• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    гарызонта ад 15 да 35 м. Пароды-калектары з вапнякоў трэшчынаватых і даламітаў танкапорыстых. Глыб. залягання на'фтаносных гарызонтаў 1720— 2050 м. Пластавы ціск ад 13,7 да 18,2 МПа.
    Нафта маласярпістая, высокапарафінавая, смалістая і высокасмалістая. Шчыльн. 849—873 кг/м3. Радовішча ў стадыі разведкі. A. С. Белавусава. АЛЯКСЁЕЎ Яўген Кузьміч (2.2.1884. г. п. Вісіма-Уткінск Свярдлоўскай вобл,—21.1.1972), беларускі сав. аграном-раслінавод. Акад. АН БССР (1940), Акадэміі с.-г. навук БССР (1957—61), д-р с.-г. н. (1936), праф. (1951). Чл. КПСС з 1958. Скончыў Казанскі настаўніцкі ін-т (1903) і Вышэйшыя с.-г. курсы ў Пецярбургу (1911). 3 1916 дырэктар Навазыбкаўскай с.-г. доследпай стапцыі. у 1928—30 праф., заг. кафедры БСГА, у 1937—59 праф., заг. кафедры Маскоўскага заатэхн. ін-та (у 1944—55 Ін-т пушна-футравай гаспадаркі), Усесаюзнага с.-г. ін-та завочпай адукацыі. Адначасова ў 1946—59 заг. аддзела лубіпу і сідэрацыі Бел. НДІ земляробства. Распрацаваў агратэхніку зялёных угнаенняў (сідэратаў). Вывучыў умовы, якія вызначаюць эфектыўнасць зялёнага ўгнаення на розных глебах, у розных кліматычных зонах.
    Тв.: Зелёное удобренне: Его формы, значенне н факторы действня.— М., 1927; Теорня н практнка зелёного удобрешія.— М., 1936; Спдеральные удобренпя в БССР.— Мн., 1951; Зернебабовыя культуры ў БССР.— Мн., 1953; Зелёное удобренне на орошаемых землях.— М., 1957; Зелёное удобренне в нечернозёмной полосе.— М., 1959; Зелёное удобренне.— Мн.. 1970 (разам з В. С. Рубанавым, К. I. Доўбанам).
    АЛЯКСЁЕЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Аўсянка. Пл.
    Геалагічны
    разрэз
    Пд о
    ■500
    1000
    1500
    ■2000
    2500'
    3000
    3500-
    4000-
    4500
    AR PR, ,г
    ■5000
    сярэдне-
    шыйскі і кынаўскі]
    сярэднедэвон-
    га да яўланаўскага гарызонта ўваходзяць у склад падсалявой тоўшчы. AR +
    ляноснай DAr-vr-ev варонежскі саргаеўскі і
    архейскія. ніжне-
    тоўшчы); gjg
    бурэгскі.
    яўланаўскі; D3sr-sm — сямілуцкі; D3p-kn — па-
    Аляксандраўскага радовішча нафты: 1 — стратыграфічна згодныя і нязгодныя межы паміж номплексамі адкладаў; 2 — скід; 3 — крышталічны фундамент; 4 — свідравіны; 5 — паклад нафты; 6 — нерасчлянёныя адклады. Адклады рознага ўзросту: MZ+ +KZ — мёзазойскія і кайназойскія; Р — пермскія; D3dn+C — верхнедэвонскія (данкаўскі гарызонт) і каменнавугальныя; D3 — верхнедэвонскія [Dalb — лебядзянскі гарызонт (верхняя саляносная тоўяіча); D3zd-el — задонска-ялецкі (міжсалявая тоўшча); D3lv — лівенскі (вулканагенная тоўшча. аналаг ніжняй са-
    скія (D2pr—nr — пярнуска-нароўскі гарызонт). Адклады ад пярнуска-нароўска-
    пратэразойскія пароды крышталічнага фундамента.
    Я. К. Аляксееў.
    0,15 км2. Даўж. 1 км, найб. шырыня 0,2 км. На беразе возера в. Аляксеева.
    АЛЯНЁЦКІ ЯРУС (ад пазвы р. Алянёк у Якуцкай АССР), верхні ярус ніжняга аддзела трыясавай сістэмы. Выяўлены ў Прыпяцкім прагіне. Складзены з стракатаколерных парод, вылучаных у 1958 у калінкавіцкую і нараўлянскую світы.
