназмяшчальных мінералаў. Пры т-ры 620—650 °C пераходзіць у рутыл.
    АНАТАМІЧНЫЯ МУЗЁІ з'бор°кансерваваных натуральных прэпаратаў органаў і частак цела жывёл і чалавека, якія экспануюцца ў спец. вітрынах і памяшканнях. На Беларусі першы А. м. заснаваны ў 1920-я г. на мед. ф-це БДУ. Потым А. м. створаны пры Віцебскім і Гродзенскім мед. ін-тах, Віцебскім вет. ін-це, Бел. ін-це фіз. культуры. Найб. багаты А. м. пры Мінскім мед. ін-це: у калекцыі больш як 2 тыс. прэпаратаў (косці, суставы, мышцы, унутраныя органы, прэпараты цэнтр. і перыферычнай нерв., сардэчна-сасудзістай сістэм, органаў пачуццяў жывёл і чалавека). А. м. выкарыстоўваюцца ў навуч. і навук. мэтах, для папулярызацыі мед. і біял. ведаў.	п. I. Лабко.
    АНАТОМІЯ ЖЫВЁЛ I ЧАЛАВЁКА (ад грэч. anatome рассячэнне, расчляненне), навука пра форму і будову асобных органаў, сістэм і арганізма ў цэлым, галіна марфалогіі жывёл і чалавека. Дае сістэмнае апісанне формы, будовы, становішча і тапаграфічных узаемаадносін частак і органаў цела з улікам узроставых, полавых і індывід. асаблівасцей. Адрозніваюць анатомію чалавека (антрапатомію) і жывёл (заатомію). Роднасныя сувязі і асаблівасці будовы розных груп жывёл і іх паходжанне ў працэсе эвалюцыі даследуе параўнальная анатомія жывёл. Вылучаюць таксама апісальную, функцыянальную, паталагічную А. ж. і ч. У даследаваннях па А. ж. і ч. выкарыстоўваюцца метадьі: рассячэння, мікраскапіі, прасвечвання