    
    
    Калінкавіцкая світа магутнасцю ад 13 да 158 м складзена з тонкаслаістых вап; няковістых глін з падпарадкаванымі праслоямі пяскоў, пясчанікаў і гравелітаў, у пародах мноства вапняковісгых сцягванняў («жураўчыкаў»), якія ўтвараюць месцамі праслоі (да 0,5—1 м) глініста-вапняковістых кангламератаў. У верхняй ч. світы праслоі (да 5—10 см) глін, перапоўненыя астракодамі (глініста-астракодавы ракушачнік). Многа рэшткаў рыб і органаў плоданашэння (аагбній) харавых водарасцей. Радзей трапляюцца ракападобныя з атрада філапод. Нараўлянская світа магутнасцю 2—102 м складзена з неслаістых, некарбанатных, вязкіх, пры высыханні каменепадобных глін. У ніжняй ч. світы трапляюцца праслоі пясчаных глін, гліністых пясчанікаў 1 алеўралітаў. Арган. рэшткі рэдкія: паасобныя астракоды і харафіты, ходы чарвей. Паводле фауны і харафітаў парод калінкавіцкай і нараўлянскай світ іх узрост адназначна не ўстаноўлены.	.
    Упершыню калінкавіцкая і нара^лянская світы ўмоўна аднесены да А. я. ў 1966 яа аснове супастаўлення з ^аналагічнымі адкладамі Украіны. У 1974 гэта абгрунтавана дадатковымі вызначэннямі астракод. Некаторыя даследчыкі і цяпер адносяць калінкавіцкую 1 нараўлянскую світы да сярэдняга аддзела трыясавай сістэмы, а ў склад А. я. ўключаюць толькі верхнемазырскую падсвіту.
    В. К. Галубцоў. АЛЯПКА (Cincius cinclus), птушка сям. аляпкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Паўд.-Усх. Азіі, у СССР у гарах Цянь-Шаня, Прымор’я і Сахаліна. На Беларусі вельмі рэдкі аселы від. Тэр. БССР у межах арэала віду. Зімой, вясной і ўвосень 1976 адзначана ў Барысаўскім р-не. Жыве паблізу рэк з хуткай плынню. Зімой трапляецца каля палонак. Адзіны здабыты экземпляр знаходзіцца ў музеі Бярэзінскага запаведніка. Корміцца воднымі беспазваночпымі і маляўкамі рыб (можа прабегчы пад вадою да 20 м). Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Для зберажэння віду неабходна выяўляць і ахоўваць месцы пражывання.
    Даўж. каля 20 см, маса да 70 г. Моцнага" складу, з кароткімі закругленымі крыламі. ка’роткім хвастом 1 даволі доўгімі нагамі. Апярэнне густое, шчыльнае, зверху буравата-шэрае, знізу белае, у маладых птушак зверху шэра-бурае, знізу белаватае з папярочнымі бурымі стракацінамі. Дзюба прамая, сярэдняй даўжыні. На ноздрах скурыстая перапонка. Жыве паасобку і парамі. Гнёзды будуе каля вады. Нясе 4—6 белых яец у крас.—• чэрвені. За год 2 патомствы. Крык •— рэзкі «дзіт — дзіт».
    АЛЯРОД (ад назвы нас. п. Алерэд у Даніі), фаза позналедавіковага пацяплення клімату, якая раздзяляе фазы пахаладання сярэдняга і позняга дрыясу, прыблізна ад Г1400да 10 800 гадоў назад, адпавядае 1-й фазе пацяплення ў канцы паазерскага зледзянення.
    АЛЯРЫЁЗ, глісная хвароба сабак, ваўкоў, лісоў і інш. сабачых, якая выклікаецца алярыяй крылатай. У БССР адзначаецца ўсюды. Натуральным рэзервуарам А. ў прыродзе з’яўляюцца дробныя мышападобныя грызуны. Жывёлы заражаюцца на А. пры паяданні апалонікаў і жаб (дадатковых гаспадароў у развіцці алярыі ў фазе метацэркарыю).
    У раннюю (прэімагінальную) форму А. (да 19—20 дзён) метацэркарыі па «рыві трапляюць у лёгкія, утвараюць там белаватыя вузельчыкі (памерамі з зерне проса) 1 выклікаюць запаленне лёгкіх, плеўрыт, перытаніт. У другую (імагінальную) форму А. лічынкі праз ротавую поласць і бронхі трапляюць у кішэчнік, дзе дасягаюць полавай спеласці (30—32 дні) і выклікаюць інтаксікацыю, запаленне кішэчніка. Жывёла слабее. становіцца ўспрыімлівай да інфекцый, часта гіне. Лячэнне — броміставадародны арэкалін. Меры прафілактыкі: утрыманне лісоў 1 пясцоў у клетках з прыўзнятай падлогай, знішчэнне мышападобных грызуноў на зверагадоўчых фермах.	С. С. Ліпнгцкі.
    АЛЯРЫЯ КРЫЛАТАЯ (Alaria ala­ta), гельмінт сям. дыпластаматыдаў кл. смактуноў. Пашыраны ў Еўразіі, у т. л. ў СССР і БССР. Цела дарослага паразіта (даўж.2,4—4,4, шыр. 1,2—2,1 мм) падоўжанае, пярэдняя ч. плоская, задняя — цыліндрычная. Адрозніваецца ад інш, дыпластаматыдаў буйнымі крылападобнымі (адсюль назва) вырастамі вакол ротавага прысоска і біял. цыклам. Полаваспелая А. к. паразітуе ў кішэчніку лісоў, сабак, ваўкоў, пясцоў, янотападобных сабак (асн. гаспадары).
    Развіваецца гельмінт з удзелам прамежкавага (прэснаводныя малюскі Pla­norbis planorbis, Planorbis vortex) i дадатковага (апалонікі, жабы) гаспадароў, паядаючы якіх жывёлы заражаюцца на алярыёз. Калі дадатковых гаопадароў паядаюць змеі, вожыкі, драпежныя птушкі (рэзервуарныя гаспадары, неабавязковыя ў цыкле развіцця паразіта), то метацэркарыі астаюцца жыццяздольнымі, назапашваюцца ў іх падскурнай клятчатцы і развіваюцца ў дарослую А. к., трапляючы ў арганізм асн. гаспадара. Метацэркарыі перфарыруюць сценкі страўніка або кішэчніка дэфінітыўнага (асн.) гаспадара, трапляюць у парэнхіматозную тканку лёгкіх, адтуль праз 19—20 сут моладзь А. к. па бронхах дасягае ротавай поласці і кішэчніка, у якіх на 30—32 сут з моманту заражэння паразіт дасягае полавай спеласці.
    АЛЯХНОВІЦКАЕ УЗВЫШША, у Маладзечанскім р-не, паўночная частка Мінскага ўзв. Кампактнае падняцце, абмежаванае далінамі рэк Бярэзіна (нёманская) на ПдЗ і Уша (прыток Віліі) на ПнУ. Выш. да 300 м. Складзена з суглінкаў і супескаў, прыкрытых маламагутным покрывам пылаватых лёсападобных парод. Утварылася ў перыяд сожска-
    Аляпка.
    Алярыя крылатая.
    Аманіт.
    Амарыліс гібрыдны.
    га зледзянення, у плейстацэне і галацэне паверхня зазнала працэсы дэнудацыі і эрозіі. Рэльеф А. ў. пласкахвалісты, з адноснымі перавышэннямі каля 5 м. Ускраіны яго стромка спускаюцца да глыбокіх вузкіх рачных далін, утвараюць схілы выш, больш за 20 м; на Пн стромкім уступам падыходзіць да плоскай забалочанай Нарачана-Вілейскай нізіны. Урадлівыя дзярнова-падзолістыя глебы пераважна пад ворывам. Куставая расліннасць і лясы (ялова-дубова-хваёвыя групоўкі) найб. на стромкіх схілах.
    В. П. Якушка. АМАЗОНКА, расліна сям. шальнікавых. Гл. ў арт. Эхінадорус. АМАНІТЫ (Ammonitida), атрад вымерлых малюскаў класа галаваногіх. Вядомы з адкладаў дэвону — мелу. Марскія жывёлы з вонкавай ракавінай да 2 м у папярочніку. Ракавіна падзялялася перагародкамі на камеры, у адной з якіх размяшчалася цела. Астатнія камеры былі напоўнены газам і злучаліся паміж сабою тонкім вырастам мяккага pe­na (сіфонам), які служыў рэгулятарам газавага рэжыму ў камерах. Драпежнікі. Вядома каля 1500 родаў і шмат відаў. На Беларусі найб. поўна фауна А. прадстаўлена ў Прыпяцкім прагіне ў адкладах верхняюрскай сістэмы. ІПэраг відаў мае стратыграфічнае значэнне.
    В. С. Акімец. АМАРАНТ, род раслін сям. аксамітнікавых; тое, што аксамітнік. АМАРБІЛІС (Amaryllis), род шматгадовых травяністых раслін сям. амарылісавых. Адзін від — А. беладона (A. belladonna), пашыраны ў Паўд. Афрыцы. На Беларусі ў пакаёвай культуры вырошчваюць А. г і б р ы д н ы, атрыманы ад скрыжавання А. беладона з рознымі відамі гіпеаструма. Цыбуліны ў іх буйныя, грушападобныя. Лісце скурыстае, бліскучае, рэменепадобнае. Кветкі буйныя (да 26 см у дыям.), лейкападобныя, сабраныя на канцы доўгага кветаноса ў парасонік, белыя, чырвоныя, ружовыя, аранжавыя, крэмавыя, іншы раз стракатыя, з штрыхамі і плямкамі. Цвіце зімою, ранняй вясною. Размнажаецца цыбулінамі-дзеткамі. Святлалюбны. Земляная сумесь: дзярновая, перагнойная, лісцевая зямля і пясок (2: 2: 211).
    АМАСТЫГАСПОРЫЙ (Amastigosporium), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома некалькі відаў, пашыраных пераважна ў Еўропе. У СССР, у т. л. на Беларусі, найчасцей трапляецца А. з л а к ав ы (A. graminicolum). Паразіт. Раз-